Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
184. Жылы дом на Савецкай плошчы ў Гродна. 1914.
рагу Замкавай (сучасная вул. Леніна) і Ірынінскай (вул. Першамайская). На вуліцы Ірынінскай знаходзіліся таксама дамы ўрачоў (сучасная Першамайская, 13 і 15).
Дом урача па вуліцы Першамайскай, 13 у Гомелі (цяпер Дом грамадзянскіх абрадаў) — характэрны прыклад і лепшы ўзор падобнага тыпу жылля (архіт. С. Шабунеўскі, 1903). Жылы дом уяўляе сабой адпапавярховы цагляны аб’ём, яго мастацкая выразнасць дасягаецца за кошт простых архітэктурных форм, дакладнасці прарысоўкі аб’ёмных элементаў, умелага выкарыстання шырокай палітры дэкаратыўнаскульптурных сродкаў.
У сістэме забудовы вуліцы даходны дом існаваў не як адасоблены аб’ём, а сваім фасадам уключаўся ў агульны рытм забудовы, як кампанент адзінага вулічнага ансамбля з яго характэрным рытмічным ладам. Прыкладам могуць служыць шматкватэрныя даходныя дамы па вуліцы Румянцаўскай (сучасная вул. Савецкая, 4, 6, 8, 10. 12, 17, 20, ‘24) у Гомелі. Пры індывідуальнасці архітэктурнага раіпэння кожнага дома агульнай рысай гэтай забудовы з’яўлялася павышапая дэкаратыўная напышлівасць, што ў пэўнай ступені адлюстроўвала густы і запатрабаванні буржуазіі. Багацце і «мастацкія» прэтэнзіі заказчыка дыктавалі як вобразны характар архітэктуры, так і ступень насычанасці дэкорам. Найбольшае распаўсюджанпе ў кампазіцыйнай пабудове фасадаў атрымаў прыём, заснаваны на раўнамерным, ураўнаважаным рытме дэкаратыўна-мастацкіх акцэнтаў. Рытм элементаў асобнага дома потым падтрымліваўся суседнімі будынкамі, што стварала пэўны кампазіцыйнадынамічны лад усёй вуліцы.
Шматкватэрны даходны дом у Мінску па вуліцы Захар’еўскай (сучасная Савецкая, 17, архіт. С. Гайдукевіч, 1912) уяўляе сабой буйньт жылы будынак секцыйнага тыпу, ха-
рактэрны для дакастрычпіцкага будаўніцтва ў Беларусі. Трохпавярховы будынак займае вуглавое становішча, мае сіметрычную аб’ёмнапрасторавую пабудову асноўных мас з падкрэсленым пануючым цэнтрам. Імкненне да своеасаблівай пластычпасці за кошт стылізацыі матываў класікі адчуваецца ў знешнім абліччы дома. Кампазіцыя фасадаў будуецца на спалучэнні простых геаметрычных форм буйных мас і тонкай прарысоўкі дробных архітэктурных дэталей, узятых са спадчыпы класікі,— складаных карнізаў, балюстрад па балконах, пілястр, калон і г. д. Кватэры мелі зручную планіроўку з функцыянальным заніраваннем памяшканняў, з выразным вылучэннем параднай зоны, добра прадуманым інтэр’ерам. Большасць жылых памяшканняў арыентавалася на паўднёвы захад. Дапаможныя памяшканні вылучаліся ў кампактную групу з уваходам праз шлюз.
Планіровачпая структура некаторых шматкватэрных даходных дамоў была разлічана на невялікую колькасць камфавтабельных шматпакаёвых кватэр. У ёй маюць месца і некаторыя элементы, узятыя з загарадных палацаў і асабнякоў.
Пры рашэнні плана даходнага дома прытрымліваліся дыферэнцыяцыі памяшканняў на парадныя, жылыя, службовыя і гаспадарча-дапаможныя. Адпаведна парадпыя і жылыя пакоі групаваліся каля галоўнай лесвіцы і параднага ўвахода ў кватэру, а гаспадарча-дапаможныя — каля чорнага ўвахода і службовай лесвіцы.
Пры рашэнні парадных памяшканпяў выкарьтстоўваўся прынцып апфіладнасці. Планіровачная схема ў гэтых дамах вырашалася наступным чынам: па галоўны ўваход выходзілі добра асветленыя парадныя пакоі, гасціная, сталовая, кабінет. Гэта група памяшканняў зручна звязвалася з пярэдняй, а таксама калідорам, які вёў у кухню. За стало-
вай паслядоўна размяшчаліся спальні, кухня, памяшканні для прыслугі і чорны ўваход.
3 планіровачнай структуры падобнага тыпу жылых дамоў відаць, іпто яны былі прызначаны для вузкага кола даволі багатых слаёў грамадства. Разам з тым у гэтых дамах знаходзіліся памяшканні нізкага санітарна-гігіенічнага ўзроўню. Гэта, як правіла, асветленыя другім святлом пакоі прыслугі ці паўпадвальныя памяшканні для кухаркі і вартаўніка.
У аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі даходных дамоў шырока выкарыстоўваюцца вуглавыя вежападобныя формы з фігурнымі купаламі, выступаючыя эркеры, балконы. Прасторавая значнасць многіх будынкаў узмацнялася за кошт пластыкі развітых карнізаў, парапетаў, высокіх шчыпцоў, франтснаў і г. д. У 1900-х гадах мастацкая пластыка актыўна дапаўнялася каляровай маёлікай.
Сярод найбольш характэрных узораў такога тыпу жылля індывідуальнасцю і складанасцю архітэктурнапрасторавай кампазіцыі вылучаецца даходны дом на перасячэнні вуліц Падгорнай (сучасная К. Маркса, 30/13) і Губернатарскай (вул.JieHina) у Мінску (архіт. Г. Гай, 1910). Гэты будынак — адзін з самых цікавых тварэнпяў Г. Гая ў Мінску. Галоўная ідэя, якую праследаваў архітэктар, была накіравана на рашэнне аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі будынка. Па-першае, неабходна было арганічна ўпісаць яго ў існуючую капітальную забудову. Па-другое, і гэта, бадай, галоўнае, трэба было кампазіцыйна замкнуць перспектыву вуліцы Губернатарскай. Г-падобны ў плане будынак мае складаную, несіметрычную аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю, якая ўдала спалучаецца з рэльефам мясцовасці, што падкрэслена розніцай у рашэнні паўночнага і заходняга фасадаў. Выразнасць будынка вызначаецца логікай спалучэння простых
аб’ёмаў. Форма і рытм аконных праёмаў з’яўляліся вызначальнымі ў сістэме кампазіцыйнай пабудовы фасадаў. Увядзенне ляпных дэталей узмацняе гарызантальныя і вертыкальная чляненні плоскасцей сцен галоўных фасадаў. 3 вялікім майстэрствам Г. Гаем распрацавапы асобныя дэталі будынка, асабліва элементы парадных уваходаў.
План будынка быў падзелены на дзве часткі, кожная з якіх мела свой самастойны ўваход, парадную і «чорную» лесвіцы. Апошняя была характэрнай асаблівасцю шматкватэрных жылых дамоў, прызначаных для буржуазіі. На кожным паверсе размяшчалася толькі адна шматпакаёвая кватэра. У левым, вялікім крыле з боку вуліцы Падгорнай кватэры маюць анфіладнае раскрыццё пакояў. У планіроўцы дакладна прасочваецца размежаванне на зоны асноўных жылых і парадных памяшканняў і гаспадарча-дапаможных. Жылыя і парадныя пакоі былі ізаляваны ад падсобнай групы памяшканняў з дапамогай невялікага калідора-шлю.за. Ванныя пакоі размешчаны паблізу ад спальняў, туалеты прымыкалі да кухні. Усё гэта стварала поўны камфорт для тых, хто там жыў. Жылыя пакоі мелі правільныя формы і добрыя прапорцыі.
У вуглавой частцы на першым паверсе размяшчалася залыіае памяшканне (цяпер ігравыя пакоі дзіцячага сада), прызначанае для прыватнай праектнай канторы «Гай Свянціцкі». Яно мела выхад у невялікі ўнутраны двор, перакрыты зашклёным ліхтаром.
У гэтым творы Г. Гая выразна праявіліся тэндэнцыі да пошуку новага аблічча жылога дома, выражанага простым аб’ёмам і сціплымі, зведзенымі да мінімуму дэкаратыўнымі дэталямі, а таксама імкненне пераадолець супярэчнасці паміж утылітарным пачаткам збудавання і яго мастацкім рашэннем.
3 развіццём капіталізму ў Бела-
русі гасцініцы паступова складаюцца ў сучасны тып жылля для часовага пражывання. У паўночна-заходніх губернях гасцініцы меліся ва ўсіх губернскіх і ў большасці павятовых гарадоў: у Мінску — 47, Віцебску — 33, Магілёве — 28, Гомелі — 23, Бабруйску — 22, Пінску — 20, Полацку — 16, Гродна — 15 і г. д.
У асноўным гэта былі невялікія прыватныя гасцініцы. Яны часам мелі гучныя назвы, а колькасць месц у іх была нязначная. Так, у мінскай гасцініцы «Бальвю» на Праабражэнскай вуліцы (сучасная Інтэрнацыянальная) за 1911 г. іх было 6, у «Гранд-атэлі» па вуліцы Губернатарскай (сучасная вул. Леніна) — 8, у «Маскоўска-Брэсцкай» па вуліцы Суражскай — 4.
Разам са шматлікімі дробнымі гасцініцамі будаваліся і болып буйныя, такія, як «Еўропа» па Губернатарскай вуліцы ў Мінску, разлічаная на 38 нумароў, Дрэйцара па Багадзельнай (сучасная вул. Камсамольская) — на 40 нумароў.
Месца для будаўніцтва гасцініц выбіралася, як правіла, у цэнтры горада паблізу ад дзелавых кварталаў, вакзалаў, рынкаў. Гасцініцы «Францыя» ў Магілёве, «Бразі» і «Брыстоль» у Віцебску былі размешчаны ў цэнтры, гасцініца «Метраполь» у Гомелі — каля вакзала, а «Лонданская» і «Кіеўская» — каля рынка. Буйныя гасцініцы выгадна глядзеліся ў гарадской забудове і значным агульным аб’ёмам і парадна вырашаным галоўным уваходам. He выпадкова для будаўніцтва такіх гасцініц. як «Францыя» ў Магілёве, «Еўропа» ў Мінску, «Савой» у Гомелі, былі адведзены ўчасткі вуглавых кварталаў, што дазваляла пашырыць фронт абслуговых памяшканняў. ІПчыльнасць забудовы ў цэнтральнай частцы горада істотна ўплывала на канфігурацыю планаў гасцініц. Часта пры невялікім фронце ўчастка вуліцы архітэктурна-планіровачныя рашэнні мелі глыбінную пабудову.
Асноўным крытэрыем, якім кіраваліся гаспадары гэтых устаноў, была пагоня за прыбыткам, што прыводзіла да максімальнага выкарыстання адведзенага ўчастка. Наглядным прыкладам такога рашэння можа служыць будынак гасцініцы па сучаснай вуліцы Інтэрнацыянальнай, 16 у Мінску.
Глыбіннае рашэнне плана спрыяла з’яўленню не толькі двароў-калодзежаў, але і прыводзіла да таго, што некаторыя жылыя памяшканні не мелі натуральнага асвятлення. Так, у лепшай гасцініцы Мінска «Еўропа» было некалькі пакояў, якія не мелі нават вокнаў.
Каб прывабіць наведвальнікаў, гаспадары гасцініц звярталіся не толькі да многаабяцаючых рэкламных назваў сваіх устаноў, але, заказваючы праект, імкнуліся да таго, каб знешняе аблічча будучых збудаванняў прыцягвала ўвагу. У 1880— 1890 гг. большасць гасцініц былі вырашаны ў эклектыцы — пад барока, пад рэнесанс, пад готыку.
Пры планіровачных рашэннях гасцініц часцей выкарыстоўвалася калідорная схема. Пачынаючы з XX ст. гэта схема замацавалася як асноўная, хоць і сустракаецца галерэйная, як правіла, у спалучэнні з калідорным рашэннем (гасцініца па вул. Інтэрнацыянальнай, 16 у Мінску).
Гасцініца «Францыя» ў Магілёве, пабудаваная ў канцы XIX ст., разам са складана вырашаным планам 1-га паверха мае выяазную калідорную сістэму плана 2-га паверха. Найболып характэрным прыкладам плана калідорнага тыпу служыць гасцініца Дрэйцара ў Мінску па Багадзельнай вуліцы (сучасная Камсамольская, 13—15). Той канчатковы варыянт, які захаваўся з нязначнымі змяненнямі да сённяшняга дня, гасцініца набыла ў пачатку XX ст.
У архітэктурна-планіровачнай структуры гэтай гасцініцы знайшлі адлюстраванне прынцыпы праекта-