Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Зафіксаванае этнографамі ў другой палове XIX — пачатку XX ст. традыцыйнае беларускае сялянскае жыллё мела агульныя рысы, перш за ўсё ў планіроўцы, канструкцыі і кампазіцыі. Сялянская хата гэтых часоў уяўляла сабой зрубнае збудаванне без падклеці, ставілася падрубамі на зямлю, штандары ці камяні, накрывалася двухсхільнай або чатырохсхільнай страхой з драпіц або саломы. Паводле планіроўкі хаты падзяляліся на два асноўныя тыпы: двухкамерны, калі да жылога памяшкання прыбудоўваліся «халодныя» сенцы, і трохкамерны, у якім сенцы злучалі жылое памяшкапне з каморай, клеццю, варыўнёй ці два жылыя памяшканні. Больш архаічпая аднакамерная хата без сенцаў, якая часам сустракалася ў бяднейшых сялян.
У выніку этнаграфічных даследаванняў 50—70-х гадоў нашага стагоддзя вылучана некалькі лакальных варыянтаў традыцыйнага сялянскага жылля Беларусі, якія склаліся ў дакастрычніцкі перыяд. Сярод іх найбольш значнае месца займаюць сярэднебеларускі, паўночна-ўсходні і ўсхоцні, а таксама паўдпёва-заходні3. Для сярэднебеларускага жылля характэрны канструкцыі рубкі зруба «ў чашку», радзей «V лапу» (пераважна з пачатку XX ст.), страха на кроквах, выкарыстанне ў якасці матэрыялу пакрыцця саломы і дрэва. Планіроўка хаты двухкамерная з вылучэннем у сенцах каморы. Бытавалі як пагопныя, так і вянковыя сядзібы, прычым
3 Беларускае народнае жыллё. С. 93—98.
найбольш шырока, чым у іншых раёнах Беларусі, былі прадстаўлены іх пераходныя варыяпты — двухрадны пагон, П-падобныя, Г-падобныя, a таксама сядзібы з нязвязанымі пабудовамі. У формах пакрыцця пераважала двухсхільная страха, але на захадзе арэала (Лідскі, Ашмянскі, Гродзенскі р-ны) стрэхі мелі ўсечаныя фраятоны з залобкамі. У пачатку XX ст. на Гродзеншчыне зафіксавана ўскладненне плапіроўкі традыцыйнага жылля.
Жыллё паўночна-ўсходніх і ўсходніх раёнаў Беларусі вылучаецца традыцыйнай страхой «закотам», архаічнымі прыёмамі пакрыцця саломай «пад колас». У вонкавым афармленні жылля тут раней, чым у іншых раёнах Беларусі, з’явіўся ганак. У планіроўцы двароў найболып распаўсюджаны вянковыя сядзібы з агароджамі з бярвення і шчытавымі дашчанымі варотамі. Гэты рэгіён вылучаецца таксама бытаваннем лазняў як асобных збудавапняў. На поўдні Гомельшчыны (Мазырскі, Ельскі, Гомельскі і іншыя р-ны) склаўся тып хаты кампактнай планіроўкі з вальмавай або нават іпатровай страхой. У гэтых раёнах, асабліва на ўсходзе Гомельшчыны, развівалася архітэктурная разьба ў вонкавым аздабленні пароднага жылля.
Заходняе Палессе найбольш выразна адрозніваецца ад іншых беларускіх рэгіёнаў як у канструкцыйных прыёмах будаўніцтва, так і ў планіроўцы і кампазіцыі пародпага жылля. Іменна тут будавалі хаты не з бярвенняў, а з дыляў, з вугламі «ў каню». Стрэхі былі як двухсхільнымі, так і вальмавымі, прычым шырока вядомы пераходныя іх формы: з ппычолкамі, дымнікамі, залобкамі. Яны мелі канструкцыю на кроквах. Як адметную з’яву планіроўкі можна адзначыць злучэнне жылога памяшкання і варыўні сенцамі, што для іншых тэрыторый Беларусі не было характэрна.
Такім чынам, жылая сялянская архітэктура не была рэакцыйнай застойнай з’явай, а, наадварот, гэта быў працэс у пэўным сэнсе дынамічны, дзе традыцыі і новыя рысы прыводзіліся ў дыялектычную адпаведнасць з усімі сацыяльнымі і этпакультурнымі з’явамі, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі.
Адзначаныя лакальныя варыянты жылля, безумоўна, не вычэрпваюць усяго багацця іх кампазіцыйных тыпаў. Розныя рэгіёны нарадзілі свае арыгінальныя прыёмы стварэння архітэктурнай формы пры еднасці агульных канструкцыйных сродкаў.
Надзвычай архаічнымі прыёмамі адрозніваліся «курэні» Прыпяцкага Палесся, якія ўяўлялі сабой часовае жыллё лесапрамыслоўцаў і паляўнічых. Гэта цэнтрычныя ў плане збудаванні пірамідальнай кампазіцыі з адтулінай уверсе для выхаду дыму ад вогяішча, раскладзенага ў цэнтры жытла (в. Дарашэвічы Петрыкаўскага р-на). Такія тыпы жылля існавалі тут яшчэ з часоў ранняга жалезнага веку.
Традыцыйны для цэнтральных, паўночных і некаторых паўднёвых раёнаў Беларусі тып жылля адлюстроўвае хата ў в. Барыскавічы (Мазырскі р-н), зафіксаваная Н. I. Лебедзевай у час яе экспедыцыі 1927 г. па Палессю 4. Прамавугольны ў плане зруб хаты з бярвенняў (вуглы з астаткамі) звонку не меў ніякай аздобы. Тарэц зруба завяршаўся трохвугольным «закотам», з якога выступалі вонкі канцы падоўжных жэрдак-свалок. На іх укладваліся драніцы, якія знізу стрымліваліся ад спаўзання шырокімі гарызантальнымі дошкамі-закрылінамі, замацаванымі ў «круччах» — Г-падобных натуральных суках, што ўрубаліся ў піжнія свалокі. Драніцы адпаго са схілаў страхі напускаліся зверху па
4 Лебедева Н. II. Жялшце я хозяйственпые постройкн Белорусской ССР. С. 48.
драніцы другога схілу, каб засцерагчы вільчак ад ападкаў. 3 трох бакоў зруб быў абнесены земляной прызбай. Да жылога зруба з дапамогай дзвюх шул прыбудаваны трысцен, накрыты саломай.
Архітэктурны вобраз гэтага збудавання надзвычай лаканічны і выразны. Тут пяма ніводнай дэталі, якая б не мела строга функцыянальпага прызначэння. Кампазіцыя будуецца на кантрастных суадносінах паміж аб’ёмнымі вянкамі зруба і плоскім пакрыццём. Мапатонпасць нарастапня вянкоў уверх перарываецца трыма асіметрычна размешчанымі ў двух сумежных сценах вокнамі. Іх размяшчэнне адпавядае структурнай арганізацыі інтэр’ера хаты: два «кутпія» акны асвятлялі самае важнае месца ў хаце — покуць, «прыпечнае» акно асвятляла рабочую зону гаспадыні каля печы.
Традыцыя рабіць у хаце толькі тры акны бытавала і ў заходніх раёнах Беларусі. Такую хату, напоыклад, мы бачым на гравюры 1869 г. «Возера Свіцязь». У некаторых мясцовасцях вокнаў на тарцовых вулічных фасадах не рабілі (в. Ражкоўка Камянецкага р-на), што было звязана з пэўнымі заканадаўчымі рэгламентацыямі.
3 паяўленнем кроквеннай канструкцыі вырашэнне тарцовай часткі двухсхільнай страхі некалькі відазмяняецца. Перанясенне асноўнай пагрузкі ад перакрыцця з тарцовых сцен на падоўжныя прыводзіць да развіцця шчыта, які ў адрозненне ад ранейшага «закота» ўжо не заўсёды з’яўляецца працягам плоскасці таоцовай сцяны. Ён заглыбляецца або выдаецца наперад, ствараючы своеасаблівую кансольна-бэлечную падчэнь перад вулічным фасадам хаты. Тым самым узмацняецца святлоценявая кантрастная малэліроўка фасада (вв. Сырмеж Мядзельскага, Чудзін Ганцавіцкага р-наў). Далейтпае павышэнне акпэнтнай полі шчыта ў кампазіцыі ўсяго збудавання
выяўляецца ў развіцці прычолка, які аддзяляе шчыт ад тарцовай сцяны, ва ўзбагачэнні поля шчыта мастацкай укладкай шалёўкі, у аздабленні лабавых дошак вільчакамі (вв. Паленчыцы Пінскага, Вялікі Ражан Салігорскага р-наў). Дэкаратыўны характар мае зашыўка шчыта чаротам (в. Лосічы Пінскага р-на) і плятнёвай канструкцыяй (г. п. Мір Карэліцкага р-на).
Архітэктурны вобраз хат з вальмавым пакрыццём фарміруецца ўжо на іншай аснове. Так, кампазіцыя хаты ў в. Хабовічы (Кобрынскі р-н) будуецца на аснове выразнага кантрасту паміж адносна нізкімі сценамі і высокай пластычнай саламянай страхой, вышыня якой большая ў паўтара раза за вышыню зруба. Малюнак некалькі аморфнай па форме страхі актывізуецца за кошт афармлення вуглавых схілаў «закалоснікамі» ў выглядзе шэрагу паўкруглых саламяных прыступак, якія падкрэсліваюць рух страхі ў вертыкальным напрамку.
Трэба сказаць, што вальмавае пакрыццё хаты пайбольш адпавядала яе франтальнай кампазіцыі. Але яе традыцыйная пастаноўка тарцом да вуліцы перашкаджала стварэнню выразнага вулічнага фасада. Кампрамісным вырашэннем такой «канфліктнай» сітуацыі было стварэнне з боку вуліцы вуглавых падчэняў (в. Бярозна Кобрынскага р-на) або замена на вулічным фасадзе вальмы паўвальмавым схілам з усечаным зверху шчытом (в. Паленчыцы Пінскага р-на). Арганічнасць форм вальмавых і паўвальмавых стрэх дасягалася толькі ў дварах з нязвязанымі пабудовамі, асабліва ў тых выпадках, калі была магчымасць вылучыць цэнтр падоўжнага (а не тарцовага) фасада слуповым ганкам або тамбурам (вв. Мяжаны Браслаўскага, Ліпнікі Шчучынскага, Навасёлкі Ваўкавыскага р-наў).
У другой палове XIX — пачатку XX ст. пэўныя змены адбываюцца і
ў вырашэнні традыцыйнага інтэр’ера хаты. Этнографы зафіксавалі розныя этапы яго развіцця. Найбольш архаічнай можна лічыць такую структуру інтэр’ера, дзе пакрыццё драніцамі па свалоках адначасова з’яўлялася і перакрыццём хаты, г. зн. яе столлю. На Палессі (в. Гарадная Столінскага р-на і інш.) такая столь-страха паступова трансфармавалася ў скляпеністую столь з трох плоскасцей дзякуючы паніжэнню ўзроўню верхніх свалок і ўзвядзенню над такой столлю двухсхільнай страхі на кроквах. Канчатковым этапам гэтай эвалюцыі была плоская столь на «траме» — рэмінісцэнцыі каньковай свалокі, паніжанай да ўзроўню верхняга вянка зруба. Такім чынам, замена вянковай канструкцыі страхі кроквеннай прывяла да з’яўлення плоскай столі, якая аддзяляла інтэр’ер жылога памяшкання ад паддашкавай часткі. Эвалюцыя інтэр’ера хаты адбывалася ў розных рэгіёнах Беларусі асінхронна і хутчэй там, дзе бытавалі вальмавыя або паўвальмавыя кроквенныя саламяныя стрэхі. У тых рэгіёнах, дзе пераважалі архаічныя канструкцыі стрэх «закотам», устойліва бытавалі і старадаўнія прыёмы вырашэння інтэр’ера з сумешчаным скляпеністым перакрыццём.
Традыцыйны інтэр’ер жылога памяшкання ўтваралі нешматлікія элементы. Каля ўваходу размяшчалася печ, па дыяганалі ад яе знаходзілася «покуць», ці чырвоны кут, са сталом і ўслонам, дзе сыходзіліся дзве нерухома прымацаваныя да падоўжнай і тарцовай сцен лавы: кутняя і прыпечная. Прастору ад печы да тарцовай сцяны займалі спальныя нары — пол. Часам над полам узвышаліся палаці — другі спальны ярус. Пры печы рабілі «палкі». Такі інтэр’ер падрабязна апісаны ў этнаграфічнай літаратуры. 3 канца XIX ст. назіраюцца некаторыя відазмяненні ў традыцыйным інтэр’еры. Напрыклад, печы вусцямі выводзілі ў сенцы, у жылым памяшканні перагародкай
вылучаўся спальны алькоў (алькеж), з’явіліся кухні. Аднак усё гэта не закранула большасці збудаванняў і новаўвядзенні былі характэрны ў асноўным для жылля заможнага сялянства. У другой палове XIX ст. вызыачыўся працэс замены курных печаў «белымі» з дымаходамі, што склала перадумовы для істотнага змянення інтэр’ера сялянскага жылля.