Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
повішча, выклікаць спачуванне гледачоў.
У апошнія гады жыцця А. Бартэльс зрабіў серыю малюнкаў на тэмы палявання. Яны далёкія ад сацыялыіай накіраванасці болып panHix яго твораў, мастак тут папросту жартуе над звычаямі і норавамі паляўнічых. Гэтыя малюпкі таксама выкананы ўпэўненым контурам, які дзе-нідзе спалучаецца з суцэльнай заліўкай чорнай тушшу.
У цэлым графічныя лісты А. Бартэльса з іх сатырычным паказам нораваў і побыту дварапства і буржуазіі ўжо сведчаць пра повы папрамак у беларускім мастацтве, звязаны з крытычным рэалізмам.
Значнае месца займаў малюнак у творчасці Я. Д а м е л я, які доўгі час жыў і працаваў у Мінску. У 1820 —1821 гг. ён выканаў значную колькасць малюнкаў, у якіх адлюстраваў побыт народаў Сібіры. Выразныя рэалістычныя замалёўкі майстра з так званага «Сібірскага альбома» («Калмык з канём», партрэт Томаса дэ Берваля і інш.) зроблены нібы экспромтам, жывой, амаль непарыўнай лініяй, але пранікнёна і дакладна, трапна ва ўсіх дэталях.
Асобныя гістарычныя кампазіцыі Я. Дамеля літаграфаваліся ў «Віленскім альбоме» 10. Вільчынскага («Разбітыя войскі Напалеона на плошчы ратушы ў Вільні»),
Працаваў Дамель таксама ў жанры карыкатуры, выдатпа валодаў тэхпікаіі акварэльнага жывапісу.
Глыбокай праўдзівасцю ў перадачы жыццёвай праўды вылучаюцца і лепшыя працы Люцыяна К р ашэўскага — брата вядомага гісторыка Юзафа Крашэўскага. Амаль усё жыццё правёў ён на Міншчыне, пакінуў для нашчадкаў праўдзівыя карціны з народнага бьтту. Праўда, у адрозненне ад А. Бартэльса і Я. Дамеля ў працах Л. Крашэўскага амаль адсутнічае сатырычная завостранасць вобразаў, япы маюць сюжэтнаапавядалыіы характар, праўдзіва
ілюструюць быт і норавы тагачаснай беларускай правінцыі. У серыі алоўкавых сатырычных партрэтаў Л. Крашэўскі ўважліва замацоўвае на паперы не толькі знешнія рысы сваіх сучаснікаў, але спрабуе прапікпуць у іх унутраны свет. Асобныя вобразы нечым пагадваюць персапажаў гогалеўскіх твораў (графічны ліст «Купчыха» і інш.).
Малюнкі Л. Крашэўскага маюць этнаграфічны характар. Мастак уважліва вывучаў сялянскі быт, замалёўваў прылады сялянскай працы, помнікі матэрыяльнай культуры беларусаў. У гэтых, здавалася б, чыста этнаграфічных творах адчуваецца сімпатыя мастака да ўсяго, іпто зроблепа рукамі беларускага селяніна, чалавека нялёгкай фізічнай працы.
Цеплынёй і лірызмам вее ад малюнка «У святліцы», дзе сярод бед-
63. М. Кулеша. Гусары. 1840-я гг. Вільнюс. ДММ ЛітССР
нага жылля намалявана маладая сялянка з немаўляткам. Праца Л. Крашэўскага як бы кладзе пачатак цыклам малюнкаў на тэмы жыцця беларускіх сялян, якія пазней займуць зпачнае месца ў творах М. Мікешына, С. Богуша-Сестранцэвіча і інш.
Актыўна працаваў у галіне графікі Юзаф Азямблоўскі (1804— 1878). Нарадзіўся ён у Мінску. У 30-я гады вучыўся ў прафесара Я. Рустэма. Каля 1835 г. заснаваў у Вільні літаграфскую майстэрню, якой карысталіся Ю. Крашэўскі, Т. Нарбут, Ф. Бохвіц, Ю. Струміла і інш.
Ю. Азямблоўскі працаваў у жанры партрэта (партрэты Я. Рустэма і Ю. Франка), гарадскога краявіду (віды Вільні, беларускіх гарадоў), яму належыць таксама шэраг жанравых замалёвак. Асобнае месца ў яго творчасці займае літаграфія «Славянскі нявольнік» («Беларускі раб»). 3 рэдкай для тых часоў праўдзівасцю ў ёй паказаны вобраз змардаванага на паншчыне і прыгоннай працы беларускага селяніна. які без шапкі стаіць пасярод поля і неяк крыва і безнадзейна глядзіць на зямлю. Суровы рэалізм літаграфіі і бязлітасная, амаль гратэскпая характарыстыка вобраза выклікалі глыбокае спачуванне A. I. Герцэна, які ў працы «Хрышчоная ўласнасць» пісаў: «Нянавісць, змешаная са злосцю і сорамам, напаўняе маё сэрца, калі я гляджу на гэты бязлітасны дакор, на гэта «к тапарам, браткі», прадстаўленае з надзвычайнай праўдзівасцю.
За гэта злачыпства, за гэтага беларуса яго паны не свабодныя...»68
Літаграфія Ю. Азямблоўскага «Славянскі нявольнік» пераканаўча сведчыць, што лепшыя мастакі Беларусі адчувалі непарвіўнасць свайго лёсу з лёсам народа. Адсюль вялікая выкрывальная, вобразна-эмацыянальная сіла іх графічных лістоў.
68 Герцен A. Н. Нзбр. фнлософ. пронзв.: В 2 т. М„ 1948. Т. 2. С. 251.
Асобнае месца ў творчасці беларускіх графікаў першай паловы XIX ст. займаў пейзаж. 3 выхадам на арэну культурнага жыцця Беларусі новага атрада мясцовай прагрэсіўнай інтэлігенцыі (Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, Ф. Савіч, Н. Орда, А. Бартэльс і інш.) узрос інтарэс да гісторыі роднага краю. Вучоныя і мастакі шмат увагі сталі аддаваць вывучэнню этнаграфіі і фальклору беларусаў. 3 гэтай мэтай яны наладжвалі экспедыцыі па Беларусі, запісвалі народныя песні, казкі, паданпі, замалёўвалі прадметы побыту, адзежу сялян, прылады працы і г. д. Значнае месца ў гэтай справе адводзілася вывучэнню асяродкаў культуры і мастацтва, а таксама мясцін, з якімі былі звязаны буйныя гістарычныя падзеі.
Адзін з першых, хто сур’ёзна заняўся вывучэннем роднага краю і збіраннем гістарычных звестак, быў Міхал Кулеша (1795 ці 1800— 1863).
Нарадзіўся ён у Лідскім павеце Гродзенскай губерні. У 1821 г. паступіў у Віленскі уйіверсітэт, дзе два гады займаўся на факультэце жывапісу ў Я. Дамеля і Я. Рустэма. Прыцягваўся да адказнасці за ўдзел у тайным студэнцкім таварыстве філарэтаў. Адпушчаны «на парукі», жыў у Пінску, пазней у Гродна.
М. Кулеша выканаў шмат малюнкаў, літаграфій, жывапіспых і графічных пейзажаў, гістарычных кампазіцый. Яго ўклад у гісторыю беларускага мастацтва цяжка пераацаніць. У той час, калі яшчэ мала хто з інтэлігентаў цікавіўся гісторыяй і культурай роднага краю, не маючы матэрыяльнай падтрымкі, амаль без сродкаў да існавання, мастак рабіў вялікую патрыятычную справу — знаёміў беларускае грамадства са слаўнымі старонкамі айчыннай гісторыі.
Цікавасць да гісторыі роднага краю ўзнікла ў М. Кулешы ў час вучобы ў Віленскім універсітэце, дзе
64. М. Кулеша. Царква на Каложы ў Гродна. Канец 1850-х гг.
ён прымаў актыўны ўдзел у тайных студэнцкіх гуртках. Сяброўства з вядомым беларускім гісторыкам і этнографам Я. Чачотам абудзіла ў яго жывы інтарэс да гістарычнага мінулага беларускага народа.
Падарожнічаючы па Беларусі і Літве, М. Кулеша рабіў шмат замалёвак, пісаў пейзажы, эцюды, на аснове якіх пазней ствараў гістарычныя кампазіцыі. Графічныя працы ён аб’ядноўваў у серыі, якія меркаваў выдаць у выглядзе асобных альбомаў. Аднак пры жыцці М. Кулешы пры ўдзеле і дапамозе Ю. Крашэўскага выйшаў толькі адзін альбом, у якім былі змешчаны літаграфіі, зробленыя ў розных месцах Беларусі і Падолля на Украіне: «Царква Барыса і Глеба на Каложы ў Гродна», «Замак у Псковай Скале», «Руіны замка ў Луцку», «Друскенікі», «Мерачоўшчына» і інш. Выразная літаграфія «Царква Барыса і Глеба на Каложы ў Гродна» (1850-я гады),
дзе вядомы помнік дойлідства, паказаны на высокім стромкім беразе Нёмана, прыгожым сілуэтам вылучаецца на фоне светлага неба. Выдатна скампанаваны краявід ажыўляюць фігуркі людзей на пярэднім плане, падкрэсліваючы хараство пейзажу, веліч славутай Каложы. У сучасны момант, калі правая частка царквы ў выніку апоўзня знішчана, малюнак М. Кулешы ўяўляе асаблівую каштоўнасць як важны дакумент аб першапачатковым выглядзе помніка.
Якасці папярэдняй літаграфіі ўласцівы і лісту «Мерачоўшчына». Мастаку ўдалося перадаць атмасферу тугі і суму, якая асацыіравалася са станам грамадскага жыцця Беларусі, Літвы і Польшчы пасля падаўлення паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.
Уласцівыя работам М. Кулешы патрыятычныя матывы, шчырая любоў і прыхільнасць да роднай зямлі, да прыгажосці яе прыроды родняць
іх з творчасцю Напалеона 0 р д ы (1807—1883) — графіка, які таксама пакінуў значны след у гісторыі выяўленчага мастацтва. Нарадзіўся ён у Беларусі, у в. Варацэвічы, што непадалёку ад Пінска. Пачатковую адукацыю атрымаў у Свіслацкай гімназіі. У 1823 г. паступіў у Віленскі універсітэт на аддзяленне фізіка-матэматычных навук. Яшчэ ў час навучання ў Свіслацкай гімназіі актыўна ўдзельнічаў у тайным вучнёўскім таварыстве «Заране», за што быў пакараны царскай адміністрацыяй. За ўдзел у паўстанні 1830—1831 гг. Орда вымушаны быў эмігрыраваць.
Праз Аўстрыю, Італію і Швейцарыю Орда трапіў у Парыж. Пазнаёміўся тут з Адамам Міцкевічам і Фрыдэрыкам Шапэнам, у якога вучыўся кампазітарскаму майстэрству. Пяру Орды належаць некалькі цікавых паланезаў і славутая «Імша». Выключныя здольнасці юнака адзна-
чыў геніяльны Ферэнц Ліст, які зычыў Орду бліскучую музычную будучыню. Але Н. Орда шчыра захапляўся выяўленчым мастацтвам, наведваў студыю П’ера Жырара, майстра архітэктурнага пейзажа. Пад уплывам Жырара і сфарміраваўся мастацкі талент Орды.
У 1856 г. Н. Орда вяртаецца на радзіму. 3 планшэтам і алоўкам аб’ездзіў і абышоў ён амаль усю Беларусь, Полыячу, Літву, робячы накіды і акварэльныя замалёўкі ледзь не ўсіх гістарычных помнікаў і месцаў, звязаных з жыццём і дзейнасцй многіх і многіх знакамітых людзей свайго часу, а таксама помнікаў архітэктуры, гістарычных мясцін Беларусі. Дзякуючы малюнкам Н. Орды мы маем магчымасць узна-
65. II. Орда. Г рушаўка. 2-я чвэрць XIX ст. Кракаў. Нацыянальны музей
віць праўдзівае аблічча Беларусі пачатку і сярэдзіны XIX ст.
Са 140 акварэлей, зробленых на Гродзеншчыне, 40 былі прысвечаны толькі аднаму гораду — Гродна. Мінску мастак прысвяціў каля 20 малюнкаў. Часта маляваў Магілёў і яго ваколіцы. Пакінуў малюнак замка кпязя Паскевіча ў Гомелі, на якім добра відаць статуя Панятоўскага, якая ўпрыгожвала пляцоўку перад вежай.
Акварэлі і малюнкі Н. Орды затым пераводзіліся ў літаграфіі і выдаваліся асобнымі альбомамі, графічнымі серыямі па 20—30 каляровых літаграфій у кожнай. Было выдадзена сем серый — 280 малюнкаў. Тыраж іх быў досыць вялікі. Даволі сказаць, што амаль кожная бібліятэка або ўладальнік прыватпай калекцыі лічылі за гонар мець альбом Напалеона Орды.
He ўсе малюнкі і акварэлі Орды ўбачылі свет пры жыцці мастака. Большая іх частка засталася пявыдадзеяай і знаходзіцца ў музеях Польшчы. Усяго нам удалося выявіць болып за 1000 малюнкаў і акварэлей, і з іх паўстае маляўнічы вобраз нашай радзімы, якой яна была болып за сто гадоў назад.
У цэлым графіка першай паловы XIX ст.— вялікі і важны раздзел тагачаснага мастацтва, у якім ярка выявіліся яго рэалістычныя і дэмакратычныя тэндэнцыі. Нягледзячы па ўстарэлую класіцыстычную схему, жыццёвая праўда актыўна ўваходзіла ў творчасць мастакоў, падрыхтоўваючы глебу для крытычнага рэалізму.