Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Найболып яркім прадстаўніком пейзажнага жывапісу другой паловы XIX ст., у творчасці якога знайшлі адлюстраванне дэмакратычныя погляды перадавой беларускай інтэлігенцыі, стаў Апалінар Гілярыевіч Гараўскі (1833—1900).
А. Гараўскі нарадзіўся ў маёнтку Уборкі былога Ігуменскага павета Мінскай губерні ў збяднелай дваранскай сям’і. Дзесяцігадовым хлапчуком ён быў уладкаваны ў Брэст-Літоўскі кадэцкі корпус. Тут мастацкі талент будучага жывапісца заўважыў вядомы архітэктар М. Л. Бенуа, які часта наведваў свайго брата палкоў-
ніка Бенуа, начальніка Гараўскага па Брэст-Літоўскаму корпусу, які пазнаёміў яго з першапачатковымі асновамі мастацкай граматы і падрыхтаваў да паступлення ў 1851 г. у Пецярбургскую акадэмію мастацтваў.
У акадэміі А. Гараўскі вучыўся
125. А. Гараўскі. Купальшчыцы.
1858. Мінск. ДММ БССР
пад кіраўніцтвам вопытных прафесараў М. Вараб’ёва і Ф. Бруні. Ужо ў першыя гады вучобы ён паказаў выдатныя здольнасці ў пейзажным і партрэтным жывапісе. Так, у 1852 г. яго пейзаж «Балота», напісаны ў час летніх канікул у Мінскай губерні, быў ухвалены акадэмічным саветам і набыты царскім наследнікам5,
5 Лёс пейзажа цяпер певядомы. У Дзяржаўным мастацкім музеі БССР захоўваецца пейзаж «Балота», падпісапы А. Гараўскім, адпак стылістычпыя асаблівасці гэтай работы не даюць падстаў сцвярджаць, што пейзаж належыць пэпдзлю А. Гараўскага.
а ў 1853 г. А. Гараўскі паспяхова экспануе на выстаўцы ў акадэміі партрэт епіскапа Вайткевіча, напісаны таксама ў час знаходжання ў Беларусі. Гэты партрэт адразу прыцягнуў увагу да творчасці маладога жывапісца. Мастацкі крытык Апалон Майкаў адзначыў гэты партрэт у ліку лепшых работ, назваўшы яго «цудоўным» 6.
К 1858 г. А. Гараўскі ўжо атрымаў неабходную колькасць залатых і сярэбраных медалёў, якія давалі яму права канкурыраваць на вялікі залаты медаль. У якасці праграмы Гараўскаму быў вызначаны пейзаж «Від у Пскоўскай губерні». За гэты твор Гараўскаму быў прысуджапы залаты медаль I ступені і званне класнага мастака, што давала яму права на замежную паездку. Аднак
прыроды, кампануе з іх станковыя карціны.
Лепшымі работамі гэтага перыяду з’яўляюцца «Ліпы» (1857, пейзаж быў набыты вядомым збіральнікам К. Салдаценкавым), «Свіслач» (1868), шматлікія віды ваколіц крэпасці Бабруйск і г. д. Мастак вельмі ўважліва вывучае прыроду, дакладна перадае ўсё бачанае, не даруе сабе нават малейшага промаху — па некалькі разоў перапісвае ўжо напісанае.
Упартая праца прыносіць свой плён. Многія пейзажы атрымліваюць высокую ацэнку спецыялістаў, некаторыя з іх набывао для сваёй галерэі П. М. Траццякоў. Аднак былі
126. А. Гараўскі. Заросшая сажалка.
1857. Мінск. ДММ БССР
А. Гараўскі не адразу паехаў за мяжу. Да мая 1858 г. ён заставаўся на радзіме ў маёнтку Уборкі. У гэты час ён цалкам аддаецца любімай справе, піша шматлікія эцюды беларускай
6 Отечественные запііскіг. 1853. № 3. С. 42.
і няўдачы, асабліва ў тых выпадках, калі пейзажы пісаліся на заказ. Tail, у «Пейзажы з каровамі» (1870-я гады), пісаным па заказу К. Салдаценкава, раптам высветлілася, што мастак недастаткова ўмее маляваць жывёл. А. Гараўскі глыбока перажываў гэту няўдачу. У пісьме да
127. А. Гараўскі. Марыя Магдаліна.
1861. Мінск. ДММ БССР
II. М. Траццякова ён пісаў: «Па працы і па затрачаным часе мне гэты пейзаж больш за ўсё каштаваў... ніколі не буду ператвараць эцюд у карціну. Лягчэй было б новую напісаць, чым прыклейваць кавалачкі з розных месцаў. Групу кароў я пісаў па звычцы пейзажыстаў для маштабу і для ажыўлення пейзажу, але каб іх выпісаць зусім здавальняюча з натуры, дык трэба прысвяціць столькі ж часу, як і на сам пейзаж, да таго ж патрэбна асаблівае вывучэнне і штудзіраванне» 7.
Акрамя пейзажаў А. Гараўскі піша партрэты — мінскага архірэя Галубовіча, мітрапаліта Галавіна (месца знаходжання невядома) і інш. Але работа над заказнымі партрэтамі не прыносіла жывапісцу маральнага задавальнення, бо залежнасць ад густу заказчыкаў пазбаўляла магчымасці ўдасканальваць сваё майстэрства. Мастак знаходзіў час, каб займацца па-сапраўднаму творчай працай. Ён піша жанравыя палотны, у якіх выказвае свае адносіны да рэчаіснасці. Так з’яўляюцца «Яўрэй за малітвай» і «Старая моліцца» (1857, месца знаходжання невядома). Апошнюю карціну вельмі высока ацаніў I. Я. Рэпін, адзначыўшы, што твар старой напісаны «з порамі на скуры»8.
Ацэнка, дадзеная карціне Рэпіным, не вычэрпвае зместу гэтай работы. Каб спыніць увагу на твары і руках партрэтаванай, мастак паказвае пажылую беларускую жанчыну буйным планам. Погляд яе звернуты да неба, вусны шэпчуць словы малітвы. Рукі, што бачылі на сваім вяку ўсялякую работу, складзены на грудзях. На твары адбітак пакоры і ціхмянасці. Бяспраўе і галеча паклалі адбітак на ўсю істоту гэтай жанчыны. Яна, ціхая, нясмелая, забітая, са сло-
7 Пнсьма художннков П. М. Третьякову. М„ 1960. С. 19-20.
8 Цыт па кн.: Орлова М. А. йскусство Советской Белоруссіш. С. 23.
вамі надзеі звяртаецца да бога, у якога шчыра верыць. Па сіле тыпізацыі, глыбіні сацыяльнай характарыстыкі гэта адзін з лепшых твораў жывапісца, ён у многім сугучны лепшым творам рускага рэалістычнага жывапісу другой паловы XIX ст.
Карціна карысталася вялікім. поспехам на выстаўках у Расіі і за мяжой. Пра яе пісалі ў перыядычным друку. У 1870-я гады мастак паўторна напісаў гэту карціну для экспазіцыі выставак у Парыжы і Бруселі. У 1861 г. за гэту карціну і шэраг эцюдаў А. Гараўскаму было нададзена званне акадэміка.
У 1858 г., натхнёны высокімі ідэаламі служэння мастацтву, А. Гараўскі едзе за мяжу. Некаторы час ён жыве ў Жэневе і Дзюсельдорфе, дзе наведвае майстэрні вядомых жывапісцаў А. Калама і А. Ахенбаха. Аднак сустрэча са славутымі майстрамі не прынесла задавальнення Гараўскаму, бо іх парады і «рэцэпты» карэнным чынам разыходзіліся з поглядамі А. Гараўскага, які лічыў прыроду і работу з натуры лепшымі настаўнікамі жывапісца.
Расчараваўшыся ў нямецкіх жывапісцах, Гараўскі ў 1859 г. яшчэ з большым запалам імкнецца ў Італію, у Рым. У горад, які, па яго словах, быў «сталіцай усіх мастакоў свету», але і тут яго чакала расчараванне. Цудоўная прырода Італіі, яе найбагацейшая культурная спадчына спрыялі творчасці, але мастацкае жыццё «абшчыны мастакоў» далёка не адпавядала гэтаму. У той час Італію наваднілі мастакі з усяго свету. Яны аб’ядноўваліся ў саюзы і групы, якія мелі свае праграмы і прынцыпы. Гэтыя групы ўвесь час ваявалі паміж сабой, ствараючы нязносную творчую атмасферу. У 1860 г., перарваўшы тэрмін свайго пенсіянерства, Гараўскі вяртаецца на радзіму. 3 гэтага часу і на працягу 60—80-х гадоў мастак жыве ў Мінскай губерні, час ад часу выязджаючы з сям’ёй у Пскоўскую губерню да бацькоў жонкі.
128. Л. Гараўскі. Вечар у Мінскай губерні. Пач. 1870-х гг. Мінск. ДММ БССР
Зімовыя месяцы А. Гараўскі праводзіць у Пецярбургу, дзе выкладае жывапіс у Вышэйшай мастацкай школе, якая падпарадкоўвалася Акадэміі мастацтваў.
У 1860 г. у в. Брадзец Мінскай губерні, неўзабаве пасля вяртання з-за мяжы, Гараўскі стварае цудоўны пейзаж «На радзіме» (Траццякоўская галерэя), у якім знайшоў адлюстраванне глыбокі роздум жывапісца пра лёс сваёй радзімы 9.
3 вялікай выкрывальнай праўдай паказвае жывапісец спустошанасць беларускай вёскі. I хоць у карціне глядач не бачыць сялян, ён добра адчувае іх прысутнасць. Паўсюдна галеча і разбурэнне. Мастак аб’ектыўна, сілай свайго таленту, майстэрствам здолеў праўдзіва адлюстраваць цёмныя бакі жыцця. У гэтай рабоце пра-
явіліся асабістая блізкасць і сімпатыі мастака да прадстаўнікоў крытычнага рэалізму ў рускім жывапісе 60-х гадоў В. Пярова, А. Багалюбава і іншых, з якімі мастак быў у блізкіх адносінах.
Аднак поспехі, дасягнутыя А. Гараўскім у пейзажным і партрэтным жывапісе, яго работы, атрымаўшыя вядомасць у Расіі і за мяжой, не задавальнялі жывапісца. Ён увесь час імкнуўся ўдасканальваць сваё майстэрства. 3 вялікімі цяжкасцямі ў 1869 г. ён дабіваецца ад савета акадэміі рашэння «аб дазволе акадэміку А. Гараўскаму падарожжа па Расіі для заканчэння сваёй адукацыі і вытворчасці карцін з народнага побыту тэрмінам на тры гады» 10.
А. Гараўскі выязджае на Украіну
9 Карціну высока ацаніў П. М. Траццякоў,
набыўшы яе для сваёй галерэі.
10 3 прашэння ў савет Акадэміі мастацтваў ад 28 жніўня 1867 г./ ЦДГАЛ, ф. 789, воп. 14, спр. 42, л. 9, 17.
і ў найболып глухія месцы Беларусі. Плёнам гэтых паездак з’явілася серыя партрэтаў і пейзажаў, лепшыя з якіх былі створаны ў наваколлі р. Бярэзіны.
У 1868 г. мастак пачаў работу пад сваёй вядомай карцінай «Пінскія балоты». Ён едзе ў забалочаныя месцы Піншчыны і тут «здымае» эцюды з натуры. Але раптоўная хвароба надоўга прыкавала мастака да пасцелі. Паспяхова пачатую працу жывапісец быў вымушаны перапыніць.
3 пойзажаў пачатку 1870-х гадоў найбольш цікавы «Вечар у Мінскай губерні» (ДММ БССР). У гэтым пейзажы яшчэ адчуваецца залежнасць мастака ад акадэмічных канонаў. Ён дакладна вызначае планы, імкнецца ўраўнаважыць камназіцыю, у каларыце вытрымлівае раней зададзены колер. Ало і тут прыхільнасць да рэалізму, любоў да родных краявідаў бяруць верх. Мастак напаўняе карціну своеасаблівым лірычным гучаннем, прыгажосцю заміраючага на ноч жыцця.
У творчасці А. Гараўскага адбываюцца істотныя змены. Ад капіравання натуры мастак пераходзіць да шырокага абагульненага пісьма, імкнецца не толькі дакладна перадаць прыроду, але і яе настрой.
Свае апошнія гады А. Гараўскі пражыў у невялікім маёнтку Кірылавічы паблізу станцыі Белая былой Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі, дзе памёр у 1900 г. Але да канца жыцця Гараўскі не траціў сувязі з роднай Беларуссю, ведаў і шанаваў яе багатую культуру, звычаі, традыцыі і мову. У шматлікіх лістах да П. М. Траццякова і іншых асоб Гараўскі вельмі часта ўжываў беларускія словы і выразы.
Вялікая заслуга Гараўскага і як збіральніка культурных каштоўнасцей. Доўгая і працяглая дружба звязвала яго са славутым стваральнікам маскоўскай карціннай галерэі Паўлам Міхайлавічам Траццяковым. А. Гараўскі дапамагаў яму ў збіран-
ні і фарміраванні яго мастацкай калекцыі.
Творчая спадчына А. Гараўскага была вялікай і разнастайнай. Яго творы разышліся па многіх гарадах і вёсках нашай радзімы. Шмат якія з іх можна сустрэць на Беларусі, у Літве, Маскве і Ленінградзе. Зараз вядзецца вялікая работа па пошуку твораў жывапісца, абагульненню і вывучэнню яго творчай спадчыны.