Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Гродзенскай губерні ў сям’і небагатага беларускага шляхціца. Першапачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Віленскай гімназіі. Тут, відаць, на фарміраванне творчай іпдывідуальнасці будучага мастака значны ўплыў зрабіў Канут Русецкі, творчасць якога ў тыя гады была ў цэнтры ўвагі мастацкай грамадскасці Вільні.
У 1863 г. К. Альхімовіч прыпяў актыўны ўдзел у паўстанні, за што пасля яго паражэнпя быў сасланы ў Сібір, дзе знаходзіўся да 1869 г. Гады, праведзеныя ў ссылцы, наклалі адбітак на ўсю далейшую творчасць мастака. У яго творах гучаць ноткі смутку і жальбы.
На пачатку 70-х гадоў К. Альхімовіч жыве ў Варшаве, дзе наведвае рысавальную школу выхаванца Пецярбургскай акадэміі Войцэха Герсана. На варшаўскіх выстаўках з’яўляюцца яго першыя самастойныя ра-
боты, створаныя пад уплывам нядаўняй сібірскай ссылкі, «Смерць у выгнанні» (каля 1873, Нацыянальны музей у Варшаве) і «Пахавапне на Урале» (каля 1873, Нацыяналыіы музей у Познані).
У 1875 г. мастак паспяхова канчае Мюнхенскую акадэмію мастацтваў, атрымаўшы за свае поспехі некалькі сярэбраных і залатых медалёў. У 1876 г. К. Альхімовіч едзе ў I Іарыж і там жыве па працягу трох гадоў. У Варшаву мастак вяртаецца ў 1880 г. сталым майстрам. На гэты час ён ужо неаднаразова выстаўляў свае творы ў Мюнхене і парыжскім Салоне, і яны нязменна карысталіся вялікім поспехам. Сюжэты для шматфігурных бытавых і гістарычных карцін К. Альхімовіч бярэ з той даўпіпы, калі гістарычны лёс беларус-
114. К. Альхімовіч. Пахаванне на Урале.
1873. Познань. Нацыянальны музей
кага і літоўскага народаў быў агульным. Ён стварае палотны «Хрысціянскія пакутнікі», «Пасля бітвы», «Пахаванне Гедыміна» і інш.
Урачысты і цяжкі рытм кампазіцыі «Пахаванне Гедыміна» напамінае жалобную музыку, у якой амаль пяма мажорных гукаў. ...3 непраходнай беларускай пушчы па шырокую паляну выходзяць воіны Гедыміна. На руках яны нясуць цела свайго загінуўшага князя. Схіліўшы галовы, услед за імі ідзе народ. Людзі апрануты ў доўгае белае адзешіе, на нагах — плеценыя з лыка лапці. Застылі ў нямым маўчанпі магутныя дубы і яліпы. Над усім гэтым яавіслі цяжкія свінцовыя хмары.
У стварэнні такога настрою значную ролю адыгрывае каларыт, а таксама пластычная пабудова кампазіцыйных груп і фігур, якія адлюстравапы мастаком пераканаўча і дасканала. Карціна атрымала сусветную вядомасць. Япа экспанавалася ў 1887—1888 гг. на выстаўках у Варшаве, Пецярбургу, Львове, Сан-Фрапцыска.
У сваіх гістарычных палотнах К. Альхімовіч аднаўляе тыя далёкія часы, калі на тэрыторыі Літвы і Беларусі папавала язычніцкая вера. Карціны «Язычніцкія жрацы», «Багіня кахання Мільда», «Смерць Маргера», «Ліздзейка з дачкой на руінах царквы Перуна», «Апошні жрэц Літвы з дачкой Плёнтай» (месца знаходжання невядома) і іншыя сведчаць пра выдатнае веданне мастаком гісторыі свайго родпага краю.
У гістарычных кампазіцыях К. Альхімовіча пярэдка гучаць і патрыятычныя ноты, выкліканыя асабістымі адносінамі да падзей мінулай гісторыі. У 80-х гадах ён стварае карціны «Смерць Глінскага ў турме» і «Падрыхтоўка да смерці Самуіла Збароўскага», у якіх аднаўляе гераічныя вобразы барацьбітоў за ўз’яднанне беларускага народа з адзінакроўным рускім народам.
«Смерць Глінскага ў турме» экс-
панавалася на акадэмічнаіі выстаўцы ў Пецярбургу ў 1885 г. У ёй расказваецца пра апошнія дні славутага дзяржаўнага дзеяча XVI ст., з імем якога звязана шмат яскравых старонак у гісторыі Беларусі і Літвы. Карціна выклікала шматлікія водгукі ў
115. К. Альхімовіч. На этапе. 1894.
Варшава. Нацыянальны музей
друку. Пра яе пісалі газеты Пецярбурга і Варшавы, якія адзначалі высокае майстэрства жывапісца. На жаль, немагчыма меркаваць пра мастацкія вартасці гэтага твора, бо ніякага іконаграфічнага матэрыялу не знойдзена.
У карціне «Падрыхтоўка да смерці Самуіла Збароўскага» паказаны нястрымны дух бунтара супраць велікакняжацкай улады. Закаваны ў ланцугі, Самуіл Збароўскі сядзіць на цаглянай падлозе каземата. Каталіцкі свяшчэннік чытае над ім апошнія словы малітвы. У раскрытых дзвярах падвала відаць фігура ката
з сякерай у руках, які гатовы ў любы момант пазбавіць асуджанага галавы. У нямым маўчанні застыла стража. Але ўсё гэта не зламала непахіснай волі Збароўскага. Энергічны і ўпарты паварот галавы, пранізлівы погляд сведчаць пра нязломную стойкасць і непакорлівасць чалавека, які гатовы прыняць пакутніцкую смерць у імя сваіх ідэалаў.
Мастацкія сродкі выдатна выяўляюць асноўную ідэю твора — імкненне да свабоды, Прамяні сонца, што прарваліся ў глыбіню падвала, асвятляюць твар і рукі асуджанага, вырываюць з цемры ўсю яго фігуру. Гэты кампазіцыйны прыём засяроджвае ўвагу глсдача на фігуры Збароўскага, выпісанай вельмі дэталёва. Усё астатняс пагружала ў цемру. Фігура палача паказана цёмным сілуэтам на фоне ззяючага сонечнага дня.
У некаторых палотнах К. Альхімовіча, напісаных на сюжэты з польскай гісторыі,— «Абарона Ольштына» (1883), «Вясельныя ўрачыстасці Сігізмунда Аўгуста» і інш.— ідэалізаваны польскія каралі і военачальнікі. Жывапісец добрасумленна праілюстраваў гістарычныя факты, аднак не змог узняцца да мастацкага абагульнення. Таму названыя карціны не з’яўляюцца вызначальнымі ў творчасці жывапісца.
У шмат якіх гістарычных кампазіцыях і малюнках К. Альхімовіча знайшлі адлюстраванне падзеі 1863 г. Акрамя названых «Смерць у выгнанні» і «Пахаванне на Урале» ён напісаў карціну «На этапе» (1894, Нацыянальны музей у Варшаве), дзе вельмі яскрава паказаў журботную долю паўстанцаў, якіх вязуць у далёкую сібірскую ссылку. Карціна здзіўляе праўдай адлюстравапага ў ёй моманту, дакладнасцю дэталей і мастацкіх сродкаў для перадачы эмацыянальнага яастрою.
Плённа працаваў мастак і ў бытавым жанры, паказваючы жыццё і побыт прыгошіых сялян, батракоў і
дробнапамеснай шляхты. Сюжэты твораў «Жніво» (1869), «Дажынкі», «Найманне работнікаў» (1893), «Парабкава хата», «У поце чала» навеяны ўспамінамі пра далёкую радзіму. Карціны створаны, відаць, па замалёўках і эцюдах, зробленых у Дэмбраве. Гэтыя творы — свайго роду летапіс жыцця дарэвалюцыйнай беларускай вёскі, у якім яскрава і пераканаўча адлюстравана цяжкая доля працоўнага люду, што стагнаў пад уціскам царскаіі адміністрацыі і памешчыкаў.
К. Альхімовіч шмат працаваў і як графік. У тэхпіцы літаграфіі ім выкананы шматлікія ілюстрацыі да твораў Адама Міцкевіча, Юлыоша Славацкага і іншых польскіх пісьменнікаў. Найболып удалымі з’яўляюцца тыя, дзе адлюстраваны родныя мастаку беларускія лясы і балоты.
Імкненне адлюстраваць старонкі беларуска-літоўскай гісторыі знаходзім і ў творчасці іншых жывапісцаў, выхадцаў з Беларусі. Так, у другой палове XIX ст. у Беларусі некаторы час жыў і працаваў сын вядомага кампазітара Станіслава Манюшкі жывапісец Ян М а н ю ш к a (1855— 1910).
Біяграфічных звестак пра мастака захавалася мала. Вядома, што дзяцінства яго прайшло ў акружэнні дзеячаў беларускай культуры — пісьменнікаў і мастакоў, з якімі быў у сяброўстве яго бацька. Сярод іх быў і вядомы беларускі пейзажыст Вікенцій Дмахоўскі. Гэтыя абставіны, відаць, мелі некаторы ўплыў на развіццё мастацкага таленту Я. Манюшкі.
Пасля пераезду сям’і ў Варшаву Я. Манюшка наведваў рысавальную школу В. Герсана. У 1874—1877 гг. ён вучыцца ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў у класе гістарычнага жывапісу. Апошнія гадьг мастак пражыў у Варшаве, дзе памёр у 1910 г. у вялікай нястачы. Яго гістарычныя і бытавыя кампазіцыі цаніліся вельмі
танна і амаль не прыносілі ніякіх сродкаў для існавання.
3 гістарычных работ Я. Манюшкі вядома карціна «Шлюб Зігфрыда», у якой паказаны зверствы нямецкіх псоў-рыцараў на захопленых імі беларускіх тэрыторыях. Прадвадзіцель крыжаносцаў у суправаджэнні сваіх воінаў вядзе прывязаную да сядла паланянку, захопленую ў пераможанай крэпасці. Удалечыні на фоне неба відаць трупы павешаных абаронцаў цытадэлі. Кампазіцыя выдатна скампанавана і выканана. У ёй добра перададзены рух усёй групы. Ён узмоцнены нястрымным парывам уздыбленага каня і энергічным жэстам уладара.
Вядома, што ў перыяд знаходжання ў Пецярбургу і ў наступныя гады мастак напісаў некалькі гістарычных палотнаў. 3 бытавых твораў Я. Манюшкі вядома жанравая сцэна «Атакэ кавалерыі», у якой у алегарычнай форме паказаны «гераізм» кавалерыйскіх афіцэраў. Падпіўшыя гусары «атакуюць» дзяўчат, для якіх, відаць, неабыякава заляцанне галантных кавалераў. Налёт сентыменталізму і безгустоўнасці тут відавочны. Такія карціны, відаць, былі разлічаны на непераборлівыя густы багатых арыстакратаў, таму значнага следу ў гісторыі выяўленчага мастацтва не пакінулі.
Вялікі ўклад у развіццё гістарычнага жанру ў жывапісе Беларусі другой паловы XIX ст. унёс рускі мастак Іван Пятровіч Трутнеў (1827— 1912). Яго творы былі шырока вядомы ў Паўночна-Заходнім краі. Шмат якія з іх былі створаны на беларускім матэрыяле, падрыхтаваным у час падарожжаў па Беларусі.
I. П. Трутнеў нарадзіўся ў Калужскай губерні ў сялянскай сям’і. 3 дзяцінства яму былі блізкімі і зразумелымі патрэбы простага народа. Гэтыя абставіны адыгралі рашаючую ролю ў ў тым, што на працягу ўсёй сваёй дзейнасці мастак імкнуўся паказваць жыццё і быт ніжэйшых слаёў насель-
ніцтва царскай Расіі. Мастацкую адукацыю Трутнеў атрымаў у Строганаўскім вучылішчы ў Маскве (да 1849) і затым у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў у Б. Вілевальдэ. У 1855 г. за карціну «Благаславенне сына ў апалчэнне» ён быў узнагароджаны малым залатым медалём, а ў 1857 г.— вялікім залатым медалём за карціну «Хрэсны ход на вадохрышча ў вёсцы» (варыянт карціны 1858 г. у ДММ БССР).
Атрымаўшы званне мастака I ступені і права на пенсіянерства, Трутнеў накіроўваецца за мяжу. Ён наведвае Вену, Дрэздэн, Парыж, Антверпен, Дзюсельдорф, Брусель. Затым два гады жыве ў Італіі. Аднак жыццё ў далечыпі ад радзімы моцна прыгнятала мастака. He дабыўшы тэрміну свайго пенсіянерства, Трутнеў вяртаецца на радзіму. У хуткім часе па прапанове Акадэміі мастацтваў ён прымае на сябе абавязкі загадчыка Віленскай рысавальнай школы (1866). На гэтай пасадзе мастак заставаўся аж да сваёй смерці ў 1912 г.
У 1889 г. за карціну «Літоўская пагранічная карчма» Трутневу было прысвоена званне акадэміка. Да гэтага ж перыяду адносяцца карціны «Сляпы .кабзар» (знаходзілася ў Траццякоўскай галерэі, а зараз месца знаходжання невядома) і «Віленскія пакутнікі Антоній і Іаан» (месца знаходжання невядома).