• Часопісы
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 448с.
    Мінск 1989
    167.06 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    60 Свнрнда Н. II. Польская художественная жнзнь. С. 244.
    61 Червонная С., Богданас К. ІІскусство Лнтвы. С. 90.
    Пэўнае ўздзеянне класіцызму адчуваецца і ў гравюрах вучня Яна Рустэма Банавентуры К л я м б о ўскага (1795—1888), якога калегімастакі лічылі лепшым рысавальшчыкам свайго часу. Нарадзіўся ён у Мінску. Некаторы час быў вучнем славутага мінскага жывапісца Валенція Ваньковіча. Далейшае жыццё Б. Клямбоўскага звязана з Вільняй і Віленскім універсітэтам. Як стыпендыят ён вучыўся за мяжой, у прыватнасці ў Парыжы, дзе займаўся малюнкам і жывапісам. Апошнія гады жыцця правёў у горадзе Крамянцы па Украіне, дзе працаваў настаўнікам малявання ў ліцэі.
    Як і іншыя тагачасныя гравёры, Б. Клямбоўскі шмат працаваў як партрэтыст. Яму належыць серыя партрэтаў прафесараў Віленскага універсітэта Юндзіла, Станіслава Косткі і іпш. Яркая індывідуалізацыя вобразаў гаворыць аб уменні мастака дакладна перадаць іх характэрныя рысы. Аддаючы даніну класіцызму, Б. Клямбоўскі часам апранае партрэтаваных у рымскае адзешіе (партрэт прафесара прыродазнаўства і астрапоміі Я. Спядэцкага), і гэты «маскарад» уступае ў супярэчнасць з цалкам рэалістычнай трактоўкай твару і антуражу.
    Новай, невядомай рапей графічнай тэхнікай у разглядаемы перыяд з’явілася літаграфія, у якой асабліва ярка выявіліся рэалістычныя пошукі ў графіцы. Літаграфская майстэрня пры Віленскім універсітэце была створана ў 1819 г. Яна прызпачалася для ілюстравання навуковых прац, але амаль з самага пачатку праследавала мастацкія мэты. Сярод першых літографаў трэба назваць Вінцэнта Славецкага (каля 1800—1845), які авалодаў гэтаій тэхнікай у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Літаграфскае абсталяванне (камяні, машыпы) былі дастаўлены ў Вільню з Варшавы. Кіраваў універсітэцкай літаграфскай майстэрняй Я. Рустэм.
    Пазней у Вілыіі пачалі засноў-
    вацца прыватныя літаграфскія майстэрні. Сярод іх вылучалася арганізаваная ў 1835 г. майстэрня ўраджэнца Мінска Ю. Азямблоўскага (1804—1878), аб творчасці якога гаворка пойдзе далей. Яна праіснавала працяглы тэрмін і надрукавала больш як 600 літаграфій (ілюстрацый і асобных лістоў). Таленавіты мастак і выдатны арганізатар, Ю. Азямблоўскі згрупаваў вакол сябе здольных выхаванцаў Віленскай мастацкай школы, выпусціў значную колькасць літаграфскіх краявідаў, партрэтаў, відаў Беларусі і Літвы. Акрамя таго, беларускія графікі нярэдка змяшчалі свае творы і ў «Віленскім альбоме» ІО. Вільчынскага, які выходзіў у 1848—1860 гг. Малюнкі да альбомаў рабілі I. Хруцкі, М. Кулеша, К. Русецкі, Я. Дамель, М. Андрыёлі, А. Бартэльс, М. Залескі, А.і Аляшчынскі, К. Кукевіч і інш. 62
    З’яўленне літаграфіі, несумненна, значпа пашырыла магчымасці графікі ў адлюстраванні навакольнага жыцця. Асобныя мастакі пачалі аддаваць перавагу літаграфіі перад працаёмкай і карпатлівай тэхнікай разцовай гравюры.
    Рэалістычнымі здабыткамі новай графічнай тэхнікі адзначаны работы Канстанціна Фадзеевіча К у к е в іч а, у якіх пайболып поўна выявіліся лепшыя рысы рамантызму ў мастацве Беларусі і Літвы. Яго літаграфіі, несумненна, больш мастацкія, чым будзённыя алейныя палотны на сюжэты з жыцця сялян («Салдат, які распальвае агонь у лесе», 1836; «Гусары», 1837; «Рускія салдаты ў вёсцы» і інш.). Жыццёвасцю і трапнасцю псіхалагічных характарыстык вабяць лісты «Букініст», «Карчма ў прадмесці», «Кантрабандысты» (усе 30-х гг. XIX ст.). Тонкі, назіральны жанрыст, К. Кукевіч умела кампа-
    62 ІІсторня пскусства народов СССР. Т. 5.
    С. 248.
    58. К. Кукевіч. Карчма ў прадмесці.
    1830-я гг. Вільнюс ДММ ЛітССР
    нуе ў лісце бытавыя сцэны, убачаныя на вуліцах Вільні і ў яе ваколіцах. У літаграфіях мастака нярэдка гучаць сацыяльныя ноты, выяўляюцца яго дэмакратычныя погляды.
    Асабліва выразная літаграфія «Кантрабандысты», дзе з рэдкай праўдзівасцю і натурнай назіральнасцю адлюстравапы бедная сялянская сядзіба з сумным комінам, якая згубілася ў прасторы тыповага беларускага пейзажу, пакрыты белым воз каптрабандыстаў, яго гаспадары, адзінокія вясковыя хаты ў глыбіні краявіду ля небакраю. Ёсць у гэтай бездакорна скампанаванай працы пейкі кранаюча непаўторны настрой і вобраз роднай зямлі, які так хвалюе нас у апісаннях тагачасных пісьменнікаў Ул. Сыракомлі, Ю. Нямцэвіча, П. Шпілеўскага і інш.
    Па-майстэрску зроблены К. Кукевічам і літаграфіі бытавога плана: «Гандляр шапкамі», «Букініст», «Карчма ў прадмесці» (усе ў ДММ ЛітССР). Гэта тыповыя жанрава-бытавыя сцэны, адлюстраваныя з вялікай жыццёвай назіральнасцю. Прастата і натуральнасць кампазіцыі спалучаюцца ў іх з трапнай сацыяльнай характарыстыкай дзеючых персапажаў.
    Ранняя смерць мастака не дазволіла яму падняцца да вялікіх сацыяльпых абагульяенняў, але і тое, што ён зрабіў для развіцця бытавога жанру, дае магчымасць гаварыць пра К. Кукевіча як пра выдатнага майстра жывапісу і графікі свайго часу.
    Рэалістычныя тэндэнцыі графічных лістоў К. Кукевіча, арганічна аб’яднаныя з рамантычным бачаннем
    навакольнага, сугучны працам Казіміра Бахматовіча (1808— 1837). Нарадзіўся ён у в. Дабраўляны на Гродзеншчыне. Мастацкую адукацыю атрымаў у Віленскай мастацкай школе ў Я. Рустэма. У 1827 -1828 і 1830 гг. быў хатнім пастаўнікам малюнка ў дабраўлянскім маёнтку графа А. Гюнтэра63.
    Сярод літаграфскіх твораў К. Бахматовіча вылучаецца серыя літаграфій «Дабраўлянскі сувепір» (1835) —краявіды парку і палаца А. Гюнтэра ў Дабраўлянах, зробленыя, несумненна, на аснове натурных замалёвак. Уменне мастака дакладна занатаваць убачапае добра відаць і ў літаграфскім цыкле «Успаміны аб
    59. К. Кукевіч. Гандаль шапкамі.
    1830-я гг. Вільнюс. ДММ ЛітССР
    Вільні» (1837). Пераканаўчы, крыху ідэалізаваны малюнак, мяккая лёгкая штрыхоўка, усхваляванасць вобраза — усё гаворыць пра рамантычнае светаўспрыманне мастака,
    60. К. Бахматовіч. Мужчынскі партрэт.
    1820-я гг.
    шчыра закаханага ў родны край, яго людзей і непаўторныя краявіды.
    Многія з каштоўных замалёвак К. Бахматовіча захоўваюцца ў Нацыянальпым музеі ў Варшаве. Здзіўляюць сваёй праўдзівасцю сцэны з гарадскога і вясковага побыту, выразпыя, вострахарактэрныя тыпы гараджан, рамеснікаў і сяляп, занятых сваёй штодзённай працай 64. Цікавыя сцэны ў магазіпах і каля тэатра, дзе звычайна збіралася мясцовая арыстакратыя. К. Бахматовіч дае сваім персанажам трапныя псіхалагічныя, а часам і сатырычныя характарыстыкі, паказвае важных модніц, элегантных надзьмутых кавалераў, прагных гандляроў. У малюнках мастака вабіць адметная дакументальнасць, у іх асабліва ярка, жыва і непасрэдна адлюстравапа натура. Вялі-
    63 Slownik artystow polskich і obcych w Polsce dzialajAcych. Wroslaw; Warszawa; Krakow; Gdansk, 1971. T. 1. C. 64.
    64 Рэпрадуцыраваны ў кн.: Дробов Л. Н. Жпвопнсь Белорусспп XIX — начала XX в. С. 102—103.
    кую ўвагу ён надае касцюмам, якія выразна характарызуюць сацыяльную і нацыянальную прыналежнасць яго герояў.
    Па малюнках К. Бахматовіча лёгка вызначыць этнаграфічны тып беларускіх сялян. Мужчыны апрануты ў кароткія белыя світкі, падпяраза-
    Як і К, Кукевіч, К. Бахматовіч рана памёр, не паспеў ва ўсю моц развіць свой талент. Але і тое, што мастак зрабіў за кароткае жыццё,—
    61. А. Бартэльс. Канцэрт вакальны і інструментальны. 1844
    ныя поясам, на нагах — характэрныя беларускія лапці. Жапчыны ў доўгіх паласатых спадйіцах. У гэтых малюнках адчуваецца тонкі гумар і замілаванне мастака да людзей, якіх ён паказвае, дэмакратычная накіравапасць яго поглядаў.
    У 1831 г. К. Бахматовіч выканаў шэраг малюнкаў, аб’яднаных у альбоме, якому мастак даў назву: «Збор нацыянальных і ваенных касцюмаў. Нарысаваў Казімір Бахматовіч, вучань Віленскай акадэміі на Літве» (захоўваецца ў Польскай акадэміі навук у Кракаве). На асобных малюнках з рэдкай цеплынёй адлюстраваны беларускія сялянскія тыпы ў народнай вопратцы.
    прыкметная з’ява выяўленчага мастацтва.
    Некалькі іншы характар маюць замалёўкі Артура Бартэльса (1818—1885). Уласцівы творчасці К. Бахматовіча пэўны этнаграфізм змяпяецца ў асобных работах вострай сатырай, накіраванай супраць нораваў дваранства і буржуазіі.
    Ацэньваючы творчасць А. Бартэльса, М. А. Арлова адзначае: «У змесце сваіх малюнкаў Бартэльс не выходзіць за межы дваранскіх сядзіб, але іх быт становіцца ў яго аб’ектам вострай сатыры. Ён высмейвае самадавольства, абмежаванасць паноў-памешчыкаў, бессаромнасць жулікаў-эканомаў, бічуе іх паразітызм,
    жорсткасць і агіду ў адносінах да «халопаў» і народа» 65.
    Ёсць меркаванне, што нарадзіўся А. Бартэльс на Случчыне ў 1818 г.66 Агульную адукацыю атрымаў у Пе-
    62. А. Бартэльс. Езуіт. 1844
    цярбургу і Парыжы, пазней, як сведчаць крыніцы, жыў «часцей за ўсё ў Гарадку пад Мінскам» 67.
    Шырокую вядомасць А. Бартэльсу прынеслі серыі малюнкаў «Пан Апанас Скрупка — чалавек прагрэсіўны», «Пан Яўген», «Скупы» і інш., якія ў 1858 г. былі выдадзены ў «Віленскім альбоме» Ю. Вільчынскага (літаграфаваны ў Парыжы фірмай Я. Лемерсье). Згаданыя серыі не вычэрпваюць усёй творчай спадчыны
    85 Орлова М. А. Нскусство Советской Белоруссші. С. 19.
    66 Slownik artystow polskich... С. 94.
    67 Орлова М. А. Нскусство Советской Белоруссші. С. 19.
    Бартэльса. У бібліятэках і музеях Вільнюса, Варшавы, Кракава захоўваюцца і іншыя малюнкі, не менш надзённыя і вострыя па сацыяльнай накіраванасці.
    Асабліва цікавая серыя «Чалавек высокага паходжання». Са знішчальным сарказмам мастак малюе тут вобраз царскага чыноўніка, які не грэбуе нічым дзеля сваёй кар’еры. Малюнкі выкананы даволі ўпэўненым лаканічным штрыхом, які сведчыць пра здольнасці прыроднага рысавальшчыка. Яны нярэдка суправаджаліся дасціпнымі подпісамі аўтара (А. Бартэльс, дарэчы, вядомы таксама як паэт, аўтар песень, музыкант і кампазітар) і карысталіся папулярнасцю ў сучаснікаў.
    У другой серыі — «Пан Апанас Скрупка — чалавек прагрэсіўны» А. Бартэльс высмейвае нізкапаклонства мясцовай арыстакратыі перад усім замежным.
    Сярод іншых яго твораў варта прыгадаць графічныя кампазіцыі «Скупы», «Пан Яўген», «Эканом», «Абед чэлядзі», якія таксама вылучаюцца сатырычнай накіраванасцю і сацыяльнай вастрынёй, уменнем падпарадкаваць мастацкія сродкі стварэнню сатырычнага вобраза. Упэўнены, моцны іптрых дакладна лепіць форму, надаючы ёй выразнасць і аб’ём.
    Большасць малюнкаў А. Бартэльса стварае ўражанне хуткіх, жывых накідаў. Але пры дэталёвым разглядзе можна заўважыць, што мастак наўмысна завастрае форму, засяроджваючы ўвагу на найболып характэрных дэталях. У яго серыях перад гледачом праходзіць цэлая галерэя чапурыстых правінцыяльных модніц, падзьмутых кавалераў, паліцмайстраў, гарадавых, царкоўнікаў. Яны трактуюцца ў сатырычным плане, толькі да прадстаўнікоў народа — рабочых, сялян — аўтар ставіцца станоўча, малюе іх з сімпатыяй. Характарам адзення, рухам, дэталямі ён імкнецца падкрэсліць іх цяжкое ста-