Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Творчая спадчына Я. Дамеля была вялікай. Цяжка назваць хаця б адзін жанр выяўленчага мастацтва, у якім бы мастак не пакінуў следу.
Я. Дамель добра ведаў айчынную і антычную гісторыю, многа чытаў, добра валодаў некалькімі замежнымі мовамі. У сваіх палотнах імкнуўся адлюстраваць найбольш яркія, кульмінацыйныя моманты гістарычнага развіцця краіны. Рысы класіцызму ў яго творчасці цесна знітаваны з рэалізмам, таму гістарычныя палотны мастака надзвычай жыццёвыя і пераканаўчыя.
Раннія творы Я. Дамеля прысвечаны падзеям, звязаным з якой-небудзь гістарычнай асобай. У іх народ хоць і прысутнічаў, але быў толькі фонам для паказу галоўнага героя. Такімі з’яўляюцца карціны «Смерць князя Панятоўскага», «Смерць магістра крыжаносцаў Ульрыха фон Юнгінгена ў бітве пад Групвальдам» (месца знаходжапня
49. Я. Дамель. Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.
1820-я гг. Вільнюс. ДММ ЛітССР
невядома) і інш. Гэтыя карціны, напісаныя ў 20-я гады, былі ўласнасцю магната Антонія Ратынскага, уладальніка буйнога маёнтка ў Ігуменскім павеце. Цяжка меркаваць пра жывапісныя якасці гэтых твораў, бо іх далейшы лёс невядомы. Захаваліся толькі эскізы, якія сведчаць пра высокае майстэрства мастака. Кампазіцыі пабудаваны па строга акадэмічных канонах з захаваннем раўнавагі і тэатралізаванай патэтыкі. Выдатны рысавальшчык, Я. Дамель паказваў фігуры ў самых разнастайных і складаных ракурсах. Яго малюнкі адрозніваюцца добрым веданнем анатоміі і цудоўным графічным выкананнем.
Вайна 1812 г. і ўсе наступныя падзеі глыбока ўсхвалявалі мастака. Ён стварае дзве вялікія кампазіцыі: «Смерць Глінскага ў няволі» і «Вызваленне Т. Касцюшкі з цямніцы» (месца знаходжання невядома). Напісаныя ў 30-я гады XIX ст., гэтыя палотны знаменавалі сабой рэзкі паварот мастака ў бок рэалізму. А. Шэмеш паведамляе 35, што ў сярэдзіне XIX ст. яны знаходзіліся ў старшыні рэчыцкага гарадскога суда Ракіцкага. Сюжэт першай карціны вядомы па апісанню А. Шэмеша: «...факт смерці Глінскага ў няволі паслужыў тэмай для напісання карціны. Глінскі сядзіць у доўгім грубым адзенні з аковамі на нагах. Пры ім дачка, якая схілілася да яго рукі. Выраз твару Гліпскага добра адчуты» 36.
Змест твора ў пэўнай ступені алегарычны. Такой бачыў Дамель радзіму, што стагнала пад прыгнётам царскага самадзяржаўя. Сродкі выразнасці гранічна лаканічныя. Ніводнай лішняй дэталі. Аддаючы даніну класіцызму, Дамель паказаў Глінскага ў адзенні, якое нагадвае рымскую туніку. Складкі драпіро-
35 Athenaeum. 1844. Т. 4—б.
36 Там жа.
вак спадаюць роўнымі, плаўнымі лініямі. Твар крыху ідэалізаваны.
У карціне «Вызваленне Т. Касцюшкі з цямніцы» (эскіз у ДММ БССР) Дамель добра выкарыстаў эфекты асвятлення. Ужо сам факт, што галоўным героем твора з’яўляецца кіраўнік антыпрыгонніцкага паўстання, сведчыць аб патрыятычным пастроі мастака. Ён не імкнуўся дагадзіць густам высокапастаўленых вяльмож. Гледачу добра запамінаўся непрыгожы кірпаты твар Паўла I, яго тэатральны выхвальны жэст, што паказвае вязню шлях да свабоды. Разам з тым ён не ідэалізуе і галоўнага героя кампазіцыі — Тадэвуша Касцюшку, паказваючы яго чалавекам хворым, крыху надломленым працяглым заняволеннем у казематах Петрапаўлаўскай крэпасці.
Дакладнасць у адлюстраванні гістарычпага факта, яго праўдзівая трактоўка сведчаць пра сур’ёзнае вывучэнне Я. Дамелем гістарычных матэрыялаў і імкненне аднавіць рэальную карціну рэчаіснасці.
У наступных работах Я. Дамеля на гістарычныя тэмы галоўным героем становіцца народ, які вырашае лёс гісторыі.
Найбольш выразныя з твораў гэтага плана — акварэль «Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.» (ДММ ЛітССР) і эскіз неажыццёўленай кампазіцыі «Пераход Напалеона цераз Бярэзіну» (месца знаходжанпя невядома). У гэтых творах Дамель узнімае свой гнеўны голас супраць жахаў вайны.
Выразныя мастацкія сродкі кампазіцыі. У невялікай па памерах акварэлі «Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.» добра перададзены стан халоднага зімовага дня. Ён падкрэсліваецца і спакойным шэрым небам, прарэзаным роўнымі слупамі дыму над комінамі. Мірны стан ггрыроды кантрастуе з неспакойным натоўпам салдат, узмацняючы ўражанне асуджанасці.
Другая кампазіцыя абяцала быць яшчэ болып выразнай. Пра гэта сведчаць шматлікія замалёўкі з натуры, якія захаваліся ў архівах, пошукі вобразаў і рухаў, фігуры, выкананыя ў складаных ракурсах. Але,
50. Я. Дамель. Партрэт М. Равіч з сынам. 1831. Познань. Нацыянальны музей
на жаль, эскіз гэтай карціны не захаваўся.
Акрамя названых гістарычных палотнаў Дамелю належаць карціны «Чарнецкі пераплывае Піліцу» (знаходзілася ў Антона Хорвата ў Мінскай губ.), «Напалеон на бівуаку пад Аўстэрліцам», «Твардоўскі паказвае Сігізмунду Аўгусту цень яго жонкі Барбары» (абедзве знаходзіліся ў Ігната Булгака ў Бабруйску), «Цар Аляксандр I падпісвае ў Вільні амністыю», «Хрышчэнне славян» (месца знаходжання ўсіх невядома) і шмат іншых. Усяго А. Шэ-
меш называе 27 кампазіцый 37. Польскі гісторык Э. Раставецкі ў сваім «Слоўніку польскіх мастакоў» паведамляе, што Я. Дамелем было напісана 57 карцін на гістарычныя тэмы. Супярэчлівасць такіх паведамленняў відавочная. Гэта пытанне яшчэ патрабуе дакладнага вывучэння.
Аб майстэрстве Я. Дамеля-партрэтыста можна меркаваць па творах, што захаваліся ў музеях Вільнюса і іншых гарадоў. Дамель напісаў іх вялікую колькасць. Некаторыя партрэты, выкананыя на заказ, не вылучаюцца глыбокай псіхалагічнай выразнасцю. Большасць, аднак, вельмі топкія па вобразпай характарыстыцы творы. Па манеры выканання яны яагадваюць партрэты вядомага рускага партрэтыста першай паловы XIX ст. У. Л. Баравікоўскага.
3 найбольш ранніх можна назваць «Партрэт хлопчыка» (Ноўгарадскі мастацкі музей), партрэты Шчаснай-Патоцкай, Дамініка Радзівіла, рэктара Вілепскага універсітэта ТІТ. Малеўскага, прафесара Рустэма (ДММ ЛітСССР) і інш. У гэтых палотнах яшчэ адчуваецца ўплыў класіцыстычнай школы Ф. Смуглевіча. Яны крыху ідэалізаваны, хоць у вобразнай характарыстыцы ўжо можна адзначыць і шмат індывідуальпых рыс.
У 30-я гады напісаны партрэты міпскага губернатара Гіцэвіча, Ю. Кабылінскага, Тышкевіча, Аятона Хорвата з жонкай (месца знаходжання невядома) і інш. Характэрная асаблівасць гэтых партрэтаў — рашучы адыход ад акадэмізму, імкненне не толькі адлюстраваць знешнія рысы партрэтаваных, але і пранікнуць у іх унутраны свет (партрэты Ю. Кабылінскага, доктара Райхоўскага і інш.). Некаторыя вобразы нясуць на сабе рысы рамантыз-
37 Szemiesz A. Wspomnienia о Damelu// Athenaeum. Wilno, 1842. T. 2.
му (аўтапартрэт, партрэт прафесара Я. Рустэма (Нацыянальны музей у Варшаве) і інш.). Тут яўна адчуваецца імкненне стварыць вобраз чалавека-грамадзяніна, паказаць уласцівы часу грамадзянскі пафас. Я. Дамель пакінуў шмат партрэтаў людзей з народа — старых, гараджан, рамеснікаў, напісаных з вялікім майстэрствам (ДММ ЛітССР).
Значнае месца ў творчасці Я. Дамеля займае пейзаж. Яшчэ ў 20-я гады, жывучы ў Вільні, мастак шмат часу ўдзяляе паказу прыроды. Асабліва выразныя і эмацыянальныя творы сібірскага перыяду. Вось як апісвае А. Шэмеш пейзаж «Захад сонца ў Табольску» (месца знаходжання невядома):
«...Халоднае пахмурнае неба, дождж. Удалечыні асветлены сонцам круты бераг Іртыша. На ім у святле заходзячага сонца відаць абрысы горада. На пярэднім плане карціны нейкая пабудова. У ценю пасецца жывёла; фігуркі людзей. Сябе Дамель паказаў так: ён сядзіць у пралётцы, запрэжагіай худым конікам, і піша пейзаж. Эфект карціны здзіўляючы» 38.
He менш выразным быў пейзаж «Ноч ва Уральскіх гарах» (месца знаходжання невядома): «...Абкружаны лёгкімі белымі воблакамі месяц. Пры святле вогнішча распазнаецца качэўе татар. Добра перададзена свячэнне месяца і вогнішча. У групах татар ярка вылучаецца іх адзенне. Для начнога асвятлення яны, мабыць, вельмі яркія» 39 j
Большасць пейзажаў Я. Дамеля не захавалася. Але і па апісаннях сучаснікаў можна зрабіць вывад, што яны былі адзначаны рысамі рамантызму. Гэта адпавядала настрою мастака ў той перыяд. Аднак пазней, знаходзячыся ўжо ў Мінску, Дамель адмаўляецца ад пейзажаў па-
38 Athenaeum. 1842. Т. 2.
39 Там жа.
нарамнага плана, піша ўтульныя куточкі мінскіх ваколіц, у якіх не ставіць задач перадачы эмацыянальнага стану прыроды («Дрэвы пад вадой», «Вадзяны млын», «Вадапад» (месца знаходжання невядома) і інш.
Спад рэвалюцыйнай актыўнасці пасля паражэння паўстання дзекабрыстаў, рэакцыйная палітыка царызму не маглі не адбіцца на настроі мастака. Тым не менш творчасць Дамеля-пейзажыста ў перыяд панавання афіцыйнага акадэмічнага напрамку ў жывапісе была значным крокам наперад. Мастак імкнуўся не толькі перадаць прыгажосць роднай прыроды, але і выклікаць у гледачоў пачуццё гордасці за сваю Радзіму.
У галіне бытавога жанру Я. Дамель таксама пакінуў значны след. Ён спачувальна ставіўся да простага народа і імкнуўся выклікаць такое ж спачуванне ў гледачоў. Тэмы для бытавых карцін ён чэрпаў у жыцці простых людзей. Такіх карцін створана значна менш, чым гістарычных. Але палотны «Стары», «Дзяўчына, якая моліцца» (месца знаходжання невядома) і іншыя яскрава сведчаць пра сімпатыі мастака да простага народа. АсаблР ва ж выразнымі былі замалёўкі з натуры, у якіх Дамель выкрываў лютыя прыгонніцкія норавы.
Мастак шмат працаваў і як дэкаратар. Ён упрыгожваў сваімі малюнкамі і пано памяшканні масонскіх ложаў, афармляў урачыстасці ў Мінску.
Ян Дамель унёс значны ўклад у развіццё беларускай культуры XIX ст. На яго творах выхоўваліся многія пакаленні беларускіх мастакоў, якія адлюстравалі гісторыю края ў жывапісных кампазіцыях, малюнках, гісторыка-этнаграфічных замалёўках, пейзажах.
Далейшае развіццё гістарычнага жанру звязана з імем Януара Іванавіча Сухадольскага (1797—
51. Я. Сухадольскі. Пераход Напалеона цераз Вярэзіну. 1850-я гг. Познань. Нацыянальны музей
1875), які ўнёс значны ўклад у гісторыю выяўленчага мастацтва не толькі беларускага, але і рускага, і польскага, і літоўскага народаў.
Януар Сухадольскі нарадзіўся ў Гродна ў сям’і збяднелага двараніна. У дваццацігадовым узросце быў адпраўлены ў Варшаву да свайго дзядзькі — перакананага прыхільніка Напалеона. У час адступлення французаў цераз Варшаву Я. Сухадольскаму асабіста давялося бачыць Напалеона. Гэтыя абставіны дазволілі будучаму жывапісцу стварыць у сваіх батальных кампазіцыях праўдзівы вобраз французскага імператара. Семнаццацігадовым юнаком Я. Сухадольскі быў уладкаваны па ваенную службу. У 1829 г. ён ужо быў у чыне капітана рускай арміі. Здольнасці да малявання прабудзіліся ў яго яшчэ ў раннім дзяцінстве,