Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Спалучаючы асобныя, у нейкай ступені аднастайныя элементы, сельскія кавалі стваралі мудрагелістыя, непаўторныя кампазіцыі, што спрыяла пластычнаму ўзбагачэнню архітэктурнага твора (капліяа князёў ПаскевічаЎ у Гомелі, архіт. Я. Чарвінскі. 18701889; жылы дом купца МураЎёва ў Гродна, пачатак XX ст.; гаряпскі тэатр v Магілёве, архіт. II. Камбураў, 1886).
Ствуктурныя элементы многіх металічных рашотак былі адлюстраваннем багатага расліннага свету. часта сустракаліся матывы змеек і
сонца. У большасці выпадкаў кампазіцыйны строй малюнка рашотак, накладных элементаў меў той жа стылявы характар, што і ў цэлым усё збудаванне. Так, металічная рашотка ўязных варот у палацавапаркавы комплекс «Манькавічы» (Пастаўскі р-н Віцебскай вобл., архіт. Венцаль, пачатак XX ст.; палац і многія пабудовы разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны) вытрымана ў стылі «мадэрн». Строгі класічны малюнак мае казырок над галоўным уваходам у будынак акруговага суда (сучасны будынак гаркома партыі) у Віцебску (архіт. Л. Камінскі, 1882). У рускім стылі выкананы мастацкія каваныя дэталі гарадскога тэатра ў Магілёве (архіт. П. Камбураў, 1886).
Традыцыйным аддзелачным матэрыялам беларускага дойлідства з’яўлялася дэкаратыўная кераміка. У даследуемы перыяд інтарэс да гэтага матэрыялу не змяншаўся. У пачатку XX ст. з пранікненнем «мадэрна» ў беларускае мастацтва і архітэктуру папулярнасць керамікі значна ўзрасла. Гэтаму спрыяла і тая акалічнасць, што вытворчасць буйных маёлікавых архітэктурных дэталей (пілястр, карнізаў, кранштэйнаў, аконных налічнікаў і г. д.) была наладжана на заводах Барысава, Віцебска, Магілёва. Буйнейшым цэнтрам па вытворчасці дэкаратыўнай керамікі з’яўлялася Копысь.
Да выдатных прыкладаў умелага выкарыстання кафлі ў беларускай архітэктуры эпохі капіталізму адносяцца капліца князёў СвятаполкМірскіх у г. п. Мір. Усясвяцкая царква ў в. Пірэвічы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці; пазямельнасялянскі банк у Віцебску; пазямельна-сялянскі банк у Гродна (архіт. Б. Астравумаў, 1913); мемарыяльная капліца ў в. Лясная; гасцініца ў Мінску па сучаснай вуліцы Інтэрнапыянальнай (1913).
Этапы, пройдзеныя беларускай архітэктурай з сярэдзіны XIX да
пачатку XX ст. (да 1917 г.), сведчаць, што станаўленне яе мастацкіх тэндэнцый было непасрэдна звязана з развіццём архітэктуры Расіі.
Вялікі ўклад у развіццё беларускага горадабудаўніцтва і архітэктуры ўнеслі вядомыя рускія архітэктары: Д. Грым (1823—1898), А. Гаген (1856-1914), В. Кенэль (1869 паміж 1918 1923), В. Касякоў (1862-1921), Р. Марфельд (1852 паміж 1918-1923), І.Фамін (1872— 1936) і інш., праекты якіх былі ажыццёўлены на тэрыторыі Беларусі. У даследуемы перыяд у Беларусі працавалі такія буйныя польскія архітэктары, як Генрых Гай (1875— 1936), Стэфан Шылер (1857— 1933), Юзаф Дзеконскі (1844—1927), Уладзіслаў Марконі (1848—1915), Кароль Казлоўскі (1847—1902) і інш., многія з якіх вучыліся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Значыць, мы можам з упэўненасцю гаварыць аб плённым уздзеянні рускай і польскай мастацкіх культур, узбагаціўшых духоўную культуру суседпіх славянскіх народаў.
* * *
У даследуемы перыяд абнавіўся і значна павялічыўся тыпалагічны рад будынкаў грамадскага прызначэння. У другой палове XIX — пачатку XX ст. яны займалі пануючае становішча ў забудове беларускіх гарадоў і спрыялі стварэнню мастацкай індывідуальнасці іх аблічча. Пачынаючы з 1900-х гадоў у буйпых, у першую чаргу губернскіх, гарадах усё выразней прасочваецца тэндэнцыя да павелічэпня паверхавасці і памераў жылой забудовы. якая складаецца са шматкватэрных даходных дамоў. Жылая забудова таксама спрыяла абнаўленню знешняга аблічча гарадоў. З’яўляюцца такія тыпы збудаванняў, як бхйныя магазіны, крытыя рынкі,
чыгуначныя вакзалы, вучэбныя будынкі, лячэбныя ўстановы, будынкі кантор і банкаў. Яны выконваюць актыўную ролю ў арганізацыі гарадскога цэнтра.
Большасць буйных грамадскіх збудаванняў узводзілася па індывідуальных праектах як мясцовых архітэктараў (гарадскі тэатр у Магілёве, архіт. П. Камбураў, 1886; будынак мужчынскай гімназіі ў Гомелі, сучасны галоўны вучэбны корпус БІІЖТа, архіт. С. Шабунеўскі, 1898 і інш.), так і вядомых сталічных архітэктараў (будынак дзяржаўнага банка ў Гомелі, архіт. 0. Мунц, пачатак XX ст.; будынак акруговага суда ў Віцебску, сучасны будынак абкома камсамола, архіт. Л. Каміпскі, 1882; мемарыяльная капліца ў в. Лясная Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл., архіт. А. Гаген, 1912; помнік героям Айчыннай вайны 1812 г. у Віцебску, архіт, I. Фамін, 1912 і інш.; гарадскі тэатр у Міпску, архіт. К. Казлоўскі, 1890).
Вакзалы, пабудаваныя ў Беларусі ў дарэвалюцыйны перыяд, розныя як па аб’ёмна-планіровачнаму, функцыянальна-тэхналагічнаму і канструкцыйнаму рашэнню, так і па архітэктурна-мастацкаму вобразу. Да канца XIX ст. быў ужо сфарміраваны і пэўны набор памяшканняў вакзала, у якіх размяшчаліся пасажыры, адміністрацыйныя і дапаможныя службы: вестыбюль, залы чакання, білетныя касы, камеры для захоўвапня багажу, буфетныя.
Найбольшае распаўсюджанне ў Беларусі атрымала анфіладна-сіметрычная планіровачная схема будынка пасажырскага вакзала. Яна практычна прымянялася пры рашэнні вакзалаў усіх класаў. Прыкладам могуць служыць вакзальныя збудаванні ў Гомелі, Мінску, Ваўкавыску. Пасажырскі будынак уяўляў сабой выцягнутую ў.здоўж чыгуначных пўцей сіметрычную аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю, прапарцыянальны строй якой у многім за-
лежаў ад памераў і рытму аконных праёмаў.
У будаўніцтве пасажырскіх будынкаў мела месца і калідорная сістэма планіроўкі. Прыкладам можа служыць вакзал у Магілёве, узведзены ў 1902 г. Ён быў вырашапы ў выглядзе адпапавярховага цаглянага аб’ёма з выцягнутай прамавугольнаіі формай плапа. Прасторавая структура будынка мае строга сіметрычнае рашэнне з дзвюма невялікімі прыбудовамі ў тарцах. Цэнтральнае месца ў плапіровачпай структуры займае вестыбюль васьміграннай формы, ад якога ўздоўж падоўжнай восі направа і палева ідуць невялікія калідоры, якія звязваюць залы чакання з дапаможнымі службамі — поштай, тэлеграфам, памяшкапнем начальніка станцыі і г. д. Білетныя касы і багажнае аддзяленне выходзілі непасрэдна ў вестыбюль. У знешнім абліччы будынка прасочваецца эклектычнае выкарыстанпе класічных дэталей і форм, якія нічога агулыіага не маюць з неакласіцызмам.
Перабудова ўсёй сістэмы адукацыі ў другой палове XIX ст. патрабавала новых тыпаў будынкаў навучальных устаноў. Наступае новы этап у гісторыі развіцця вучэбных будынкаў. У прасторава-планіровачнай структуры горада яны пачалі займаць самае рознае становішча. Так, сярэднія навучальныя ўстановы (гімназіі, рэальныя, камерцыйныя і духоўныя вучылішчы) цягнуліся да цэнтра. Сваёй архітэктурай яны стваралі новыя кампазіцыйныя акцэнты ў гарадской забудове.
Як да важнага мерапрыемства ставіліся да праектавання і будаўніцтва сярэдніх навучальных устаноў у невялікіх павятовых гарадах, бо гімпазіі і рэальныя вучылішчы станавіліся цэнтрамі культурнага і асветніцкага жыцця ў павеце. Адсюль і натуральнае імкненне вылучыць іх у архітэктурна-мастацкіх адносінах.
175. Будынак чыгуначнага вакзала ў г. Маладзечна Мінскай вобл. 1904—1905
176. Будынак былога жаночага епархіяльнага вучылішча ў Віцебску. 1902
Прыкладам можа служыць будынак мужчынскай гімназіі ў Мсціславе (архіт. С. Валансевіч, 1908). Галоўным фасадам будынак выходзіў на плошчу і трактаваўся як важнае грамадскае збудаванне горада. Архітэктурна-планіровачная і аб’ёмная пабудова яго спрыялі паспяховай арганізацыі навучальнага працэсу: двухпавярховы вучэбны блок прымыкаў да блока памяшканняў грамадскага прызначэння, дзе размяшчаліся актавая зала, бібліятэка, спартыўная зала, адміністрацыйна-гаспадарчыя службы. Самастойным аб’ёмам выдзелены жылы блок. Разам з тым усе групы памяшканняў былі добра ўзаемазвязаны. Вучэбны блок меў адпабаковае размяшчэнне класных памяшканняў, арыентаваных вокнамі на паўднёвы захад. Лесвічныя клеткі размяшча-
ліся ў тарцовых частках будынка. Класныя і іншыя памяшканні звязваў шырокі светлы калідор.
Аналагічную планіровачную схему меў і будынак мужчынскай гімназіі ў Брэсце (ваен. інж. А. Траццякоў, 1903). Аб’ёмная кампазіцыя будынка, яго план вызначаюцца прастатой і яснасцю. Такая схема размяшчэння вучэбных памяшканняў, пачынаючы з другой паловы XIX ст., трывала замацоўваецца пры будаўніцтве сярэдніх навучальных устаноў у Беларусі. Яна задавальняла не толькі функцыянальныя патрабаванні, але і дазваляла паспяхова рашаць пытанні інсаляцыі. Калідоры рашаліся ў выглядзе шырокіх прамавугольных рэкрэацый, якія аб’ядноўвалі групы класных пакояў, колькасць якіх не перавышала шасці. Недахопам П-падобнага плана
можна лічыць тое, што класныя памяшканні, што размяшчаліся ў бакавых крылах будынка, зацямняліся.
Адначасова ў практыцы праектавання і будаўніцтва навучальных устаноў яшчэ захоўвалася схема з двухбаковым размяшчэннем класных памяшкапняў, якая мела шырокае распаўсюджанне ў вучэбных будынках Беларусі XVIII — першай паловы XIX ст.
Да разраду сярэдніх навучальных устаноў належалі жаночыя епархіяльныя вучылішчы.
Манументальнасцю, сілуэтнай выразнасцю ў забудове Віцебска вылучаецца будынак жапочага епархіяльнага вучылішча (грамадз. інж. А. Паўлоўскі і П. Вінаградаў, 1902, сучасны будынак аблвыканкома). Ён уяўляе сабой трохпавярховы цагляны аб’ём, Е-падобны ў плане. Побач з вучылішчам размяшчалася Духаўская царква XVII ст. (не захавалася). Займаючы ключавое становішча ў планіровачнай структуры горада, выгаднае ў горадабудаўпічых адносінах — вяршыню Духавой гары (сучасная вул. Гогаля), будынак былога епархіяльнага вучылішча і цяпер спрыяе стварэнню шматпланавых прасторавых кампазіцый, актыўна ўдзельнічае ў асноўных панарамах цэнтра горада. У яго аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі выкарыстаны прыёмы класіцызму — сіметрычнасць, прастата і яснасць планіровачпай структуры, вылучэппе цэнтра выступаючым рызалітам з уваходным парадным порцікам. У дэкаратыўнамастацкім афармленні пераважаюць элементы псеўдарускага стылю. Двухколернасць (жоўта-вохрысты тон сцен і белыя дэкаратыўныя элементы) спрыяе выяўленпю агульнай архітэктурнай кампазіцыі будынка.
У пачатку XX ст. планіроўка школьнага будынка стала набываць блакіраваную схему (будынак рэальнага вучылішча ў Гродна, будыпкі мужчынскіх гімназій у Мсціславе, Гомелі). У гэтых збудаваннях аб’ём