• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 448с.
    Мінск 1989
    167.06 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    пазіцыі сядзібпага жылля склаліся разпастайныя прыёмы, як традыцыйныя, так і арыгінальныя, уласцівыя таму ці іншаму збудаванню.
    Кампазіцыя шэрагу дамоў узбагачаецца надбудовай над цэнтральпай часткай дома — мезанінам. Ён вырашаецца ў выглядзе рызаліта, які выступае наперад па-за плоскасць фасаднай сцяны. Ніжні ярус трактуецца як адкрыты або закрыты ганак ці веранда, у верхнім ярусе размяшчаецца галерэя на чатырох або болып слупах, якія часам упрыгожваюцца дэкаратыўнымі падкосамі ў верхняй частцы (в. Сычы Брэсцкага р-на) ці ажурнай балюстрадай (в. Каросяа пад Навагрудкам). Тымпан франтона мае традыцыйную кампазіцыю з салярнай арнаментыкай. Яго цэнтр утварае паўкруглае акнолюнет у ніжняй частцы франтоннага поля, ад якога разыходзяцца сонечныя прамяні ва ўсе бакі (в. Заазер’е Нясвіжскага р-на).
    У другой палове XIX ст. у сядзібнай архітэктуры працягвалі развіццё традыцыі стылю класіцызму, асабліва яго апошняй стадыі — ампіру. Праўда, у большасці аднапавярховых збудаванняў уплывы гэтага стылю абмяжоўваліся заменай слуповага ганка чатырохці шасцікалонным порцікам з паўцыркульным люнетам у цэнтры поля франтона (вв. Спорава Івацэвіцкага, Крычын Старадарожскага, Зембін Барысаўскага, Амнішава Лагойскага, Ясневічы Пастаўскага, Гурнаўшчына Клецкага р-наў, Навагрудак і інш.). У некаторых дамах у дрэве былі даволі дасканала імітаваны формы калон каменнага тасканскага ордэра, а таксама дэнтыкульныя карнізы. У іншых збудаваннях трактоўка класічных прататыпаў дадзена адвольна, без захавання кананізаваных антычных прапорцый. У шэрагу драўляных дамоў выкарыстоўваліся мураваныя порцікі.
    Болып развітая ампірная кампазіцыя ўласціва сядзібным дамам з ме-
    занінамі. Напрыклад, дом у в. Біжарэвічы (Пінскі р-н) у цэнтры галоўнага фасада меў манументальны порцік з чатырма масіўнымі мураванымі тасканскімі калонамі і драўляным франтонам. Порцік аб’ядноўваў абодва паверхі, пад франтонам знаходзіўся балкон мезаніна, які меў ажурную рашотку агароджы. Бакавыя часткі фасада завяршаліся двума трохвугольнымі шчытамі, якія сваёй формай пераклікаліся з франтонам порціка. Тарцы будынка былі аформлены галерэямі на чатырохгранных калонках. Аконныя ліштвы з сандрыкамі і франтонамі ў завяршэнні былі зроблены паводле ампірпых мураваных узораў. Блізкую кампазіцыю мелі сядзібныя дамы ў вв. Вейна (Магілёўскі р-н), Высацк (Слонімскі), Дарашэвічы (Петрыкаўскі), Мяцэвічы (Салігорскі р-п) і інш. Яны адрозніваліся адзін ад другога ў асноўным памерамі і некаторымі дэкаратыўнымі дэталямі.
    У канцы XIX — першай палове XX ст. сярод польскіх гісторыкаў архітэктуры і мастацтвазнаўцаў узрасла цікавасць да вывучэння архітэктурных форм так званых старапольскіх сядзіб. Характэрная ў гэтым плане праца Ф. Маркоўскага 7, у якой ёп вылучае два тыпы сядзібпых дамоў — «звычайныя» і «абарончыя». Аўтар паказаў асноўныя асаблівасці развіцця сядзібнай архітэктуры (сіметрычны план, слуповы ганак, ламаны дах і г. д.). Падобна руху русафільства ў Расіі, яго пазіцыя выражала настрой пэўнай часткі творчай інтэлігенцыі Польшчы, Украіны і Беларусі, якая бачыла ў выкарыстанні архітэктурпых форм мінулых эпох нейкі шлях да стварэння новых нацыянальных традыцый. Гэты рух садзейнічаў уздыму архітэктурнага стылю неабарока, развіццю якога ў значнай ступені спрыяў стыль «мадэрн».
    7 Markowski F. Polskie dwory zwyczajne i obronne XVI—XIX w. Lwow, 1935.
    Прыкладамі неабарочных збудаванняў з’яўляюцца сядзібныя дамы ў вв. Навадворкі Клецкага і Ольсава Мядзельскага раёнаў (перабудова пачатку XX ст.). Гэта аднапавярховыя збудаванні, аформленыя на галоўных фасадах класіцыстычнымі порцікамі. Асноўны кампазіцыйны прыём —• кантраст паміж адносна нізкімі ашаляванымі сценамі і высокім пластычным ламаным пакрыццём. У сядзібным доме ў в. Страча (Астравецкі р-н) цэнтралыіы рызаліт вылучаны буйнымі арачнымі вокнамі з псеўдагатычнымі ўзорамі пераплётаў. Дом у Гальшанах Ашмянскага раёна (цяпер тут школа) мае прыкметы «мадэрна». Выразны сілуэт створаны высокім мансардавым дахам, з якога выступаюць прамавугольныя аконныя блокі, завершаныя трохвугольнымі франтончыкамі. Напружаныя лініі даху і мезаніна ствараюць кантрастную і рытмічную пластыку гэтага збудавапня.
    Больш развітыя прасторавыя кампазіцыі маюць дамы з П-падобным планам, дзе невялікія бакавыя крылы ўтвораны алькежамі. Такі выгляд мае дом у в. Заполле пад Пінскам. Алькежы, аб’яднаныя з асноўным корпусам дома агульным ламаным пакрыццём, утвараюць кароткія бакавыя крылы. Цэнтр галоўнага фасада аформлены мураваным тасканскім порцікам. У сядзібным доме ў в. Краснае (Маладзечанскі р-н) алькежы вылучапы больш нізкімі трохсхільнымі пакрыццямі, у той час як дом мае высокі мансардавы дах. Тым не менш алькежы не атрымалі самастойпага значэння ў кампазіцыі дома, а падпарадкаваны асноўнаму аб’ёму. П-падобная кампазіцыя дома ў в. Будслаў (цяпер тут школа) утворана цэнтральным і двума бакавымі крыламі, якія маюць значпыя памеры. Гэта ўжо не алькежы, як у папярэдніх прыкладах, а флігелі, аб’яднаныя з цэнтральным корпусам у адзіную кампазіцыю.
    Сядзібны дом у Шклове можна
    аднесці да тых «шматслаёвых» помпікаў, у архітэктуры якіх арганічна спалучаюцца рысы стыляў ракако, ампір і «мадэрн». Гэта П-падобнае ў плане аднапавярховае збудаванне, накрытае невысокім двухсхільным дахам. Планіроўка анфіладная, з традыцыйнай залай у цэнтральным рызаліце. На жаль, галоўны фасад фактычна страчаны ў выніку пазнейшых перабудоў. Таму меркаваць аб архітэктуры гэтага будынка можна толькі на падставе вывучэння паркавага фасада. Ён у цэнтральнай частцы аформлены ажурнай галерэяй складанай у плане формы, з точанымі слупамі і балясамі, трэльяжнай сеткай у завяршэнні. Цэнтральны рызаліт завершаны трохвугольным франтонам, такія ж франтоны маюць і бакавыя крылы.
    Будынак вылучаецца сярод шэрагу яму падобных збудаванняў перш за ўсё багатым разным аздабленнем. Гэта адносіцца не толькі да калон, балюстрады, пілястр, карнізных кранштэйнаў адмысловай формы, але і да цікавых дэкаратыўных уставак над вокнамі, выкананых у тэхніцы «ілухой» разьбы. Кожная ўстаўка падзелена на два гарызантальныя палі: у ніжнім выява элемента ампірпай гірлянды, у верхнім — меандравы фрыз. Найбольш складаны ракайльны малюнак мае разьба ў тымпанах бакавых франтонаў. Тут адмысловая раслінная вязь з лістоў аканту пераплятаецца з фігурнымі элементамі ў выглядзе завіткоў валют. Гэта оазьба мае яўна геральдычііы характар.
    Асноўнымі гаспадарчымі пабудовамі сялянскага двара былі хлеў, або абора, павець, клець, свіран, адрына, варыўня (істопка), пуня, гумно (ток, стадола, клуня), асець, або ёўня, лаэня. Аднак такая наменклатура пабудоў сялянскага двара далёка не заўсёды вытрымлівалася. Так, паводле даных 1850 г., у вв. Ліпнікі Драгічынскага і Дружылавічы Іванаўска-
    га раёнаў сялянскія двары мелі па дзве-тры гаспадарчыя пабудовы; два* ры з чатырма-пяццю пабудовамі сустракаліся рэдка. Былі і такія двары, дзе стаяла адна толькі хата 8.
    Прасцейшыя клеці і свірны ўяўлялі сабой невялікія квадратныя або прамавугольныя ў плане збудаванні вянковай канструкцыі, накрытыя двухсхільнымі стрэхамі з драніц ці саломы. Яны мелі скляпеністае перакрыццё, утворанае свалокамі «закота». Уваход размяшчаўся ў тарцовай або падоўжнай сцяне. Перад ім нярэдка будавалі невялікі ганак — «пераклець». Ставілі зруб на камяпях ці штандарах. Такія збудаваіші зафіксавапы ў вв. Таль Любанскага, Літва Маладзечанскага, Чудзін Ганцавіцкага, Асінаўка Шаркоўшчынскага, Жодзішкі Смаргонскага, Жупраны Ашмянскага, Гпяздзілава Докшыцкага, Глушкавічы Лельчыцкага раёнаў. Яны вядомы практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі. У некаторых свірнах такога тыпу развіваліся падчэні ў выглядзе двух брусоў, што асноўваліся на кансольных выпусках верхніх вянкоў зруба (вв. Лучай Пастаўскага, Мураваная Ашмянка Ашмянскага р-наў). Пры асіметрычнай кампазіцыі свірна ўздоўж адной з падоўжных сцен рабілі галерэйку, якую разам са свірнам накрывалі агульнай двухсхільнай страхой (в. Караняты Ашмянскага р-на).
    Іншы архітэктурна-кампазіцыйны варыянт такога свірна ўтвараецца пры яго вальмавым (звычайна саламяным) пакрыцці. Пры тарцовым размяшчэнні ўвахода перад ім рабілі падчэні на двух ці чатырох слупах (вв. Шэні Пружанскага, Мяжаны Браслаўскага р-наў). Пры размяшчэнеі ўвахода ў падоўжнай сцяне падчэні маглі адсутнічаць, іх замяняла навісь страхі (в. Дамаптовічы Капыльскага р-на).
    8 ЦДГА БССР, ф. 31, воп. 3, спр. 152, л. 7 адв.; спр. 97, л. 10 адв.
    Болып складаную кампазіцыю мелі двухпавярховыя свірны, у якіх галоўным быў адзін з тарцовых фасадаў. Вядомы разнавіднасці такіх збудаванняў з двухсхільнымі і паўвальмавымі стрэхамі. Слупавыя падчэні ніжняга паверха з’яўляліся адначасова асновай верхняй галерэйкі, з якой траплялі ў верхняе памяшканне (вв. Вірышча Карэліцкага, Баравікі Валожынскага, Ліпнікі Навагрудскага р-наў). Гэтыя збудаванні мелі зграбныя прапорцыі, часам аздабляліся нескладанай разьбой (падзоры, ліштвы, шаляваныя дзверы і ініп.). З’яўленне верхняй галерэйкі звязана з тым, што абодва памяшканні свірна не злучаліся ўнутры лесвіцай, бо мелі рознае функцыянальнае прызначэнне. Таму трапіць на верхні паверх можна было толькі праз галерэю. У больш позні час з’явіліся свірны з унутранымі лесвіцамі, аднак галерэйкі ў іх традыцыйна захоўваліся. Двухпавярховыя свірны пірамідальна-цэнтрычнай кампазіцыі (з шатровымі пакрыццямі) часам мелі кансольна навісаючыя галерэі з аднаго або некалькіх бакоў збудавання (Клецк).
    Хлявы, аборы, адрыны, пуні ўяўлялі сабоіі звычайныя прамавугольныя ў плане збудаванні, накрытыя двухсхільнымі ці вальмавымі стрэхамі. Кантраст кампазіцыі ствараўся паміж сценамі і страхой, якая часам перавышала зруб па вышыпі (в. Япукі Докшыцкага р-на).
    Гумны, стадолы, токі, клуні вядомы ў двух асноўных канструкцыйных варыянтах — з вянковай і каркаснай канструкцыяй перакрыцця. Да архаічных тыпаў гумнаў і стадол, якія сустракаліся на поўдні Беларусі, можна далучыць цэнтрычныя ў плане (квадратныя, шасцігранныя) збудаванні, накрытыя шатровымі стрэхамі (вв. Ляскавічы Петрыкаўскага, Баянічы Любанскага, Грычынавічы Жыткавіцкага р-наў). Каля Турава і Ліобані сустракаліся гумны з двухсхільнымі стрэхамі «закотам»