Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
СКУЛЬПТУРА
Скульптура канца XVIII — першай паловы XIX ст. вызначаецца складаным і супярэчлівым характарам. 3 аднаго боку, у скульптуры, асабліва драўлянай, прасочваюцца
водгукі позняга барока і ракако, а з другога — гэта перыяд панавання класіцызму, які праявіўся літаральна ва ўсіх відах і жанрах мастацтва. Яго распаўсюджанне шмат у чым было абумоўлена зпачнымі сацыяльпа-палітычнымі і грамадска-эканамічнымі зменамі, і ў першую чаргу ўз’яднаннем Беларусі з Расіяй (1772—1795). Яію мела прагрэсіўпае зііачэіше і стварыла спрыяльпыя ўмовы для развіцця эканомікі Беларусі, росту прыярытэту перадавой рускай культуры, узмацнення арыентацыі ііа новыя культурныя цэптры — Пецярбург і Маскву. Шляхі беларускай і рускай культур пачынаюць у значнай ступені збліжацца. На Беларусі працуюць рускія архітэктары і мастакі (A. I. Мельнікаў, В. ГІ. Стасаў і інш.), беларускія мастакі, скульптары пакіроўваюцца ў Маскву і Пецярбург. Так, у 1800 г. для роспісу Міхайлаўскага замка ў Пецярбургу быў запрошаны вядомы мастак Ф. Смуглевіч, там жа ўдаскапальвалі сваё майстэрства жывапісец В. Ваньковіч, скульптары К. Ельскі, Р. Слізень, бо ў Беларусі ў гэты час не было ўстановы, дзе б рыхтавалі скульптараў. Толькі ў 1803 г. пры Віленскім універсітэце адначасова з кафедрай жывапісу і графікі быў арганізаваны і клас скулыітуры, які спачатку ўзначальваў французскі скулыітар Андрэ Ле Бруп (1737—1811), а пасля яго смерці — вучань Ле Брупа ўраджэнец Міншчыны Казімір Ельскі. Ён засвоіў асветніцкую філасофію і мастацкую праграму класіцызму і кіраваўся ёй у сваёй уласнай творчасці і ў сістэме мастацкай адукацыі. Характэрнымі рысамі яго творчасці з’явіліся сцвярджэнне патрыятычных, грамадзянскіх ідэй, каштоўнасці чалавечай асобы, цікавасць да свайго роднага краю.
Скульптурны клас развіваўся даволі паспяхова. У 1821 г. у ім займаліся 22 студэнты, але ў 1826 г. ён быў закрыты «за непатрэбнасцю».
Лічылася, што мастацтва скульптараў з прычыны беднасці краю немагчыма ўжыць з «найвялікшай карысцю». Сам імператар Аляксапдр I уласнаручна паставіў пад сумненне пеабходнасць існавання гэтага класа на той падставе, што, маўляў, для пабыцця неабходных навыкаў у скульптурным майстэрстве існуе Пецярбургская акадэмія мастацтваў. Дарэмпымі былі намаганпі прыхільнікаў К. Ельскага даказаць, што скульптурны клас прыпосіць вялікую карысць, не дапамагло і пісьмо рэктара на імя міністра народнай асветы адмірала A. С. Шышкова, у якім, між іншым, гаварылася: «Навучэнцы — у большасці людзі беднага саслоў’я і з вялікімі цяжкасцямі ўтрымліваюцца тут пры родзічах. Япы не маюць сродкаў не толькі на пражыццё, але і на праезд да СанктПецярбурга. Тыя ж, якія маюць дастатковыя сродкі для ўтрымання, звычайна займаюцца гэтай справай •	•	•	69
толькі між іншым, як аматары» .
Скульптурны клас быў закрыты, сапраўднай прычыпай яго закрыцця быў удзел навучэнцаў і асабліва яго кіраўніка Казіміра Ельскага ў тайным таварыстве філаматаў і філарэтаў, дзейпасць якога была накіравана супраць царскага самадзяржаўя. Але, пягледзячы на тое што скульптурны клас праіснаваў кароткі час, яго роля ў гісторыі беларускага мастацтва даволі значная. Ёп з’явіўся не толькі крыніцай мастацкіх ведаў, але і рассадпікам мастацкай культуры сярод шырокіх колаў беларускага грамадства.
У 1832 г. спынілася дзейпасць усіх астатніх кафедр мастацтва ў сувязі з закрыццём універсітэта. Беларускае мастацтва страціла аргані-
69 Дробаў Л. М. Роля Віленскай школы ў развіцці выяўленчага мастацтва Беларусі першай палавіны XIX стагоддзя // Весці АН БССР. Сер. грамад. павук. 1961. № 3. С. 118.
зацыйнае ядро, аднак прагрэсіўныя традыцыі Віленскай мастацкай школы яшчэ доўгі час працягваюць жыць у творчасці шэрагу яе выхаванцаў.
Трэба адзначыць, што скулыітура ў параўнанні з жывапісам і графікай у першай палове XIX ст. развівалася некалькі слабей. Сказваліся адсутнасць спрыяльных маралыіых і матэрыяльпых умоў, педахоп заказаў, сродкаў. Але тым не менш у гэты
66. К. Ельскі. Бюст Чартарыйскага. 1-я пал. XIX ст. Вільнюс.
ДММ ЛітССР
перыяд, і асабліва ў першай трэці XIX ст., атрымліваюць развіццё ўсе разнавіднасці скульптуры — станковая, манументальна-дэкаратыўная, пластыка малых форм.
Адпо з важных месц належала стаііковай скульптуры, прадстаўленай шэрагам імён, сярод якіх вылу-
чаюцца Е л ь с кія бацька Кароль і яго два сыны — Ян і Казімір.
Кароль Ельскі (памёр у 1824 г.) пачынаў як лепшчык яшчэ ў 1778— 1782 гг. разам з архітэктарам К. Спампані. Ён аздобіў стукавай лепкай палац у Заслаўі, дэкарыраваў інтэр’еры іпшых палацаў і сядзіб. У 1783 г. стварыў падмагілле з партрэтным медальёпам К. Спампані ў базыльянскай царкве ў в. Чапцы каля Нясвіжа, у 1791 —1792 гг.—скульптуры Алены, Казіміра і Станіслава для Вілепскага кафедральнага сабора. Для касцёла бернардзінцаў у Троках ім былі зроблепы фігуры чатырох евангелістаў, анёлаў і абраз св. Тройцы.
Сып яго Ян (нар. у 1780 г.) працаваў ужо толькі як скульптар. Ен выканаў у 1804 г. фігуры прарокаў Іераміі і Ісаі для галоўпага алтара касцёла Пятра і Паўла ў Вілыіі. Працаваў таксама па прыватных заказах буйных магнатаў, такіх, як Дамінік Радзівіл, для Нясвіжскага замка якога выканаў 10 разьбяпых рам для партрэтаў.
Самым буйным скулыітарам сярод іх быў Казімір Ельскі — відны прадстаўнік класіцызму ў беларускім мастацтве. Засваеіше і сцвярджэшіе яго прынцыпаў становяцца галоўным напрамкам дзейнасці гэтага майстра.
К. Ельскі (1782—1867) нарадзіўся ў в. Дудзічы Пухавіцкага раёна. Першапачатковыя навыкі скулыітур» най разьбы атрымаў у свайго бацькі. У 1804—1808 гг. вучыўся ў Віленскім універсітэце на кафедры скулыітуры ў А. Ле Брупа, у 1808 г. атрымаў ступень кандыдата мастацтваў. У 1809 г. тры месяцы ўдасканальваў скульптурнае майстэрства ў ІІецярбургскай акадэміі мастацтваў пад кіраўніцтвам I. Г. Мартаса, Ф. Ф. Шчадрына, В. I. Дэмут-Маліноўскага. У 1810 г. атрымлівае ў Вільні ступень магістра мастацтваў. Пасля смерці Ле Бруна ўзначальваў кафедру скульптуры ў Віленскім універсітэце, якую наведвалі як пра-
фесійныя скульптары, так і некаторыя жывапісцы, напрыклад В. Смакоўскі, які стварыў шэраг партрэтпых медальёнаў.
К. Ельскі быў першым прафесарам скульптуры ў Беларусі. Ён вядомы і як мастацтвазнаўца. За трактат «Аб сувязі архітэктуры, скульптуры і жывапісу» (1822) атрымаў ступепь ад’юнкта.
Творчасць К. Ельскага вельмі разпастайпая па жанрах. Сваю дзейпасць ён пачынае як дэкаратар і разьбяр. У 1801 —1803 гг. ёп працуе ў Краславе (Дзіпабургскі пав.), дзе ўпрыгожвае пазалочанай разьбой алтары ў мясцовых капліцах. У 1804 г. стварае чатыры фігуры прарокаў для галоўнага алтара касцёла ІІятра і Паўла ў Вільні.
К. Ельскі працуе і ў партрэтным жанры. Так, у 1807 г. па заказу Ізабелы Броэль-Платэр ён лепіць яе бюст, бюст яе мужа і членаў сям’і, дзе імкнецца перадаць не толькі індывідуалыіыя рысы, але даць псіхалагічпую характарыстыку партрэтаваным. Часам ён прыкметна ідэалізуе вобразы (бюст Адама Чартарыйскага, ДММ ЛітССР). Ідэйную структуру, трактоўку формы яго партрэтных вобразаў вызііачае класіцыстычны пачатак, як гэта можна бачыць у партрэце прафесара Віленскага універсітэта Захарыя Нямцэўскага (паміж 1810 і 1820 гг.). Вядомы вучоны паказаны з аголенымі плячыма і грудзьмі і болын падобыы на рымскага імператара або антычнага атлета. У адпаведнасці з ідэаламі аптычнасці скульптар імкпецца надаць партрэту ўзвышаны і манументальны характар, выкарыстоўваючы з гэтай мэтай форму гермы. Партрэт 3. Нямцэўскага — адзін з шаснаццаці партрэтаў-бюстаў, створаных К. Ельскім для галерэі калоннай залы упіверсітэта.
У пісьме да рэктара Ягелонскага універсітэта ў 1833 г. К. Ельскі ўспамінае пра 32 бюсты сваёй работы. Сярод іх бюсты перадавых дзеячаў
67. К. Ельскі. Алегорыя скульптуры.
1858. Вільнюс. ДММ ЛітССР
культуры, буйных вучоных Францішка Пелікана, Эрнеста Готфрыда Градзецкага, Андрэ Ле Бруна, Міхала Пачобута, Адама Бялькевіча, Яна Снядэцкага, Францішка Смуглевіча, Яна Рустэма, Іосіфа Франка, Іаахіма Храптовіча, Міхала і Антопія Ромераў, Кароля Ліпіпскага, Юльяна Нямцэвіча і інш.
Шмат увагі К. Ельскі падае ідэі сінтэзу мастацтваў. Нягледзячы на тое што магчымасці развіцця манументальнага мастацтва былі вельмі абмежаваныя, ён імкнецца падтрымаць яго сваёй асабістай працай у гэтай галіне. Кг Ельскі ўпрыгожвае барэльефамі калонную залу Віленскага універсітэта. У 1820 г. ён выконвае рэльеф «Акт стварэння Віленскага універсітэта ў 1803 г.» з постацямі цара Аляксандра I, куратара
універсітэта Адама Чартарыйскага, рэктара біскупа Гераніма Страйноўскага, рельефы «Заключэнне Парыжскага міру ў 1813 г.», «Венера, Адоніс, Геркулес», «Бюст Аляксандра Македонскага» (не захаваліся).
Вельмі плённа працуе К. Ельскі і ў скульптуры малых форм. У яго творчай спадчыне фігуркі з гліны «Марфей і вакханкі», медальёны з выявамі гістарычных асоб і партрэтныя выявы дзеячаў універсітэцкага кола, выкананыя ў гіпсе або тэракоце. Вядомы яго медальёпы Нятра I, Кацярыны II, Станіслава Аўгуста, Дзіянісія Якутовіча.
He меншую ўвагу К. Ельскі надае сакральнай і мемарыялыіай пластыцы, якую выконвае ў строга класіцыстычнай манеры. Ён лепіць бюст біскупа Страйноўскага для яго надма-
гілля ў касцёле св. Яна ў Вілыіі (1828), гіпсавую мадэль помніка Вітальда для Віленскага кафедралыіага сабора, стварае надмагілле Міхала Ромера і яго жонкі ў іх фамільпым склепе ў Новых Троках. Для Вілепскага евангелісцка-рэфармацкага касцёла ён стварае алегарычную выя~ ву «Вера» з двума ўкленчанымі анёламі па баках, для дамініканскага — пазалочанае «Распяцце».
Шмат што з творчай спадчыны К. Ельскага беззваротна страчана. 3 пешматлікіх работ, якія захаваліся да сённяшняга дня, нельга не назваць барэльеф «Алегорыя скульптуры» (1858), выкананы ў канонах класіцызму.
На нейтральным фоне — шматфігурпая кампазіцыя. На першым плане муза скулыітуры ў выглядзе маладой прыгожай, аголепай да пояса жанчыны з юпым адухоўленым тварам. Япа апусцілася перад бюстам па адпо калена, каля яе левай нагі — вугольнік і рашпіль. У правай, паднятай на ўзровень пляча руцэ — малаток, у левай — шпунт. Яшчэ некалькі ўдараў, і бюст мужчыны, над якім працуе муза, будзе закончаны. Бюст з абодвух бакоў падтрымліваюць два анёльчыкі. Кампазіцыя вызначаецца тонка распрацаваным рытмам рухаў, плаўна закругленымі лінямі сілуэта, якія цудоўпа дапасуюцца да авалыіай формы барэльефа. К. Ельскі выступае тут як майстар сілуэта і ліпіі, якімі тонка мадэліруе форму, яснай, ураўнаважанай кампазіцыі, дакладнасці ў перадачы аб’ёмаў і форм.