Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Асабліва значным гістарычным творам I. Трутнева з’яўляецца карціна «Віленскія пакутнікі...» Сюжэтам для яе паслужыла сапраўдная гісторыя змагароў за праваслаўную веру віленскіх гараджан братоў Антонія і Іаана, па-зверску закатаваных язычнікамі ў XIV ст. Потым яны былі залічаны праваслаўнай царквой да «ліку святых».
У карціне паказаны момант развітання Іаана з Антоніем у падзямеллі віленскага храма перад вывадам аднаго з братоў на пакаранне. Схіліўшы галаву на рукі Антонія, ся-
дзіць закаваны ў ланцугі Іаан. Антоній з высока ўзнятай галавой у апошні раз кідае свой позірк у неба. Яго ўпэўненасць у справядлівасці сваёй справы настолькі моцная, што нават стража, здзіўленая незвычайнай стойкасцю, спынілася ў нерашучасці.
116. Н. Сілівановіч. Аўтапартрэт. 1880-я гг. Вільнюс. ДММ ЛітССР
Тэндэнцыйнасць твора відавочная. Безумоўна, ён праследаваў агітацыйна-рэлігійныя мэты. Пра гэта гавораць вельмі выразныя і ў той жа час надзвычай лаканічныя і зразумелыя сродкі, якія моцна выяўляюць высокі грамадзянскі пафаС твора. Твар Антонія велічны і адухоўлены. У яго позірку няма і ценю страху. Увесь выгляд гаворыць аб гатоўнасці прыняць пакутніцкую смерць. Фігура яго выгадна адрозніваецца ад неспакойных і мітуслівых фігур катаў. Мастак-рэаліст сілай свайго майстэрства ўзнімае гэту сцэну да ўзроўню вялі-
кага мастацкага абагульнення. У карціне, хоць і ў алегарычнай форме, выразна адчуваецца пратэст супраць цёмных сіл рэакцыі, супраць зла і насілля.
Неабходнасць напісання гэтага твора, відаць, была прадыктавана тымі абставінамі, што пазіцыі каталіцызму ў Паўночна-Заходнім краі заставаліся яшчэ дастаткова моцнымі. Праваслаўе, якое лічылася афіцыйнай рэлігіяй у краі, усяляк імкнулася замацаваць сваё панаванне. Уваскрашаліся даўно забытыя «подзвігі» пакутнікаў за праваслаўную веру, каб пераканаць веруючых і прыцягнуць іх на бок праваслаўнай царквы. Безумоўна, не толькі гэтымі меркаваннямі кіраваўся мастак. Веліч і прыгажосць подзвігу ў імя ідэі натхнялі яго ў рабоце над гэтай карцінай.
Пэндзлю I. II. Трутнева належаць шэраг партрэтаў дзеячаў культуры Паўночна-Заходняга краю, а таксама шматлікія замалёўкі і акварэлі помнікаў беларускай архітэктуры мінулых стагоддзяў. Акварэлі (у асноўным выявы праваслаўных храмаў і цэркваў) уяўляюць значную цікавасць для гісторыкаў беларускай архітэктуры як вялікі фактычны матэрыял.
Разглядаючы станаўленне і развіццё гістарычнага жанру ў жывапісе Беларусі другой паловы XIX ст., нельга не сказаць і аб работах некаторых польскіх мастакоў, якія на матэрыяле з гісторыі Беларусі стварылі яркія, хвалюючыя творы, узбагаціўшыя сусветную культуру. Маюцца на ўвазе работы мастакоў Станіслава Віткевіча «Напалеоп на Літве» (панарама) і Юльяна Фалата «Бярэзіна» (месца знаходжапня абедзвюх невядома). У гэтых палотнах уваскрашаюцца гераічныя падзеі Айчыннай вайны 1812 г., у якой беларускі народ прыняў самы непасрэдны ўдзел. Асабліва цікавае палатно Ю. Фалата, напісанае ў канцы 80-х гадоў.
Страціўшы на бязмежных прасторах Расіі большую частку сваёй
117. Н. Сілівановіч. Партрэт жанчыйы. 1870-я гг. Вільнюс. ДММ ЛітССР
арміі, Напалеон падышоў да Бярэзіны. Групамі і па адным цягнуцца змучаныя, галодныя салдаты. Ужо страцілі ўсялякі сэнс баявыя сцягі, пад якімі салдаты Напалеона прайшлі трыумфальным маршам па ўсёй Еўропе. Цяпер яны ўжо не маюць ніякай каштоўпасці, бо многіх палкоў даўно не існуе. Французы вырашылі спаліць сцягі, каб не аддаць іх праціўніку. I аднак захопнікі яшчэ ўпіраюцца, спрабуюць захаваць падабенства воінскага рытуалу. Пад барабанны бой сцяганосцы кідаюць у агонь баявыя рэліквіі. За ўсім гэтым моўчкі назірае французскі імператар, які са сваім штабам прысутнічае пры гэтай сумнай цырымоніі.
Напалеонаўскай эпапеі ў жывапісе Беларусі XIX ст. было прысвечана шмат карцін. Да яе на пачатку стагоддзя звярталіся Я. Дамель, В. Ваньковіч і іншыя мастакі. Але ўсе яны імкнуліся падкрэсліць толькі адну якую-небудзь рысу — асуджанасць, бессэнсоўнасць, жорсткасць. Палатно 10. Фалата выгадна адрозніваецца ад работ названых вышэй мастакоў. У ім перададзена сіла і непераможнасць рускага народа.
Да гістарычнага непасрэдна прымыкае б ы т а в ы жанр. У яго развіцці ў другой палове XIX ст. адбыліся істотныя змены. Яны вынікалі з грамадска-палітычпага жыцця краю ў парэформенны перыяд, калі сяляне па-ранейшаму заставаліся ў эканамічнай залежнасці ад памешчыкаў і сельскіх багацеяў. Гэта выклікала пачуццё сііравядлівага абурэння ў колах перадавой інтэлігенцыі. У жывапісе, як і ў творах літаратуры, з’яўляецца вобраз селяніна-бедняка.
На фарміраванне светапогляду беларускіх мастакоў XIX ст. значны ўплыў аказала перадавая руская грамадская і эстэтычная думка. Ідэі рэвалюцыйных дэмакратаў, матэрыялістычная эстэтыка М. Г. Чарнышэўскага і М. А. Дабралюбава атрымалі распаўсюджанне і на беларускай зямлі. Перадавыя мастакі не толькі
імкнуліся да праўдзівага і дакладнага адлюстравання жыцця, але і выносілі суровы прысуд існуючаму ладу. Вось чаму лепшыя работы беларускіх мастакоў-рэалістаў былі блізкімі па духу і зместу да твораў рускага мастацтва.
Аднак было б памылкай спрашчаць складаную карціну культурнага жыцця Беларусі таго часу. Развіццё жанравага жывапісу ў многім было супярэчлівым. Шмат якія мастакі яшчэ заставаліся на кансерватыўных пазіцыях акадэмічнага мастацтва. Яны ўсяляк імкнуліся прыхарошыць акаляючую рэчаіснасць, ідэалізаваць
118. II. Сілівановіч. Літвінка з Езна. 1870-я гг. Вільнюс. ДММ ЛітССР
патрыярхальны ўклад жыцця дробнапамеснага дваранства і дробнай гарадской буржуазіі.
Асаблівасцю беларускага жаправага жывапісу была перавага ў ім аднафігурных кампазіцый, якія часта нагадвалі звычайны партрэт. Вя-
лікіх сюжэтна-тэматычных палотнаў у той час не было створана. Шматфігурныя кампазіцыі «Дажынкі» і «Найманне работнікаў» К. Альхімовіча і іншыя насілі ў асноўным апавядальны характар. Мастакі, як правіла, не ўзнімалі ў іх вялікіх сацыяльных пытанпяў. Абмежаванасць тэндэнцыі праглядаецца ў творчасці вядучых жывапісцаў Беларусі другой паловы XIX ст. Н. Сілівановіча, Ф. Гарэцкага, Ул. Лускіны, В. Дмахоўскага і інш.
Нікадзім Юр’евіч С і л і в а н о в і ч (1834—1919) нарадзіўся ў вёсцы Цынцавічы Вілейскага павета Віленскай губерні паблізу ст. Маладзечна ў сям’і дзяржаўнага соляніна. Нягледзячы на значныя цяжкасці, звязаныя з сацыяльным паходжаннем, мастаку ўдалося атрымаць агульную адукацыю ў павятовым для дваран пяцікласным вучылішчы ў мястэчку Маладзечна. Невядома, хто быў псршым настаўнікам, які падрыхтаваў Сілівановіча да паступлення ў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. Невядомы і раннія работы жывапісца. Мяркуючы па некаторых звестках, першыя крокі ў выяўленчым мастацтве Сілівановіч зрабіў у жанры партрэта. У гэтай галіне ён спецыялізаваўся і ў Пецярбурскай акадэміі мастацтваў (1859 —1866). Творы гэтага перыяду не захаваліся, але пра поспехі мастака сведчыць тое, што ў 1863 г. за работы, прапанаваныя акадэмічнаму савету, яму было прысвоена званне вольнага мастака, і ён пакінуў акадэмію.
Н. Сілівановіч вярнуўся ў родную вёску Цынцавічы. Адсутнасць заказаў прымусіла яго звярнуцца да царкоўнага жывапісу. У 1864 г. ён быў запрошаны Лідскім павятовым праўленнем для афармлення праваслаўных храмаў павета. Пісаў таксама абразы і партрэты царкоўных дзеячаў. Маюцца звесткі, што ў гэты час ім быў напісаны абраз з выявай Аляксандра Неўскага (1864, месца знаходжання яевядома).
119. II. Сілівановіч. Пастух са Свянцяншчыны. 1891. Вільнюс. ДММ ЛітССР
Займаючыся царкоўным жывапісам, Н. Сілівановіч выбірае час і для ўдасканалення ў галіне бытавога і партрэтнага жывапісу. У 1866 г. ён прадстаўляе акадэмічнаму савету свае новыя работы, за якія яму было прысвоена званне класнага мастака III ступені.
Відаць, з прычыны заняткаў царкоўным жывапісам, для якога характэрны манументальна-дэкаратыўны строй, у Сілівановіча з’явілася цікавасць да манументальных форм мастацтва. Ён заханляецца мазаікаіі. Жадаючы ўдасканаліць сваё майстэрства ў гэтай галіне, мастак паступае вучнем у мазаічны клас Акадэміі мастацтваў. Пасля заканчэння яго (1870) Сілівановіч быў залічаны ў акадэмію ў якасці малодшага мастака-мазаічніка. Неўзабаве яму было прысвоена званнс класнага мастака 11 ступені.
У час заняткаў і работы ў акадэміі Н. Сілівановіч ніколі не спыняў сувязей з радзімай. Ён пастаянна выязджаў на летнія месяцы ў Цынцавічы, дзе пісаў эцюды і партрэты. Да гэтага перыяду належаць паказаныя
120. 11. Сілівановіч.
Партрэт Рустэйкайтэ.
1880-я гг. Вільнюс. ДММ ЛітССР
на выстаўцы Пецярбурскага таварыства заахвочвання мастацтваў «Галава дзяўчынкі», «Партрэт бацькі», «Партрэт яўрэя» (месца знаходжання невядома) і інш.
Удасканальваючы майстэрства ў галіне партрэта, Н. Сілівановіч асаблівую ўвагу надае псіхалагічнай і сацыяльнай характарыстыцы партрэтаваных. Яго партрэты набываюць характар бытавых карцін, якія сведчаць пра сімпатыі мастака да простага народа. У гэтых адносінах асабліва цікавы «Пастух са Свянцяншчыны» (ДММ ЛітССР).
У карціне паказаны стары беларус, які абапёрся на своіі пастухоўскі кій. Доўгія сівыя пасмы валасоў спадаюць на высокі лоб. Моцныя вузлаватыя пальцы сціскаюць кій. Псіхалагічная глыбіня, востры сацыяль-
ны падтэкст выразна прачытваюцца ў карціне. Асабліва ўражваюць вялікія цёмныя вочы старога, у якіх як бы застыў дакор. Вобраз пастуха прываблівае жыццёвасцю, праўдай. Перад намі чалавек з народа. Цяжка знайсці ва ўсім беларускім жывапісе дарэвалюцыйнага перыяду больш яркі і сацыяльна завостраны вобраз. У ім адлюстраваны і векавечны прыгнёт, і бяснраўе беларусаў, і смутак лепшых яго сыноў за лёс свайго народа. У гэтым партрэце-карціне Н. Сілівановіч паказаў сябё не толькі выдатным псіхолагам, але і цудоўным майстрам бытавой кампазіцыі. Тут няма ўжо і ценю той акадэмічнай умоўнасці, што яшчэ наглядалася ў работах некаторых мастакоў гэтага перыяду.
Узросшае майстэрства II. Сілівановіча — партрэтыста, бытапісца і майстра мазаікі — дазволіла хадайнічаць аб прысваенні яму звання класнага мастака I ступені. Гэта званне ён атрымаў у 1874 г. за работы, выкананыя ў Пецярбургу і Беларусі. Працы мастака, яго ўзросшы аўтарытэт у мастакоўскіх колах дазволілі К. II. Брулову запрасіць яго да ўдзелу ў афармленні славутага Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу.