Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
41 Athenaeum. 1851. Т. 1. С. 116—124.
гады стварае некалькі твораў: «Яўрэйская карчма», «Яўрэйскае пахаванне», «Руская хуткая пошта» і інш. Па словах Ю. Вільчынскага, гэтыя работы «сваім каларытам, кампазіцыяй, выразнасцю вобразаў пакарылі ўсіх. Яны былі напісаны шырокім і смелым пэндзлем» 42.
3 1826 г. Ю. Карчэўскі жыве за мяжой, спачатку ў Дрэздэне, затым у Амстэрдаме і Парыжы, У Луўры капіруе лепшыя творы заходнееўрапейскага мастацтва, адначасова наведвае ўрокі жывапісца барона Гроса. Затым едзе ў Лондан і Рым. Там ён упершыню выстаўляе некалькі пейзажаў. Англійская крытыка змясціла пра іх захапляючыя водгукі. Мастака сталі лічыць выдатным каларыстам.
3 пачатку 30-х гадоў Ю. Карчэўскі аддае перавагу гістарычнаму жанру. Ён стварае шэраг цікавых кампазіцый, у тым ліку «Ян III пад Венай», «Турак на кані» і інш. Карчэўскі не любіў выстаўляць свае творы. Ён лічыў іх не зусім дасканалымі. Аднак ужо яго першыя работы, што з’явіліся на выстаўцы 1830 г., прынеслі маладому жывапісцу еўрапейскую вядомасць.
У Рыме Ю. Карчэўскі блізка пазнаёміўся з польскім паэтам Адамам Міцкевічам. Гэта сустрэча натхніла мастака на стварэнне новых бытавых палотнаў, але раптоўнаЯ смерць не дала развіцца гэтаму шчодраму таленту.
Па сведчанню сучаснікаў, Карчэўскі вельмі любіў мастацтва «малых галандцаў», захапляўся творамі Тыцыяна, Рафаэля, Тэнерса. У некаторых яго работах адчуваецца ўплыў творчасці гэтых майстроў. 3 арыгінальных твораў Карчэўскага захавалася толькі адна карціна — «Яўрэйскае пахаванне» (Нацыянальны музей у Варшаве), якая сведчыць,
42 Wilczynski J. Wspomnienia// Athenaeum, 1851. Т. 1.
што гэта быў таленавіты жывапісец і выдатны каларыст.
Значную цікавасць выклікае творчасць жывапісца Канута Іванавіча Русецкага (1801 —1860). Першапачатковую адукацыю ёп атрымаў
52. К. Русецкі. Аўтапартрэт. 1830-я гг. Вільнюс. ДММ ЛітССР
як юрыст, а мастацкія здольнасці развіваў пад кіраўніцтвам Я? Рустэма. На першай мастацкай выстаўцы ў Віленскім універсітэце ў 1820 г. К. Русецкі экспанаваў некалькі копій з Рыберы і Рэмбранта. У 1821— 1822 гг. вучыўся ў Дж. Сандэрса і К. Ельскага, у Парыжы ў Камучыні і ў Рыме ў Б. Торвальдсена. Гэта зрабіла значны ўплыў на ўсю яго творчасць. Вобразы ў творах Русецкага ідэалізаваныя, манера пісьма сухаватая. У іх адчуваўся ўплыў класіцызму.
У Рыме Русецкі зрабіў копіі з фрэсак Рафаэля «Багаслоўе», «Філасофія», «Правасуддзе», «Паэзія». За іх у 1830 г. Русецкаму было пры-
своена званне акадэміка43. Апошнія гады жыцця Русецкі пражыў у Вільні, выкладаў маляванне і жывапіс у многіх павучальных установах горада.
У сярэдзіне XIX ст. работы К. Русецкага былі шырока вядомы на Беларусі. Пра гэта пісаў у сваіх успамінах гісторык і этнограф К. Тышкевіч. У час падарожжа па Беларусі ён наведаў маёнтак Русецкіх Карпаўку на Гродзеншчыне. Там К. Тышкевіч бачыў вялікую колькасць карцін, эцюдаў, а таксама копій, выкананых мастаком. Асаблівую цікавасць у яго выклікала карціна «Жняя» (1845, ДММ ЛітССР). Яна была выканана на «італьянскі манер». Твар і рукі дзяўчыны ідэалізаваны, аднак нацыянальныя асаблівасці касцюма захавапы цалкам.
Аўтар паказаў дзяўчыну на фоне сельскага пейзажу. Яна на хвіліну адарвалася ад нялёгкай працы і ўглядаецца ўдалячынь. У руках дзяўчына трымае жменю зжатага жыта і серп. Кампазіцыя ў многім напамінае рафаэлеўскіх мадоннаў — той жа паварот галавы, тая ж адухоўленасць вобраза.
Увага да простага чалавека, да яго штодзёпнага жыцця відаць і ў карціне «Вербная нядзеля» (1847, ДММ БССР). Тут паказана простая сялянская дзяўчына, якая прыйшла ў касцёл на богаслужэнне. У руках яна трымае пучок вярбы і невялікі клуначак. Дзяўчыпа апрайута ў беларускую світку, на галаве хустка. Вялікія блакітныя вочы глядзяць уважліва і трохі сумна. Фонам з’яўляецца касцёл з расчыненымі дзвярыма, углыбіні відаць фігуры на каленях. Вобраз дзяўчыны надзвычай выразны і паэтычны.
He менш выразныя малюнкі і эцюды Русецкага «Спячая дзяўчынка» і
43 Дзяржаўная публічная бібліятэка імя М. Е. Салтыкова-Шчадрына, ф. Собко. воп. 577.
«Італьянец з усмешкай» (1823, ДММ ЛітССР), выкананыя мастаком яшчэ ў час знаходжання за мяжой. Тут добра адчуваецца імкненне перадаць самыя тонкія псіхалагічныя перажыванні чалавека.
53. К. Русецкі. Жняя. 1843. Вілыіюс. ДММ ЛітССР
Мастак шмат падарожнічаў па Беларусі, рабіў замалёўкі і пісаў эцюды ў ваколіцах Навагрудка і Ашмян, у Белавежскай пушчы. Захаваліся яго цудоўныя акварэлі, у якіх этнаграфічная дакладнасць добра спалучаецца з выразнай манерай пісьма. Свае пейзажы Русецкі часта насяляў людзьмі, ад чаго яны станавіліся надзвычай жыццёвымі і праў-
дзівымі. Асабліва цікавы «Пейзаж са скачкамі» (месца знаходжання невядома), напісаны, відаць, у ваколіцах Вілыіі. На пярэднім плане група коннікаў, дамы і кавалеры. На другім плане намаляваны статак, які вяртаецца з поля, удалечыні відаць панская сядзіба. Такі пейзаж быў тыповым для таго часу. Прыхільнік традыцый класіцызму, мастак паказаў усё гэта ўрачыста і строга.
Імя Канстанціна Фадзеевіча К укевіча (1810—1842) звязана са станаўленнем і развіццём бытавога жанру не толькі ў беларускім, але і ў рускім і літоўскім жывапісе.
Нарадзіўся Кукевіч у сям’і віленскага адваката. Прафесійную падрыхтоўку пачынаў пад кіраўніцтвам Я. Рустэма ў Віленскім універсітэце. Затым вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў у класе баталіста А. Заўэрвейда. Аднак баталістам Кукевіч не стаў. Яго больш прыцягвалі сцэны з народнага і салдацкага жыцця, якія ён паказваў з вялікай цеплынёй і любоўю. Яшчэ ў акадэміі ён напісаў карціны «Салдат, які распальвае агонь у лесе» (1836), «Гусары» (1837) (месца знаходжання абедзвюх невядома). Па стылістычных асаблівасцях і вобразнаму ладу яны вельмі блізкія да ранніх работ А. Венецыянава. Несумненна, што мастак у перыяд вучобы ў Пецярбургу (а магчыма, і раней) быў знаёмы з работамі гэтага мастака. Асабліва цікавыя работы Кукевіча «Рускія салдаты ў вёсцы» і «Прывал уланаў каля пераправы цераз раку» (1830, абедзве ў Рускім музеі ў Ленінградзе).
У карціне «Рускія салдаты ў вёсцы» паказапа тыповая для таго часу бытавая сцэнка. У вёску на пастой прыбылі салдаты. Сельскі стараста размяркоўвае іх па кватэрах. Група з некалькіх чалавек спынілася ля ганка небагатага дома, з дзвярэй якога выглядвае цікаўная гаспадыня. У некалькіх кроках ад цэнтральнай групы мужык сячэ дровы. Усё ў гэ-
тай карціне проста і будзённа. Тут пяма напружаных вострых сітуацый, імклівага руху, глыбокіх перажыванняў. Кожны персанаж заняты сваёй справай.
Такую ж няспешнасць, штодзённасць можна адзначыць і ў карціне «Прывал уланаў каля пераправы цераз раку». Сюжэт яе нескладаны. Каля пераправы група спешаных уланаў вядзе гутарку з выпадкова сустрэтымі падарожнікамі, сярод якіх і гарадскі франт, і пажылы вандроўнік-пілігрым, і сялянка. Прастата і натуральнасць сцэны тут удала спалучаюцца з сацыяльнай характарыстыкай персанажаў. Хоць мастак і не ставіць сваёй мэтай вырашэнне вялікіх сацыяльных праблем, аднак глядач ясна адчувае, на чыім баку сімпатыі жывапісца.
На акадэмічнай выстаўцы ў Пецярбургу ў 1839 г. з’явіліся карціны К. Кукевіча «Салдацкі прывал», «Карчма ў прадмесці» і «Бівуак» (месца знаходжання невядома), у якіх мастак працягвае распачатую раней тэму. Ён зусім не ідэалізуе сваіх персанажаў. Салдаты ў яго — гэта тыя ж сяляне, апранутыя ў салдацкія мундзіры.
Увага да народа, да яго нястачы і надзей відаць і ў карціне «Яўрэйскія кантрабандысты ў ваколіцах Вільні» (да 1839). У гэтай карціне з бязлітаснай праўдай мастак паказвае заганы існуючага ладу, галечу і бяспраўе працоўнага народа. Рэалізм К. Кукевіча ў гэтых творах яшчэ сузіральны, але ўжо яскрава адчуваецца крытычны погляд мастака на існуючую рэчаіснасць. Гэтыя рысы бытавога жанру ўзмацнілі і паглыбілі творчасць настушіых пакаленняў беларускіх жывапісцаў, якія выступалі ўжо з пазіцый крытычнага рэалізму.
Далейшае развіццё бытавы жанр атрымаў у творчасці Фадзея Антонавіча Гарэцкага (1825—1868). Дзяцінства жывапісца прайшло ў Віленскай губерні. Вядома таксама,
што яго бацькі мелі невялікі маёнтак Біскупцы ў Лідскім павеце Гродзенскай губерні. Бацька яго вядомы польскі паэт Антоні Гарэцкі за ўдзел у паўстанні 1830—1831 гг. быў рэпрэсіраваны царскім урадам, пасля чаго быў вымушаны эмігрыраваць за мяжу. Сям’я Гарэцкіх жыла бедна. Гэта акалічнасць, відаць, аказала значны ўплыў на ўсю творчасць жывапісца. Мастак шчыра спачуваў бедпым, паказваў у сваіх карцінах іх гора і галечу.
У 1841 г. Гарэцкі паступае ў Пецярбурскую акадэмію мастацтваў, вучыцца ў К. П. Брулова. У справаздачах акадэміі за гэты перыяд яго імя значыцца ў ліку «бедных вучняў». «Вялікі Карл» высока цаніў талент Гарэцкага. Ёп лічыў яго лепшым сваім вучнем і пярэдка даручаў яму выканапне заказаў, у якіх сам прымаў дзейсны ўдзел. Вядома, напрыклад, што Ф. Гарэцкі дапамагаў К. П. Брулову ў выканапні жывапісных работ у Ісакіеўскім саборы ў Пецярбургу 44.
За карціну «Споведзь маладой дзяўчыны ў каталіцкага свяшчэнніка» Ф. Гарэцкі ў 1845 г. атрымаў малы залаты медаль, а ў 1848 г. вялікі залаты медаль за выкананую для конкурсу праграму «Хрыстос благаслаўляе дзяцей» (месца знаходжання певядома). Гэта ўзпагарода давала права па замежную камандзіроўку. У 1850 г. у якасці пенсіянера акадэміі ён едзе ў Італію. Паслявяртання з-за мяжы, у 1854 г., за карціпы «Пілігрымы» і «Перспектыўны від Альгамбры» яму было прысвоена званне акадэміка45. Некаторы час мастак жыў у Віцебскай губерні, але апошнія гады жыцця правёў у Парыжы, дзе і памёр у 1868 г.
На творчасць Ф. Гарэцкага значны ўплыў аказаў К. П. Брулоў.
44 Архіў Рускага музея ў Ленінградзе, ф. 22, адз. зах. 37, л. 3—16.
45 Энцпклопедпческпй словарь Брокгауза п Эфрона. СПб., 1893. С. 223.
У творах Ф. Гарэцкага побач з класіцызмам прысутнічаюць і рысы сен тыменталізму. Персанажы яго твораў вызначаюцца псіхалагічнай выразпасцю, завершанасцю жывапіснай формы.
На адной з акадэмічных выставак 50-х гадоў з’явілася карціна Ф. Гарэцкага «Маці ля пасцелі паміраючай дачкі» (месца знаходжання невядома), якая пакарыла гледачоў сваім драматызмам. Гэту ж тэму мастак паўтарыў і ў карціне «Апошняе прычашчэнне» (месца знаходжання невядома), дзе паказаў цяжка хворую маладую жанчыну, каля якой клапоцяцца маці і каталіцкі свяшчэннік. Нягледзячы па некаторую ідэалізацыю вобразаў, у карціне яўпа адчуваюцца папружаяасць і ўсхваляванасць. Тут, відаць, праявіўся асабісты пастрой жывапісца, абумоўлены кепскім станам яго здароўя ў той час і цяжкім матэрыяльным стаповішчам. Такая ж няўцешнасць і журба адчуваюцца і ў карціне «Сляпы жабрак з павадыром» (ДММ ЛітССР), якая па мастацкаму ўзроўню блізкая да твораў рускіх мастакоў-перадзвіжнікаў.