Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
класіцызму ў грамадзянскай архітэктуры дойліды, якія працавалі ў старой барочнай манеры, былі вымушаны пераключыцца на культавае дойлідства, дзе яшчэ не было такіх суровых рэгламентацый, як у грамадзянскім. Вяршыня барочнай традыцыі падае на канец XVIII — пачатак XIX ст. Іменна ў гэты час былі створаны такія выдатныя творы, як цэрквы ў вв. Ленін, Рубель і КажанГарадок.
Пачынаючы з 20-х гадоў XIX ст. барочныя прыёмы паступова дэградуюць і ў сярэдзіне стагоддзя амаль зусім знікаюць. Аднак класіцызм у драўляным культавым дойлідстве не атрымаў такога моцнага гучання, як барока. Разам з ім развівалася і тэндэнцыя рэстаўрацыі старажытных архітэктурных форм, якая найболып ярка выявілася ў царкве ў в. Дзятлавічы.
3 сярэдзіны XIX ст. манументальнае драўлянае дойлідства распадаецца на шэраг дробных плыней класіцыстычна-ампірпага і рэтраспектыўнага характару. Асаблівае значэнне ў ім атрымлівае плынь, звязаная з перапрацоўкай традыцыйных прыёмаў народнай архітэктуры.
ЖЫВАПІС
У канцы XVIII—першай палове XIX ст. жывапіс паступова вызваляецца ад уплыву рэлігіі. Узрастае цікавасць да штодзённых спраў людзей, увага да простага чалавека. Асабліва гэтыя настроі ўзмацняюцца пасля 1812 г., калі народ адчуў у сабе сілу ўздзейнічаць на лёс гісторыі, быць яе стваральнікам. Уздым ва ўсіх сферах грамадскага жыцця адбіўся і на развіцці мастацтва. Найбольіп яркае адлюстраванне ён знайшоў у жанры партрэта.
Наступныя падзеі — падаўленне руху дзекабрыстаў, а затым паўстання 1830—1831 гг.— цяжка адбіліся на развіцці беларускага жывапісу.
Многія мастакі, што прынялі ўдзел у рэвалюцыйных выступленнях, былі рэпрэсіраваны царскім урадам, некаторыя былі вымушаны эмігрыраваць. Гэтыя падзеі, аднак, не толькі не паслабілі іх увагі да чалавека, да яго ўнутранага свету, а, наадварот,
25. Ф. Смуглевіч. Сяляне у нацыянальных касцюмах.
Пач. XIX ст. Варшава. Нацыянальны музей
садзейнічалі рамантызацыі мастацтва партрэта, што стала неад’ёмнай прыкметай многіх твораў беларускіх мастакоў. Рэпрэсіі царскага ўрада, што пачаліся пасля 1831 г., у творчасці мастакоў выклікалі некаторы налёт сентыменталізму, але гэта не было адступленнем ад тых прагрэсіўпых, дэмакратычных ідэалаў, якія атрымалі шырокае распаўсюджанне ў той час.
У партрэтным жывапісе, як і ва ўсім выяўленчым мастацтве Бе-
ларусі першай паловы XIX ст., можна адзначыць дзве лініі развіцця. Першая была звязана з Віленскай мастацкай школай, дзе яшчэ моцна адчуваліся традыцыі класіцызму, што ішлі ад Ш. Чаховіча і Ф. Смуглевіча. Пазней, пасля закрыцця Віленскай школы ў 1832 г., вядучымі напрамкамі сталі афіцыйны акадэмізм, які падтрымлівала Пецярбургская акадэмія мастацтваў, і звязаная з імёнамі У. Баравікоўскага і А. Кіпрэнскага рамантычная плыпь у жывапісе.
Адным з найбольш вядомых партрэтыстаў, у творчасці якога яскрава праявіліся гэтыя дзве тэндэнцыі, быў Іосіф Іванавіч Аляшкевіч (1777—1830). Жыццё і творчасць гэтага мастака цесна звязаны з перадавымі ідэямі рускага грамадства. Беларус па паходжанню, ён большую частку свайго жыцця пражыў у Пецярбургу, куды вымушаны быў пераехаць, не атрымаўшы прызнання ў сябе на радзіме. Беларуская і польская шляхта, у руках якой знаходзіліся ўсе матэрыяльныя і духоўпыя каштоўнасці Беларусі, не была зацікаўлена ў развіцці нацыянальнага мастацтва. У Пецярбургу пад уплывам дэмакратычных ідэй сфарміраваўся светапогляд мастака, які прывёў яго ў далейшым да рамантызму.
Біяграфічных звестак пра Аляшкевіча захавалася вельмі мала. Вядома, што яго бацька быў бедным музыкантам, жыў у мястэчку Радашковічы Мінскага павета. Першую мастацкую адукацыю Аляшкевіч атрымаў у Вільні ў Ф. Смуглевіча. Паспяхова скончыўшы жывапісны факультэт Віленскага універсітэта, у 1803 г. пры дапамозе графа А. Хадкевіча ён быў накіраваны для ўдасканальвання ведаў у Дрэздэн, затым у Парыж. Тут ён вучыўся ў Давіда і Энгра. Гады, праведзеныя ў майстэрні Давіда, адбіліся на ўсёй творчасці Аляшкевіча. Мастак стаў палымяным прыхільнікам класіцызму.
Вярнуўшыся на радзіму, Аляшкевіч некаторы час жыў у Вільні і Віленскай губерні, у 1811 г. пераехаў у Пецярбург. Тут ён быў выбраны
26. Я. Pijctsm. Аўтапартрэт.
1-я трэць XIX ст. Вільнюс. ДММ ЛітССР
членам Акадэміі мастацтваў «у аддзеле гістарычнага жывапісу» за карціну «Дабрадзейнасць імператрыцы Марыі Фёдараўны» (месца знаходжання невядома). Жывучы ў Пецярбургу, Аляшкевіч падтрымліваў цеспыя сувязі з радзімай, часта бываў у беларускіх губернях, дзе пакінуў шмат цікавых партрэтаў у стылі позпяга класіцызму і рамантызму.
Адзіп з найбольш цікавых твораў Аляшкевіча — партрэт князя Адама Чартарыйскага, напісаны ў Вільні ў 1810 г. напярэдадні пераезду ў Пецярбург (ДГМ, Масква). У гэтым парадным партрэце. выкананым у
стылі класіцызму, яскрава адчуваецца ўплыў школы Давіда з яго наўмыспай парадпай урачыстасцю ў трактоўцы вобраза. Знатпы чыноўнік, які шмат зрабіў для развіцця адукацыі і культуры ў ПаўночнаЗаходнім краі, паказаны ў рост на фоне строгага класічнага інтэр’ера, упрыгожанага пілястрамі з карынфскімі капітэлямі. Цяжкія аксамітавыя драпіроўкі спадаюць роўнымі «класічнымі» складкамі. На пярэднім плане крэсла ў стылі ампір, па якім ляжаць галаўны ўбор і шпага Чартарыйскага. Князь паказаны ў свабодпай, натуральнай позе. Крыху ганарысты, пранізлівы погляд і прыгожая «рабесп’ераўская» прычоска выдаюць у партрэтаваным асобу «вышэйшага» свету. Кантрасты цёмна-зялёнага, белага і чырвонага робяць партрэт строгім і велічным.
Зусім іншую накіраванасць набывае творчасць Аляшкевіча ў пецярбургскі перыяд жыцця (партрэты піяністкі Шыманоўскай, паручыка Рыклеўскага, Ярашэвіча, членаў сям’і генерала Альхоўскага (месца знаходжання невядома) і інш.). Акадэмічная ўмоўнасць і скаванасць пераадолены, вобразы поўныя рамантычнай усхваляванасці і цеплыні, вельмі добра перададзены псіхалагічны стан партрэтаваных.
У канцы 20-х гадоў мастак стварае серыю партрэтаў беларускіх магнатаў: Лявона Сапегі, Мікалая Радзівіла, графа Плятэра, Генрыха Ржавускага і інш.
Асабліва выразны партрэт Лявона Сапегі (1827, месца знаходжання невядома). Малады прывабны твар арыстакрата крыху сентыментальны. Уважлівы мяккі погляд карых вачэй, простая, натуральная поза. Рука маладога чалавека спакойна ляжыць на спінцы крэсла. Гладкі фон, адсутнасць штучнай урачыстай атрыбутыкі, імкненне пранікнуць ва ўнутраны свет партрэтаванага сведчаць пра вялікія змены ў светапоглядзе мастака. Пад уплывам
дэмакратычных колаў рускай інтэлігенцыі, мастакоў, якія пачалі звяртацца да рамантызму і сентыменталізму, фарміраваўся светапогляд мастака. I. Аляшкевіч бясспрэчна быў знаёмы з творчасцю У. Баравікоўскага і А. Кіпрэнскага, якія склалі цэлую эпоху ў развіцці рускага рэалістычнага мастацтва.
Да пецярбургскага перыяду належыць і партрэт А. Міцкевіча, напісаны ў строгаіі акадэмічнай манеры (Нацыянальны музей у Кракаве). Паэт паказаны ў момант глыбокага роздуму. Яго погляд скіраваны ўдалячынь. Тонкія нервовыя пальцы падпіраюць завостраны падбародак. Партрэтнае падабенства невялікае, схоплены агульны вобраз паэта. Манера пісьма крыху сухаватая. У сваю чаргу А. Міцкевіч, добра знаёмы з мастаком, прысвяціў яму некалькі вершаў, з якіх вырысоўваецца аблічча мастака-грамадзяніна, якога хваляваў лёс свайго народа. У вершы «Дзень перад пецярбургскім навадненнем»29 А. Міцкевіч называе I. Аляшкевіча гусляром, г. зн. народным песняром, выразнікам думак і мар народа.
Апошнія гады жыцця I. Аляшкевіча прайшлі ў вялікай беднасці. Памёр ён у 1830 г. у Пецярбургу і пахаваны на Смаленскіх могілках.
Мастацкая спадчына I. Аляшкевіча вялікая. Яго работы знаходзяцца ў карцінных галерэях Масквы, Ленінграда, Кракава, Варшавы, Вільнюса і іншых гарадоў. Многія знаходзяцца ў прыватных асоб і пакуль што не выяўлены. У Дзяржаўным мастацкім музеі БССР маецца некалькі работ Аляшкевіча, якія сведчаць аб вялікім майстэрстве жывапісца. Сярод іх «Групавы партрэт» (1813) і «Партрэт дзяўчынкі» (1823).
He менш цікавым партрэтыстам і гістарычным жывапісцам, чыя творчасць увайшла ў скарбніцу поль-
29 Пнсьма А. Мнцкевнча. Чнкаго, 1905.
скага выяўленчага мастацтва, але ў значнай ступені ўзбагаціла і беларускае мастацтва, з’яўляецца ІОзаф Пешка (1767—1831). Нарадзіўся ён у Кракаве, першапачатковую адукацыю атрымаў у Дамініка Эстрэйхера. Затым вучыўся ў Варшаве ў Ф. Смуглевіча. Разам са Смуглевічам у 1797 г. пераехаў у Вільню. Тут Ю. Пешка цалкам аддаецца творчай рабоце. Піша партрэты прадстаўнікоў віленскай шляхты, духавенства. Сярод іх найбольш вядомы партрэт Станіслава Солтана, які ў час напалеонаўскага нашэсця ўзначальваў марыянетачны ўрад так званага Вялікага княства Літоўскага, і інш.
3 Вільні Пешка часта на працяглыя тэрміны выязджае ў Віцебск, Міпск, Магілёў і іншыя беларускія гарады, дзе працуе ў дамах багатых магнатаў. У 1800 г. едзе ў Пецярбург для ўдзелу ў афармленні Міхайлаўскага замка. У 1807 г. Пешка пераязджае ў Маскву, дзе працуе над кампазіцыямі на гістарычныя тэмы і выконвае серыю партрэтаў.
У 1809 г. вяртаецца ў Мінск. Некаторы час жыве ў сакратара Мінскага дваранскага сходу Ю. Кабылінскага. У Смілавічах наведвае кампазітара Станіслава Манюшку. У Мінску Пешкам былі напісаны гістарычныя карціны. «Пастрыжэнне Мечыслава I», «Устанаўленне пагранічных слупоў Мечыславам I» і інш., а таксама групавы партрэт сям’і Станіслава Манюшкі (месца знаходжання невядома). Затым Пешка некаторы час жыве ў Нясвіжы ў Дамініка Радзівіла. Тут ён стварае кампазіцыі «Баляслаў Крывагубы, нападаючы на памораў», «Смерць Баляслава Крывагубага», «Арыстыд піша сам сабе загад на выгнанне» (месца знаходжання невядома), партрэт Тэафілы Радзівіл у стылі ампір 30. Знатная да-
30 Знаходзіўся ў маёнтку Савічы Слуцкага павета. Цяпер месца знаходжання невядома, захаваўся толькі чорна-белы здымак.
27. Я. Рустэм. Партрэт Г. Ваньковіч.
1830-я гг. Варшава. IIацыянальны музей
ма намалявана на мяккай канапе ў паўляжачай позе, корміць нейкую птушку. Вольная, ураўнаважаная кампазіцыя, нядбайна кінутае адзенне. Твар партрэтаванай прывабны, крыху ідэалізаваны. Ён увасабляе заможнасць і шчасце. Гэтаму ж падпарадкаваны і іншыя дэталі партрэта: багатыя, спадаючыя ўніз драпіроўкі і старадаўняя ваза ў левым кутку, якая, відаць, пастаўлена для ўраўнаважвагіня кампазіцыі.