Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
91 Брама датуецца, відаць, 30—40-мі гадамі XIX ст., калі ў царкве быў перароблены ікапастас (гл.: Якімовіч Ю. А. Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся. Мінск, 1978. С. 88).
квадратаў — авальныя жывапісныя клеймы, абкружаныя суцэльным ажурным саламяным дэкорам. Аснову яго складаюць традыцыйныя для беларускага народнага саломапляцення вітыя пляцёнкі і чатырохгранныя выпуклыя ўстаўкі. Ажурны плецены ўзор яўна пераважае над іко-
награфічнымі адлюстравапнямі, з’яўляючыся не проста фонам, а галоўным дэкаратыўным элементам. Брама з Лемяшэвіч пе мае клеймаў
80. Фрагмент царскай брамы з в. Збірагі Брэсцкага р-на.
1-я пал. XIX ст.
81. Царская брама з в. Вавулічы Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. Пач. XIX ст.
Мінск. ДММ БССР
і ўяўляе сабой суцэльны залацісты дыван, хаця і раздзелены па традыцыі гарызанталыіымі пляцёнкамі па часткі.
Арганічна ўпісваючыся ў сціплы інтэр’ер драўляных сельскіх цэркваў, такія брамы ў косых прамянях сонца зіхацелі і пераліваліся, надаючы ўсяму ўбранню такое ж мажорнае гучанне, як і пазалочаная разьба.
У канцы XVIII — першай палове XIX ст. разам з ужо вядомымі прыгоннымі ткацкімі майстэрнямі і мануфактурамі адкрыліся і дзейнічалі новыя: Гродзенскія каралеўскія мануфактуры (з 1766 г.), Сапегаў пры
Ружанскім палацы Слонімскага павета (з 1787 г.), у памесцях уладальніка Шклова графа Зорыча, майстэрні пры Гомельскім палацы II. Румянцава (пазпей — князя Паскевіча), вядомая ткацкая мануфактура графа К. Тышкевіча ў Лагойску Мінскай губерні (з 1837 г.) і інш. Як і раней, апрача задавальнення патрэб іх уладальнікаў яны працавалі таксама на рынак.
У пачатку XIX ст. толькі ў Магілёўскаіі губерні палічвалася сем буйных ткацкіх мануфактур. Слава беларускіх ткачоў выходзіла далёка за межы Беларусі. Тканіны беларускіх майстроў вывозіліся ў Польшчу, Германію, Аўстра-Вепгрыю і Францыю, выстаўляліся ў музеях, экспанаваліся на выстаўках92.
У канцы XVIII— пачатку XIX ст. Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў працягвала заставацца буййым прадпрыемствам па вырабу мастацкіх тканін. За 1796 г., калі фабрыкай кіраваў Лявоп Маджарскі, выраблялася паясоў «шаўковых з золатам да 200 штук у год» 93. Працавала тут каля 48 чалавек. I аб’ём прадукцыі, і колькасць ткачоў былі значна большымі, чым на іншых мануфактурах, якія выпускалі шаўковыя паясы (напрыклад, на фабрыцы князя Юсупава ў Маскве).
У другой чвэрці XIX ст. мануфактура заняпала. Характар прадукцыі за перыяд з 1807 па 1844 г., калі фабрыка спыніла сваё існаванне, зусім мяпяецца. Слуцкая мануфакгура пачынае выпускаць узорыстыя і залотныя тканіны, галоўным чынам для патрэб царквы: амафоры, арнаты і інш. Л. Маджарскі займаўся далейшаіі распрацоўкай спадчыны. Прыступіўшы да кіраўніцтва мануфактурай, калі тып слуцкага пояса
92 Палеес А. Ткацтва па Беларусі // Беларусь. 1947. № 3. С. 51—54.
93 Зеленскпй Н. О мануфактурах Мпнской губернпп // Оппсанпе Мпнской губернпп. Мпнск, 1864.
набыў поўную закончанасць, ён пачаў распрацоўваць новую арнаментацыю сярэдніка. Замест чаргавання палос аднолькавай шырыні, якія адрозніваліся колерам і арпаментам,
82. Царская брама з в. Вавулічы Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.
Пач. XIX ст.
Мінск. ДММ БССР. Фрагмент
Л. Маджарскі ўводзіць палосы розпай шырыні, якія таксама адрозніваюцца колерам і арнаментам. Сутпасць перамен заключалася ў стварэнні кантрасту памераў, адценняў і арнаментацыі палос. Супастаўляўся геаметрычны арнамент з кветкавым 94.
У арнаментацыі канцоў па-ранейшаму захоўваліся ўлюбёныя матывы. Каларыт пояса стаў болып яркім, арнамент канцоў абводзіўся чорнай контурнай лініяй. У арнамент уваходзілі кветкі мясцовай флоры. Махры сталі неад’емнай часткай пояса.
94 Якуніна Л. I. Слуцкія паясы, Мінск, 1960. G. 30.
Акрамя паясоў мануфактура вырабляла шаўковыя махры, залатыя і сярэбраныя галуны, падвязкі, стужкі, нашыўкі, залотныя шаўковыя ткапіны.
У канцы XVIII ст. павялічыўся экспарт слуцкіх паясоў у Расію, дзе Яны сталі выцясняць усходнія вырабы. Рост попыту на іх паслужыў адкрыццю многіх новых персіярань на тэрыторыі Беларусі — у Нясвіжы, Ружанах у Сапегаў, на Палессі ў князя Міхала Агінскага, у Карэлічах, Гарадніцы і Ласосне пад Гродна, a таксама на тэрыторыі Полыпчы — у Кабылках і Ліпкаве пад Варшавай,
83. Царская брама з в. Лемяшэвічы Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Пач. XIX ст. Мінск. ДММ БССР
у Кракаве, Гданьску і іншых месцах. Узніклі і невялікія саматужныя майстэрні, якія выпускалі шаўковыя паясы. Вялікі ўплыў на іх дзейнасць аказвала Слуцкая мануфактура. Адны з іх бралі гатовыя слуцкія ўзоры, уносячы толькі некаторыя змяненні, іншыя распрацоўвалі разнавіднасць слуцкага пояса, якую можна называць «польскім» тыпам. У аснову яго былі пакладзены памеры, члянепне і структура арнаменту, вызначаныя яшчэ Янам і Лявонам Маджарскімі на Слуцкай мануфактуры. Адрозніваліся «польскія паясы» ад слуцкіх характарам арнаменту і каларытам, самастойнай трактоўкай арнаменту. Распрацоўка «польскага пояса» вялася спачатку на Гродзенскіх мануфактурах, потым у Кабылках і Ліпкаве пад Варшавай і закончылася ў Корцу на Валыні, дзе ў розтіы час працаваў таленавіты майстар Ф. Селіманд. Паясы гэтых персіярань вызначаліся прыгажосцю арнаментыкі і каларыту, часта адзначаліся меткамі.
Слуцкія паясы маюць вялікую каштоўнасць як узоры мастацкага ткацтва. Пасля таго як яны перасталі быць неабходнай часткай шляхецкага касцюма, з іх выраблялі культавае адзенне. 3 XIX ст. слуцкія паясы пачынаюць калекцыяніраваць як унікальпыя мастацкія творы.
Пасля ўз’яднання ўсходніх абласцей Беларусі з Расіяй (1772) у месцах дзейнасці былых дробных гут пачалося бурнае развіццё шкляной прамысловасці. Асабліва шырока развівалася яна на тэрыторыі былой Магілёўскай губерні, землі якой былі падараваны Кацярынай II чатырнаццаці рускім памешчыкам і мясцовай шляхце, якая прыняла падданства Расіі. Іменна яны пачалі ствараць прыгонныя мануфактуры, заводы і фабрыкі, улічваючы агульны стан эканомікі, унутранага і знешняга гандлю Расіі.
Граф П. А. Румянцаў-Задунайскі рэканструяваў дробныя шкляныя гуты, якія належалі мясцовай шляхце, у добра абсталяваныя мануфактуры ў вв. Пясочная Буда (Гомельскі р-н) і Студзянец (Кармянскі р-н). Апошняя ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. была буйнейшай за Урэцкую і Налібоцкую па колькасці працуючых майстроў, печаў рознага прызначэння, па вырабу больш шырокага асартыменту посуду з крышталёвага і каляровага шкла. Князь Р. А. Пацёмкін, атрымаўіпы ў складзе Крычаўскага графства шкляную мануфактуру і гуту ў в. Ушакі (Чэрыкаўскі р-н), аб’яднаў іх у 1785 г., утварыўшы ў в. Ушакі буйную мануфактуру. «Обученные пз Крпчева меіцанскне людя», а не прыгонныя выраблялі «хрустальные нзделпя разной доброты п образцов» на 10— 12 тыс. руб. у год. Буйныя шкляныя заводы на базе былых дробных гут былі створаны ў 1795 г. памешчыкам В. М. Галынскім у в. Батаева (Хоцімскі р-н), у 1789 г. графам 3. Р. Чарнышовым у Чачэрску і г. д. У канцы XVIII ст. у Гродна граф А. Тызенгаўз стварыў мануфактуру шкляных пацерак 95.
Уяўленйе пра мастацкі ўзровень беларускага шкла канца XVIII ст. пакуль што можна атрымаць толькі пасля аналізу вырабаў Налібоцкай і Урэцкай шкляных мануфактур. У гэты перыяд у мастацтве панаваў класіцызм, і заканадаўцам гэтага стылявога напрамку ў шкловытворчасці была Англія. Пад уплывам англійскіх узораў у 80-я гады Урэцкая і Налібоцкая мапуфактуры пачалі вырабляць бакалы і кілішкі на грацыёзных «жэрдзепадобных» ножках, часта аздобленых рубінавай, сіняй або белай ніцямі шкла, што мудрагеліста перапляталіся накшталт венецыянскай філіграні («кілішак з за-
95 Яніцкая М. М. Беларускае мастацкае шкло. Мінск, 1977. С. 27, 76.
84. Царская брама з в. Лемяшэвічы Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Пач. XIX ст. Мінск. ДММ БССР. Фрагмент
латым кальцом і рубінамі ў пастаменце» 96).
3 80-х гадоў формы англійскіх бакалаў так эвалюцыяніравалі, што іх чашы набылі канічныя формы, якія плаўна пераходзілі ў звужаную да нізу ножку. Высакароднай канструкцыйнай прастатой і цэльнасцю
85. Г. Грыневіч. Дыван з Раіачоўскага павета Магілёўскай губ. 1852
форм гэтыя бакалы адпавядалі стылістыцы класіцызму. Аздабляліся Яны галоўным чынам медальёнамі з манаграмамі, фестонамі і гірляндамі, раслінным далікатным пасачкавым арнаментам пад мясцовымі назвамі «авёс», «оўсікі».
У апошняе дзесяцігоддзе XVIII ст. бакалы набылі аптычныя формы за кошт складаных канструкцый чашы, йожкі і стапы. Невялічкія кілішкі сталі падобны на'антычныя урны. Да таго ж плаўна перацякаючыя ў масіўную ножку чашы і самі ножкі звычайна часткова шліфаваліся чатыр-
96 Buczkowski К. Dawne szkla artystyczne ! w Polsce. Krakow, 1958, C. 172.
ма, шасцю ці васьмю гранямі. Дзка ратыўпая гравіроўка іх уяўляла сабой ро.знай шырыні пасачкі з раслінных ці геаметрычных элементаў. Адначасова распаўсюдзіўся англійскі спосаб дэкаратыўнай шліфоўкі крышталю і таўстасценнага «белага шкла», які атрымаў мясцовую назву «ў брыльянт». Такой шліфоўкай часта пакрывалі ўвесь посуд, надаючы яму зіхаценне брыльянта, падкрэсліваючы тым самым, што шкло як матэрыял па каштоўнасці раўназначна сапраўднаму алмазу. Сустракаюцца вырабьг, у якіх «брыльяптавае» граненне апаясвае толькі донца ці тулава.
3 капца XVIII ст. прадукцыя мануфактур становіцца болып дэмакратычнай, разлічваецца на шырокае кола пакупнікоў. Гэтаму спрыяў і склад майстроў, якія працавалі ўжо без кансультацый іншаземных спецыялістаў і таму змаглі адлюстраваць у гравіраваных кампазіцыях хвалюючую іх тэматыку, мясцовы арнаментальны дэкор. Нягледзячы на тое што з XIX ст. Беларусь ужо цалкам зпаходзілася ў складзе Расійскай імперыі, цесныя мастацкія, тэхнічныя і тэхналагічныя сувязі мясцовай шкляной вытворчасці з заходнееўрапейскім мастацтвам і прамысловасцю, што склаліся тут на працягу XIV—XVIII стст., захаваліся. На шкляных прадпрыемствах Беларусі працавала шмат рамеснікаў і спецыялістаў з Чэхіі, Гермапіі, Польшчы, Бельгіі.
Пэўны кансерватызм і інерцыя традыцый прывялі да таго, што асартымент вырабаў і мйогія віды дэкору Урэцкай і Налібоцкай мануфактур захоўваліся побач з новым асартыментам на працягу амаль 50 гадоў — з 1780-га па 1830-ы. Менш пачалі вырабляць келіхаў, пераважалі кілішкі і бакалы. Нашырьтўся выраб талерак, кубкаў і сподкаў для кавы і чаю. салыііц, шклянак, бутэлек, салатнікаў, графінаў, сподкаў для варэння. Кіраўнікі мануфактур імкнуліся