Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Будаўніцтва феадальных двароў і фальваркаў — адна з найбольш масавых галіп беларускага дойлідства. Уздзеяіше класіцызму ў ёй зводзілася ў асноўным да некаторых элементаў знешняга архітэктурнага дэкору і не закранала ні планіровачпай структутуры, ні кампазіцыі. Напрыклад, сядзібны дом у маёнтку Завоссе (Баранавіцкі р-н), цалкам вырашаны ў традыцыях народнага дойлідства, уяўляў сабой прамавугольпы ў плане аб’ём, зрублены з брусоў і завершаны высокім саламяным паўвальмавым дахам з тарцовымі ўсечанымі зверху шчытамі. Адзіпым элементам класіцызму быў ганак з дзвюма калонкамі і трохвугольным франтопам, які нагадваў порцік. Блізкую кампазіцыю меў дом
у Мазурках пад Ляхавічамі (капец XVIII — 1-я паловэ XIX ст.). Яго архітэктура таксама будавалася на кантрастных суадносінах паміж невысокім зрубным ашаляваным звонку прамавугольным у плане аб’ёмам і развітым вальмавым гонтавым пакрыццём. У параўнаппі з домам у Завоссі, дзе ганак яшчэ не стаў галоўным элементам кампазіцыі, у доме ў Мазурках ёп перамясціўся ў цэнтр і атрымаў выгляд чатырохкалоннага порціка з трыгліфавым фрызам і трохвугольным фраптопам. Яго маштаб узбуйніўся, і ён фактычпа стаў кампазіцыйным цэнтрам будынка.
Буйныя сядзібы ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. уяўлялі сабой разгалінаваныя комплексы жылых, гаспадарчых і вытворчых будынкаў. У структуры маёнтка вылучалася некалькі функцыянальных зон. Напрыклад, у Манькавічах (у наш час у межах г. Століна) у 1813 г. галоўную частку сядзібы складаў панскі двор, дзе стаялі дом, які фланкіравалі два флігелі, кухня, дом для дваровай чэлядзі. За імі размяшчаўся гаспадарчы комплекс, у які ўваходзілі сырніцы, лядоўня, склеп для малака, тры стайні з вазоўняй, конны млын, вялікі свіран. Вытворчую зону складалі тры гумпы, каля якіх знаходзіліся адрыны, абора, дзве саладзільні, бровар, дамы бопдара і вінакура. За сядзібай пры дарозе стаяла карчма. Акрамя таго, маёнтку палежалі корчмы ў вв. Белавуша, Атвержычы, Хатомель, Альманьт, два млыны на р. Гарыні, цагельня, валасны магазіп17. Такім чынам, гэта сядзіба з’яўлялася даволі складаным архітэктурна-планіровачпым аргапізмам, які ўключаў некалькі звязаных паміж сабой комплексаў.
Развіццё класічных рыс у драўляпай сядзібнай архітэктуры з’яўлялася складаным, пеадназначным працэ-
14 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 2, спр. 3138 л. 39—40.
15 Там жа, ф. 8, воп. 1, спр. 11, л. 52.
18 Там жа, ф. 694, воп. 2. спр. 871, л. 9—28.
17 Там жа, спр. 4593, л. 1—6.
сам. Гэты стыль базіраваўся но толькі на сваіх уласных канцэпцыях, але ўключыў і тыя элементы, якія былі выпрацаваны раней і склалі традыцыйныя асаблівасці беларускага сядзібнага будаўніцтва. Гэта перш за ўсё адносіцца да сядзібных дамоў з барочным падковападобным планам і да пекаторых прамавуголыіых у плапе дамоў з паверхам пад гапкам.
Ужо з другой паловы XVI ст. важным элементам драўлянага сядзібнага дома быў ганак, над якім пачалі надбудоўваць мезаніп, дзе размяцічаліся камора, летняе жылое памяшканне, капліца або зала. Гэты паверх стаў характэрнай асаблівасцю сядзібнай архітэктуры XVII—XVIII стст. Яшчэ ў капцы XVIII — пачатку XIX ст. працягвалася лінія развіцця барочнаіі архітэктуры. Напрыклад, дом у Пружанах меў тыповы барочны план з чатырохкалонпым ганкам на галоўным і эркерам на дваровым фасадах. Дом завяршаўся высокім ламаным дахам, падзеленым карнізам на два ярусы. Мезанін над ганкам, завершаны франтонам, расчляніў дах, пазбавіў яго зрокавай масіўнасці. Такі ж паверх быў у жылым доме ў Мазыры. Ён уключаў развіты комплекс жылых і гаспадарчых памяшканняў. План дома асіметрычны. Уваход на галоўпым фасадзе быў змешчаны злева адпосна цэнтра. Каб захаваць сіметрыю галоўнага фасада, дойлід паставіў мезапіп па тры калоны, што ўтварылі несапраўдпы ганак.
Далейшае развіццё гэтага прыёму класіцызмам прывяло да спалучэння мезаніна з порцікам. Паступова мезанін, які раней выходзіў за плоскасць сцяны галоўнага фасада, стаў заглыбляцца, а на першы план выходзіў порцік, які аб’ядноўваў сярэднюю частку ніжняга паверха (з галоўным уваходам) і мезанін у адзіную кампазіцыю. Гэта відаць на прыкладзе дома ў в. Мачулыіе (Ваўкавыскі р-н), у якім, нягледзячы на захаванне высокага ламанага барочнага даху, усё ж галоўным элементам стаў чатырох-
калонны порцік, які ўключыў у сваю структуру і мезапін. У сядзібным доме ў Ваўкавыску (Дом Баграціёна, 1805) мезанін мае парадны балкон пад пакрыццём складанага па форме порціка, які яшчэ захоўвае познебарочныя рысы. У плане ён мае крывалінейны абрыс, такі ж абрыс франтона. Кампазіцыя будынка яўна адзначана класіцыстычнымі рысамі. Такія ж рысы былі ўласцівы і дамам у в. Убель (Чэрвеньскі р-н) і в. Малевічы (Жлобінскі р-н), дзе манументальны порцік з’явіўся асноўнай тэмай кампазіцыі галоўнага фасада. У некаторых дамах, дзе калонны ганак не развіўся ў порцік, мезанін на галоўным фасадзе атрымаў адкрыты балкон тыпу тэрасы з балюстрадай (Пружаны).
Прыкладам даскапалага ўвасаблеппя форм класіцызму ў сядзібнай архітэктурьт з’яўляўся дом у в. Чомбраў (Карэліцкі р-н), збудаваны ў першай палове XIX ст. Ён меў прамавугольны план, завяршаўся адносна невысокім вальмавым гонтавым дахам з мезанінам у цэнтральнай частцы, арыентаваным перпендыкулярна падоўжнай восі дома. Гэты мезанін быў накрыты двухсхільным дахам, які на паркавым фасадзе ўтвараў невялікі трохвугольны франтон, а на галоўным — манументальны чатырохкалонны тасканскі порцік. Гарызантальна ашаляваныя сцены, пескладапыя па малюнку ліштвы і аканіцы ўтваралі спакойпую гладкую паверхпю фасада, у той час як порцік атрымаў падзвычай багатую архітэктурную аздобу, якая кантраставала з лаканічна вырашаным аб’ёмам будынка і вылучала гэту частку дома як важнейшы мастацкі элемент кампазіцыі. Драўляпыя калоны зграбных прапорцый мелі ў аспове базы і завяршаліся точанымі капітэлямі. Фрыз з трыгліфамі і прафіляваны карніз са стылізаванымі мадульёнамі, трохвуголыіы франтон з круглым акпом у тымпане — усе гэтыя элементы былі выка-
наны ў адпаведнасці з канонамі прафесійнай класіцыстычнай архітэктуры.
Своеасабліва трансфармаваліся пад уплывам класіцызму і тыя сядзібныя дамы, якія мелі падковападобную ў плане барочную кампазіцыю, дзе бакавыя крылы ўтвараліся алькежамі або флігелямі. Такая кампазіцыя характэрна для сядзібных дамоў у вв. Беніца (Маладзечанскі р-н) і Чарлёна (Мастоўскі р-н), збудаваных у канцы XVIII ст. У абодвух будынках бакавыя крылы зменшаны ў аб’ёме, яны ніжэйшыя за галоўны корпус і адыгрываюць другарадную ролю ў кампазіцыі. Цэнтральнае месца займае чатырохабо шасцікалонны порцік, які вылучае галоўны ўваход. У некаторых будынках (дом у в. Хойнава былога Лідскага павета) алькежы, якія раней складалі адносна самастойныя аб’ёмы, вылучаныя асобнымі дахамі, набылі выгляд рызалітаў, аб’яднаных з цэнтральнай часткай дома агульным пакрыццём.
Арыгінальна трансфармавана барочная падковападобная кампазіцыя ў сядзібным доме ў в. Лецяшын (1794, Клецкі р-н). Тут галоўны корпус і два бакавыя флігелі ўтваралі суцэльную франтальную кампазіцыю. 3 боку парку яны разам з цэнтральнай часткай складалі агульную плоскасць фасада, а на галоўным фасадзе рабілі ўступ у бок парку, дзякуючы чаму вылучыўся цэнтральны корпус, а флігелі ўтваралі другі план франтальнай кампазіцыі. Важнейшым элементам галоўнага фасада з’яўляўся тасканскі чатырохкалонны порцік, які вылучаў парадны ўваход. Мезанін на галоўным фасадзе меў балкон пад франтонам порціка. Цэнтральная частка паркавага фасада была вылучана рызалітам, расчлянёным чатырма пілястрамі, высокімі зашклёнымі арачнымі вокнамі і дзвярыма. Рызаліт завяршаўся трохвугольным франтонам з паўцыркульным акном у тымпане.
У некаторых класіцыстычных ся-
дзібных дамах сумяшчаліся драўляныя і мураваныя канструкцыі. Напрыклад, сядзібны дом у Гомелі (так званы «Паляўнічы домік», пачатак XIX ст.) быў збудаваны з дрэва і звонку абмураваны цэглай. Галоўны фасад вылучаны невялікім рызалітам, аформленым балконам на macpi калопах. Мезанін вырашаны ў выглядзе складанага па форме двух’яруснага атыка з вялікім паўцыркульным праёмам у цэнтры.
У канцы XVIII — першай палове XIX ст. узведзена значная колькасць невялікіх сядзібных дамоў у традыцыйнай манеры з некаторымі элементамі класіцызму. Усе яны мелі прамавугольны план з размяшчэннем у цэнтры параднай групы памяшканняў. Невысокія зрубныя, ашаляваныя знадворку аб’ёмы завяршаліся часцей за ўсё вальмавымі (радзей двухсхільнымі) дахамі. У гэтых дамах не было мезанінаў, таму стылізаваны чатырохкалонны порцік нярэдка меў выгляд звычайнага ганка, накрытага двухсхільнай стрэшкай. Асобныя класіцыстычныя элементы ў выглядзе карнізаў на сухарыках, вуглавых яашчыльнікаў, спрошчаных пілястраў, арачных вокнаў у тымпанах франтонаў, франтонных і сандрыкавых завяршэнняў аконных ліштваў прынцыпова не змянялі традыцыйнай кампазіцыі гэтых будынкаў, якая развівалася ў рэчышчы народнага дойлідства. Такія дамы будавалі як у гарадах (Брэст, Навагрудак, Кобрын), так і ў загарадных сядзібах (вв. Галынка Клецкага, Задзвея Баранавіцкага, Зубкі Нясвіжскага, Ясневічы Пастаўскага р-наў і інш.). У дамах без мезанінаў для афармлення цэнтральнай часткі выкарыстоўваўся спрошчаны порцік, які замест франтона меў толькі антаблемент з сандрыкам (г. Хойнікі).
У замкава-палацавым драўляным будаўніцтве працягваўся працэс, які вызначыўся яшчэ ў папярэдні перыяд. Ён характарызаваўся тым, што аба-
рончыя замкі амаль зусім адміраюць, а на іх месцы ў шэрагу выпадкаў узнікаюць палацавыя рэзідэнцыі; палацавае будаўніцтва развіваецца таксама і па-за межамі замкаў.
Замкі, якія не перарадзіліся ў палацавыя рэзідэнцыі, паступова зніклі і не аднаўляліся. Так, інвентар Слуцка 1815 г. пры апісанні Старога замка паказвае яго палац у паўразбураным стане 18. Камянецкі замак, які яшчэ ў першай палове XVIII ст. меў выгляд багатай магнацкай рэзідэнцыі, к 1821 г. прыйшоў у заняпад. Паўразбураны палац пуставаў, на дзядзінцы было некалькі дробных дамоў, агароды, сам замак абнесены плятнём 19.
У больш выгадным становішчы апынуліся тыя замкі, якія захавалі значэнне адміністрацыйна-грамадскіх цэнтраў старостваў і валасцей. Да іх можна аднесці замак у Мазыры. Паводле інвентара 1772 г., ён уяўляў сабой развіты комплекс жылых, гаспадарчых і адміністрацыйных будынкаў і па свайму выгляду нагадваў магнацкую рэзідэнцыю. Каля брамы справа размяшчалася стайня з вазоўняй пад адным дахам, злева — будынак канцылярыі. Насупраць брамы па галоўнай восі ансамбля знаходзіўся вялікі дом старасты, які ўключаў значную колькасць жылых і гаспадарчых пакояў, а таксама парадную залу, дзе адбываліся суды і праводзіліся павятовыя шляхецкія сеймікі. Дом быў накрыты ламаным гонтавым дахам. За ім размяшчаліся гаспадарчыя будынкі — свірны, флігелі, хлявы. Замак быў абнесены палісадам 20.