Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Прыватнаўласніцкія замкі былі цалкам перабудаваны на манер феадальных двароў і замкамі называліся толькі па традыцыі, бо не мелі ніякіх абарончых пабудоў. Такі выгляд меў
18 ЦДГА БССР, КМФ-5, воп. 1, спр. 38, 57/1. л. 10.
19 ЦДГА ЛітССР, ф. 1282 воп. 1, спр. 8755, л. 1—2.
20 ЦДГА БССР, ф. 1143, воп. 1, спр. 469, л. 1—3.
замак у Петрыкаве, апісаны ў інвентары 1810 г.21 Ён размяшчаўся на крутым узвышшы над Прыпяццю і з горадам звязваўся мостам праз штучны канал. На замкавы дзядзінец праводзіла шмат’ярусная брама з брусоў, увянчаная купальным гонтавым пакрыццём. У ёй у ніжнім паверсе размяшчаліся каморы і жылое памяшканне з алькежам, у верхнім — летняе жыллё. Цэнтр дзядзінца займаў палац з мансардавым паверхам пад ламаным гонтавым дахам. Ён уключаў вялікую прыхожую, шэраг жылых пакояў, спальні з альковам, кабінеты, парадную залу. Сцены былі дэкарыраваны палатнянымі шпалерамі. Палац фланкіравалі два флігелі. Над ракой размяшчаўся вялікі сад.
Палацавая архітэктура ў сваім развіцці прайшла прыкладна тыя ж этапы, што і сядзібная. У другой палове XVIII ст. некаторыя палацы яшчэ захоўвалі барочныя рысы, напрыклад палац Агінскіх у Гродна. Гэта двухпавярховы будынак з мураваным цокалем і драўляным асноўным паверхам. У цокальным паверсе размяшчаліся службовыя пакоі; парадная крывалінейная лесвіца, размешчаная ў цэнтры, праводзіла на асноўны паверх. Тут былі пакоі, кабінеты, дзве залы ў цэнтры. Чатыры вуглы будынка фланкіравалі алькежы, якія разам з цэнтральным рызалітам стваралі буйнамаштабныя чляненні фасадаў. Галоўная частка будынка, завершаная высокім вальмавым дахам, кантраставала з алькежам і рызалітам, у выніку чаго кампазіцыя набыла болып актыўны рытм. Рысы класіцызму выявіліся не толькі ў асобных дэталях аздобы (рустоўка цэнтральнага рызаліта, замена шатровых завяршэнняў алькежаў пафрантоннымі), але і ў самім сіметрычным ладзе кампазіцыі, у супадпарадкаванні асобных частак цэнтральнаму вузлу і г. д.
Ужо ў 70—80-х гадах XVIII ст.
21 Там жа, ф. 27, воп. 1, спр. 46, л. 2.
з’яўляюцца першыя драўляныя палацы, выкананыя ў стылі класіцызму. Адзін з іх збудаваны ў 1780 г. паводле праекта італьянскага архітэктаракласіцыста К. Спампані ў маёнтку Радзівілімонты (в. Чырвоная Зорка Клецкага р-на).
Цікава прасачыць перадгісторыю будаўніцтва гэтага палаца. Радзівілімонтаўскі маёнтак з’яўляўся адной з багатых вотчын магнатаў Радзівілаў. У канцы XVI ст. ён стаў галоўнай рэзідэнцыяй вялікага Клецкага маярату (ардынацыі). Відаць, ужо ў XVII ст. тут існавалі палацавыя ансамблі. Інвентар 1757 г. паведамляе аб старым драўляным палацы, які стаяў на гары каля дарогі з Радзівілімонтаў да Цапры. Пры ім існаваў італьянскі сад са звярынцам, шпалерамі, каналамі, альтанкамі і гротам. У гэты ж час у маёнтку будаваўся новы палац з брусоў з шасцю жылымі пакоямі, залай, двума сенцамі і капліцай на другім паверсе 22. Далейшы лёс гэтага палаца невядомы. Вядома толькі, што ў 1780 г. тут узнік новы палац, вырашаны ў стылі класіцызму. Паводле інвентара 1819 г., ён меў памеры ў плане 50X16,8 м, быў збудаваны з сасновага дрэва на падмурку і накрыты гонтавым дахам. Сцены звонку былі абмураваны цэглай і атынкаваны вапнай. Цэнтральную частку афармляў порцік 23. У пачатку XX ст. гэты палац гарэў, і той, што існуе зараз,— рэстаўрыраваны стары палац.
У сучасным выглядзе палац уяўляе сабой выцягнуты прамавугольны ў плане будынак (каля 67 X15 м), падзелены на два крылы паўавальным эркерам і прыхожай. Падоўжная ўнутраная сцяна і эркер, дзе размяшчалася парадная зала, збудаваны з цэглы. Правая частка мае анфіладную планіроўку. Тут былі пакоі, спальня з альковам, кабінеты. Да па-
22 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 2, спр. 3143, л. 18—19.
33 Там жа, спр. 6673, л. 2.
раднай залы з тарца прылягае паўкруглая ў плане мураваная аранжарэя. Левае крыло спланавана па калідорнай сістэме. Тут памяшканні болып дробныя, якія, відаць, мелі характар дапаможных. У мезаніне над прыхожай размешчаны два невялікія жылыя пакоі.
Кампазіцыя будынка традыцыйная для класіцызму. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны манументалыіым чатырохкалонным дарычным порцікам. Дошкі гарызантальнай ашалёўкі сцен аздоблены рустам, які імітуе цагляную муроўку. Інтэр’еры багата аздоблены штучным мармурам і стукавай ляпнінай.
Невялікі класіцыстычны драўляны палац быў збудаваны каля 1816 г. у Лоеве. Ён быў зрублены з брусоў, накрыты двухсхільным дахам з дошак. Цэнтр галоўнага і паркавага фасадаў афармлялі мураваныя чатырохкалонныя порцікі. Цэнтральны вузел палаца складалі прыхожая, вялікая зала і два гардэробы. 3 абодвух бакоў ад іх групаваліся восем жылых пакояў (па чатыры з кожнага боку). Усе пакоі былі аздоблены размаляванымі палатнянымі шпалерамі. Дэкаратыўную гаму інтэр’ера дапаўнялі печы з паліхромнай кафлі. Палац фланкіравалі чатыры флігелі. Два з іх з боку параднага партэра былі «гасціннымі» і ўключалі некалькі жылых пакояў і гардэробаў. Астатнія мелі дапаможна-гаспадарчы характар: тут жыла прыслуга, дваровая чэлядзь, знаходзіліся гаспадарчыя памяшканні24.
Манументальны палац быў узведзены на мяжы XVIII і XIX стст. у маёнтку Друцкіх-Любецкіх Лунін (Лунінецкі р-н). Ён меў тры паверхі. Першы мураваны паверх займалі гаспадарчыя і службовыя памяшканні. На другім паверсе, зрубленым з брусоў, размяшчаліся пакоі, парадныя памяшканні, кабінеты, зальг. Над цэнтральнай часткай узвыіпаўся трэ-
24 Там жа, ф. 27, воп. 6, спр. 49 ,л. 1.
ці паверх, аформлены порцікам. Ён утвараў цэнтральны рызаліт, які быў рытмічна звязаны з двума бакавымі рызалітамі. Развітая франтальна-цэнтрычная кампазіцыя адлюстравала важнейшыя прыёмы архітэктуры класіцызму.
Карціна развіцця грамадзянскага драўлянага дойлідства канца XVIII — першай паловы XIX ст. будзе няпоўнай без аналізу важнейшых тыпаў гаспадарчых і вытворчых будынкаў. У іх увасоблены традыцыйныя прыёмы народнага будаўніцтва. Афіцыйныя стылявыя кірункі толькі знешне закранулі іх архітэктуру.
Гаспадарчыя будынкі сядзіб — спіхлеры, свірны, лямусы, сырніцы і г. д. — умоўна можна падзяліць на дзве групы. Адну складалі пабудовы франтальнай кампазіцыі, у якіх падоўжны бок будынка служыў галоўным фасадам. Аднапавярховыя збудаванні мелі звычайна галерэйкі ўздоўж галоўнага фасада. Слупы і падкосы ўтваралі разнастайны малюнак аркады (спіхлер у в. Руднікі на Навагрудчыне). У некаторых будынках з працяглым корпусам галерэя рабілася толькі ў цэнтральнай частцы з прычыны таго, што сцяна галоўнага фасада ў гэтым месцы заглыблялася, а бэлькі агульнага даху асноўваліся на слупах. Такі прыём дазваляў пазбегнуць манатоннасці працяглага фасада і вылучыць яго кампазіцыйны цэнтр (спіхлеры ў в. Чомбраў Карэліцкага, г. Барань Аршанскага р-наў і інш.). Аналагічную кампазіцыю мелі двухпавярховыя лямусы, дзе рытмічная аркада была галоўнай у архітэктурным афармленні будынка (лямусы ў вв. Нястанішкі Мядзельскага і Галынка Клецкага р-наў).
Да другой групы адносіліся цэнтрычныя пабудовы, у якіх не было выяўленага галоўнага фасада. Яны звычайна будаваліся ў два паверхі суцэльным, квадратным у плане зрубам, Невысокі пірамідальны дах асноўваў-
ся на перакрыцці верхняга памяшкання і слупах, якія абыходзілі ўвесь будынак па перыметру, з’яўляючыся адначасова апорнай канструкцыяй для галерэі другога яруса. У прасцейшых збудаваннях такога тыпу ставіліся чатыры слупы па вуглах (сырніца ў в. Боркі Дзятлаўскага р-на), у больш развітых — 12 і болей (лямусы ў вв. Данюшава Смаргонскага, Дзярэчын Зэльвенскага р-наў). Лямус у в. Ясневічы (Пастаўскі р-н) вылучаўся тым, што ніжняя частка была змуравана з бутавага каменю, а галерэя верхняга яруса асноўвалася на кансольных выпусках перакрыцця першага паверха.
Арыгінальную канструкцыю меў лямус каля Сапоцкіна (Гродзенскі р-н). Гэта манументальнае трохпавярховае збудаванне цэнтрычнаяруснай кампазіцыі. Яго два ніжнія ярусы аб’яднаны агульным кружганкам, над імі пірамідальны ўсечаны зверху дах, з якога вырастае трэці квадратны ў плане ярус, увянчаны шатром з дэкаратыўным флюгерам. Адзначаная пабудова не адзінкавая на Беларусі. Інвентар маёнтка Дубае (Пінскі р-н) 1773 г. апісвае аналагічны трохпавярховы лямус на падмурку, дзе ў двух ніжніх паверхах размяшчаліся чатыры збожжасховішчы і 16 жылых пакояў. Трэці паверх займала вялікая зала, накрытая шатровым дахам. Пластыка фасадаў гэтага збудавання ўзбагачалася слуповымі галерэямі25.
Акрамя разгледжаных тыпаў гаспадарчых будынкаў сустракаліся і невялікія па памерах свірны, вырашаныя прамавугольным або квадратным у плане зрубам. У тарцовай частцы рабіўся ўваход, які нярэдка афармляўся падчэнямі. Двух’ярусныя свірны мелі верхнюю галерэйку, якую аздаблялі балюстрадай. Важны элемент архітэктуры гэтых будынкаў — дах, які нярэдка набываў складаную
25 АВАК. Т. 35. С. 222—223.
ламаную форму (вв. Дзедзіна Міёрскага і Ахрэмаўцы Браслаўскага р-наў).
Сярод вытворчых пабудоў найболып распаўсюджанымі былі млыны. Існавала некалькі іх разнавіднасцей: вадзяныя, конна-валовыя і ветракі. Манументальны вадзяны млын апісвае інвентар маёнтка Цімкавічы (Капыльскі р-н) 1833 г. Ён меў тры паверхі. На першым размяшчаліся прыёмнае памяшканне з вялікай скрыняй, сенцы і два жылыя пакоі млынара. Другі паверх займала абсталяванне (чатыры пары жорнаў), тут жа знаходзіліся чатыры жылыя пакоі з каморамі. Трэці паверх адводзіўся пад склад 26.
У культавым драўляным дойлідстве развіваліся тры асноўныя кампазіцыйныя схемы храмаў: падоўжнавосевая, глыбінна-прасторавая і крыжова-цэнтрычная. Захоўваючы традыцыйныя асновы, яны ўзбагаціліся новымі пластычнымі прыёмамі пад уплывам позняга барока і класіцызму.
Працэс развіцця класіцыстычных прынцыпаў у кампазіцыі культавых збудаванняў можна прасачыць на прыкладзе найбольш простых па структуры адназрубных храмаў. Традыцыйны тып кампазіцыі ўяўляе адназрубная Успенсжая царква ў Століне (пабудавана ў 1823 г. мясцовым народным майстрам К. Сымановічам), завершаная невысокім вальмавым дахам, у цэнтры якога ўзвышаецца дэкаратыўная галоўка на глухой шыйцы.
Пастаноўка галавы ў цэнтры не адпавядала асіметрычнай структуры храма. Таму ў некаторых выпадках з мэтай вылучэння галоўнага фасада бліжэй да яго ставілі ярусную вежку, а над алтаром — малую галаву (Ільінская царква ў в. Дастоева Іванаўскага р-на, 1821, не захавалася;