Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Рысамі, уласцівымі мураванай архітэктуры стылю ракако, вылучаецца Праабражэнская царква ў в. Хаціслаў (Маларыцкі р-н), збудаваная ў 1799 г. Сцяна галоўнага фасада ламаецца трыма гранямі, а дзве чацверыковыя вежы стаяць пад вуглом прыкладна 45° да падоўжнай восі збудавання. У выніку гэтага галоўны фасад страчвае плоскаснасць, пераўтвараецца ў складаную паверхню, што надае збудаванню шмат дынамікі.
Традыцыі мураванай барочнай
архітэктуры адлюстравалі таксама збудаванні з трохвежавымі галоўнымі фасадамі і базілікальныя храмы. Так, фасад двухзрубнай Петрапаўлаўскай царквы ў в. Махро (Іванаўскі р-н, 1792) вырашаны з нізкім прамавугольным атыкам, над якім у цэнтры ўзвышаецца васьмярык са сплясканай цыбулепадобнай галавой, якая з бакоў фланкіруецца дзвюма малымі галовамі на чацверыках. Таксама вырашаны і галоўны фасад Крыжаўзвіжанскай царквы ў в. Гошчава (Івацэвіцкі р-н, 1838). У адрозненне ад папярэдняга помніка роля веж у кампазіцыі ўзрасла: цэнтральная вежа атрымала тры ярусы (ніжні — чацвярык, два верхнія — васьмерыкі), бакавыя чацверыковыя вежы сталі двух’яруснымі. Іх шатровае завяршэнне адпавядае строгай і лаканічнай архітэктуры збудавання.
Драўляныя трохнефавыя базілікі ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. узводзіліся з дзвюма вежамі на галоўным фасадзе і без іх. Да першых адносіцца Міхайлаўская царква ў в. Сцяпанкі (Жабінкаўскі р-н, да 1780). Яе працяглы прамавугольны ў плане сярэдні неф непасрэдна пераходзіць у алтар. Да яго прылягаюць вузкія, ніжэйшыя за сярэдні бакавыя нефы. Галоўны фасад завершаны дзвюма невысокімі вежкамі. Трэцяя вежка ў выглядзе складанай барочнай галавы фіксуе цэнтр вільчака даху цэнтральнага нефа. У збудаванні, нягледзячы на засваенне асобных элементаў мураванай архітэктуры, выявіліся традыцыйныя асновы палескага народнага дойлідства: лаканічнасць вырашэння аб’ёмаў і іх аздаблення, прысадзістасць кампазіцыі. Неабходна адзначыць і такі спецыфічны прыём, як аб’яднанне розных аб’ёмаў агульным дахам. Праўда, ён выявіўся спецыфічна — трохвугольны застрэшак пракладзены паміж гранямі бакавых нефаў і алтара. Вокны царквы аформлены вітражамі ў выглядзе гранічна абагульненых салярных знакаў, што
ўзыходзіць да глыбінь народнай палескай арнаментыкі.
Царква Параскевы Пятніцы ў в. Опаль (Іванаўскі р-н, 2-я палова XVIII ст.) адносіцца да тыпу трохнефавай бязвежавай базілікі. У параўнанні з папярэднім помнікам
22. Мікалаеўская царква ў в. Вялікія Сяхновічы Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл. XVIII—XIX стст.
уплыў мураванай архітэктуры тут больш значны. У плане царква вырашана адзіным прамавугольным, са зрэзанымі вугламі ў алтарнай частцы аб’ёмам. Прамавугольны сярэдні неф аддзелены ад болып нізкіх бакавых чатырма круглымі калонамі. У межах бакавых нефаў каля алтара ўтвораны двух’ярусныя сакрысціі. У інтэр’еры галоўны неф завершаны скляпеністым перакрыццём, уздоўж яго паўцыркульных вокнаў верхняга святла праходзіць вузкая абходная галерэйка, агароджаная балюстрадай. Галоўны фасад у наш час уяўляе сабой суцэльную плоскасць, аднак раней ён быў аб’ёмным, яго трохвугольны завяршаючы франтон асноўваўся на чатырох парах калон. Дзякуючы таму што пярэдняя сцяна сярэдняга нефа была заглыблена, перад цэнтральным уваходам утвараў-
ся своеасаблівы партал, аформлены порцікам. Гэта акцэнтавала галоўны фасад, надавала яму прасторавае развіццё. У архітэктуры збудавання спалучыліся барочная трактоўка аб’ёмпа-прасторавай кампазіцыі і класіцыстычнае вырашэнне галоўнага фасада.
У Мікалаеўскай царкве, збудаванай у 1750-я гады ў прадмесці Кобрына Зарэччы, а ў 1841 г. перанесенай у горад, прамавугольны ў плане асноўны аб’ём падзелены чатырма калонамі на тры нефы. Над ім узвышаецца даволі масіўны васьмярык на нізкім чацверыку, завершаны цыбулістым купалам. Да асноўнага аб’ёма прылягае пяцігранная апсіда з дзвюма прыбудовамі па баках, сцены якіх працягваюць сцены нефаў. У цэнтры галоўнага фасада зроблены ўступ у сцяне, што вылучае партал увахода. Царква ўспрымаецца адзіным, зрокава цяжкім маналітам, яе структура нагадвае структуру аднаапсідных купальных мураваных культавых пабудоў.
Цікавая гісторыя будаўніцтва Троіцкай царквы ў в. Зёлава (Драгічынскі р-н). У 1834 г. быў складзены праект на ўзвядзенне мураванага збудавання. Аднак адсутнасць цэглы вымусіла збудаваць яе з дрэва — традыцыйнага для Беларусі будаўнічага матэрыялу. Праект мураванай царквы прыстасавалі для драўлянай канструкцыі. Іменна гэтым тлумачыцца яе своеасаблівая кампазіцыя і архітэктурная апрацоўка, вырашаная ў стылі класіцызму.
У першай палове XIX ст. узнікла тэндэнцыя рэстаўратарства ў старажытных стылях. Прыкладам можа служыць Праабражэнская царква ў в. Дзятлавічы (Лунінецкі р-н), узведзеная ў 1823 г. і часткова перабудаваная ў 1871 г. Яна вырашана маналітным корпусам, у якім цэнтральную частку займае квадратны ў плане асноўны аднанефавы аб’ём, увянчаны двух’ярусным васьмерыковым верхам на ветразях і накрыты
шатром. Да яго з усходу прылягае алтарны аб’ём з трох раскрытых у неф апсід (як у старажытнарускіх храмах), а з захаду — бабінец з дзвюма прамавугольнымі ў плане
23. Мікалаеўская царква ў в. Дружылавічы Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.
1777
прыбудовамі. Кампазіцыя збудавання пяцівежавая: цэнтральны двух’ярусны верх з чатырох бакоў фланкіруюць чацверыковыя вежы, што ўзвышаюцца над бакавымі апсідамі і прыбудовамі каля бабінца. Хутчэй за ўсё кампазіцыя збудавання склалася пад уплывам архітэктуры царквы-крэпасці XVI ст. у Супраслі. Гэта пацвярджае і тое, што ў Дзятлавічах яшчэ ў пачатку XVII ст. быў заснаваны праваслаўны манастыр у процівагу уніі, таму ў XIX ст. водгаласы барацьбы супраць уніі і каталіцызму маглі выліцца ў пабудову храма па тыпу Супрасльскага, які быў адным з галоўных манастырскіх храмаў на захадзе Беларусі. Магчыма таксама, што прататыпамі маглі служыць і Полацкая Сафія, і храмы-крэпасці ў Сынковічах і Мураванцы. Аднак пры ўсёй сувязі з храмамі-крэпасцямі XVI ст. царква ў Дзятлавічах мае
свае адзнакі, спецыфічныя для драўлянай архітэктуры, таму яе можна разглядаць як арыгінальны помнік драўлянага дойлідства XIX ст. У аздабленні фасада ўжыты асобныя элемепты класіцызму.
У народных традыцыях развівалася архітэктура званіц. Як і ў папярэднія перыяды, будавалася мноства адкрытых званіц на двух або чатырох слупах, завершаных двухсхільнымі, вальмавымі або шатровымі дахамі. На аснове іх канструкцыі будаваліся чатырохгранныя ў плане каркасныя званіцы, дзе ніжні ярус ашалёўваўся вертыкальна дошкамі, а верхні заставаўся адкрытым і складаўся з галаснікоў — праёмаў, праз якія даносіліся галасы званоў. Часта такія званіцы мелі стойкі каркаса не вертыкальныя, а нахіленыя да цэнтра, таму сам аб’ём меў выгляд усечанай зверху піраміды, накрытай невысокім чацверыковым шатром. Такая кампазіцыя ілюзорна павышала пабудову, рабіла яе прапорцыі болын зграбнымі і дасканалымі.
У канцы XVIII — першай палове XIX ст. будавалася мноства традыцыйных двух’ярусных званіц, дзе першы ярус складаў чацверыковы зруб, а другі быў каркасным з галасніковымі праёмамі (вв. Вылазы Пінскага, Рубель Столінскага р-наў). Звычайна ніжняя зрубная частка была брамай або каморай. На яе перакрыцці будаваўся верхні каркасны ярус. Сустракаліся і арыгінальныя тыпы званіц. Напрыклад, у в. Чарнякава (Бярозаўскі р-н) званіца масіўная, нізкая, яе яруснасць падкрэслена толькі між’ярусным прычолкам. Такая кампазіцыя тлумачыцца канструкцыяй збудавання, у якім каркасная частка існуе аўтаномна і мае самастойную аснову, зрубная частка толькі абкружае каркасную па перыметру. У званіцы ў Століне каркас верхняй часткі пастаўлены на брусы-пераводзіны ніжніх вянкоў зрубнага яруса. Такім чынам, у гэтых дзвюх пабудовах верхнія і ніж-
нія часткі адасоблены адна ад другой. Такі прынцып вырашэння характэрны для паўночнарускіх званіц.
3 другой паловы XVIII ст. традыцыйныя двух’ярусныя званіцы
24. Царква Параскевы Пятніцы ў в. Чарнаўчыцы Брэсцкага р-на.
XVIII—XIX стст.
атрымліваюць новыя рысы, звязаныя з развіццём між’яруснага прычолка. Званіца ў г. п. Шарашова (Пружанскі р-н), збудаваная ў 1799 г., мае два ярусы: ніжні зрубны, верхні каркасны. Ярусы падзелены развітым прычолкам, па вышыні роўным ніжняму ярусу і верхняму з пакрыццём. Прычолак атрымаў самастойную ролю ў кампазіцыі — гэта элемент, узбагачаючы пластыку збудавання. Верхні ярус аздоблены плоскімі балясамі і аркаднымі галаснікамі. Яго завяршае чацверыковы шацёр, над якім узвышаецца глухі васьмярык з шатром і шпілем.
У канцы XVIII ст. збудавана званіца ў Давыд-Гарадку. Яна мела трох’ярусную кампазіцыю: ніжні ярус уяўляў васьмярык, сярэдні — чацвярык і верхні — васьмярык. Завяршалася званіца барочным купалам. Адзначаны тып кампазіцыі ўжо
вядомы ў цэнтральных аб’ёмах цэркваў вв. Ленін, Рубель, Кажан-Гарадок. Ён звязаны з уздзеяннем барочнай архітэктуры на драўлянае дойлідства. Званіца ў Давыд-Гарадку яшчэ раз характарызуе прыём пастапоўкі чацверыка паміж двума васьмерыкамі, які быў спецыфічны для прыпяцкай школы дойлідства.
Драўлянае дойлідства канца XVIII — першай паловы XIX ст. з’явілася заканамерным пераемнікам тых традыцый, якія склаліся ў XVI—XVIII стст. Захоўваліся і развіваліся амаль усе тыпы збудаванняў, вядомыя і раней: народнае жыллё, замкі, палацы, сядзібы, гасціныя двары і гандлёвыя рады, корчмы і аўстэрыі, цэрквы, касцёлы, капліцы, званіцы і г. д. З’явіліся і новыя тыпы збудаванняў, напрыклад сельскія і гарадскія магазіны.
Новыя рысы ў дойлідстве гэтага часу звязаны з паступовым пераадоленнем барочных традыцый і перапрацоўкай прыёмаў стылю класіцызму. Найперш новы стыль укараніўся ў грамадзянскай, асабліва ў сядзібна-палацавай, архітэктуры. Важнейшай адзнакай класіцызму з’явіўся калонны порцік, які замяніў традыцыйны слуповы ганак. Утвараліся разгорнутыя парадныя франтальныя кампазіцыі.
Агульная свецкая накіраванасць архітэктуры садзейнічала рэгрэсу замкавага будаўніцтва, якое ператваралася ў палацава-замкавае, а потым і ў палацавае.
Разнастайнасцю канструкцый і форм вылучаліся гаспадарчыя і вытворчыя збудаванні: свірны, лямусы, спіхлеры, сырніцы, скарбніцы, бровары, млыны.
У адрозненне ад грамадзянскага культавае дойлідства найболып трывала захоўвала барочныя асновы. Прычым па меры іх выцяснення ў грамадзянскай архітэктуры, у культавым дойлідстве барочныя тэндэнцыі ўсё больш нарасталі. Відаць, гэта тлумачыцца тым, што з укараненнем