Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Гэтыя праграмныя ўстаноўкі цалкам вызначалі ўсю сістэму навучання ў школе. Вучням рысавальнага класа даваліся першапачатковыя звесткі па архітэктуры і перспектыве.
Нацыянальны склад навучэнцаў быў вельмі стракатым. Тут апрача беларусаў і рускіх займаліся палякі, літоўцы і яўрэі. Колькасць вучняў
пастаянна вагалася ў межах 100 150 чалавек.
Кіраўніцтва Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, у веданпі якой знаходзілася Віленская рысавальная школа, надавала мала ўвагі гэтай навучальнай устапове. Школа была дрэнна абсталявана, не хапала вучэбных дапаможнікаў.
Сістэма навучашія ў школе грунтавалася на прынцыпах рэалізму. I. П. Трутнеў пільна ахоўваў сваіх вучняў ад уплываў фармалістычнага мастацтва, якія ў канцы XIX — пачатку XX ст. пачалі пранікаць у мастацкія ўстановы. Ён пастаянна клапаціўся аб папаўненні Віленскага музея лепшымі ўзорамі рускага рэалістычнага жывапісу, каб перагарадзіць шлях мастацтву дэкадэнтаў.
Дзякуючы настойлівым клопатам I. П. Трутнева савет Акадэміі мастацтваў выдзеліў для Віленскага музея і рысавальнай школы шэраг твораў вядомых рускіх мастакоў — А. Багалюбава, А. Марозава, А. Ягорава і інш., што ў многім садзейнічала ўмацаванню рэалістычных традыцыіі у творчасці беларускіх жывапісцаў.
He з’яўляючыся членам Таварыства перасоўных выставак, I. II. Трутнеў падзяляў іх погляды і падтрымліваў іх ідэйныя пазіцыі. Ён рэгулярна пасылаў на пастаяппыя акадэмічныя выстаўкі свае карціны, якія карысталіся заслужаным поспехам.
I. II. Трутнеў не губляў сувязей са сваімі вучнямі і пасля заканчэння імі курса ў Віленскай рысавальнай школе. Па традыцыі былыя вучні школы, дасягнуўшы пэўных поспехаў у вучобе, прысылалі свае лепшыя работы ў Вільню, якія экспанаваліся па пастаянпай мастацкай выстаўцы пры Віленскім музеі.
Акрамя I. П. Трутнева ў Вілепскай рысавальнай школе ў розны час выкладалі выпускнікі Пецярбургскай акадэміі мастацтваў I. Рыбакоў, В. Разанаў, А. Ромер, I. Бальзукевіч і інш., а таксама выпускнік Стро-
ганаўскага вучылішча I. Чамаданаў.
Значны ўплыў на развіццё мастацкай культуры Беларусі ака.звалі выкладчыкі малявання беларускіх гімназій. У Гродпа ў 60-х гадах выкладаў выхаванец Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, а потым яе пенсіянер I. Зяньковіч (1832—1897), у Мінску — акадэміст I. Ермакоў, які аказаў даволі значны ўплыў на фарміраванне творчай індывідуальнасці вядомага пейзажыста Ф. Рушчыца.
Апрача выхаванцаў Пецярбургскай акадэміі і Строганаўскага вучылішча па Беларусі працавалі выпускнікі Жытомірскага вучылішча прыкладнога мастацтва імя М. В. Гогаля і Міргарадскага вучылішча тэхнічпага малявашія. Іх дзейнасць з’яўляецца яркім прыкладам узаемадзеяння культур беларускага і ўкраінскага народаў.
He менш прыкметным фактарам у развіцці беларускай мастацкай культуры было адкрыццё ў 70—80-я гады ў розных губернскіх гарадах царкоўна-археалагічных музеяў старажытпасцей. Збіралыііцкая дзейпасць ініцыятараў стварэння музеяў, іх вопыт сталі асновай арганізацыі, ужо ў савецкі час, краязнаўчых музеяў у абласных і раённых цэнтрах Савецкай Беларусі. Тут па традыцыі разам з прадметамі матэрыяльнай культуры экспанаваліся творы жывапісу, графікі і скульптуры.
Адной з найбольш яркіх старонак у гісторыі беларускага мастацтва другой паловы XIX ст. з’яўляецца ўмацаванне і пашырэнне сувязей прагрэсіўных беларускіх мастакоў з мастакамі іншых народаў. Мпогія выдатныя жывапісцы Расіі, Польшчы, Літвы і Украіны доўга жылі і працавалі на Беларусі. Іх творчая дзейнасць на беларускай зямлі бьтла ў многіх выпадках асабліва плённай. Так, вядомы рускі жывапісец-перадзвіжнік К. А. Савіцкі ў 70-я гады мінулага стагоддзя доўгі час жыў у г. Дзвінску Віцебскай губерні, дзе
пачаў пісаць сваю вядомую карціну «На вайну» (быў зроблены эскіз). Тут ім былі напісаны палотны «Хрыстова міласціпа», «3 нячыстым знаецца», «На могілках» і эцюды для вядомых твораў «Сустрэча абраза» і «Рамоптныя работы на чыгунцы». Вялікі рускі жывапісец I. Я. Рэпін на працягу некалькіх гадоў жыў у Здраўневе непадалёк ад Віцебска. Тут ён стварыў шэраг сваіх цудоўных твораў: кампазіцыііны партрэт «Асенні букет» (партрэт старэйшай дачкі Веры), «Беларус» (абедзве ў 1892 г.), першы варыянт карціны «Дуэль» (1896), эскіз карціны «Пропаведзь Кунцэвіча на Беларусі» (1893) і інш., якія ўзбагацілі культуру беларускага і рускага народаў.
Па эцюдах, напісаных у Белавежскай пушчы, ствараў свае лепшыя творы вядомы рускі пейзажыст I. I. Шышкіп.
Доўга і плённа працаваў на Беларусі і вядомы ўкраінскі жывапісец П. Пахітонаў. Беларуская прырода і жыццё беднякоў натхнілі яго на стварэнне такіх цудоўных твораў, як «Прачкі», «На Прыпяці» і інш.
Ранняя творчасць вядомага польскага жывапісца Юльяпа Фалата таксама цесна звязана з беларускай зямлёй. Шматлікія паляўнічыя сцэны, якія назіраў мастак у Нясвіжы, знайшлі адлюстраванне ў карцінах «На мядзведзя», «3 палявання» і інш. Натхнёны гераічнай гісторыяй Беларусі, ён стварыў серыю эпічных палотнаў, у якіх адлюстраваў падзеі 1812 г. на тэрыторыі Беларусі. Яго «Пераправа цераз Бярэзіну» і «Бярэзіна» праўдзіва аднаўляюць бясслаўны канец «вялікай» арміі Напалеона.
Усё гэта не магло не паўплываць на развіццё выяўленчага мастацтва Беларусі.
Скульптура ў гэты перыяд развівалася слаба. Большасць работ выхаванцаў Віленскага універсітэта насілі прыкладны характар. Найбольш шырока была прадстаўлена
культавая, садова-паркавая і мемарыяльная скульптура. Рэалістычнае накіраванне ў скульптуры звязана з творчасцю Р. Слізеня, Г. Дмахоўскага, якія стварылі шэраг партрэтаў дзеячаў беларускай і літоўскай культуры.
У творчасці графікаў другой паловы XIX ст. наглядаецца ўзмацненне агульнаграмадскага кірунку. Многія творы вызпачаюцца сацыяльнай вастрынёй. У іх знаходзяць адлюстраванне падзеі, звязапыя з паўстаннем 1863—1864 гг., барацьбой народа за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Значную цікавасць графікі праяўляюць да беларускага фальклору, пароднай творчасці, гісторыі краю, жыцця парода, яго мар і спадзяванняў. Асабліва плённа працуюць М. Андрыёлі, А. Гротгер, Ф. Дмахоўскі, А. Ромер I. Трутнеў, М. Мікешын і інш. У графіцы гэтага перыяду значпа ўзмацпіліся дэмакратычныя і рэалістычныя тэндэнцыі. Мпогія творы вызпачаліся сацыяльнай вастрынёй і грамадзянскасцю гучання. У іх знайшлі адлюстраванне найбольш важныя падзеі жыцця беларускага парода.
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва гэтага перыду характарызуецца моцным уплывам двух кірункаў — прафесійнага (прамысловага) і народнага. Высокімі мастацкімі якасцямі вызначаюцца ўзорыстыя парчовыя і габеленавыя тканіны, набіванкі, бязворсавыя дываны-кілімы, вышыўка, каляровае шкло і крышталь, кафля і кераміка. Значных поспехаў дасягнула арнаментальнае майстэрства ў кавальскай справе.
ГОРАДАБУДАУНІЦТВА
I АРХІТЭКТУРА
Геаграфічнае становішча Беларусі садзейнічала фарміраванню на яе тэрыторыі ў другой палове XIX ст. густой сеткі чыгунак. Новыя транс-
партныя сувязі спрыялі ўцягненню яе ў агульны расійскі рынак, паскаралі працэс урбанізацыі. У выніку істотна змянілася гістарычна сфарміраваная структура рассяленпя. Адчувальныя змены адбыліся ў планіровачнай арганізацыі пасяленпяў, у характары і маштабе горадабудаўнічых пераўтварэнняў, што паслужыла штуршком да зараджэння новых эстэтычных крытэрыяў у архітэктуры.
У гэты перыяд выразна вылучаюцца чатыры тэрытарыялыіыя раёны са сваімі цэнтрамі: заходні (Гродзенская і частка Віленскай губерні) — Гродна, Брэст; паўднёваўсходні (Палессе, поўдзень Мінскай і Магілёўскай губерняў) — Гомель, Пінск; цэнтральны (Міпская губерня) — Мінск; паўночна-ўсходні (Віцебская, Магілёўская губерні) — Віцебск, Магілёў. Кожпы з раёнаў меў свае асаблівасці горадабудаўнічага і архітэктурна-мастацкага развіцця. Так, працэс мастацка-стылявых пошукаў у архітэктуры заходняга і цэнтралыіага раёнаў адбываўся значна хутчэй у параўнанні з іншымі.
Шырокае выкарыстанне новых камунікатыўных сродкаў прывяло да актывізацыі ўсіх відаў сувязей паміж беларускімі пасяленнямі, што ў канчатковым выніку спрыяла павелічэншо горадабудаўнічага патэнцыялу гарадоў. Ужо ў другой палове XIX ст. горад як аўтаномнае ўтварэнне ўступае месца складаным інтэграваным сістэмам пасяленняў. Вядучае становішча ў іх занялі губернскія і павятовыя гарады з дастаткова інтэнсіўным развіццём прамысловасці, транспарту, гапдлю і культуры. Гарады пачалі набываць новыя функцыі: транспартных вузлоў (Брэст, Баранавічы, Віцебск, Гомель, Жлобін, Орша, Мінск), камерцыйна-фінансавых і культурных цэнтраў (Бабруйск, Гродна, Гомель, Віцебск, Пінск, Мінск, Магілёў).
Адной з важнейшых перадумоў
далепшага ўдаскапаленпя планіровачнай структуры гарадоў (асноўных яапрамкаў іх тэрытарыяльнага росту, маштабаў і капітальнасці забудовы) з’явілася іх становішча адносна галоўных плаліровачных восей (транспартных напрамкаў). Так, значнае развіццё атрымалі Брэст, Віцебск, Гомель, Мінск, што знаходзіліся на перасячэнні галоўных транспартных магістралей.
Дастаткова хутка раслі гарады Ліда, Маладзечна, Орша, Полацк, размешчаныя на перасячэнні транспартных магістралей. Актыўнае развіццё атрымалі гарады, якія знаходзіліся на перасячэнні транспартнай магістралі з буйпой воднай артэрыяй (Бабруйск, Барысаў, Пінск, Рагачоў, Жлобін).
Разам з тым гістарычна сфарміраваныя гарады Бялынічы, Бешанковічы, Валожып, Давыд-Гарадок, Дуброўна, Ігумен (цяпер Чэрвень), Лагойск, Лепель, Мсціслаў, Навагрудак, Нясвіж, Ашмяны, Петрыкаў, Прапойск (цяпер Слаўгарад), Пружаны, Ружаны, Сянно, Слуцк, Сураж, Тураў, Чэрыкаў, Чачэрск, што засталіся ў баку ад планіровачных восей, прыкметна знізілі тэмпы свайго развіцця і паступова згасалі.
Са станаўленнем капіталізму ў Беларусі адбываецца карэннае пераўтварэпне горадабудаўнічай структуры ў сацыяльных адносінах. У межах тэрытарыяльпа-планіровачнага адзінага гарадскога арганізма ў 1860—1880-я гады складаюцца зоны капцэнтрацыі пралетарыяту, буржуазіі, багатага дваранства і духавенства. Адбываецца працэс ператварэння гарадоў з дваранскіх у буржуазныя. Гэта адбілася і на планіровачнай структуры гарадоў, і на ўзроўні капітальнасці і паверхавасці забудовы, па яе архітэктурна-мастацкай характарыстыцы, а таксама на ступені добраўпарадкавання. У выніку горад набыў рэзка выяўлены кантраст, падзяляючыся на два процілеглыя раёны: цэнтральны, дзе