Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
адрозніваліся вялікай колькасцю блізкіх па памерах кватэр. Іх планіроўка заснавана на паўторнасці аднародных груп памяшканняў, аб’яднаных агульнымі лесвічнымі клеткамі. Прыкладам могуць служыць даходныя дамы ў Магілёве па Дняпроўскаму праезду (сучасная вул. Першамайская, 45/1, 51).
I Іланіровачная структура шматкватэрных даходных дамоў другой групы прадугледжвала невялікую колькасць камфартабельных шматпакаёвых кватэр, а таксама пекаторыя элементы планіроўкі загарадных палацаў і асабнякоў. Парадныя і жылыя пакоі групаваліся каля галоўнай лесвіцы параднага ўвахода, а гаспадарча-дапаможныя памяшканні — каля чорнага ўвахода і службовай лесвіцы. Пры рашэнні парадных памяшканняў выкарыстоўваўся прыпцып анфіладнасці.
3 планіровачнай структуры падобнага тыпу жылых дамоў бачна, што яны былі прызпачаны для вузкага кола вельмі багатых слаёў грамадства. Разам з тым у гэтых дамах знаходзіліся памяшканні з нізкім санітарна-гігіенічным узроўнем. Гэта, як правіла, пакоі прыслугі ці паўпадвальныя памяшканпі для кухаркі і вартаўніка.
Апаліз і абагульненне аб’ёмнапланіровачпых рашэнняў даходных дамоў дазваляюць выявіць супярэчнасці і парадоксы эпохі капіталізму. Пачыпаючы з 80-х гадоў XIX ст. у многіх даходных дамах з’яўляюцца водаправод, каналізацыя, электрычнае асвятленне. Аднак домаўладальнікі да мінімуму скарачалі расходы на добраўпарадкавапне жылых дамоў, асабліва з дробнымі і сярэднімі кватэрамі, попыт на якія быў асабліва вялікі. Адсутнічала ці вельмі непрывабна выглядала ўнутрыквавтальная тэрыторыя.
Нягледзячы па цэлы шэраг негатыўных бакоў, у параўнанпі з індывідуальным домам шматкватэрныя дамы мелі і шэраг пераваг. Па-пер-
шае, яны болып эканамічныя, болып кампактныя, што дазваляла пасяліць болыпую колькасць людзей. Па-другое, значна скарачаліся расходы на будаўнічыя матэрыялы, інжынерныя камунікацыі, пракладку тратуараў і маставых.
* * *
Мастацка-стылявыя пошукі беларускай архітэктуры другой паловы XIX — пачатку XX ст. былі непасрэдна звязаны з дынамічным сацыяльна-палітычным развіццём, характэрным для гэтай эпохі.
У адрозненне ад архітэктуры сталічных гарадоў (Масквы, Пецярбурга) сродкі мастацкай выразнасці большасці збудаванняў беларускіх гарадоў вызначаліся пастаянствам у адпосінах да стылю класіцызму, выкарыстаннем традыцыйных для яго кампазіцыйных прыёмаў і дэкаратыўных матываў, лаканізмам іх выканання. У найбольшай ступені гэта характэрна для архітэктуры паўночна-ўсходняга рэгіёна, у прыватнасці Віцебскай губерні.
Разам з тым ужо к сярэдзіне XIX ст. у беларускай архітэктуры, спачатку ў заходнім раёне, пачалі намячацца тэндэнцыі да паступовага адыходу ад класіцызму ў бок эклектыкі і рэтраспектывізму (гістарызму). З’яўленне эклектыкі тлумачыцца не столькі выраджэннем класіцызму, колькі фарміраваннем новага, дыяметральна процілеглага ідэйна-эстэтычнага светапогляду. На розных узроўнях сацыяльна-палітычнага жыцця наспявала незадаволенасць афіцыйнай палітыкай царскай Расіі. 1860—1880-я гады характарызуюцца шырокім выкарыстаннем стыляў мінулага ў беларускай архітэктуры, што адбывалася пад моцным уплывам рускай архітэктуры, якая таксама перажывала гэты этап.
Асноўныя рысы эклектыкі (гістарызму) — апавядалыіасць, з аднаго боку, своеасаблівы культ дэталі — з другога. Спалучэнне розных дэталей давала архітэктару магчымасць раскрыць яго ідэйна-мастацкую праграму. Эклектызм як творчая сістэма архітэктуры, дзе прыватнае пераважае над агульным, рпачатку базіраваўся на аснове выкарыстання архітэктурна-пластычных сродкаў сярэдневяковага дойлідства, у прыватнасці готыкі, з формамі якой суадносіўся шырокі круг асацыяцый — свабода духу, пратэст супраць абстрактнасці, рацыяналістычнасці, інтарэс да гісторыі. Разам з тым на гэтым этапе эклектыка мела пераходны, прамежкавы характар. Эклектыка як стылявы напрамак архітэктуры валодала сваімі, зусім пэўнымі гістарычна заканамернымі ўласцівасцямі развіцця. Эклектызм дапускаў пэўную свабоду выбару форм з розных архітэктурных стыляў мінулых эпох.
Эклектыка ў архітэктуры другой паловы XIX ст. была ўнутрана блізкая да тых рамантычных плыней, што панавалі ў беларускай архітэктуры ў 1830—І850 гг.
Архітэктура рамантызму аб’ектыўна адлюстроўвала настрой эпохі і з’явілася станоўчым момантам ў працэсе пераемнасці культур. У Беларусі архітэктура гэта была прамежкавай ступенню ад класіцызму да гістарызму. Да буйных збудаванняў, павеяных рамантызмам, адносяцца палац у г. Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці (архіт. Ф. Яшчолд і У. Марконі, 1838), Кальварыйскі касцёл (1839) і касцёл св. Роха (1864) у Мінску, касцёл у в. Сар’я (архіт. Г. Шахт, 1852—1857), станцыйныя дамы, пабудаваныя ў 40-я гады XIX ст. па «ўзорных» праектах уздоўж тпашы П(‘цярбуог — Кіеў (у Кузьміне. Гарадку, Грышанах, Вільчыцах, Сідаравічах), шашы Мінск — Вашпава (у Артышанцы, Пасекавай Горцы,
Прапойску (цяпер Слаўгарад), Сакалоўцы, Чэрыкаве, Крычаве).
Захапленне готыкай у 1850-я гады было не выпадковым для архітэктуры Беларусі. Інтарэс да мінулага, смутак па гераічных ідэалах сярэдневякоўя былі характэрны для рамантычнага руху ў Беларусі ў гэты перыяд. Яскравы прыклад такіх збудаванняў — касцёл св. Роха ў Мінску (1864), Халяўшчыпскі касцёл у Раўбічах (1858—1862).
«Рускі» стыль, асабліва яго цагляны варыянт, як стыль эканамічнага будаўніцтва, што зацвердзіўся ў Расіі ў канцы 70-х гадоў, знайшоў шырокае распаўсюджанне ў беларускай архітэктуры (Ільінская царква ў Бешанковічах, 70-я гады XIX ст.; сабор Аляксандра Неўскага ў Барысаве, архіт. П. Мяркулаў, 1871). Пры гэтым ён перастае быць манаполіяй храмавага дойлідства і знаходзіць сваіх прыхільнікаў у жыллёвым і грамадзянскім будаўпіцтве (будынкі жаночай гімназіі і рэальнага вучылішча, архіт. В. Мільяноўскі, 70—80-я гады XIX ст.; будынак Віленскага чыгуначнага вакзала ў Мінску, 70-я гады XIX ст.). У знешнім абліччы падобных пабудоў утылітарныя элементы, матэрыял і колер пачалі набываць першачарговае значэнне як мастацкасвядомыя сродкі эстэтычпай выразнасці. Стылізатарства ў духу традыцый старажытнарускага дойлідства з багатай арнаментацыяй і ўзорыстасцю цаглянай кладкі найбольш ярка выявілася ў архітэктуры Магілёва (гарадскі тэатр, архіт. П. Камбураў, 1886—1888) і Гомеля (гарадская дума, архіт. Я. Торлін, 1880), якая цягнецца да маскоўскай школы, дзе «рускі» стыль меў найболыпую колькасць прыхільнікаў.
Праблема нацыянальнай своеасаблівасці беларускай архітэктуры вырашалася шляхам дэкаратыўнага насычэння яе багаццем археалагічных і этнаграфічных дэталей (воданапорныя вежы па вул. Свярдло-
92. Фрагмент забудовы вуліцы Л. Талстога ў Віцебску. Канец XIX— пач. XX ст.
ва, 2 у Гродна; будынак гарадской думы па вул. Савецкай, 1 у Гомелі; вытворчы корпус папяровай фабрыкі «Герой працы» ў Добрушы, 1870).
Такім чынам, у архітэктуры гістарызму прасочваюцца два стылістычныя напрамкі. Адзіп знаходзіўся пад уплывам готыкі, раманскай, маўрытанскай і рускай архітэктуры, другі — антычнай культуры і стыляў Новага часу, узнікшых на іх аснове,— рэнесансу, барока, класіцызму. Апошні звязаны з развіццём свецкай архітэктуры. Ён знайшоў адлюстраванне ў архітэктуры банкаў, тэатраў, адміністрацыйных будынкаў. Адным з найболып характэрных твораў, выкананых у акадэмічнай стылізацыі барока, з’яўляецца будынак гарадскога тэатра ў Мінску (архіт. К. Казлоўскі, 1890) .
Эклектыка панавала перш .за ўсё ў пабудовах масавага прызначэння — даходныя дамы, навучальныя ўстановы, бальніцы, вакзалы, банкі, тэатральныя пабудовы і інш. Пачынаючы з 70-х гадоў XIX ст. гэтыя збудаванні ў многім спрыялі фарміраванню новага мастацкага аблічча гарадоў.
Найбольшае развіццё эклектызм атрымаў у архітэктуры малых і сярэдніх гарадоў, напрыклад у капітальнай забудове Занёманскага фарштата, а таксама асобных вуліц: Троіцкаіі (сучасная А. Кашавога), Купецкай (К. Маркса) у Гродна; Задубровенскага і Шклоўскага раёнаў у Магілёве; Троіцкага, Раманаўскага і Ракаўскага прадмесцяў у Мінску; Задзвіпскага раёна ў Віцебску.
Пасля падзей 1863—1864 гг. культурнае і грамадскае жыццё ў Беларусі стала менш інтэнсіўным. Абмежаванне нацыяпальпай культуры выявілася ў адсутнасці свядомых пошукаў мясцовага мастацкага напрамку ў галіне архітэктуры.
У параўнанні з папярэдняй эпохай наменклатура грамадскіх будынкаў у беларускіх гарадах значна пашырылася. Калі вядучымі тыпамі архітэктурных збудаванпяў першай паловы XIX ст. былі культавыя і дварцова-маёнткавыя, дык пачынаючы з 1860-х гадоў імі становяцца семінарыі, гімназіі, пазней рэальныя і рамесныя вучылішчы, a таксама гандлёвыя, лячэбпыя, фіпансава-камерцыйныя і транспартныя пабудовы. У гэты перыяд архітэктура Беларусі асвоіла асноўныя тыпы збудаванняў, звязаныя з прамысловым развіццём. Практычна абнавілася ўся сістэма тыпаў будынкаў. Патрабаванні часу па адначасоваму дынамічнаму абслугоўванню вялікай колькасці людскіх мас спрыялі з’яўленню такіх будынкаў, як чыгуначныя вакзалы, буйныя магазіпы, крытыя рынкі, гасцініцы, буйпыя камерцыйныя канторы і банкі і г. д.
Месцамі размяшчэння гэтых будынкаў становяцца галоўныя гарадскія вуліцы, якія пачынаючы з другой паловы XIX ст. выконваюць актыўную ролю ў аргапізацыі гарадскога цэнтра.
Яскравым увасабленнем духу часу ў архітэктуры Беларусі другой
паловы XIX ст. сталі чыгуначныя вакзалы. За параўнальна невялікі час пачьшаючы з 1866 г. яны сфарміраваліся ў самастойны тып грамадскага збудавання і атрымалі піырокую «прапіску» ў многіх беларускіх гарадах. У Мінску, Баранавічах і Гомелі было пабудавана па два вакзалы. Чыгуначныя вакзалы пачалі набываць першачарговае становішча ў сістэме горадаўтвараючых вузлоў. Многія гарады ператварыліся ў чыгуначпыя вузлы ўсерасійскага маштабу (Баранавічы, Брэст, Ваўкавыск, Віцебск, Гомель, Жлобін, Ліда, Маладзечна, Мінск, Орша, Асіповічы, Полацк і інш.)-
Вакзалы, пабудаваныя ў дарэвалюцыйны перыяд, розныя як на аб’ёмна-планіровачнаму, функцыянальпа-тэхналагічнаму, канструкцыйнаму рашэнню, так і па архітэктурна-мастацкаму абліччу. На праектаванне чыгуначных вакзалаў распаўсюджвалася агульнае імкненне архітэктуры да вобразнасці і ансамблевага адзінства вялізных прасторавых сістэм. Напрыклад, пасажырскія вакзалы і комплекс станцыйных пабудоў Маскоўска-Брэсцкай чыгункі аб’ядноўваліся пэўным архітэктурпа-стылявым адзінствам і разам з тым своеасаблівасцю. што адрознівала іх ад збудаванняў Лібава-Роменскай ці Рыга-Арлоўскай чыгунак.