Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Прасаванае шкло і крышталь у канцы XIX ст. сталі першымі ў сучасным разуменні масавымі вырабамі мастацкага шкла. Тэхніка прасавання павінна была замяніць працаёмкі і цяжкі ручны характар працы, але майстры імкнуліся захаваць выгляд свабодна фармаваных вырабаў тэхнікай выдзімання і ручным спосабам дэкарыравання шліфоўкай і гравіроўкай. Часта металічныя прэсформы ствараліся без уліку магчымасцей новай тэхналогіі, што зніжала мастацкія якасці вырабаў. Аднак сабекошт прасаванага посуду быў ніжэйшы, а прыбыткі большымі. Шклозаводчыкі ўжо маглі знізіць цану на вырабы і тым самым пашырыць іх збыт.
Механізацыя шкляной вытворчасці закранула не толькі формаўтва-
рэнне вырабаў, але і тэхніку іх дэкарыравання. Гравіравальныя і шліфавальныя станкі пачалі працаваць ад электрапрыводаў, што павялічыла прадукцыйнасць і аблегчыла працу шліфоўшчыкаў і гравіроўшчыкаў. Механізацыя адбілася і на мастацкім узроўні шкляных вырабаў, асабліва ў параўнанні з XVIII — першай паловай XIX ст., калі яны часта насілі рэпрэзентатыўны характар і былі разлічаны на індывідуальнага, а пе масавага пакупніка.
Укараненне на шклозаводах Беларусі пантографаў і гільяшырных станкоў дазволіла наносіць гравіраваныя рысункі з прамых і хвалістых ліній адначасова на 12—24 аднолькавыя выдзіманыя (а не прасаваныя) вырабы.
Узоры вырабаў закупляліся на лепшых шляных прадпрыемствах Заходняй Еўропы, а мясцовыя май-
стры стваралі на аснове гэтых узораў уласныя прэс-формы з пэўнымі зменамі і ўдасканаленнямі. Дэкаратыўная арнаментацыя прасаваных вырабаў часам зводзілася да пабору спрошчапых арнаментальных раслінных і геаметрычных матываў.
Мастацкі ўзровень вырабаў вызначалі самі ўладальнікі шклозаводаў, многія з якіх мелі не толькі тэхнічна-тэхналагічную, але і мастацкую падрыхтоўку. Напрыклад, I. Столе, да таго як стаў уладальпікам гуты «Нёман», быў не толькі выдзімальшчыкам, але і жывапісцам па шклу. Ён працаваў на гуце памешчыка 3. Ленскага ў в. Устронь (цяпер Устрынь-Боркі), a В. Краеўскі кіраваў вьттворчасцю. Пазней япы сталі арандатарамі гэтай гуты21. Захаваліся прозвішчы і іншых мастакоў,
21 В. Краеўскі, які паходзіў з Сядлецкай губ. Расіі, да таго як заспаваў у 188э г. шклозавод у Барысаве і пачаў кіраваць шклозаводам у пасадзе Нова-Барысаў у 1898 г., працаваў тэхнічпым кіраўніком шкляной вытворчасці ў шклароба чэшскага паходжанпя Хрдлічкі. які ў капцы XIX ст. валодаў гутай «Чэхі» ў ІІоль шчы (гл.: Banas Р, Szklo huty «Niemen» 11 Muzeum Mazowieckie w Piocku. 1984; Яніцкая M. M. Бсларускае мастацкае шкло XIX — пачатку XX ст. Міпск, 1984. С. 134, 135). Такія шклозаводчыкі самі рашалі, якія шкляпыя вырабы неабходна вырабляць, і ўлічвалі пры гэтым магчымасці механізацыі шкляпоіі вытворчасці. Увогуле такія шклозаводчыкі, як I. Столо і В. Краеўскі, якія ў 90-х гадах XIX ст. сталі ўладалыіікамі шасці шклозаводаў — Барысаўскага, трох нёмапскіх, Цсляханскага і Гапцавіцкага былі на пічадкамі беларускіх шкларобаў і шклозаводчыкаў першай паловы XIX ст. I. Столо паходзіў з в. Ставы (цяпер Камяноцкі р-п Брэсцкай вобл., ранеіі Холмскі павет Люблінскай губ.). Узяўшы 1 мая 1891 г. у арэнду гуту 3. Ленскага ў в. Устрынь-Боркі. япы яе зпачпа рэканструявалі і пашырылі выраб сталовага крышталёвага посуду, шліфавапага ўручпую, які карыстаўся вялікім попытам. Праз тры гады (1894) заснавалі ўласны «Паравы шклозавод» ва ўрочышчы Маладзіна і ў 1896 г. назвалі яго «Нёман-Б», а гуту ў в. Устрынь-Боркі — «Нёман-А» як узнікшую зпачпа раней.
якія працавалі па беларускіх шклозаводах у гэты час. Так, распрацоўкай узораў роспісаў на гуце 3. Ленскага (в. Устронь) у 1880 г. займаўся Міхал Людвіцкі, які пазней, да 1920 г., ствараў малюнкі роспісаў для ўсіх гут I. Столе.
Усе рэчы, што вырабляліся на шклозаводах Беларусі ў 80—90-я гады, у залежнасці ад тэхналогіі фармавапня дзяліліся па прасаваныя, выдзіманыя ў нерухомыя (ціхавыдзіманыя) формы і свабодна фармаваныя, што вызначыла характар іх дэкарыравання. Прасавапыя і выдзімапыя ў нерухомыя формы вырабы называліся «форменнымі».
Сценкі многіх прасаваных вырабаў густа пакрываліся вытанчаным нізкарэльефным дэкорам з матывамі неаготыкі і неаракако. Віці аканту, ракайльныя грабеньчыкі і краты, выявы анёлаў мудрагеліста кампанаваліся на паверхпі ваз, шклянак, кілішкаў, лампад, чаш, графінаў. Дробнарэльефны дэкор у выглядзе карункаў, які пакрываў сценкі посуду, каб схаваць матавасць паверхні пасля прасавання, атрымаў назву «карункавы стыль». Акрамя нізкарэльефнага дэкору гэтыя вырабы дадаткова ўпрыгожваліся гутнай скульптурай — фігуркамі людзей, жывёл, птушак, а таксама каляровымі шклянымі ніцямі. Спалучэнне тэхнікі прасаваппя з гутнай значна ўзбагачала мастацкае аблічча масавай прадукцыі.
Прасаваныя вырабы аздабляліся таксама топкім слоем сульфідна-цынкавага накладу, іпто дапаўняла каляровую палітру рэчаў апалавымі адценнямі. Звычайна ўжывалі глушонае (сульфідна-цынкавае) шкло вельмі прыгожых адценняў — блакітпае, ружовае, аранжавае, чырвонае, а таксама малочнае і чорнае. Шырокая гама колераў і адцешіяў ужывалася для аздаблення прасаваных вырабаў з празрыстага каляровага шкла — сіні, зялёны, жоўты, ружовы, фіялетавьг, чырвопы. Вельмі не-
звычайны дэкор — танюткімі накладнымі жгуцікамі з каляровага глушопага шкла — прымяняўся для аздаблепня вырабаў з бясколернага шкла.
Выдзіманыя вырабы дэкарыраваліся шліфоўкай, светлым траўленнем, матавай гравіроўкай, тэхнікай кракле, роспісам эмалямі.
Тэхніка траўлення кіслотамі, якая змяніла працаёмкую гравіроўку і разьбу па шклу, шырока распаўсюдзілася ў 80-я гады. Узоры наносілі на воск па шаблону з тонкай бляхі, у 90-я гады — пры дапамозе гільяшырнага станка і рысавальнага аўтамата, які замяніў разьбу карундавым калёсікам. Апушчаная ў кіслату рэч пабывала матавы светлы рысунак на тым месцы, дзе пе было васковага пакрыцця. Такая тэхніка дэкарыравання атрымала назву «светлае траўленне», а на гуце «Нёман» яе называлі «столеўская гравіроўка». Магчымасці светлага траўлення былі даволі шырокія: можна было наносіць на шкло не толькі далікатныя раслінныя і геаметрычпыя ўзоры, але нават фігуратыўныя і пейзажныя кампазіцыі.
Сярод рысункаў тэхнікі гільяшыравання часцей за ўсё сустракаўся арнамент «кляймёны», які ўяўляў сабой выявы стылізаваных манаграм, і «косы грант». Апошні складаўся з дыяганальна размешчаных, нібы гравіраваных ліній, што апаясвалі вырабы ў самым шырокім месцы ці пасярэдзіяе. Акрамя таго, ужываўся дэкор «лентачны», «зорачкі» і інш. TaKi дэкор арганічна спалучаўся з класіцыстычнымі формамі.
У 90-я гады зноў набыло папулярнасць шліфаванае шкло. Посуд і вазы з цяжкага свінцовага крышталю шліфаваліся «ў брыльянт» або глыбокімі дзвюма, трыма і чатырма паліраванымі гранямі, з якіх утвараліся геаметрычныя рысункі — «зоркі», «кусты», «ружы», «разеты», «рускі камень» і інш. Вырабы з бясколернага, так званага багемскага, шкла пакрываліся простай шліфоў-
кай. Найбольш папулярным бьтў шліф «алівіер» (у форме аліўкі), a сярод яго разнавіднасцей — «алівіер маскоўскі». Рытмічнае паўтарэлне пэўных элементаў шліфаванага дэкору на крывалінейных сценках сасудаў давала вялікі эфект. Дробпыя шліфаваныя грані зіхацелі нібы брыльянтавыя россыпы. Гэта фаза развіцця шкла атрымала ў Амерыцы назву «брыльянтавы стыль» 22, у Расіі — «мальцаўскі стыль».
Шліф «алівіер» наносіўся толькі на выпуклую ці самую шырокую частку сасуда, астатпяя паверхня заставалася гладкай і ззяючай, падкрэсліваючы прыгажосць шкла як матзрыялу крыштальпай празрыстасці. У такіх вырабах дэкор тактоўна падкрэсліваў форму.
Самым распаўсюджапым відам дэкору выдзіманых вырабаў быў роспіс эмалямі. Акрамя дроблага расліннага дэкору (каляровыя кропкі па контурах рысункаў) ужываўся мазковы роспіс, асабліва на буйных формах — абажурах, рэзервуарах настольных газавых лямп, вазах, жбанах, крушонніцах, графінах. Па матывах роспісы можна падзяліць на садавінныя, кветкавыя і пейзажныя. Садавінныя матывы прадстаўлепы вінаграднымі гронкамі і лісцямі, галінкамі рабіны, вішні, галінкамі з яблыкамі, грушамі, агрэстам ці парэчкай і г. д. Кветкавыя складаюцца са сцяблінак з лісцямі, увянчаных цюльпанамі, браткамі, макамі, рамонкамі, суквеццямі зонцікавых раслін. Сярод пейзажных матываў часцей сустракаюцца беларускі пейзаж з бярозкай, возера, над якім ляціць качка, грыбы пад бярозай, пірамідалыіыя таполі, драўляпая хата і сцежка, што ўецца ўдалечыні, вятрак на фоне неба, птушкі на галінках і інш. На абажурах і рэзервуарах настольных лямп названыя роспісы
22 Polak A. Szklo і jego historia. Warszawa, 1981. C. 298.
паўтараліся, але сустракаліся і іншыя: хата на фоне яловага лесу, сасна на пярэднім плане і ўдалечыпі поле.
У роспісах па шклу адлюстраваліся сімпатыі мастакоў да асобных відаў мясцовай флоры, да роднай прыроды, любоў да свайго краю. Характар роспісаў рэалістычны, часам нават натуралістычны. Роспісы сведчаць аб незвычайным майстэрстве жывапісцаў, іх высокім прафесійным уменні кампанаваць рысункі на складаных крывалінейных аб’ёмах. Трактоўка кампазіцыі і стыль роспісаў нагадваюць лубок, што сведчыць аб уплыве народнага мастацтва ў дэкоры шкляных вырабаў нават буйных гут.
Мастацкая апрацоўка металу ў другой палове XIX ст. абмяжоўвалася галоўным чынам кавальскімі работамі ў галіне архітэктуры. З’яўленне таннага паласавога жалеза аблегчыла працу кавалёў, якія стваралі агароджы, вароты, балконныя рашоткі для гарадской забудовы, сядзіб, культавых збудаванняў, але адначасова адмоўна паўплывала на мастацкі бок вырабаў. Яны сухаватыя і аднастайныя па малюнку, пазбаўлены той рукатворнай цеплыні, якой вызначаліся кавальскія вырабы папярэдняга перыяду.
Адным з нешматлікіх узораў удалага прымянення каванага металу ў архітэктуры другой паловы XIX ст. з’яўляецца металічны дэкор пахавальні графа Паскевіча ў Гомелі. Помнік уяўляе сабой гарманічны архітэктурны ансамбль з кафляным і кавальскім дэкорам. Асаблівай дасканаласцю вызначаецца дзвярная рашотка, малюнак якой вырашаны на аснове расліннай арнаментыкі. 3 ёй гарманіруюць каваныя крыжы на купалах, дзвярныя малаткі, аконныя рашоткі.
3 металу часта выконваліся і прадметы ўнутранага ўбрання: падсвечнікі, люстры, камінныя рашоткі,