Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Наплаўныя млыны болып сціплыя па памерах. Гэта невялікія прамавугольныя ў плане аб’ёмы пад двухсхільнымі або вальмавымі дахамі. Яны не мелі пры сабе плацін і ставіліся на высокіх палях пасярэдзіне рэк, дзе цячэнне было найболып хуткае. Кола рухалася натуральным цячэннем вады. Млын такога тыпу замаляваны Н. Ордай у маёнтку Седлішча (Валожынскі р-н) у 70-я гады XIX ст. Адносна простыя па канструкцыі млыны-плывякі сяляне часта будавалі самі (млын у в. Кароцічы Столінскага р-на). Недахопам млыноў такога тыпу было тое, што ўзімку, калі лёд скоўваў раку, яны прыпынялі сваю дзейнасць.
3 канца XIX ст. у млынах замест вадзяных колаў пачалі ставіць металічныя турбіны, якія давалі большы эфект работы. У архітэктурных адносінах такія млыны былі падобны на колавыя. Напрыклад, турбінны млын на р. Усяжа каля вёскі з аднайменнай назвай уяўляе развітае па кампазіцыі збудаванпе з брусоў «у лапу», пастаўленае на высокія палі. Да асноўнага прамавуголыіага ў плане двухпавярховага аб’ёма, накрытага высокім двухсхільным дахам, прылягаюць у тарцах два больш нізкія аднапавярховыя прырубы, крытыя таксама двухсхільнымі дахамі. Маляўнічы акцэнт кампазіцыі мльр на ствараў узняты на высокіх палях ганак, пакрыццё над якім працягвала агульны рух даху асноўнага аб’ёма.
У вёсках і фальварках, дзе не было праточных вадаёмаў, працягвалі будаваць конна-валовыя млыны, вядомыя з XVIII ст. Асноўным элементам такога млыпа з’яўлялася кола, насаджапае на тоўсты дубовы вал, пастаўлепы не вертыкальна, а з пэўным нахілам. Пад вагой вала ці каня паступальны рух кола з дапамогай шасцярных перадач трансфармаваўся ў вярчалыіы рух верхняга каменя-пастава. Такі млын пазываўся
«таптаком» ад таго, што жывёла як быццам тапталася на адным месцы. У інвентарах сядзіб і фальваркаў XIX — пачатку XX ст. зафіксаваны і іншыя тыпы конна-валовых млыноў.
3 канца XIX — пачатку XX ст. вядомы і так званыя паравыя млыны, дзе паставы праз адпаведныя перадачы рухала паравая машына, размешчапая ў асобнай прыбудове. Млын такога тыпу збярогся ў в. Крэва Смаргонскага раёна. Яго цікавым элементам з’яўляецца кансольна-бэлечны балкон у верхняй частцы галоўнага аб’ёма з пад’ёмным блокам. Сюды падавалі мяхі са збожжам, якія паступалі ў асноўнае загрузачнае памяшканне. Потым збожжа высыпалася ў «кашы», адкуль яно паступала па жорнавыя паставы.
Ветраныя млыны, або ветракі, вядомыя на тэрыторыі Беларусі з XVII ст., з другой паловы XIX ст. атрымалі асабліва шырокае распаўсюджанне. Яны будаваліся не толькі ў фальварках, але нярэдка і ў сялянскіх гаспадарках. На паўднёвым захадзе Беларусі пераважаў стрыжнёвы тып збудаванняў, а на ўсходзе — шатровы.
Адзін з найбольш простых стрыжнёвых ветракоў пабудаваны ў в. Верамееўцы Пінскага раёна. Гэта мініяцюрнае каркаснае, ашаляванае звонку збудаванне. Яго асновай з’яўляецца ўкапаны ў зямлю слуп, вакол якога вятрак паварочваецца да ветру. Цікавая канструкцыя ветрака на коле, пастаўленым на штандары, зафіксавана ў в. Святаполка Іванаўскага раёна.
Болып дасканалым варыянтам стрыжнёвага ветрака з’яўляецца млын так званага козлавага тыпу з крыжавінай (козламі), у аснове якога нерухома замацоўваўся вертыкальны стрыжань млына. Такі вятрак вырашаўся выцягнутым дагары квадт, ратным у плапе каркасным ашаляваным звонку корпусам, завершаным двухсхільным дахам, які часам з бо-
ку крылаў меў паўвальмавы схіл, a з процілеглага боку — навісаючы над ніжняй часткай аб’ёма шчыт (вв. Опаль Іванаўскага, Уласы Барапавіцкага, Паніквы Маларыцкага, Балоты і Бярозна Кобрыпскага р-паў).
У адрозненне ад «козлавых» шатровыя ветракі ўяўлялі сабой высокія вежападобныя збудаванпі з дзвюх частак: ніжняга нерухомага корпуса і верхняй «ізбіцы», або «шатра», якая гарызанталыіа паварочвалася пры дапамозе «вадзіл», або «матавіл», адносна нерухомай часткі. Ніжні гранёны каркаспы аб’ём, нярэдка ўстаноўлены на невысокім зрубным пастаменце, меў пахіленыя да цэнтра сцены, што зрокава надавала яму ўстойлівасць і рабіла прапорцыі збудаванпя больш вытанчанымі. Верхняя частка вырашалася ў выглядзе шатра (в. Сычы Брэсцкага р-на) або квадратнай ці васьміграннай невысокай «ізбіцы» з шатровым завяршэннем, сцены якой кансольна выступалі па-за межы сцен верхняй часткі нерухомага аб’ёма (вв. Кучын Кармянскага, Межаўка Слуцкага, Сямёнаўка Рэчыцкага, Ляды Жлобінскага р-наў). У выніку стваралася кантрастная вертыкальная цэнтрычнаярусная кампазіцыя.
Традыцыйнымі тыпамі грамадскіх збудаванняў, якія рубіліся з дрэва, па-ранейшаму заставаліся шынкі, корчмы, аўстэрыі, крамы, гандлёвыя рады, магазіны, гасціныя дамы і двары.
Невялікія вясковыя шынкі і корчмы яагадвалі двухкамернае жыллё і складаліся з сенцаў і шынковай хаты, ад якой часам адгароджвалі камору (в. Кулакі Капыльскага р-на). Местачковыя шынкі і корчмы былі падобпыя да мясцовага жылля і вырашаліся працяглымі карпусамі з уваходамі ў тарцах (вв. Крэва Смаргонскага, Міхалішкі Астравецкага р-наў). Больш развітыя тыпы корчмаў спалучалі ў адзіным прамаву-
гольным у плане корпусе шынковую хату, гасціпыя пакоі, заезд, вазоўню і іншыя памяшканні. Такі выгляд мае карчма ў Ашмянах. Яе нізкія зрубныя сцены каптрастуюць з высокім, удвая перавышаючым іх дахам паўвальмавай формы. У карчме ў в. Нача (Воранаўскі р-н) у цэнтры галоўнага фасада быў размешчаны праезд, які вёў да прыбудаванай у тыле корпуса карчмы вазоўні. Карчма ў мястэчку Гнезна (Ваўкавыскі р-н) мела паверсе мезанін, у якім былі размешчаны гасціныя пакоі. Галоўны фасад афармляў чатырохкалонпы порцік, які аддалена нагадваў адпаведныя ампірныя ўзоры. Стылізаваны порцік ампірнага тыпу афармляў галоўны фасад карчмы ў мястэчку Страча (Астравецкі р-н). Калі ў гарадскіх і сельскіх паселішчах у сувязі з абмежаванасцю тэрыторыі забудовы корчмы блакіраваліся з іншымі жылымі і гаспадарчымі збудаваннямі, то па-за межамі паселішчаў, на дарогах корчмы ўяўлялі сабой традыцыйныя двары з нязвязанымі яабудовамі. Такі выгляд меў карчомны двор ва ўрочышчы Выгада пры дарозе з Навагрудка ў Завоссе, зафіксавапы на фотаздымку 1898 г.
Крамы ўяўлялі сабой невялікія прамавуголыіыя ў плане збудаванні з вальмавымі або двухсхільнымі пакрыццямі і ўваходам у тарцовай сцяне вулічнага фасада. Адна з такіх крам збераглася ў в. Караняты (Смаргонскі р-н). Яна мае кансольна-бэлечныя падчэпі, якія навісаюць над уваходам і асноўваюцца на выпусках бэлек перакрыцця. Падчэні завяршае трохвугольны шчыт.
У некаторых гарадах крамы складалі цэлыя вуліцы або забудоўвалі гандлёвую плошчу (Капыль, Камянец, Лунінец і інш.). Іх галоўныя фасады вырашаліся са слуповымі падчэнямі і трохвугольнымі або ўсечанымі зверху дэкаратыўна ашаляванымі шчытамі і фраптонамі. У Століне невядомы мастак канца
XIX — пачатку XX ст. замаляваў крамы, якія былі прыбудаваны да падоўжных сцен жылых дамоў. Апошнія злучаліся паміж сабой праз праезды перамычкамі, накрытымі двухсхільнымі стрэшкамі.
У сувязі з тым што ратуш у другой палове XIX — пачатку XX ст. ужо не будавалі і яны фактычна страцілі сваё былое значэнне ў гарадскім ансамблі (асабліва гэта было характэрна для невялікіх гарадоў і мястэчак), галоўным збудаваннем гандлёвай плошчы сталі гандлёвыя рады. 3 павышэпнем іх горадабудаўнічай ролі некалькі змянілася і іх архітэктурнае вырашэнне. Калі рапей пераважалі гандлёвыя рады замкнёпай ці падковападобнай кампазіцыі, якія абкружалі плошчу па перыметру, то цяпер будуюцца рады пагоннага тыпу. Яны размяшчаліся ў цэнтры плошчы і ўяўлялі сабой працяглыя карпусы, расчлянёныя на шэраг крам, арыентаваных на абодва падоўжныя фасады; крамы будаваліся і ў тарцах коргіуса. Асноўным архітэктурна-пластычным матывам радоў з’яўлялася парадная слуповая галерэя, часам вырашаная ў ордэрных формах (в. Сіняўка Клецкага р-на, Пружаны 9 і інш.).
У даследуемы перыяд на галоўных дарогах будавалі пастаялыя двары, заезныя дамы, конна-паштовыя станцыі. Пастаялыя двары і заезныя дамы амаль нічым не адрозніваліся ад корчмаў і аўстэрый папярэдняга перыяду, толькі ў архітэктурна-планіровачнай структуры большае значэнне набылі гасціныя пакоі для падарожнікаў. Фактычна такія збудаванні ўяўлялі сабой гасцініцы са спрошчаным саставам памяшканняў. Вядомы праектны чарцёж пастаялага двара ў мястэчку Сіняўка (Клец-
9 Маюцца на ўвазе не мураваныя рады, якія існуюць цяпер, а драўляныя, спраектавапыя ў 60-я гады XIX ст. архітэктарам Саковічам.
кі р-н), складзены ў другой палове XIX ст. Пастаялы двор — квадратны ў плане комплекс з калодзежам у цэнтры. 3 боку вуліцы размяшчалася галоўнае збудавашіе гасцінічнага тыпу з жылымі пакоямі для пастаяльцаў і шынком. Перыметральную забудову двара за домам складалі стай-
ні і павеці, вырашаныя П-падобным планам. У архітэктурную аздобу галоўпага будыпка асцярожна ўведзепы некаторыя класіцыстычныя дэталі: лёгкія пілястры, франтоны над уваходам, руставаныя вуглы. Нягледзячы на гэта, у цэлым комплекс быў вырашаны ў традыцыях народнага дойлідства.
У другой палове XIX — пачатку XX ст. з дрэва будаваліся масты (у Магілёве, Гродна, Мінску), пуцеправоды, пакгаўзы і іншыя інжынерныя збудаванні, прамысловыя аб’екты, a таксама разнастайныя грамадскія будынкі: школы, аптэкі, вакзалы (напрыклад, Лібава-Ромеяскі вакзал у Мінску), астрогі (турмы), будынкі для павятовага адміністрацыйнага кіраўніцтва (так званыя прысутныя месцы), гарадскія і сельскія бальніцы, лясніцтвы і г. д. У іх архітэкту-
ры знайшлі выяўленне, з аднаго боку, традыцыі народнага дойлідства, з другога — афіцыйныя архітэктурпыя кірункі тых часоў. У цэлым гэтыя
187. Брама ў г. Давыд-Гарадку.
1-я пал. XIX ст.
Рэканструкцыя A. М. Кулагіна
збудаванні вывучаны даследчыкамі пакуль што надзвычай слаба.
Культавае дойлідства другой паловы XIX — пачатку XX ст. развівалася разнастайна. 3 аднаго боку, для яго характэрна захаванне традыцыйеых старажытных прыёмаў і форм, з другога — распрацоўка новых архітэктурна-мастацкіх прыёмаў, шырокае выкарыстанне форм мураванай архітэктуры, архітэктурна-мастацкіх традыцый іншых народаў.
У 20—30-я гады нашага стагоддгя на Браслаўшчыне зафіксаваны разгіыя крыжы. Гэта высокія крыжовыя канструкцыі, ствалы якіх ніжэй перакладзін упрыгожаны арнаментальнай геаметрычнай разьбой (кругі, ромбы, трохвугольнікі і ініп.). 3 вялікім густам выконваліся невялікія прыдарожныя каплічкі ў вы-