Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
166. Касцёл Сімяона і Гелены ў Мінску. 1908.
дзелавога цэнтра. У шэрагу выпадкаў повыя будынкі вельмі тактоўна ўпісваліся ў гістарычна сфарміраваную забудову. Такім удалым прыкладам можа служыць рэканструяваны ў пачатку XX ст. на Саборнаіі плошчы будынак Гасцінага двара (пазней Купецкі сход). Размешчапы на ўзвышаным месцы, ён новым знешнім абліччам не парушыў гістарычнага ансамбля плошчы. Разам з тым ён эфектна замыкаў перспектыву вуліцы Койданаўскай (сучасная Рэвалюцыйная), прылягаючай да Саборнай плошчы. Будынак Паўночнага банка, перабудаваны ў 90-х гадах XIX ст., удала гарманіраваў з забудовай гасцінічнага комплексу «Еўропа».
У пачатку XX ст. вуліца Захар’еўская становіцца не толькі самай працяглай, але і кампазіцыйнай воссю плана горада, сканцэнтраваннем
культурнага і грамадскага жыцця. К канцу першага дзесяцігоддзя XX ст. яе працягласць значна павялічылася: яна стала пачынацца на перакрыжаванні з вуліцай Маскоўскай і заканчвалася ў раёне сучаснай вуліцы Сурганава. Забудова гэтай магістралі вялася капітальнымі жылымі і грамадскімі будынкамі. Фрагмёнты дарэвалюцыйнай забудовы, што захаваліся дагэтуль певялікімі астраўкамі — касцёл Сімяона і Гелены, ці Чырвоны касцёл (цяпер будынак Саюза кінематаграфістаў БССР — Дом кіно), былыя даходныя дамы (сучасная вул. Савецкая, 17, 19), будынкі Страхавога сельскагаспадарчага таварыства (цяпер адміністрацыйпы будынак), духоўнай кансісторыі (Музей гісторыі войск Чырванасцяжнаіі Беларускай ваепнай акругі), царкоўна-археалагічнага музея (Дом работнікаў мастацтваў),— дазваля юць у нейкай ступепі меркаваць аб архітэктурна-мастацкім абліччы гэтай вуліцы ў пачатку XX ст.
У сваю 'іаргу вуліца Маскоўская, атрымаўшая назву ад МаскоўскаБрэсцкага чыгуначнага вакзала, з’явілася фактычным прадаўжэннем вуліцы Захар’еўскай у паўднёва-заходнім напрамку. Забудова вуліцы вялася капітальнымі двух-, трохпавярховымі цаглянымі будыпкамі, на першых паверхах якіх размяшчаліся розныя ўстановы абслугоўвання, верхнія ж паверхі адводзіліся пад жыллё, што здавалася ў наём. На ттлошчы пры зліцці вуліц Маскоўскай і Захар’еўскай у пачатку XX ст. быў пабудаваны Чыгуначны сабор (не захаваўся). Гэта буйное культаваё збудаванне ў руска-візантыйскім стылі ў значнай ступені пераўтварыла характар забудовы абедзвюх вуліц. На перасячэнні вуліцы Маскоўскай з чыгуначнымі пуцямі ў 1912 г. быў пабудаваны пуцеправод, які значна палепшыў сувязь і транспартпыя зносіпы паміж Маскоўска-Брэсцкім вакзалам і цэнтральньші раёнамі горада.
У той жа час адбываецца ператварэпне некалі другараднаіі вуліцы Падгорнай (сучасная вул. К. Маркса), якая пэўным чынам дубліравала Захар’еўскую, у адну з галоўных вуліц горада. На рубяжы стагоддзяў тут былі пабудаваны Дваранскі сход,
гарадскі тэатр, дзяржаўны банк, мужчынская і жаночая гімназіі, шматкватэрныя даходныя дамы, буйны гарадскі асабняк графа Чапскага. Гэтыя збудаванні ў многім змянілі аблічча вуліцы. Значна ўзрасла роля вуліцы Магазіннай (сучасная вул. Кірава), што прахбдзіла паралельна вуліцам Падгорнай і Захар’еўскай і звязвала вакзал з паўдпёвай часткай горада.
Далейшае развіццё горада ў паўночна-ўсходнім напрамку абумоўлена наяўнасцю гістарычна сфарміраваных уездаў у горад з боку асноўных транспартных пуцей. Галоўнай магістраллю ў паўночна-ўсходняй частцы горада заставалася вуліца Аляксандраўская (сучасная вул.
М. Горкага), што злучала Стара-Віленскі тракт з гістарычным цэнтрам горада — Ніжнім рынкам. Буйнымі
167. <Ьрагмент забудовы вуліцы Астроўскага ў Мінску. Канец XIX— пач. XX ст.
апорнымі збудаваннямі на гэтай вуліцы з’явіліся будынкі духоўнай семінарыі і піваварііы завод «Багемія» (сучасны піўзавод «Беларусь»), якія пэўным чынам спрыялі інтэнсіўпай забудове прылягаючых кварталаў Троіцкага прадмесця.
Гомель, як ужо адзначалася, з усіх беларускіх гарадоў у эпоху капіталізму вызначаўся найболыпай дынамікай росту, што адбілася на характары змянення яго архітэктурна-планіровачнай структуры, а галоўнае — цэнтра. ІІачынаючы з сярэдзіны XIX ст. з дробнага павятовага горада к першаму дзесяцігоддзю XX ст. ён ператварыўся ў прамыслова-гандлёвы і культурны цэнтр Беларусі.
Планіровачная схема цэнтральнай часткі Гомеля сфарміравалася да першай паловы XIX ст. Горад набыў рэгулярную планіровачную структуру. Кампазіцыйным цэнтрам з’яўляўся палацава-паркавы ансамбль (сучасны Парк культуры і адпачынку імя A. В. Луначарскага, абласны краязнаўчы музей і Палац піянераў і школьнікаў), які захаваў сваю горадабудаўнічую значнасць да гэтага часу. Дзве прамалінейныя вуліцы — Замкавая (сучасны праспект Леніна) і Румянцаўская (вул. Савецкая) — паслужылі асновай у фарміраванні двухпрамянёвага характару вулічнай структуры горада. Яны звязвалі галоўпую плошчу, размешчаную перад палацам, з іншымі раёнамі горада. Гэтыя магістралі арыентаваны такім чынам, што купал палаца замыкаў іх перспектыву і добра праглядаўся на зпачнай адлегласці. Быў выкарыстаны і традыцыйны для горадабудаўнічай практыкі прыём кампазі-
цыйнага спалучэння нізкага масіву жылой забудовы і вертыкалыіых дамінант палацавага комплексу і культавага збудавання, якія адыгрывалі значную ролю ў прасторавым і мастацкім абліччы горада. Уся астатняя вулічная сетка падпарадкоўвалася галоўным магістралям.
Прыкметна змянілася аблічча Румянцаўскай вуліцы. К пачатку XX ст. яна расцягнулася ад галоўнай плошчы і порайшла ў шасейную дарогу Кіеў — Пецярбург. Гэта вуліца стала адміністрацыйна-грамадскім і культурным цэнтрам горада. Тут былі сканцэнтраваны гандлёва-камерцыйныя ўстановы, банкі, біржы, гасцініцы, магазіны, даходныя дамы. У цэнтральнай частцы Румянцаўскай вуліцы ў сярэдзіне XIX ст. быў разбіты гарадскі бульвар. Забудова вулі-
168. Капліца Паскевічаў у палацавапаркавым ансамблі ў Гомелі. 1870—1880
169. Будынак царкоўна-археа.іагічнага музея ў Мінску. 1913
цы ажыццяўлялася двух-, чатырохпавярховымі капітальньтмі будынкамі.
Адна з асаблівасцей забудовы вуліцы Румянцаўскай заключалася ў тым, піто буйныя грамадскія будынкі (банкі, канторы вядомых гапдлёвых фірм, гасцініцы, культавыя збудаванні) узводзіліся ў месцах яе перасччэння з другараднымі вуліцамі. Расстаноўка вертыкальных акцэнтаў па чырвонай лініі вуліцы мела на мэце ўтварэнне асобных ансамбляў. Гэтыя будынкі стваралі кампазіцыйпы рытм усёй забудовы вуліцы, што спрыяла ўзмацненню яе эмацыянальнага ўздзеянпя.
У канцы XIX — пачатку XX ст. у забудове беларускіх гарадоў прасочваецца пейзажны прынцып арганізацыі гарадскога асяроддзя са свабодным размяшчэннем буйных грамадскіх будынкаў, улічваючы канкрэтны гарадскі ландшафт мясцовасці. Цэнтральная забудова ажыццяўляла-
ся з арыентацыяй на ўласныя гістарычныя і мастацкія традыцыі. Нагляднай ілюстрацыяй могуць служыць будынкі былых жапочых епархіяльпых вучылішчаў у Магілёве (архіт. П. Камбураў, 1889, сучасны будынак сярэдняй школы-інтэрната па вул. Вароўскага, 29) і ў Віцебску (архіт. А. Паўлоўскі, 1898, цяпер будынак аблвыканкома); грамадзянскія пабудовы: царкоўна-археалагічны музей у Мінску (архіт. В. Струеў, 1913, цяпер Дом работнікаў мастацтваў); радзільны дом у Гомелі (архіт. С. Шабунеўскі, 1916, сучасны будыпак ваеннага шпіталя); культавыя пабудовы: касцёл у Паставах (архіт. А. Гойбель, 1880—1887); царква-пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх у г. іі. Мір (архіт. Р. Марфельд, 1901).
Пры забудове галоўных вуліц беларускіх гарадоў архітэктары засяроджвалі асаблівую ўвагу на вузлавых з горадабудаўнічага пункту по-
гляду аб’ектах, якія дазвалялі ў значнай ступені расшырыць радыус візуальнага ўздзеяння. Тыпалагічная наменклатура збудаванняў, якія з’яўляюцца вузлавымі пунктамі ў горадабудаўнічай структуры горада, з сярэдзіны XIX — пачатку XX ст. значна ўзрасла. Разам з тым культавыя збудаванні па-ранейшаму заставаліся важнымі кампазіцыйнымі акцэнтамі, што спрыялі развіццю сілуэтна-маляўпічага характару панарамы горада і адыгрывалі важную ролю ў стварэнні пазавулічных арыенціраў. Напрыклад, неагатычны касцёл у ТТаставах (архіт. А. Гойбель, 1880—1887), пабудаваны ў цэнтральяай частцы горада на адкрытым участку, абкружаным возерам і р. Мядзелкай, звязаны з сістэмай
170. Троіцкі касцёл у г. п. Відзы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.
1914. Бакавы фасад
вуліц і рознымі часткамі горада. Трэба адзначыць, што асноўная маса касцёлаў, што з’явіліся ў малых гарадах і мястэчках паўночна-заходняй Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст., вызначалася буйнамаштабпасцю аб’ёмна-прасторавых рашэнняў. Вялізнымі памерамі яны падаўлялі навакольную адна-, двухпавяр-
ховую забудову, станавіліся арыенцірамі больш шырокага акружэння — прьтроднага ландшафту. Напрыклад, Троіцкі касцёл у г. п. Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці (архіт. В. Міхневіч, 1914). Вышыня яго васьмігранных шатровых завяршэнняў гатычных веж раўнялася 59 м. Падобнай буйнамаштабнасцю вызначаліся касцёл Сэрца Ісуса ў в. Слабодка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці (1903), касцёл у в. Краснае Маладзечанскага раёна Мінскай вобласпі (пачатак XX ст.), касцёл у в. Суботнікі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці (пачатак XX ст.).
Касцёл Сімяона і Гелены ў Мінску (архіт. У. Марконі і Т. Паяздэрскі, 1908—1910) арганізаваў вельмі абмежаваны прастор прылягаючых жылых кварталаў, і толькі яго высокія вежы закрывалі далёкую перспектыву вуліцы Аляксандраўскай (сучасная М. Горкага) — адной з найболып працяглых вуліц горада.
Важную кампазіцыйна-прасторавую ролю ў забудове беларускіх гарадоў сталі адыгрываць помнікі манументальнага мастацтва. Прычым калі раней яны ставіліся толькі на плошчах, што было выпікам іх грамадскай значнасці ў гарадах, дык у пачатку XX ст. помнікі ўсё часцей будаваліся на шырокіх вуліцах, бульварах, у месцах канцэптрацыі грамадскага жыцця.
Так, у Кобрыне помпік у гонар герояўІ812г. (скульпт. С. Ота, архіт. Д. Маркаў, 1912) быў пабудаваны на цэнтральнай вуліцы горада. Кампазіцыя помніка вызначаецца яснасцю, пластычнай цэласнасцю архітэктурнай і скульптурнай формы.
Вертыкальная кампазіцыя помніка-абеліска ў гонар 100-годдзя гераічнай бітвы пад Віцебскам у Айчыннай вайне 1812 г. (архіт. I. Фамін, 1912) замыкала перспектыву Дварцовай вуліцы (сучасная Савецкая) і арганізавала прастору перад палацам губернатара. Манумент уда-