Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
У. Марконі. Манументальны двухпавярховы будынак па франтальнаму фасаду раскрапаваны глыбокімі прамавугольнымі бакавымі і авалыіым цэнтральным рызалітам з аўтаномнымі фігурнымі шатровымі завяршэннямі па фоне пластычнага мансардавага даху. Да буйных барочпых форм дададзепы лёгкія элемепты ракако: авалыіыя люкарны, вазы, картушы. Знарочыстая пластычнасць архітэктурных элементаў неабарока характэрна для сядзібы Манькавічы (Століпскі р-н, 1905, не захавалася). Складанае па аб’ёмна-прасторавай
104. Капліца ў в. Закозель Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. 2-я пал. XIX ст.
кампазіцыі вырашэнне пабудовы належыць праекту бярлінскага архітэктара Венцаля. Неабарочнай трактоўкай вылучаецца сядзібпы дом у Тракеніках (Астравецкі р-н, пачатак XX ст.). Адпапавярховы прамавугольпы ў плапе аб’ём накрыты пластычным мапсардавым дахам. Над яго галоўпым уваходам і па тарцах узвышаюцца фігурныя ўвагпута-пукатыя фраптопы з люкарпамі. Падобны, у духу барока, фігурны ярусны шчыт надбудаваны ў 1906 г. над цэптралыіым рызалітам сядзібы ў в. Неркавічы (Драгічыпскі р-н).
Шырокую рэалізацыю неабарочпая галіна эклектызму зпайшла і ў гарадскім асабпяковым будаўніцтве пачатку XX ст. (г. Валожын, вул. Горкага, 9; г. Слопім, вул. Савецкая, 58). Неабарочпыя формы пераносіліся і на малыя архітэктурныя збудаванні прысядзібных паркаў. У выглядзе разарвапай (раскрапаваяай) ба-
рочнай аркі на двух пілонах, дэкарыраваных групамі калон, вырашана брама сядзібы ў в. Падароск (Ваўкавыскі р-н).
Папаваіше руска-візантыйскага стылю ў культавай архітэктуры другой паловы XIX ст. спарадычна адбілася і на сядзібным будаўпіцтве. Адзінкавы сядзібны дом у такой архітэктурна-стылявой трактоўцы быў узведзепы ў капцы XIX ст. у в. Дзям’янкі (Добрушскі р-н). Двухпавярховая ііабудова мае развітую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, фасады пластычна распрацаваны мноствам элементаў патрыярхалыіа-рускага архітэктурнага дэкору — калопыкубышкі, парэбрык, філёнгавыя фрызы, аркатура, «брыльянтавы» руст. Багацце архітэктурнага дэкору, кра-
105. Уязная брама сядзібы ў в. Старыя Пескі Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. 2-я пал. XIX ст.
106. Сядзіба ў в. Лынтупы Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. 2-я пал. XIX ст.
повак і профіляў прывяло да знікнення прывычных плоскасцей фасадаў, страты ўражання тэктанічпасці. Выступаючыя аб’ёмы рызалітаў і эркераў, западаючыя плоскасці сцен расчленены арачнымі стройнымі візантыйскімі вокнамі ў багатых буйнарэльефных ліштвах, пазычаных з церампой старажытнарускай архітэктуры. У абмалёўцы галоўнага ўвахода, праёмаў тэрасы, вокнаў выкарыстаны згрупавапыя звісаючыя аркі з гіркамі. Агулыіая незавершапасць кампазіцыі будыпка, здробненасцв яе форм, адмаўленне ад сістэматычнасці і лаканічнасці дэкору, што, як адзначалася, прывяло да страты суцэльнасці і выразнасці фасадаў будынка, яго мастацка-стылявая трактоўка — усё гэта толькі аддалена выклікала асацыяцыі са старажытпарускай церамной архітэктурай.
Больш шырокае ўвасабленне ў сядзібнай архітэктуры атрымалі асоб-
ныя элементы руска-візантыйскага стылю. А. Ідзкоўскі ў праектных распрацоўках вясковых сядзіб яшчэ ў 1843 г. звяртаецца да выкарыстання ў якасці дэкору кілепадобных бровак, трохлопасных аркад, цыбулепадобных купалаў і галовак для завершшаў архітэктурных аб’ёмаў. Папулярная форма кілепадобнай аркі выкарыстана ў дэкоры праёмаў сядзібы ў Станькаве (Дзяржынскі р-н). Стылізацыю элементаў руска-візантыйскага стылю асабліва шырока выкарыстоўвалі прадстаўпікі архітэктуры «мадэрна» (круты трапецападобпы дах з кавапым грэбепем у завершшы сядзібы Чырвоньі Бераг).
У неарускім стылі ў 1870— 1889 гг. узводзіцца капліца-пахавальня пры палацава-паркавым ансамблі ў Гомелі. Яе аўтар акадэмік архітэктуры Я. 1. Чарвінскі надаў цэнтрычнаму аб’ёму пірамідальную кампазіцыю з традыцыйным пяцікупаллем,
закамарамі, «бочкамі», трохлопасцевымі закругленымі франтончыкамі. Жаданая маляўнічасць будыпка была дасягпута і дзякуючы афармлепшо мастака С. Садзікава. На першы план выступілі па-поваму асэнсаваная пластычпасць старажытнарускай
107. Сядзіба ў г. Пружаны Брэсцкай вобл. 2-я пал. XIX ст.
архітэктуры, яе сакавітасць і маляўнічасць, былінная казачнасць, каларыстычнае багацце. У гэтым творы яскрава праявілася характэрнае для канца XIX — пачатку XX ст. збліжэнне архітэктуры з дэкаратыўнапрыкладным мастацтвам і жывапісам.
Бесперапынна прагрэсіруючы ў другой палове XIX ст., працэс «адкрыцця» нацыяналыіых культур павялічваў кола крыніц і новых запазычанняў і ў сядзібнай архітэктуры.
3 усёй разпастайнасці архітэктурных з’яў гэтага часу належыць адзначыць загарадныя вілы-дачы ў «швейцарскім» стылі (напрыклад, сядзіба ў в. Апелін). Звычайна такая віла-дача ўяўляла сабой драўлянае збудаванне, узнятае на цагляны цокаль з сістэмай разнастайных дахаў,
вынесеных далёка за межы фасадаў. Сядзібны дом у Лошыцы пад Мінскам узведзены ў «швейцарскім» стылі ў 70-х гадах XIX ст. Яго асіметрычная прасторавая кампазіцыя і сілуэт узбагачаны за кошт складанага спалучэння двухсхільных дахаў рознавялікіх аб’ёмаў. Далёкі вынас дахаў, якія падтрымліваюцца ажурііымі канструкцыямі з кансолей, рэштак страпілаў і бэлек перакрыцця, фахверкавае чляненне франтонаў, драўляныя цягі і разныя стойкі, ліштвы вокнаў ствараюць характэрнае для такога роду будынкаў уражанне лёгкасці і тэктанічнай выразпасці.
Экзатычная тэматыка ў сядзібнай архітэктуры выявілася больш за ўсё ў афармленні інтэр’ераў. У сувязі з распаўсюджаннем моды на стылявы рэтраспектывізм у беларускіх сядзібах ствараюцца анфілады разпастайных па стылявому афармленню залаў: гатычных, маўрытанскіх, пампейскіх, кітайскіх і інш. Як правіла, у стылявых адносінах інтэр’ер вырашаўся асобна ад знешняга аблічча будынка і накіравана ў бок павышанага дэкаратывізму. Залы Нясвіжскага замка ў XIX ст. атрымліваюць антычны, кітайскі, турэцкі, яеагатычлы і іншыя інтэр’еры. Пагоня за разнастайнасцю і эфектнасцю за кошт багацця сабраных разам стылявых інтэр’ераў значна ўзбагачала ўражанне ад эклектычнай архітэктуры будынка. Інтэр’еры сядзібы Манькавічы (Пастаўскі р-н) у адрозненне ад яе неабарочнага знешняга аблічча былі вырашаны ў жорстка-графічным «англійскім» стылі. Сядзіба Дабраўляны (Мядзельскі р-н), узведзеная архітэктарам Я. Барэці ў 1823—1830 гг. у класіцыстычным стылі, атрымала шэраг інтэр’ераў на першым паверсе ў неагатычнай трактоўцы. Неаракайльная дэкаратыўная апрацоўка інтэр’ераў сядзібы ў Пружанах кантраставала з суровым неарэнесансным абліччам будынка. 3 «гатычным» вестыбюлем — стральчаты дзвярны партал і вуглавыя ка-
міпы — сядзібы Чырвоны Бераг (Жлобінскі р-н) суседнічаў неаракайльны інтэр’ер бакавой гасцінай з авалыіым ляшіым плафонам, насычаным у вуглавых частках картушамі, музычнай арматурай, букетамі кветак.
У асяроддзі дойлідаў-стылізатараў другой паловы XIX — пачатку XX ст. былі асобныя прадстаўнікі, якія ўсведамлялі мінулае значэнне і мастацкую пеабгрунтаванасць творчага рэтраспектывізму. Таму яны адмаўляюцца ад пошукаў новай архітэктурнай мовы, а здавальняюцца матываваным і па магчымасці дакладпым узнаўлешіем гістарычных аналагаў, звяртаюцца да капіравання выдатных архітэктурных шэдэўраў мінулага. Япы верылі, што ўзнаўленне па-мастацку моцпых архітэктурпых рэліквій можа аблегчыць выхад з творчага тупіка. Для сядзібпага будаўніцтва адбіраліся еўрапейскія архітэктурныя шэдэўры не толькі
высокай мастацка-эстэтычпай годнасці, але і значнага і важкага гісторыка-ідэйпага зместу.
Бліскучым узорам для натхнення, своеасаблівай данінай польскаму нацыяналыіаму рамантызму з’явілася наследаванне каралеўскай рэзідэнцыі «Лазенкі» ў Варшаве. Гэты палац захапляў дойлідаў сваёй элегантнай і паветранай архітэктурай, надзвычай удалым размяшчэннем паміж дзвюма сажалкамі. Сядзіба Жамыслаўль (Іўеўскі р-н), пабудаваная ў 1877 г., блізкая вядомаму класіцыстычнаму палацава-паркаваму ансамблю ў Варшаве. I тут цяжка прызнаць стылізацыю — настолькі верыцца ў другое існаванне вядомага архітэктурнага шэдэўра.
У 1905—1908 гг. у сядзібе Моладава (Іванаўскі р-н) архітэктар
108. Сядзіба ў в. Чырвоны Бераг Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.
1890—1893
Т. Раствароўскі ўзводзіць пе экзатычную ў духу часу капліцу, а ратандальны дарычпы храм — копію існаваўшай тут стагоддзе назад сядзібнай капліцы. Уладальцік сядзібы Заполле (Піпскі р-н) у 1920-я гады будуе жылы дом, які з’яўляўся копіяй былой класіцыстычнай сядзібы Пясочнае па Піншчыпе. Па ўзору драўляпай сядзібы Касцюшкі ў Мерачоўшчыне ў 30-х гадах XX ст. пад возерам Свіцязь была ўзведзена турыстычная база. Прататыпам прысядзібнай капліцы ў сядзібе в. Кухцічы (Уздзенскі р-п) з’явіўся вядомы піэдэўр беларускай рэяесапспай архітэктуры — кальвінскі збор у Смаргопі. Неагатычпая башня ў парку сядзібы Варпяпы (Астравецкі р-п) нагадвае Белую вежу ў Камяпцы — помнік старажытнарускага абарончага дойлідства XIII ст.
У паркавым будаўпіцтвс ўзпаўляліся архаічныя прататыпы з глыбокай гісторыі дойлідства. У густым зарасяіку мемарыяльных зон прысядзібных паркаў узводзяцца фамільныя маўзалеі-пахавалыіі, якія імітуюць старажытпаегіпецкія піраміды (сядзібы Сэрвач-Кайшоўка сучаспага Карэліцкага раёна, Маліноўшчына Маладзечанскага раёна, Узда). У сядзібе Пралыіікі (Валожынскі р-п) збудавапы маўзалей-пахавальня ў выглядзе рымскага Паптэона.
Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. пе абмяжоўвалася эклектычнай формавытворчасцю. Ёй уласціва і рэстаўратарства. Архітэктурны кампілятывізм пе дасягаў літаральнага паўтарэшія арыгіпалаў, а толькі імкпуўся болып простымі сродкамі паблізіцца да іх. Безумоўяа, гэты шлях ні на крок пе набліжаў дойлідаў да выхаду з творчага тупіка, у які зайшла архітэктура гэтага часу. Больш таго, кампілятывізм крайне абмяжоўваў магчымасці шырокага будаўпіцтва, таму піто рэалізоўваўся толькі ў адзіпкавых упікальпых ансамблях.
На мяжы XIX—XX стст. у архі-
тэктуры з усёй вастрынёй паўстала дылема — спадчына ці наватарства. У пачатку пашага стагоддзя ўсё часцей пачынаюць выказвацца негатыўяыя меркаванні аб эклектызме, складваецца апазіцыя супраць «швейцарскіх шалашоў», «жалкіх
109. Сядзіба ў в. Свіслач Гродзенскага р-на. Канец XIX ст.
карыкатур на гатычпыя замкі», «закапяпшчыны». Пошук сучаснай архітэктурпай мовы, развіццё рацыяналістычных тэндэнцый у архітэктуры XIX ст. выліліся ў стыль «мадэрн».