Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
У другой палове XIX — пачатку XX ст., як і ў папярэднія перыяды, драўляная жылая забудова ў гарадах і мястэчках пераважала. Напрыклад, у гарадскіх паселішчах Гродзенскай губерні ў 1857 г. налічвалася 593 мураваныя і 8134 драўляныя дамы. Нават у такім буйным горадзе, як Брэст, было толькі 55 мураваных дамоў і 757 драўляных. Яшчэ болып паказальныя лічбы па павятовых гарадах. На 100 дамоў там прыпадала толькі 9 мураваных, у «заштатных» гарадах — 3 са 100 5. Прыкладна такая ж статыстыка характэрна і для іншых беларускіх губерняў.
Вялікая шчыльнасць гарадской забудовы прымусіла Сенат прыняць яшчэ ў 1832 г. спецыяльную пастанову аб тым, што сядзіба павінна займаць даўжыню вуліцы, не меншую за 10 сажняў (каля 21 м) 6. Аднак рэальна гэта пастанова не была праведзена ў жыццё. Устанаўліваліся і такія рэгламентацыі, што на ўсе ўзводзімыя жылыя будынкі павінны быць зацверджапыя губернскім архітэктарам планы і фасады. Аднак такая пастанова не выконвалася. Часта павятовыя землямеры даносілі свайму губернскаму начальству аб тым, што мясцовыя жыхары будавалі новыя дамы пад выглядам перабудовы старых. Прычым будавалі з дрэва, нягледзячы на афіцыйную ўстанову будаваць новыя дамы з цэглы. Гу-
5 Бобровскпй П. Гродненская губерння. СПб., 1863. Ч. 2. С. 737—739.
6 ЦДГА БССР, ф, 8, воп. 1. спр. 131, л. 2.
бернскія канцылярыі сачылі ў асноўным за будаўніцтвам буйных грамадскіх і культавых аб’ектаў. Што датычыць масавага народнага жылля, то яно развівалася стыхійна, на аснове мясцовых традыцый.
Паводле малюнкаў, гравюр, акварэлей, старых фатаграфій другой паловы XIX — пачатку XX ст. можна сказаць, што многія дамы ў гарадах і мястэчках вонкавым выглядам амаль не адрозніваліся ад традыцыйнага сялянскага жылля тых часоў (Петрыкаў, Мір Карэліцкага, Поразава Свіслацкага, Лебедзева Маладзечанскага р-наў, Камянец, Беразвечча каля Глыбокага, Чарнаўчыцы Брэсцкага, Зэльва, Талачын, Глыбокае, Гарадзішча Баранавіцкага, Гервяты Астравецкага р-наў і многія іншыя). Ад вясковай забудовы гарадская і местачковая адрознівалася большай шчыльнасцю. Часам дамы мелі высокія падмуркі (Гарадзішча), двары адносіліся да пагоннага тыпу. Такія ж дамы мы бачым на малюнках Занёманскага прадмесця Гродна Н. Орды, на старых фотаздымках Клецка, Мінска, Віцебска і іншых гарадоў.
I ўсё ж для гарадоў і мястэчак, як і ў папярэднія перыяды, былі характэрны і свае спецыфічныя тыпы жылля, у якіх цэнтральным элементам вулічнага фасада з’яўляліся ўваходныя дзверы і нярэдка ганкі (Клецк, Браслаў, Іванава, Гальшаны Ашмянскага р-на). Дамоў з падчэнямі ў адзначаны перыяд становіцца менш, аднак яны не знікаюць зусім, а будуюцца пераважна ў невялікіх мястэчках (Трабы Іўеўскага, Лунінец, Ішкалдзь Баранавіцкага, Івянец Валожынскага р-наў). Франтон галоўнага фасада як завяршаючы элемент кампазіцыі дома вырашаўся ўрачыста. Звычайна ў цэнтры размяшчалася адно ці два акенцы, што асвятлялі прастору паддашша. Яны аздабляліся складанымі па форме ліштвамі. Верхняя частка франтона часам аздаблялася разнымі выявамі з саляр-
нымі матывамі. Салярная арнаментыка пераважала ў палескіх гарадах і мястэчках (Пінск, Столін, Давыд-Гарадок, Тураў, Мазыр і інш.) і на захадзе Беларусі (Гальшаны Ашмянскага р-на). У Віцебску салярныя матывы трансфармаваліся ў геаметрызаваныя выявы — ромбы, квадраты, прамавугольнікі, якія ўтваралі дэкаратыўныя франтонныя фрызы. Такія матывы адзначаны на Магілёўшчыне — у Шклове і іншых месцах. У Магілёве франтоны разбіваліся на шэраг гарызантальных плоскасцей, кожная з якіх мела свой характэрны малюнак дэкору — раслінная вязь, трыліснікі, раслінныя махры, кругі, элементы ў выглядзе дэкаратыўнага лемяша, сэрцаў і інш. У тых рэгіёнах Беларусі, дзе традыцыйнымі былі вальмавыя стрэхі, аздабленне франтонаў не атрымала развіцця. Галоўнымі дэкаратыўнымі элементамі з’яўляліся ажурна выразаныя аконныя ліштвы, падзоры, глухія фрызы (Гомель, Мазыр і інш.). Пэўнае дэкаратыўнае значэнне мелі высокія ламаныя, ярусныя і мансардавыя дахі (в. Вязынь Вілейскага р-на) і моцна выступаючыя наперад на разных прафіляваных выпусках прычолкі, што аддзялялі зруб ад франтона (Нясвіж).
У канцы XIX — пачатку XX ст. склаўся арыгінальны тып дома, які сінтэзаваў рысы гарадскога і сельскага жылля. Для яго характэрны захаванне ўвахода ў падоўжнай сцяне будынка і асіметрычна размешчаны на вулічным фасадзе ганак (Магілёў, Шклоў, Чачэрск і інш.). Ганак багата аздабляўся разьбой, меў прафіляваныя, звычайна парныя ці здвоеныя калонкі. У матывах і формах дэкору гарадскога жылля прасочваюцца ўплывы ракако і ампіру.
Шчыльнасць гарадской і местачковай забудовы натуральна прыводзіла да выкарыстання паддашша як дадатковага жылля. Увогуле такія элементы, як мезанін, мансарда і іншыя надбудовы, асабліва характэр-
ны для гарадской жылой архітэктуры (Мінск, Свіслач, Мядзель, Слаўгарад і многія іншыя). У некаторых дамах сумяшчаліся мураваныя і драўляныя часткі. Так, у Магілёве, Міры, Навагрудку і ў іншых гарадах
185. Сядзіба ў в. Агарэвічы Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл. 2-я пал. XIX ст.
і мястэчках былі зафіксаваны дамы, ніжнія паверхі якіх зроблены з цэглы (звычайна яны прызначаліся пад склады, крамы, шынкі), а верхнія, жылыя — з дрэва. Верхнія паверхі часам аздабляліся галерэйкамі. Арыгінальную форму мае мезанін дома ў Слаўгарадзе, вырашаны ў выглядзе піраміды з чатырма шчытамі на фасадах.
У гарадской забудове даволі шырока былі распаўсюджаны асабнякі — жыллё заможных слаёў насельніцтва. Яны спалучалі рысы гарадскога дома і сядзібы. Некаторыя з іх мелі адзнакі ампіру і вырашаліся з манументальнымі порцікамі на галоўным фасадзе (Брэст, Мінск). Часам порцік замест франтона наверсе меў тэрасу, на якую можна было трапіць з мезаніна (Пружаны).
Арыгінальны асабняк у стылі
«мадэрн» захаваўся ў Бабруйску (1912). Ён аднапавярховы, Г-падобны ў плане, з мезанінам, які ўтвараюць чатыры амаль квадратныя ў плане памяшканні, злучаныя паміж сабой холам і невялікім калідорам. Тры памяшканні арыентаваны на галоўны, чацвёртае — на дваровы фасад. Бакавыя памяшканні мезаніна, працягваючы рызаліты, ствараюць разам з апошнімі вежападобныя аб’ёмы, завершаныя дахамі адмысловай формы, у аздабленні якіх выкарыстаны драўляная разьба і коўка. Цэнтральнае памяшканне рызаліта ўяўляе сабой паўавальны аб’ём з круглым акном у цэнтры шчыта, што выходзіць на галоўны фасад. Сцены звонку ашаляваны гарызантальна і вертыкальна, аформлены панелямі і ўстаўкамі з геаметрычным дэкорам (крыжавіны, прамавуголыіікі, квадраты). У выніку створана развітая прасторавая кампазіцыя, у якой прыёмы кантрасту і нюансу атрымалі надзвычай своеасаблівую трактоўку.
У традыцыях народнага дойлідства вырашаны дом лесапрамыслоўца ў г. п. Парычы (Светлагорскі р-н), збудаваны ў пачатку XX ст. з бярвенняў на высокім цагляным падмурку і завершаны вальмавым дахам. План яго кампактны, асіметрычны, памяшканні звязаны паміж сабой Г-падобным калідорам. Тры ганкі афармляюць процілеглыя фасады. Да аднаго з тарцоў прылягае паўкруглы эркер. Архітэктурны вобраз ствараецца кантрастным проціпастаўлепнем пеашалявапых сцен і разных ліштваў лучковых вокнаў, завершаных фігурнымі франтончыкамі з тонкімі разнымі расліннымі ўзорамі і выявамі львоў.
Цікавы прыклад спалучэння народных традыцый і элементаў псеўдарускага стылю — дом у Клімавічах (1867). Яго план кампактны, набліжаны да квадрата. Прыбудова ў паўночна-заходняй частцы надала дому рысы асіметрыі, аднак не адбілася на вырашэнні галоўнага фасада, які
мае сіметрычны характар. Яго павышаная (з мезанінам) цэнтральная частка дамінуе ў кампазіцыі. Яна завяршаецца дахам складанай формы, які на фасадзе ўтварае франтон у выглядзе какошніка. Аднапавярховыя бакавыя часткі завершапы трохвугольнымі франтонамі. У выніку стварылася кантрастная кампазіцыя, у якой важнае месца займае ажурная разная аздоба.
18G. Свіран у в. Кушляны Смаргонскага р-йа Гродзенскай вобл. Пач. XIX ст.
Цікавым разным аздабленнем вылучаюцца жылыя дамы пачатку XX ст. у Слаўгарадзе, Талачыне, Віцебску, Полацку і іншых гарадах паўночнага ўсходу Беларусі. Гэтыя раёны традыцыйна захоўваюць разам з усходнім Палессем вядучую ролю ў архітэктурнай разьбе і ў наш час.
Традыцыйную лінію развіцця адлюстравала жыллё шляхты ў засценках, аколіцах і невялікіх фальварках. Напрыклад, дом Равінскіх у засценку Мікулічы пад Навагрудкам, вядомы па фотаздымку 1898 г., уяўляў сабой традыцыйнае сялянскае трохкамернае жыллё, накрытае вальмавай саламянай страхой. Прыкладпа таксама выглядалі дамы фальваркаў Залучча Стаўбцоўскага і Магільна Уздзенскага раёнаў, якія ў
адрозненне ад папярэдняга збудавання мелі крытыя ганкі перад уваходамі на двух або чатырох слупах.
Больш складаныя па планіроўцы дамы мелі прыхожую, жылыя пакоі, сталовую, салон, буфетную, кабінеты, аранжарэю і іншыя памяшканні. Часам з домам блакіравалася кухня (в. Кунаса Нясвіжскага р-на). У кампазіцыйных адносінах гэтыя збудаванні былі блізкія да народнага жылля, адрозніваючыся ад апошняга толькі планіровачнай структурай і наяўнасцю перад уваходам ганка, які часам трансфармаваўся ў закрыты тамбур ці веранду (вв. Страла Дзятлаўскага, Замосце Жлобінскага р-наў, Просце пад Нясвіжам, Старынкі Ваўкавыскага р-на, Бердуны каля Пінска, Нагародавічы Карэліцкага, Азярэцк Аршанскага, Гатуўка Воранаўскага, Мураваная Ашмянка Ашмянскага р-наў, Скідаль і інш.). У аздабленні франтонаў і шчытоў ганкаў нярэдка выкарыстоўвалася архітэктурная разьба. Напрыклад, франтон ганка сядзібнага дома ў г. п. Высокае (Аршанскі р-н) упрыгожаны разным дэкорам, які імітуе двухпралётную арку з вісячай гіркай у цэнтры.
Арыгінальную архітэктурную трактоўку атрымаў сядзібны дом Ф. Багушэвіча ў в. Кушляны (Смаргонскі р-н). Ад традыцыйнага сядзібнага жылля ён адрозніваецца характарам анфіладнай плапіроўкі і размяшчэннем сенцаў пе ў цэнтры, a збоку дома. Галоўны фасад на ўсю шырыню афармляе галерэя на 10 слупах. Сядзібны дом у в. Агарэвічы (Ганцавіцкі р-н) мае Г-падобны план анфіладнага тыпу, накрыты вальмавым дахам, У якасці галоўнага вылучаны фасад большага крыла дома. У цэнтры ён аформлены чатырохкалонным ганкам. Да тарца гэтага крыла прылягае паўкруглая ў плане аранжарэя. Кароткае крыло мае свой аўтаномны ўваход з ганкам на двух слупах. Такім чынам, у планіроўцы і аб’ёмна-прасторавай кам-