Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
вання і будаўніцтва падобных устаноў. Выбар калідорнай сістэмы не выпадковы — пры ёй дасягаецца рассяленне большай колькасці жыхароў, зручнасць пры абслугоўванні іх. Такая структура дазваляла таксама дыферэнцыраваць памяшканні на непасрэдна прызначаныя пад жыллё і на дапаможныя і абслуговыя.
Будынак гасцініцы ўяўляе сабой трохпавярховы аб’ём, выцягнуты ўздоўж вуліцы, архітэктурная кампазіцыя якога падзелена на тры часткі. Цэнтральная частка, крыху выступаючая па вышыні, завяршаецца франтонам. Два сіметрычна размешчаныя бакавыя крылы прымыкаюць да цэнтралыіай часткі і маюць крыху меншую вышыню. 3 боку двара да асноўнага аб’ёма з дапамогай пераходнай галерэі па 2-му і 3-му паверхах далучаецца самастойны трохпавярховы блок. У выніку атрымалася ўскладненая кампазіцыя плана і вельмі нязначны па памерах унутраны двор. 3 той прычыны, што будыяак асноўнага аб’ёма будаваўся ў некалькі этапаў і вышыня бакавых крылаў не супадала з вышынёй цэнтральнага аб’ёма, для ліквідацыі перападу былі выкарыстаны дадатковыя пераходы са ступенькамі. Пры доўгім вузкім калідоры ўсе гэтыя непрадбачаныя перашкоды з’яўляюцца адным з недахопаў, уласцівых гасцініцам даследуемага перыяду. Нягледзячы на некаторую ўскладненасць плана, архітэктару пры рашэнні галоўнага фасада ўсё ж удалося знайсці формы і пластычныя сродкі для выяўлення архітэктурна-мастацкага аблічча будынка. Напрыклад, каб збіць некаторую манатоннасць у паўтаральнасці асобных аконных праёмаў, архітэктар звярнуўся да прыёму, з дапамогай якога вокны 2—3-га паверхаў аб’ядноўваліся за кошт выступаючых плоскасцей. У выніку былі дасягнуты некаторая ўзбуйненасць, вертыкальны рытм чляненняў, што надавала будынку стройнасць. Узба-
гачэнню пластыкі фасадаў служаць балконы, агароджы якіх могуць быць узорам майстэрства мастацкай коўкі.
У пачатку XX ст. найбольш буйныя гасцініцы Беларусі імітавалі лепшыя гасцініцы Масквы, Пецярбурга, паступова набываючы новыя функцыянальныя якасці. Так, на 1-м паверсе гасцініц «Еўропа» і «Парыж» у Мінску, «Савой» у Гомелі, «Бразі» і «Брыстоль» у Віцебску размяшчаліся вестыбюль і памяшканні для служб і дзяжурпага адміністратара, рэстаран, цырульня, аптэка, магазіны.
Неад’емпым элемептам гасцініц становіцца рэстаран з кухняй. Часцей такі блок знаходзіўся на 1-м паверсе. Каб падаць болып утульнасці, зала рэстарана праектавалася з большай вышынёй памяшкання і выносілася ў самастойны блок, як гэта было ў гасцініцы ў Гродна (сучасная вул. Энгельса, 20). Разам з асноўнай тут была прадугледжана і невялікая банкетная зала. Вышыня асноўнай залы — 4,9 м, банкетнай — 4,2 пры агульнай вышыні ўсіх астатніх памяшканняў 3,6 м.
3 разгледжаных прыкладаў бачна, што ў большасці сваёй планіровачныя схемы гасцініц былі аднатыпнымі, разам з тым іх аб’ёмна-кампазіцыйная пабудова сведчыць аб хуткім фарміраванні новага для беларускай архітэктуры тыпалагічнага тыпу будынка. Адначасова ішлі пошукі і мастацкага аблічча будынка, яго вобразнасці, аб гэтым гаворыць разнастайнасць кампазіцый фасадаў. Тут і імітацыя будынкаў адміністрацыйнага прызпачэння (гасцініца «Савой» у Гомелі, архіт. С. Шабунеўскі, 1912), і жаданне знайсці сучасны эквівалент будынкам падобпага тыпу сталічных гарадоў (гасцініца «Еўропа» ў Мінску, 1913), і пошук новых рашэнняў па шляху сінтэзавання сучасных форм, і пераасэнсаванне класічнай спадчыны (гасцініца «Францыя» ў Магілёве, 1898).
У планіровачнай структуры буй-
ных гасцініц, узведзеных у Беларусі ў пачатку XX ст., усё большае месца пачынае адводзіцца памяшканням для размяшчэння служб камунальпа-бытавога абслугоўвання. Разам з рэстаранамі і буфетамі ў гасцініцах размяшчаліся фатаграфіі, майстэрні па дробнаму рамонту адзення і абутку, цырульні і г. д.
Такім чынам, гасцініца як новы тып будынка стала займаць прамежкавае становішча паміж жылым і грамадскім будынкам камунальнабытавога абслугоўвання.
* * *
3 сярэдзіны XIX ст. у развіцці драўлянага дойлідства Беларусі пачаўся новы этап. Для яго характэрны распад адзіных стылявых прынцыпаў, якія раней вызначалі важнейшыя рысы манументальнага дойлідства, перш за ўсё мураванага, а праз яго і драўлянага. Ад высокакваліфікаванага майстра-цесляра, які адначасова быў і аўтарам, і выканальнікам сваёй мастацкай задумы, ініцыятыва пераходзіць да падрадчыка — кіраўніка будаўнічымі работамі. Пры гэтым роля майстра зводзіцца да простага выканальніцтва праекта, распрацаванага ў губернскіх або епархіяльных майстэрнях (нярэдка аўтарамі праектаў былі і павятовыя землямеры). Усё гэта прыводзіць да крызісу мясцовых школ дойлідства, якія ўжо ў сярэдняй трэці XIX ст. фактычна распадаюцца. У выніку гэтага ў драўляным дойлідстве яшчэ болып рэзка, чым раней, вызначыўся падзел на два кірункі: традыцыйны, звязаны з захавапнем мчсцовых поыёмаў народнага будаўніцтва, і афіцыйны, у якім пераважала штучнач рэгламентацыя запазычаных з розньтх стыляў нярэдка супярэчлівых форм. Многія збудаванні афіцыйнага кірунку трацяпь яснасць і лагічнасць канструкцыйна-мастацкага вырашэння, а по-
шук пластычна выразнай формы нярэдка падмяпяецца сухой і дысгарманічнай рэгламентаванай кампазіцыйнай схемай. Дойліды, з аднаго боку, імкнуліся выкарыстоўваць разнастайныя прыёмы, як кампазіцыйныя, так і дэкаратыўныя, а з другога — вышуквалі іх у эклектычных мураваных формах, забываючы шматвяковыя традыцыі драўлянага дойлідства. Тым не менш у некаторых творах другой паловы XIX — пачатку XX ст. можна заўважыць і высокапрафесійную інтэрпрэтацыю ў дрэве асноўных стылявых кірункаў таго часу.
Найбольш традыцыйна і ў значпай меры кансерватыўна развівалася архітэктура народнага сялянскага жылля. Гэта тлумачыцца архаічнасцю і застойнасцю вясковага побыту ў мінулым, а таксама цяжкім матэрыяльным становішчам беларускага сялянства. Толькі пасля адмены прыгоннага права ў часткі сялян склаліся больш спрыялыіыя ўмовы для ўдасканалення жылых і гаспадарчых пабудоў. Курныя печы замяняюцца печамі з дымаходамі, з’яўляюцца падмуркі, пашыраецца вонкавае аздабленне ў выглядзе шалёўкі і элементаў архітэктурнай разьбы.
Этнографы XIX — першай паловы XX ст. апісалі агульнараспаўсюджаныя тыпы сялянскіх лвароў, хат і гаспадарчых пабудоў У планіроўцы двароў склаліся два асноўныя
1	Аннмелле Н. Быт белопхсскчх крвстьян // Этнограф. сб. СПб., 1854. Вып. 2; Эремнч Н. Очепкн Белорусского Полесьч. Вчльна. 1868: Опыт опнсанчя Могялрвской губепчнп / Пол пед. A. С. Дямбовепкого. Могплрв. 1882. Кн. 1: Ннкн(Ьоровскнй Н Я. Очеркн ппостонаропного жчтья-бытьч в Вчтебской Белорусснн. Внтебск, 1895; Харузпн А. Славянское жшрпда в Севоро-Западпом коае. Вчльна, 1907Сербов Л. А. Пооздкп по Пол"сыо 1911 н 1912 года. Вчлытя. 1914; Ён жа. Белорусы-сакуны. Пг., 1915; Ён жа. Вічыпскія паляне: 36. арт. Тн-та беларускай культуры. Мінск, 1928; Лебе-
прыёмы. Найбольш старажытным тыпам двара лічыцца вянковы (вяночны), дзе ўсе збудаванні (акрамя гумна, што ў мэтах проціпажарнай бяспекі ставілі на пэўнай адлегласці ад іншых збудаванняў), звязаныя адзін з другім, абкружалі двор па перыметру. Звычайна да вуліцы арыентаваліся хата і клець, за імі размяшчаліся павець, хлявы, адрына і г. д. Такі тып двара найболып распаўсюдзіўся на ўсходзе Беларусі, дзе ўстойліва захоўваліся архаічныя рысы матэрыяльнай культуры і пераважалі маладворныя вёскі радковай або жывапіснай планіроўкі. Апошняя ў этнаграфічнай літаратуры характарызуецца як бессістэмная. Аднак такое вызначэнне мы лічым недарэчным. У кожнай планіроўцы ёсць свая сістэма, і жывапісны прынцып выкарыстоўваўся пераважна ў тых выпадках, калі складаны рэльеф мясцовасці або іншыя фактары пе дазвалялі вылучаць больш-менш выразна асноўныя кампазіцыйныя восі паселішча.
Зусім іншы тып двара склаўся на паўднёвым захадзе Беларусі, дзе вялікія вёскі ў 50—100 і болей двароў былі нярэдкай з’явай. Для таго каб скараціць даўжыню вуліцы і зрабіць забудову больш кампактнай, усе збудаванні двара злучаліся ў адзіны доўгі (да 100 м і болей) пагон, які выцягваўся ад вуліцы ў глыбіпю ўчастка. Паходжанне такога тыпа двара прынята звязваць з «валочнай памерай» другой паловы XVI — пачатку XVII ст. Аднак, на нашу думку, гэтыя кампазіцыйныя прыпцыпы маглі сфарміравацца і раней — ушчылыіеннем забудовы. Ва ўсякім
дсва Н. Н. Жнлшце п хозяйственные постройкн Беловусской ССР. М.. 1929; Moszvnski К. Polesie Wschodnie. Warsza­wa, 1928; Ён жа. Kultu^a Ludowa slowian. Warszawa, 1967. T. 1. Wyd. 2.; Pietkiewicz Cz. Polesie Rzeczyckie Krakow, 1928; Dmochowski Z. Ze studiow nad poleskim budownictwem drzewnym. Warszawa 1937.
разе пагонпыя двары існавалі ў гарадках і мястэчках са старажытнасці, асабліва ў тых іх частках, дзе забудова была найбольш кампактнай (Кобрын, Зэльва і інш.).
Параўнанне кампазіцыйных тыпаў і форм беларускіх сялянскіх двароў з тыпамі і формамі двароў іншых усходнеславянскіх народаў пераканаўча сведчыць пра тое, што вянковы і пагонны двары з’яўляліся своеасаблівымі пераходнымі архітэктурна-прасторавымі варыянтамі ад паўночнарускіх крытых двароў тыпу «кашэль» і «брус» да ўкраінскіх з нязвязанымі пабудовамі. У гэтым сэнсе развіццё такіх двароў было звязана пайперш з прыродна-геаграфічнымі фактарамі і безумоўна з фактарамі сацыяльна-эканамічнымі і этнічнымі.
У канцы XIX — пачатку XX ст. вядомы новыя планіровачныя варыянты двароў, якія сінтэзавалі рысы двароў пагонных і вяпковых: двухрадныя пагонныя, П-падобныя, Г-падобныя (блізкія да паўночнарускіх двароў тыпу «глаголь»), У в. Дворня (Сенненскі р-н) зафіксаваны двары, вырашаныя трохраднымі пагонамі. 3 пачатку XX ст. на тэрыторыі Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай, Гомельскай губерняў пачынаюць пашырацца двары з нязвязанымі пабудовамі, што некаторыя даследчыкі тлумачаць мерамі супрацьпажарнай засцярогі і паляпшэннем санітарна-гігіенічнага стану вёсак 2. Гэтаму спрыяла і ўзмацненне этнічных кантактаў з украінцамі, у якіх такія двары былі вядомы здаўна. Такая версія абгрунтоўваецца тым, што двары з нязвязанымі пабудовамі ў пачатку XX ст. зафіксаваны толькі ў паўднёвых рэгіёнах Беларусі, зрэдку — у цэнтральных. Потым, ужо ў наш час, яны распаўсюдзіліся па ўсёй беларускай тэрыторыі.
2 Беларускае народнао жыллё. Мінск, 1973. С. 30.
Такім чынам, у канцы XIX — пачатку XX ст. былая лакалізацыя тэрыторыі Беларусі паводле тыпаў сялянскага двара ў значнай меры парушаецца, ствараюцца сінтэзаваныя тыпы двароў, якія сведчаць пра пашырэнне ўзаемасувязей пароднага дойлідства розных куткоў Беларусі.