Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Звычайна чыгунныя балконы падтрымліваліся літымі кранштэйнамі. У болыпасці выпадкаў гэта масіўныя важкія вырабы, якія складаюцца з пераплеценых элементаў дэкарыроўкі расліннага характару: кветак, лісця, завіткоў і г. д. Вельмі рэдкія выпадкі гарманічнага спалучэння літых кранштэйнаў з літымі рашоткамі, што якраз характэрна для каваных вырабаў. Відаць, гэта тлумачыцца тым, што кранштэііны адлівалі не толькі для падтрымання літых ці ка-
ваных рашотак, але і для мацавання розных навісей, рашотак паркавых агародж.
3 чыгуну адліваліся і рашоткі варот. Цікавым прыкладам з’яўляюцца вароты касцёла ў в. Вішнева (Валожынскі р-н Мінскай вобл.). Яны складаюцца з дзвюх розных палавін. Відаць, з часам адна палавіна была пашкоджана, і яе замянілі новай, крыху іншай па малюнку. Гэта дапаўпяе нашы ўяўленні аб творчым падыходзе да вытворчага працэсу. Два варыянты аднаго і таго ж матыву сведчаць аб пошуках майстра, яго імкненні да ўдасканалення формы.
Вельмі часта ў рашотках варот спалучаліся два віды апрацоўкі: каванне і ліццё. Часам да варот, непасрэдна ці праз камеішыя шулы, прымыкалі рашоткі агародж дамоў і паркаў. Узорам такога тыпу ансамбля з’яўляецца агароджа дома па вуліцы Суворава ў Віцебску. Выканана яна на дастаткова высокім тэхнічным узроўні. У адрозненне ад іншых агародж, звычайна сабраных з асобных звенняў, гэта рашотка адліта цалкам. Увесь комплекс — агароджа, вароты, балконы — вырашаны ў адзіным стылі, што сустракаецца вельмі рэдка. Адііак аўтару праекта не ўдалося ў поўную сілу скарыстаць магчымасці чыгуну. У трактоўцы як сілуэта рашоткі, так і формы аўтар зведаў уплыў кавальства, міжволі паўтарыўшы манеру выканання каваных агародж. За выключэннем асобных дэталей, рашотка мае аднолькавую таўшчыню, нібы выкавапа з чатырохграннага стрыжня. Уражанне коўкі ўзмацпяецца псеўдаскобкамі, якія імітуюць месца злучэнняў асобных элементаў. Уплыў кавальства асабліва адчуваецца ў малюнку шатра, якім увенчваецца ганак гэтага ж дома, дзе ў літыя дэталі ўведзены каваныя вырабы.
Арыгінальна, з вялікім майстэрствам выкананы шацёр жылога дома па вуліцы Ленінскай у Магілёве. Тут плаўна закручаныя раслінныя
элементы кранштэйнаў спалучаюцца з геаметрычнымі на фрызах шатра. Умела размеркаваны вялікія і малыя формы. Гэтыя рысы характэрны для большасці шатроў работы магілёўскіх ліцейшчыкаў. Так жа аформлены ганак дома Каніскага ў Магілёве, у іншых гарадах Беларусі.
У XVIII—XIX стст. мыогія беларускія чыгуналіцейныя заводы выпускалі вырабы бытавога прызначэння: водакалонкі, пячныя дзверцы, прасы, падстаўкі для лямп і інш. Адным з узораў такога ліцця з’яўляецца кран водакалонкі ў Нясвіжы, выкапаны ў выглядзе птушынай галавы. Падобным чынам вырашаны прас са звярынай галавой (ДМ БССР). Звяртае ўвагу падыход майстроў да вырашэння гэтых дэталей. У абодвух выпадках паказаны не канкрэтпы, а абагульнены вобраз птушкі і звера, прычым у кожным выпадку ў залежнасці ад прызначэння вырабу майстар вырашае іх па-рознаму. У кране водакалонкі спакойнае, з мяккай лепкай формы адлюстраванне, прызначанае для нетаропкага выпуску вады. У праса — рух, выраз ярасці, майстар нібы папярэджвае аб уважлівым і акуратным карыстапні распаленай прыладай.
Адзін з чыгуналіцейных заводаў у маёнтку графа Паскевіча ў Добрушы выпускаў каробкі для мастоў, надмагільныя помнікі, рашоткі, пячпыя дзверцы і інш.76 Відаць, на гэтым жа заводзе былі адліты і некаторыя прадметы I з былога маёптка Паскевіча. Асабліва цікавыя невялікія чыгунныя столікі (Гомельскі абласны краязнаўчы музей). Выпускам садова-паркавай мэблі займаўся і невялікі завод пры Горацкіх навучальных установах77.
76 Матэрыялы па гісторыі мануфактуры Беларусі ў час распаду феадалізму. С. 126.
77 Опыт оішсанвя Могнлевскоп губернші/ Под ред. A. С. Дембовецкого. Могнлевна-Днепре, 1884. Кн. 2. С. 263.
Акрамя вырабаў архітэктурнага ўбранпя дамоў і прадметаў гаспадарча-бытавога прызначэння на заводах адлівалі рознай формы чыгунныя рашоткі для агароджванпя магіл. Характар малюнка і кампазіцыі такіх рашотак пэўным чынам адрозніваліся ад архітэктурных. Так, надмагільная рашотка ў г. п. Лагішын (Брэсцкая вобл.) складаецца з асобных звенняў, у аснове пабудовы якіх — матыў узаемна перасечаных стральчатых арак. Куткі агароджы аформлены своеасаблівымі стойкамі з чатырох змацаваных паміж сабой мячоў, перавітых гірляпдай з лаўровых лістоў і перавязі. Мячы багата арнаментаваны расліннымі элементамі. Акцэнтам усёй кампазіцыі з’яўляецца герб, арганічна ўпісаны ў бакавую рашотку агароджы. У рабоце адчуваецца высокае прафесійнае майстэрства мастака і ліцейшчыка.
На Міншчыне найбольшую цікавасць уяўляюць чыгунныя агароджы ў Валожыйскім раёне, асабліва ў Вішневе. На мясцовых могілках і сёння стаіць шмат такіх агародж. Многія з іх пазначаны надпісам «Вішнева», што пацвярджае месца вырабу.
Шырока была наладжана вытворчасць надмагільных помнікаў розных форм і відаў. Адна з распаўсюджаных форм — мемарыялыіая пліта, устаноўленая гарызантальна ці з невялікім нахілам. Часцей такія пліты сустракаюцца ў раёнах, дзе быў значны ўплыў каталіцкай царквы. У большасці пліты запоўнены тэкстам на польскай ці лацінскай мове, па краях акаймаваным вузкім арнаментам з раслінных ці геаметрычных элементаў. Некаторыя пліты аздоблепы выявамі радавых гербаў. Падобныя вырабы выпускаў чыгуналіцейны завод Н. Якабсана ў Мінскай губерні.
Найбольш распаўсюджаным відам надмагільных помнікаў з’яўляецца вертыкальна пастаўлены крыж. Ён меў строга геаметрычную форму, імітаваў абрублены ствол дрэва, нагадваў складаны пастамент, аздоблены
выявамі чалавечых фігур і г. д. Асобную групу надмагілыіых літых помнікаў складаюць калоны, урны, тумбы.
Паралельна з ліцейным прадаўжала паспяхова развівацца і кавальскае рамяство. Нягледзячы на пашырэнне прамысловай апрацоўкі металу, узнікненне буйных заводаў па выплаўцы чорных металаў, у Беларусі яшчэ здабывалі метал на маленькіх прымітыўных руднях. Па сведчапню М. Т. Раманоўскага, у 40-х гадах XIX ст. у Мінскай і Віленскай губернях было не менш 100 рудняў, для якіх здабывалі жалеза з навакольных лугоў78.
Буіінымі цэнтрамі па апрацоўцы чорных металаў становяцца Віцебск, Гродна, Мінск, Магілёў. Так, у канцы XVIII ст. у Магілёве налічвалася 58 кавалёў і 71 слесар79. Асартымент каваных вырабаў значна пашырыўся. У сувязі з пашырэннем мураванага будаўніцтва рос попыт не толькі на літыя, але і на каваныя архітэктурныя дэталі: балкопы, аконныя рашоткі, лесвічныя парэнчы, агароджы і інш.
3 уцалелых да нашых дзён кавапых балконных рашотак найбольшай разнастайнасцю і багаццем арнаментацыі вызначаюцца віцебскія 80. Мясцовыя майстры шырока скарыстоўвалі свабодную трансфармацыю традыцыйных элементаў, што стварала багацце і разнастайнасць форм. Адмысловыя перапляценні нагадваюць
78 Романовскнй Н. Т. Развнтне мануфактурной промышленностн в Белоруссші (вторая половнна XVIII — певвая половііна XIX века). Міінск, 1967. С. 330.
79 ІІгнатенко А. П. Ремесленное пронзводство в говодах Белорусспп в XVII— XVIII вв. С. 15—17.
80 У Гродна пераважаюць літыя чыгунныя рашоткі, у Гомелі, Брэсце, Магілёве іх захавалася няшмат (многія з іх адпосяцца да пачатку XX ст.). Уцалелыя балконныя рашоткі Мінска не ўсе арыгінальныя па форме і арнаментацыі; аналагічныя рашоткі ёсць у іншых гарадах.
разнастайныя стылізаваныя раслінныя матывы. Для стварэння большага падабенства з расліннымі ўзорамі канцы скобак часам раскоўваліся і ім падавалася форма бутопаў, полымяпадобных парасткаў і т. п. Часта каваныя рашоткі дадаткова аздабляліся накладнымі кветкамі ці лістамі, выкаванымі з ліставога металу. Вертыкальныя стойкі заканчваліся разнастайнай формы кветкамі, а самі стойкі мелі складаную прафіляваную форму. Як элементы аздобы ў арнаментыку рашотак часам уводзіліся рознага роду маііаграмы. У некаторых выпадках каваныя балконныя рашоткі падтрымліваліся кранштэйнамі разнастайнай формы. Аднак, як і ў літых балконах, яны рэдка знаходзіліся з рашоткамі ў стылявым адзінстве. Часцей гэта характэрна для кранштэйнаў, якія падтрымліваюць навісь над уваходам у будыпак. У апошнім выпадку яны звычайна маюць агульную схему пабудовы, якая складаецца з разеткі ў выглядзе кветкі, акружанай S-naдобнымі завіткамі. Замест разеткі цэнтралыіую частку нярэдка займаюць буйныя валютападобныя завіткі, дапоўненыя кольцамі і сэрцападобнымі скобкамі. Капцам завіткоў часта надавалі форму лістоў ці спіралей, прымацоўвалі да іх кветкі з ліставога металу. Так вырашаўся звычайна і пярэдні бок навісей.
Каваны метал прымяняўся і ў аздабленні інтэр’ераў будынкаў як культавага, так і грамадзянскага прызначэння. У тэхніцы кавання выконваліся камінныя рашоткі, алтарныя перагародкі, лесвічныя парэнчы, падсвечнікі, дзвярныя клямкі, розныя падстаўкі і інш.
Каваныя надмагільныя агароджы і крыжы вызначаюцца большай разнастайнасцю, чым літыя, бо нават пры вырабе іх у многіх экземплярах каваль не імкнуўся да поўнай ідэнтычнасці, а ўпосіў у чарговы выраб нешта новае. Напрыклад, крыжы часта ўпрыгожваліся толькі рубкай
і адгінаннем асобных частак металічнай паласы. Такім дэкаратыўным прыёмам звычайна карысталіся вясковыя кавалі. Неабходна было мець тонкі мастацкі густ і чуццё, вялікі вопыт работы, каб са звычаіінай металічнай паласы стварыць арыгінальны па малюнку выраб, у якім дэкаратыўны эфект дасягаўся за кошт загадзя прадуманай рубкі металу. Майстрам нават не трэба было прыкладаць памаганні для адгінання капцоў, бо пры рубцы яны самі адвольна заіімалі адпаведнае становішча. Другая характэрная рыса вырабаў вясковых кавалёў — адсутнасць дадатковай апрацоўкі. Сляды малатка, незашліфаваныя завусеніцы, некаторая асіметрыя — усё гэта надавала вырабу своеасаблівую цеплыню і прыгажосць формы.
Іншы характар маюць вырабы гарадскіх кавалёў. Канкурэнцыя вымушала іх даскапала апрацоўваць кожную дэталь, дабівацца ідэальнай сіметрыі. Наяўпасць гатовага, стандартнага пракату значна спрашчала задачу майстроў, дазваляючы ім выпускаць вырабы куды большых памераў, чым сельскім кавалям. Імкпенне заказчыкаў мець арыгінальпую, не падобную на іншыя форму крыжа вымушала шукаць новыя варыянты, спрабаваць разнастайныя тэхнічныя прыёмы. Часта аднолькавыя па форме дэталі выконваліся з металу рознага профілю і рознай таўшчыні. У адных выпадках сталёвы стрыжань ці паласа заставаліся гладкімі, у другіх — падвяргаліся рознай пластычнай апрацоўцы: пракоўцы, скручванню і інш. Гатовы выраб узбагачаўся рознага роду плоскімі і аб’ёмнымі накладкамі з ліставога металу. Дэталі злучаліся паміж сабой скобкамі-хамуцікамі, якія часта выконвалі толькі дэкаратыўную ролю.