Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Ткалі ў Рэжыцкай школе-майстэрні дываны-кілімы па эскізах і малюнках вядомага польска-беларускага мастака К. А. Стаброўскага (1869— 1929), прыхільніка мастацкага напрамку «сецэсія».
54 Мусерскнй М. Н. 0 состояппп в Могплевской губерніпі кустарной промышлеппостн. Могнлев-на-Днепре, 1910. С. 5—13.
55 Кацер М. С. Народно-прпкладное нскусство Белоруссіш. С. 107—108.
56 Наша ніва. 1909. № 9.
Школы-майстэрпі падобнага тыпу былі адкрыты ў Клецку, Койданаве, маёнтку Барок Дзівінскага павета, пры Слуцкім аддзяленні Мінскага сельскагаспадарчага таварыства, у мястэчках Каты Мінскай губерні і Бранчыцы каля Слуцка, у Дзісне Віцебскай губерні, вучэбна-паказальная прадзільна-ткацкая майстэрня — у Кацельніках Мінскай губерні.
3 другой паловы XIX ст. пашыраецца выставачная дзейнасць. Выстаўкі (звычайна сельскагаспадарчыя), на якіх былі прадстаўлены лепшыя ўзоры рамесніцкай творчасці, адбыліся ў Горы-Горацкай сельскагаспадарчай школе (1853), у Пецярбургу (1850, 1870), Маскве (1868) і іншых гарадах. Работы беларускіх саматужнікаў экспанаваліся і на Сусветнай парыжскай выстаўцы 1867 г.57 Выстаўкі засведчылі, піто мастацкая прамысловасць і народнае мастацтва Беларусі другой паловы XIX ст. вызначыліся новымі прыкметнымі здабыткамі. Прамысловыя вырабы адлюстравалі ўплыў тагачасных мастацкіх стыляў; народнае ж мастацтва і народныя мастацкія промыслы захоўвалі старажытную традыцыйную стылістыку сімвалічнага характару, хаця сацыяльна-эканамічныя змепы ў жыцці сялянства вьтклікалі пэўнае развіццё дэкаратыўнага і рэалістычнага напрамкаў.
57 ЦДГА БССР, ф. 3157, воп. 1, адз. зах. 307, л. 1; ф. 136, воп. 1, адз. зах. 22708, л. 1 — 15; ф. 2502, воп. 1, адз. зах. 94, л. 12; Кацер М. С. Народно-прпкладное пскусство Белорусснн. С. 108.
Г л a в a 111
МАСТАЦТВА КАНЦА XIX ПАЧАТКУ XX CT.
K канцу XIX — пачатку XX ст. ca зменай грамадска-палітычных і эканамічных умоў жыцця беларускага народа істотна змянілася і яго культура. 3 ростам капіталістычнай вытворчасці на арэну класавай барацьбы выходзіць рабочы клас. Марксісцкія ідэі ўзброілі рабочых магутнай зброяй барацьбы не толькі за свае эканамічныя, але і за палітычныя правы.
З’яўленне адносна буйной капіталістычнай вытворчасці выклікала ўзбуйненне гарадоў, ускладненне іх планіроўкі. Паглыбляецца класавая дыферэпцыяцыя жылой забудовы. Усё большае значэнне ў планіровачпай структуры гарадоў набывае прамысловае будаўніцтва, узвядзенне гандлёвых і фінансавых будынкаў, вакзалаў, бальніц, гасцініц, навучальных устаноў. Шырэй вядзецца азеляненне, добраўпарадкаванне гарадоў. Аднак забудова часам адбываецца яшчэ непланамерна, хаатычна, іпто часта прыводзіць да парушэння прыпцыпу ансамблевасці, які к гэтаму часу замяніў традыцыйны прыём радыяльна-кальцавой планіроўкі. Класавая дыферэнцыяцыя забудовы прывяла да яшчэ большай розніцы паміж цэнтрам, дзе жыла пераважна буржуазія, і рабочымі ўскраінамі.
Развіццё капіталістычнай прамысловасці абумовіла прагрэс у будаўнічай тэхніцы. Шырока выкарыстоўваюцца цэгла, жалезабетонныя вырабы і канструкцыі. Узросшыя тэхнічныя магчымасці будаўніцтва абумовілі пошук новых сродкаў выразнасці, новых прыёмаў у архітэктуры. Аднак у гэты перыяд не склалася якога-небудзь адзінага мастацкага напрамку, а пераважалі дробныя плыні рознага плана і арыентацыі: неакласіцызм, псеўдаготыка, псеўдарускі стыль і інш. Пры характэрнай для іх імітацыі асноўных дэкаратыўных прыёмаў пад старажытную архітэктуру асноўны ўпор рабіўся на знешнюю дэкаратыўпасць фасадаў, што прыводзіла да парушэння сты-
лявога адзінства забудовы, яе ансамблевасці. У канцы XIX ст. у архітэктуру Беларусі пранікае стыль «мадэрн», які тут не атрымаў шырокага распаўсюджання.
Архітэктура Беларусі канца XIX — пачатку XX ст. развівалася пад непасрэдным уплывам рускай архітэктурнай школы. На тэрыторыі Беларусі былі ажыццёўлены праекты вядомых рускіх дойлідаў Д. Грыма, А. Гагена, В. Кенэля, В. Касякова, I. Фаміна і інш. Гэта былі не проста вялікія майстры архітэктуры, але і прадстаўнікі перадавой рускай інтэлігенцыі, што садзейнічала стварэнню атмасферы творчага ўдасканалення, пошукаў мастацка-эстэтычных ідэалаў.
У канцы XIX — пачатку XX ст. на нацыянальных ускраінах Расійскай імперыі стала актывізавацца грамадскае і культурнае жыццё. З’яўляецца шэраг культурна-асветніцкіх таварыстваў, пачынаецца выданне перыядычнай літаратуры. Усё гэта, хоць і было заціснута ў жорсткія рамкі царскай цэнзуры, садзейнічала кансалідацыі прагрэсіўных сіл грамадства.
Гэты працэс не абышоў і Беларусь. У Мінску, Віцебску, Мазыры, Магілёве з’яўляюцца таварыствы аматараў прыгожых мастацтваў. Акрамя вялікай культурна-асветніцкай работы яны праводзілі палітычную агітацыю сярод населыііцтва. Красамоўным прыкладам гэтага можа служыць дзейнасць Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў у Мінску. У перыяд рэвалюцыйнага ўздыму 1905—1907 гг. яно распаўсюджвала сацыял-дэмакратычную літаратуру сярод насельніцтва горада.
Дзейнасць мінскага таварыства мела вялікае значэнне і для актывізацыі мастацкага жыцця Міпска і іншых беларускіх гарадоў. Па ініцыятыве арганізатараў таварыства ў 1899 г. у Мінску была адкрыта выстаўка Таварыства перасоўных мас-
тацкіх выставак, на якой экспанаваліся творы У. Макоўскага, М. Касаткіпа, I. Рэпіна і іншых вядомых рускіх мастакоў. Іх творы, паказаныя на выстаўцы, вызначаліся сацыяльнай завостранасцю і высокім прафесійным майстэрствам. Выстаўка адыграла вялікую ролю ў справе развіцця беларускага выяўленчага мастацтва. Яна заклікала мастакоў наблізіць мастацтва да народа, вывесці яго па-за сцены майстэрняў.
Прафесійнай мастацкай школы, асноўнай крыніцы падрыхтоўкі кадраў для выяўленчага мастацтва, на Беларусі па-ранейшаму не існавала. Першапачатковую мастацкую адукацыю, неабходную для паступлення ў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў і Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства, беларускія мастакі, як і раней, атрымлівалі ў Вільні, Кіеве, Адэсе і Варшаве. Знаходзіліся ініцыятары, якія на ўласныя сродкі спрабавалі наладзіць мастацкую адукацыю на Беларусі. Гэта было звязаяа з вялікімі цяжкасцямі. Іх энергія і настойлівасць натыкаліся на непераадольную сцяну абыякавасці царскай адміністрацыі, якая не была зацікаўлена ў развіцці мастацкай культуры на Беларусі.
Адным з найболып вядомых ініцыятараў развіцця мастацтва ў Мінску быў архітэктар губернскага праўлення В. Ф. Маас. Асоба гэтага чалавека вельмі адметная. Скончыўшы з сярэбраным медалём Акадэмію мастацтваў, В. Маас некаторы час працаваў архітэктарам у Адэскім інжынерным упраўленні і выкладаў у Адэскай рысавальнай школе.
Пераехаўшы ў 1889 г. у Мінск, В. Маас рашыў адкрыць мастацкую школу, але для гэтага былі неабходны сродкі, якіх ён не меў. 3 мэтай збору сродкаў па ініцыятыве В. Мааса ў 1891 г. у Мінску была адкрыта мастацкая выстаўка, на якой экспанаваліся творы мясцовых мастакоў. Выстаўка 1891 г. была першай выстаўкай прафесійнага выяўленчага
мастацтва. Яна паклала пачатак рэгулярнай выставачнай дзейнасці беларускіх мастакоў.
Пазней, у 1899 г., пытанне аб адкрыцці мастацкай школы ўзнімае мінскі жывапісец-баталіст А. Папоў (1859—1917). Яго старанні ўвянчаліся поспехам. Апрача рысавалыіага класа, які знаходзіўся пад наглядам Акадэміі мастацтваў, у Мінску было адкрыта некалькі прыватных рысавальных школ.
Ініцыятары развіцця мастацкай адукацыі былі не толькі ў Мінску. У Магілёве выкладаў выхаванец Віленскай рысавальнай школы Ф. Пархоменка, у Віцебску — 10. Пэн. Школа-майстэрня Ю. Пэна за час свайго існавання (1892 —1918) падрыхтавала нямала жывапісцаў. Яна стала тым арганізацыйным ядром, на базе якога ўжо пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі было створана Віцебскае мастацкае вучылішча, якое падрыхтавала некалькі пакаленняў беларускіх савецкіх мастакоў.
1890—1900-я гады адзначаны хуткім ростам колькасці беларускіх мастакоў. У Мінску налічвалася многа мастакоў-прафесіяпалаў, якія скончылі мастацкія навучальныя ўстановы Масквы, Пецярбурга, Варшавы, Кіева і Адэсы. Гэта дало магчымасць часцей арганізоўваць мастацкія выстаўкі. У перыяд з 1890 па 1917 г. у Мінску і іншых гарадах Беларусі было наладжана каля 10 такіх выставак. Найбольш значнай пасля рэвалюцыі 1905 г. была выстаўка 1911 г., на якой экспанаваліся творы жывапісу, скульптуры і графікі каля 30 беларускіх, літоўскіх, нольскіх, украінскіх і рускіх мастакоў.
Велізарнае значэнне для фарміравання матэрыялістычнага светапогляду дзеячаў культуры канца XIX — пачатку XX ст. меў артыкул У. I. Леніна «Партыйная арганізацыя і партыйная літаратура». Ён узброіў мастакоў перадавой тэорыяй, выкрыў ідэйную безгрунтоўнасць і
рэакцыйную сутнасць буржуазнага мастацтва. У той жа час ён вызначыў правільны шлях для мастакоўрэалістаў, творчасць якіх была неадрыўна ад жыцця народа.
Характарызуючы мастацкае жыццё Беларусі 1890—1917 гг., трэба адзначыць, што імклівая змена падзей, нарастанне рэвалюцыіінага руху патрабавалі найболып аператыўных сродкаў умяшання ў рэчаіснасць. Таму не выпадкова хутка расце калектыў беларускіх графікаў, якія ў карыкатуры, станковай графіцы, кніжнай ілюстрацыі поўна адлюстравалі падзеі свайго часу.
У гэтыя гады шмат і паспяхова працуюць рысавальшчык і карыкатурыст Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, ураджэнец Гродзенскай губерні, які пазней стаў адным з вядучых польскіх мастакоў-графікаў, Антон Каменскі, выдатны жывапісец і графік I. Яроменка, Казімір Кастравіцкі (Карусь Каганец). У іх работах знайшлі адлюстраванне рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гг., сацыяльнае расслаенне вёскі, гора і галеча беларускага сялянства, жорсткасць царскага самаўладства.
У жывапісе паглыбляюцца сацыяльныя матывы. Асабліва востра сацыяльная тэма прагучала ў творах Я. Кругера, Ю. Пэна, бытавых кампазіцыях Л. Альпяровіча, акварэлях Э. Сукоўскага і інш. Разам з паляпшэннем каларыстычных і кампазіцыйных рашэнняў у пейзажным жывапісе яўна адчуваецца яго сацыяльная накіраванасць (пейзажы Ф. Рушчыца, Г. Вейсенгофа, ранні.ч пейзажы С. Жукоўскага, К. Стаброўскага, В. Бялыніцкага-Бірулі і інш.). Амаль зусім зпікае гістарычны жанр.
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва гэтага перыяду развівалася на аснове жывых традыцый мастацтва папярэдніх перыядаў. Разам з тым фабрычпа-заводская вытворчасць прывяла да скарачэння кустарнага мастацтва. Узпікае некалькі ткацкіх, керамічных прадпрыемстваў, іпкля-