Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
дзяў кампазіцыйная вось горада захад — усход замацоўваецца за вуліцай Захар’еўскай (сучасны Ленінскі праспект), якая становіцца галоўнай магістраллю. Забудова гэтай магістралі вялася інтэнсіўна і адзначалася капітальнасцю, што знайшло адлюстраванне ў павышэнні ўзроўню мастацкай выразнасці і спрыяла ўзмацненню яе кампазіцыйнай ролі ў планіровачнай структуры горада.
Разам з практыкай шырокага выкарыстапня горадабудаўнічых лрыёмаў рэгулярнай сістэмы на характар забудовы беларускіх гарадоў значны ўплыў аказвалі гістарычна сфарміраваныя горадабудаўнічыя традыцыі. Меў месца прынцып пейзажнай арганізацыі гарадскога асяроддзя са свабодным размяшчэннем буйных грамадскіх будынкаў у канкрэтным гарадскім ландшафце . Прыкладамі могуць служыць будынкі жаночых епархіяльных вучылішчаў у Мінску (архіт. А. Жукоўскі, 1864, сучасны адміністрацыйны будынак); у Магілёве (архіт. П. Камбураў, 1882, сучасны будынак школы-інтэрната па вул. Вароўскага, 29). У выніку, нягледзячы на значныя пераўтварэнні, кожны горад захаваў індывідуальпыя рысы, сваё непаўторнае мастацкае аблічча.
У многіх гарадах праводзіліся канчатковыя работы па ліквідацыі сярэдневяковых фартыфікацыйных збудаванняў, якія стрымлівалі горадабудаўнічыя пераўтварэнні. Так, у 1870-х гадах у Віцебску на месцы зрытых земляных валоў на Замкавай гары пачалі ўзводзіць буйныя грамадскія будынкі: акружнога суда (архіт. Л. Камінскі, 1882), мужчынскай гімназіі (архіт. А. Палонскі, Н. Карчэўскі, 1880).
3 тэрытарыяльным ростам гарадоў фарміраваліся і новыя прасторавыя сувязі. Асаблівае месца ў забудове ў гэты перыяд усё яшчэ адводзілася культавым збудаванням, якія ў многіх выпадках арганічна ўпісваліся ў сістэму існуючых кульміна-
цыйных вузлоў. Гэта сістэма акцэнтаваных па вертыкалі збудаванняў забяспечвала кампазіцыйнае і мастацкае адзінства гарадскога асяроддзя. Ідэя актыўнага пераўтварэння планіроўкі і забудовы Мінска належала архітэктару К. Хршчановічу (1794—1871). Іменна ён, будучы мінскім губернскім архітэктарам з 1825 па 1863 г., адным з першых усвядоміў размах гарадскога будаўніцтва, вызначыў задачу неабходнасці сістэмнага падыходу да яго правядзення. Ужо ў гэты перыяд яўна адчувалася, што развіццё прасторавай структуры горада павінна адбывацца праз сістэму аб’ёмных вертыкальных арыенціраў, якія складаліся не толькі з культавых збудаванняў, але і з буйных будынкаў грамадскага прызначэння. Дастаткова назваць такія пабудовы гэтага перыяду, як архірэйскі дом з Успенскай царквой (1860); турэмны замак (1825) з царквой (1878); царкву св. Марыі Магдаліны (1847); ваенны шпіталь (архіт. К. Хршчановіч, 1848); касцёл св. Роха на Залатой горцы (1864); будынак духоўнай семінарыі (архіт. А. Мельнікаў, М. Чахоўскі, 1860); жаночае епархіяльнае вучылішча (архіт. А. Жукоўскі, 1864) і царкву Ушэсця на Троіцкай гары (архіт. М. Чагін, 1866) і г. д.
3 імем К. Хршчановіча звязана фарміраванне капітальнай забудовы комплексу архірэйскага падвор’я (50—60-я гады XIX ст.) — спецыялізаванага цэнтра праваслаўнага духавенства мінскай епархіі.
Пад забудову быў выбраны ўчастак у паўднёва-ўсходняй частцы го*рада на высокім мысе над Свіслаччу. Архітэктурна-планіровачнымі сродкамі ўдала ўлічылі асаблівасці прыроднага ландшафту мясцовасці. Асноўныя аб’ёмы палацавага комплексу парадна раскрываліся на свабодную ад забудовы плошчу, на якой у 1870 г. быў разбіт Аляксандраўскі сквер (цяпер Цэнтральны сквер).
Успенскай царкве, па задуме дойліда, адводзілася не столькі арганізуючая роля ў комплексе, колькі актыўны ўдзел у фарміраванні апорных арыенціраў і візуальных сувязей у прасторавай структуры горада. Сваёй вертыкальнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй царква ўдала замыкала перспектыву вуліцы Скобелеўскай (сучасная Чырвонаармейская). Разам з такімі капітальнымі збудаваннямі, як епархіяльная канцылярыя (цяпер Музей гісторыі войск Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі) і царкоўна-археалагічны музей (Дом работнікаў мастацтваў), яна арганічна ўпісалася ў рытмічны лад лінейнай забудовы вуліцы Захар’еўскай і стала адным з яе важнейшых горадаўтваральных акцэнтуючых дамінант.
Выбар месца для ўзвядзення гэтых будынкаў вызначаўся стараннай увязкай іх як з прыродным ландшафтам, так і са структурай гарадскога плана. У большасці сваёй гэтыя збудаванні занялі дамінуючае становішча ў гарадскім рэльефе. У адрозненне ад вышынных кампазіцый XVII—XVIII стст., займаўшых параўнальна абмежаваную прастору, гэтыя будынкі размяшчаліся на вялікай адлегласці адзін ад другога.
Разам з тым яны ўдзельнічалі ў арганізацыі сілуэта і панарамы горада, далёкіх візуалыіых перспектыў як унутры, так і з пад’ездаў да яго. Акрамя таго, яны актыўна ўплывалі на сваё акружэнне, адыгрываючы вялікую горадафарміруючую ролю, з’яўляліся тымі галоўнымі кампазіцыйнымі вузламі, вакол якіх у далейшым актыўна фарміравалася гарадская забудова.
Архітэктура Беларусі ў гэты перыяд развівалася на рацыянальнай горадабудаўнічай аснове, закладзенай у генеральных планах гарадоў канца XVIII — пачатку XIX ст. Успрыняцце культуры класіцызму ў Беларусі выявілася не столькі ў вы-
карыстанні ордэрных форм, колькі ў засваенні ўласцівай гэтаму стылю сістэмы рэгулярнай арганізацыі горада. Для горадабудаўніцтва гэтага перыяду характэрна ўсё большая жорсткасць. Іменна пераўтварэнне гарадской забудовы ў традыцыях позняга класіцызму надало многім гарадам падкрэслена рэгулярны характар.
Разам з тым у планіровачнапрасторавай структуры гарадоў і ў архітэктурным асяроддзі яе некаторых зоп яшчэ захаваліся асобныя кампазіцыйныя рысы, што ўзыходзяць да сярэдневяковых традыцый. Так, у Мінску тэрыторыя Ракаўскага прадмесця, што знаходзіцца на паўночны захад ад вуліцы Нямігі, захавала маляўніча-пейзажны характар. Па-першае, тут сяліліся так званыя нацыянальныя меншасці — татары, яўрэі. Па-другое, правядзенне работ па добраўпарадкаванню і пераўтварэнню патрабавала значных затрат.
У складаных горадабудаўнічых умовах жылыя будынкі ставіліся шчылыіа, іх фасады паўтаралі контуры вуліц, ствараючы адзіную «чырвоную лінію», адыходзячы сваімі аб’ёмамі ў глыбіню вузкіх гарадскіх участкаў. Змяненні аб’ёмна-прасторавай структуры будынкаў дыктаваліся канкрэтным участкам, прызначаным пад будаўніцтва. Забудова суцэльным фронтам ахоплівала ўсе цэнтральныя кварталы. У сувязі з такой планіроўкай карэнным чынам змяніліся прасторавыя характарыстыкі вуліц.
У кампазіцыйнай пабудове вулічных фасадаў пераважае раўнамернарытмічны прынцып, без мастацкага акцэнтавання галоўнага вузла. Пры ўсёй разнастайнасці ўбрання ў развіцці дэкаратыўнага афармлення фасадаў намеціліся два асноўныя напрамкі. Абодва з іх вялі да візуальнага разбурэння тэктонікі сцяны як канструкцыі, да надання ёй характару дэкаратыўнай кулісы.
Важкі ўклад у развіццё горадабудаўніцтва другой паловы XIX ст. унесла жыллёвае будаўніцтва. Яно аб’ектыўна адлюстроўвала ўзровень сацыялыіага, эканамічнага і тэхнічнага развіцця горада і, галоўнае, характарызавала жыццёвую сілу мясцовых нацыянальных традыцый у іх пераемным пераасэнсаванпі ў новых гістарычных умовах.
Характар жыллёвага будаўніцтва Беларусі ў даследуемы перыяд быў у многім тыповым для ўсёй тэрыторыі Расійскай імперыі. Новыя формы быту, узросшыя інжынерна-тэхнічныя магчымасці аказалі рашаючы ўплыў на фарміраванне жылля і яго арганізацыю. Пры ўсёй шырыні дыяпазону пошуку новых тыпаў грамадскіх будынкаў мастацкую выразнасць галоўных магістралей і цэнтралыіых вуліц у многім пачала вызначаць іменна архітэктура жылой забудовы.
3 пункту погляду горадабудаўніцтва адбывалася сумяшчэнне двух процілеглых прынцыпаў забудовы. 3 аднаго боку, цэнтральныя гарадскія кварталы, якія ўяўлялі сабой арыфметычную суму прыватнаўласніцкіх участкаў, шчыльна забудоўваліся шматпавярховымі (двух-, чатырохпавярховымі) капітальнымі дамамі. 3 другога боку, гарадскія ўскраіны адрозніваліся празмернай скучанасцю, хаатычнай драўлянай забудовай, вельмі невыразнай у архітэктурных адносінах.
Па знешняму выгляду і планіровачнай структуры жылыя дамы ў гарадах у многім паўтаралі архітэктуру сельскага жылля. Асноўнае будаўніцтва падобнага тыпу жылля вялося на ўскраінах буйных гарадоў, але найбольш шырокае распаўсюджанне яно атрымала ў практыцы забхцовы малых гарадоў і мястэчак.
Жыллё, якое ўзводзілася ў беларускіх гарадах у эпоху капіталізму, можна падзяліць на наступныя віды: аднапавярховыя адяакватэрныя жылыя дамы сядзібнага тыпу, якія
ўзводзіліся масавым індывідуальным забудоўшчыкам;
аднаі двухпавярховыя дамы купцоў, крамнікаў з наяўнасцю, акрамя жылля, асобных памяшканняў для гандлёвай залы, складоў, падсобнагаспадарчых памяшканняў;
адна-, двухі трохпавярховыя гарадскія і загарадныя асабнякі, якія будаваліся галоўным чынам па індывідуальных праектах і належалі буржуазіі;
шматпавярховыя (два — пяць паверхаў) шматкватэрныя (так званыя даходныя) дамы, якія ўзводзіліся ў цэнтральных раёнах буйных гарадоў.
Па планіроўцы жылыя дамы могуць быць падзелены на чатыры асноўныя тыпы: аднакамерны, двухкамерны, трохраздзельны і складаны.
Да прасцейшай катэгорыі рабочага жылля, атрымаўшага значнае распаўсюджанне, адносіцца першы тып дома, жылое памяшканне якога сумяшчалася з кухняй. Прыкладам такога тыпу жылля з’яўляецца жылы дом, які захаваўся на вуліцы Спартыўнай, 46 у Барысаве. Гэта невялікая (5,4X5,1 м) пабудова 90-х гадоў XIX ст. складаецца з жылога пакоя (23,2 кв. м), які асвятляецца трыма невялікімі вокнамі, два з якіх выходзяць на вуліцу і адно ў двор. У дом вядуць невялікія сенцы (гэты элемент сельскага жылля атрымаў шырокае распаўсюджанне ў гарадскім жыллі). Знешняе аблічча такога жылля вельмі простае і лаканічнае. Архітэктурна-мастацкія элементы самыя прасцейшыя: аконныя ліштвы, аканіцы, карнізныя навісі, франтоны.
Аднакамерныя дамы нярэдка ўскладняліся за кошт прыбудоў да дваровага тарца дома. Такім чынам, дамы пачалі набываць выцягнутую форму. Падобныя змяненні адбыліся з жылымі дамамі па вуліцы ІТалявой (сучасная Арджанікідзе, 33) у Барысаве. У планіроўцы выразна прасочваецца пэўнае функцыянальнае
занаванне праз вылучэнне кухні-сталовай і жылой часткі дома. Паступова такое занаванне стала агульнапрынятым у трохраздзельным тыпе жылога дома, які складаецца з кухні, жылога пакоя, ці гасцінай, і спальні.