Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Роспіс касцёла Сымона ў в. Мікелеўшчына Мастоўскага раёна імітаваў ляпны карніз з выявай гарэзлівых анёлаў, кесаніравапы плафоп, у медальёнах якога выявы евангелістаў і літургічныя сімвалы, цэнтральны алтар з выявамі св. Антонія з дзіцем і св. Пятра і Паўла па баках і інш. Магчыма, тымі ж майстрамі распісаны касцёл Ушэсця ў г. п. Жалудок Шчучынскага раёна, у якім тэмперны жывапіс на евангельскія сюжэты «Благавешчанне» і «Маці боская» добра суадносіцца з роспісам у тэхніцы грызайль, які імітуе ляпныя рамы, картушы,
арнаментальную ляпніну на скляпеннях паўночпага і паўднёвага трансептаў касцёла.
У роспісе касцёла в. Вішнева Валожынскага раёна спалучаюцца арнаментальна-дэкаратыўныя і сюжэтныя матывы. Размешчаны роспіс на скляпеннях, над нішай паўднёвай капліцы, на паўночнаіі і паўднёвай сценах і пад арачпымі нішамі. Дэкаратыўная арнаментыка складаецца з завіткоў, лістоў аканту, картушаў, разетак і прадметаў рэлігійнай сімволікі, выкананых у тэхніцы грызайль.
Кампазіцыі ілюструюць некаторыя падзеі з евангельскіх сюжэтаў: «Уцёкі ў Егіпет», «Увядзенне ў храм», «Уваскрэсешіе» і інш. Кожная з іх падаецца ў трохвуголыіай прасторы скляпення над вокнамі. Кампазіцыя «Уцёкі ў Егіпет» разгортваецца на прыгожым краявідзе.
Да другой паловы XIX ст. можна аднесці дэкаратыўна-арнаментальны роспіс касцёла Яна Непамука ў в. Вялікія Эйсманты Бераставіцкага раёна і роспіс Вацлаўскага касцёла ў Ваўкавыску.
Роспіс касцёла Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах ілюзорна-прасторавы, ён імітуе архітэктурныя дэталі: пілястры, капітэлі, алтарныя перагародкі і г. д. Па перыметру сцен пад скляпеннем праходзіць арнамонтальны фрыз, раслінны матыў якога складаецца з лістоў аканту і завіткоў. У ілюзорнадэкаратыўнай манеры распісаны і скляпенні касцёла архангела Міхаіла ў Навагрудку М. Тынчынскім.
Разам з роспісамі ў тэхніцы грызайль з жывапіснымі ўстаўкамі ў другой палове XIX ст. храмы распісваліся і тэмперай у традыцыях позняга класіцызму. Прыкладам з’яўляецца жывапіс у Пакроўскай царкве в. Руднікі Пружанскага раёна. Роспіс размешчаны на сценах куггала і прасценках верхняга яруса вокнаў. У цэптры пад завершшам іканастаса знаходзіцца кампазіцыя
«Новазапаветная тройца» ў даволі свабоднай трактоўцы. На ўзроўні кампазіцыі па кругу прасторы купала памаляваны ў фас і ўвесь рост фігуры архангелаў, воінаў, святых з сімваламі-атрыбутамі.
У другім ярусе на ўсходняй сцяпе размешчаны кампазіцыі «Нараджэнне Хрыстова», «Уваскрэсенне». Евангельскія сюжэты разгортваюцца на фоне скупога краявіду з увядзеннем мясцовых этнаграфічных дэталей. У «Нараджэнні Хрыстовым» гэта хлеў, пакрыты саломай; маці боская з немаўляткам, абкручаным шэра-белым кавалкам палатна ў цэнтры кампазіцыі.
На паўночнай сцяне «Спас нерукатворны»: галава Хрыста на абрусе шэра-белага колеру, дэкарыраваным кветкамі, які трымаюць укленчаныя анёлы.
На чатырох гранях прасценкаў купала, якія нагадваюць ветразі, фігуры сядзячых евангелістаў.
У другой палове XIX ст. рэлігійная тэматыка ўсё болып страчвае сваю эстэтычную і сацыялыіую каіптоўнасць. Аднак магчымасці для ўзнікнення рэалістычнага манументальнага мастацтва, цесна звязанага з жыццём народа, з’явіліся толькі пасля перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і з’яўлення новага грамадства.
ГРАФІКА
Мастацкае жыццё Беларусі другой паловы XIX ст. істотна рознілася ад развіцця выяўленчай культуры ў Расіі і на Украіне, дзе ўмовы для творчасці былі болып спрыяльныя (выстаўкі Пецярбургскага таварыства заахвочвання мастацтваў, якія адбываліся не толькі ў рускіх, але і ва ўкраінскіх гарадах — Кіеве, Харкаве, Адэсе, узровень мастацкай адукацыі і г. д.). Але і ў гэтых неверагодна цяжкіх умовах мастакі Беларусі не спынялі мастацкай дзейнас-
133. К. Альхімовіч. Аўтапартрэт. 1864.
Варшава. Нацыянальны музей
ці, не заставаліся абыякавымі да хвалюючых праблем сучаснасці, да нястач і пакут свайго народа.
Графіка разглядаемага перыяду характарызуецца болылай сацыяльнай вастрынёй, узмацненнем актуальна-грамадскага зместу, шчыльнай сувяззю з тагачаснымі падзеямі. У творчасці графікаў знайшлі адлюстраванне падзеі паўстання 1863—1864 гг., сацыяльнае расслаенне вёскі. На аснове вывучэння беларускага фальклору, народнай творчасці, гісторыі краю графікі па-свойму адлюстравалі жыццё беларускага народа, яго мары, надзеі і спадзяванні.
Найболып буйным прадстаўніком гэтага напрамку ў графіцы быў Міхал Эльвіра Андрыёлі (1836 — 1893). Нарадзіўся ён у сям’і настаў-
134. М. Андрыёлі. Вылазка паўстанцаў. Канец 1860-х гг.
ніка малявання ў Вільні, мастацкую адукацыю першапачаткова атрымаў у В. Герсана ў Варшаве, .затым у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1855 — 1857). У 1860 г. Андрыёлі едзе ў Італію, дзе вучыцца ў акадэміі св. Лукі ў Рыме. Калі ў 1863 г. пачалося паўстанне, ён вяртаецца на радзіму і прымае ў ім актыўны ўдзел, змагаецца ў атрадах пад кіраўніцтвам 3. Серакоўскага і Л. Нарбута на тэрыторыі Гродзенскай губерні. Пасля паражэння паўстанпя Андрыёлі трапіў у турму, але ўцёк з заключэння за мяжу. Жыў у Парыжы, Лондане. Тут ён стварыў шмат графічных лістоў, у якіх адлюстраваў падзеі паўстання. Жывучы ў выгнанні, мастак вельмі сумаваў па роднай зямлі, якая была крыніцай яго творчага натхнення. У 1871 г. яму ўдалося вярнуцца з ссылкі, але жыць
у Паўночна-Заходнім краі было забаропена. Ен пасяліўся ў Варшаве, і толькі ў канцы жыцця яму ўдалося вярнуцца на радзіму.
Талент Андрыёлі адметны, своеасаблівы. Ён выдатна ведаў гісторыю, добра адчуваў эпоху, што з’явілася асновай для стварэння яркіх і запамінальных гістарычных вобразаў. Андрыёлі быў цудоўным майстрам кампазіцыі. Будучы прыродным рысавальшчыкам і выдатна ведаючы анатомію, ён віртуозна паказваў чалавечую фігуру ў любым ракурсе. У гэтым сэнсе ён не меў сабе роўных у тагачаснай графіцы.
Андрыёлі звяртаўся да тых далёкіх часоў літоўска-беларускай гісторыі, калі Вялікае княства Літоўскае яшчэ захоўвала сваю незалежнасць. У 1880-я гады стварыў серыю ілюстрацый і эскізаў, у якіх увасобіў ідэі свабоды і незалежнасці.
Асабліва цікавыя з гэтага цыкла творы «Смерць Кейстута», «Сутычка літвінаў з крыжаносцамі», «Гусляр», «Хрышчэнне язычнікаў» і інш.
У кампазіцыі «Смерць Кейстута» адлюстраваны момант, калі найміты князя Ягайлы — нямецкія рыцары змардоўваюць у Крэўскім замку мужнага змагара за незалежнасць Вялікага княства Літоўскага. Твор Андрыёлі — палымяны заклік супраць вераломства і насілля захопнікаў. Грубай фізічнай сіле крыжаносцаў і узурпатараў мастак супрацьпастаўляе высакародства і пепахісную стойкасць Кейстута. I хоць фізічная перавага на баку ворагаў, маральная — на баку абаропцы роднай зямлі. У гэтым творы адлюстраваліся патрыятычныя настроі мастака, які марыў бачыць сваю радзіму вольнай і незалежнай. Выдатны малюнак, распрацаваны ў дэталях, гарманічная, завершаная кампазіцыя. Мастак святлом вылучае фігуру і твар галоўнага героя — Кейстута, каб засяродзіць увагу на яго непахіснасці і адвазе. Фігуры наймітаў-рыцараў паказаны контражурам. Такі прыём дазволіў мастаку перадаць грубую фізічную сілу прыгнятальнікаў.
He менш выразны і ліст «Гусляр», які пераносіць гледача ў тыя далёкія часы, калі Вялікае княства Літоўскае было ўключана ў склад Рэчы Паспалітай, але народ працягваў захоўваць традыцыі сваёй нацыянальнай культуры.
На беразе паўнаводнай ракі на вялікім камені сядзіць стары. У яго руках народны музычны інструмент — гуслі. Ён спявае песню аб цяжкай долі народа, што трапіў пад уладу польскіх феадалаў. Побач з гусляром, скрыжаваўшы на грудзях рукі, стаіць малады рыцар. Выразнасць і пераканаўчасць песні гусляра яго нібы загіпнатызавала. Ліст умела скампанаваны і, як заўсёды ў Андрыёлі, добра распрацаваны ў дэталях. Жыццёва пераканаўчы
вобраз гусляра створаны, відаць, на аснове натурных замалёвак.
На матэрыяле фальклору створаны ілюстрацыі Андрыёлі да «Пана Тадэвуша» і «Конрада Валенрода» А. Міцкевіча. Яму таксама належаць
135. М. Андрыёлі. Смерць Кейстута.
1880-я гг.
цудоўныя ілюстрацыі да паэм Ул. Сыракомлі «Народжаны Ян», «Дубарог», Яна Ходзькі «Успаміны квестара» і твораў іншых беларускапольскіх пісьменнікаў. Вядомы беларускі пісьменнік заснавальнік новай беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч называў Андрыёлі «лепшым нашым графікам». Ёсць звесткі, што, жывучы ў Вільні, ён разам з пейзажыстам Ул. Дмахоўскім наладжваў экспедыцыі па навакольных вёсках і мястэчках, дзе збіраў і запісваў народны фальклор.
Творы Андрыёлі 1880-х гадоў адзначаны майстэрствам псіхалагічна-
га аналізу, дэталёва прадуманай эмацыянальна-вобразнай кампазіцыяй. Адлюстроўваючы слаўныя старонкі гісторыі, яны садзейнічалі абуджэнню нацыянальнай самасвядомасці беларускага і літоўскага пародаў, заклікалі іх да лепшага жыцця.
Значную цікавасць уяўляюць працы Апдрыёлі, прысвечаныя паўстанню 1863—1864 гг. Выкананыя пад непасрэдным уражаннем падзеіі, яны ўзнаўляюць праўдзівую карціну барацьбы паўстанцаў з царскімі войскамі. У Дзяржаўным мастацкім музеі Літоўскай ССР захоўваецца графічны ліст «Смерць Людвіка Парбута каля Дубічаў», у якім пераканаўча паказаны акалічнасці гібелі кіраўніка паўстанцкіх атрадаў у Лідскім павеце Гродзенскай губерні.
136. М. Андрыёлі. Ілюстрацыя да паэмы «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча. 1882. Варшава. Музей А. Міцкевіча
Верны рэалістычным прыпцыпам мастак праўдзіва адлюстроўвае супрацьлеглыя сілы, якія прымалі ўдзел у паўстанні. Мастак не ідэалізуе паўстанцаў, паказвае нават іх збянтэжанасць, тым самым як бы падкрэсліваючы неарганізаванасць паўстання. Беларускіх сялян лёгка адрозніць па характэрных кажухах, белых анучах і лыкавых лапцях. 3 вялікай цеплынёіі і любоўю Андрыёлі перадае паэтычную прыгажосць беларускай прыроды, з дзівосным пачуццём адлюстроўвае велічны лясны краявід.
Асобнае месца ў творчасці Андрыёлі займаюць станковыя кампазіцыі аб жыцці і побыце беларускага народа ў сярэдзіне XIX ст. Многія з іх навеяны народнымі звычаямі і абрадамі («Каляднікі», «Ваджэнне казы» і інш.),
Акрамя Андрыёлі праўдзіва адлюстраваў падзеі 1863—1864 гг. і Артур Гротгер (1837—1867). Першыя звесткі ў малюнку і жывапісе атрымаў дома. Наведваў рысавальную школу Статлера ў Кракаве. Затым вучыўся ў Вене ў Акадэміі мастацтваў пад кіраўніцтвам прафесара Рубэна. У гэтыя гады вялікім поспехам карысталіся яго работы «Начны патруль», «Вянкі», «Паход на Мехаў» і інш. Найболып поўна яны былі прадстаўлены на выстаўцы ў Львове ў 1894 г. У 1860-х гадах Гротгер некаторы час жыў у Беларусі. Ураджэнец Заходняй Украіны (былая ўсходняя Галіцыя), Гротгер не мог непасрэдна назіраць жыццё беларускага народа, аднак гады, праведзеныя на Беларусі, уважлівае вывучэнне матэрыялаў аб паўстанні 1863—1864 гг. далі яму дастатковы матэрыял, каб праўдзіва адлюстраваць гераічныя падзеі. Ім мастак прысвяціў серыі аўталітаграфій і некалькі жывапісных кампазіцый, аб’яднаных агульнай назвай «Літуанія».