Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
(вв. Валасовічы Акцябрскага, Грабава Жыткавіцкага р-наў). Спалучэнне такіх дзвюх форм пакрыцця атрымала цікавую трактоўку ў гумнах і стадолах з прамавугольным плапам і чатырохсхільнаіі страхой вянковай канструкцыі «ў рэж» (в. Вайткевічы былога Столінскага пав.). На Любаншчыне і Случчыне адзначана будаўніцтва пяцігранных гумнаў (в. Таль Любанскага р-на), а таксама прамавугольных у плане са зрэзанымі вугламі (в. Лучнікі Слуцкага р-на). Некаторыя даследчыкі, напрыклад К. Машынскі, звязвалі паходжапне форм гэтых збудаванняў з тыпамі старажытнага жылля. Была нават сфармулявана тэорыя, згодна з якой спачатку жылыя і гаспадарчыя збудаванпі развіваліся сінхронна, захоўваючы паміж сабой падабенства. Аднак потым хаты атрымалі новы імпульс развіцця і «адарваліся» ад гаспадарчых збудавапняў. Апошнія ж захоўвалі архітэктурныя вобразы старадаўніх жылых пабудоў.
Іншым шляхам развівалася архітэктура гумнаў і стадол з каркасным перакрыццём на сохах. Іх архаічныя формы таксама маюць старажытнае паходжанне.
На паўднёвым захадзе Беларусі існавалі стадолы, якія мелі выгляд высокай вальмавай страхі без сцен (в. Астрамечава Брэсцкага р-на). Аснову апорных канструкцый такіх стадол-стрэх складалі сохі, размешчаныя ў адзін або два падоўжныя рады. Пры аднарадным размяшчэнні сох апошнія неслі каньковую жэрдзь-кладзь, якая з’яўлялася вільчаком страхі. Пры двухрадным размяшчэнні сох кожная пара злучалася папярочнай бэлькай, у цэнтры якой ставіўся дзядок. Дзядкі песлі кладзь. На кладзь навешваліся тонкія кроквы-ключы, якія з’яўляліся асновай паплёту страхі. У цэнтры збудавання выбіваўся з гліны ток, па баках рабіліся застаропкі (або прыстаронкі), дзе захоўвалі пеабмалочапыя снапы. Болып развітыя ты-
пы ўяўляюць збудавашіі са сценамі вянковай, каркаснай або мяшанай вянкова-каркаснай канструкцыі (тарцовыя часткі сцен зрубныя, a падоўжныя — замётам у шулы) і двухсхільным, вальмавым ці паўвальмавым пакрыццём з саломы, гопты, драпіц (вв. Кушляпы Ашмянскага, Мяжапы Браслаўскага, Сырмеж і Старлыгі Мядзельскага, Кабакі Бярозаўскага р-наў). Пакрыццё па свайму аб’ёму пераважае над адпосна нізкімі сценамі. Звычайна рабілі двое варот у тарцах, адпак вядомы збудавапні з аднымі, трыма і нават чатырма варотамі. На Століншчыне (в. Стахава і інш.) уздоўж адной з падоўжпых сцен стадолы рабілі слуповыя падчэпі.
Асеці будавалі ў два ярусы. Цёплае паветра ад курнай печы, размешчанай у ніжнім ярусе, праз шчыліпы перакрыцця паступала ў верхпі ярус, дзе ставілі снапы. Такія збудаванні былі пашырапы пераважпа на ўсходзе Беларусі. Існавалі і болып прымітыўныя сушні — ёўні, дзе печ і памост для сушкі снапоў размяшчаліся ў адным памяшканні. На паўднёвым захадзе Беларусі сушні ў сялян былі рэдкай з’явай. Тут збажыну сушылі пераважна ў азяродах.
Сялянскія варыўні і істопкі ўяўлялі сабой невялікія аднакамерпыя курныя хаткі з нізкімі дзвярыма і маленькімі валаковымі акенцамі (в. Пухавічы Жыткавіцкага р-на). На паўночным усходзе Беларусі сяляне будавалі лазні — аднаці двухкамерныя зрубныя збудаванні з курнай печчу ўнутры. Іх звычайна размяшчалі каля вадаёмаў. Нярэдка лазні выкарыстоўвалі і як сушні.
Архітэктура службовых і гаспадарчых збудаванняў фальваркаў захоўвала традыцыйныя рысы. Сядзібныя пабудовы ад сялянскіх адрозніваліся буйпейшым маштабам, развітасцю кампазіцыі, больш шырокім выкарыстаннем дэкору.
Характэрнымі сядзібнымі збудавашіямі былі флігелі, так звапыя
афіцыпы. Яны выконвалі разнастайныя функцыі: служылі жыллём для чэлядзі, іх прыстасоўвалі пад кухні, пякарні, гасціныя хаты і г. д. Рысамі народнага дойлідства адметны пякарня сядзібы ў в. Калдычава (Баранавіцкі р-н), чалядны дом сядзібы ў в. Варняны (Астравецкі р-н), флігель сядзібы ў в. Багданава (Валожынскі р-н). Гэта працяглыя, прамавугольныя ў плапе аднапавярховыя збудаванні, накрытыя высокімі паўвальмавымі дахамі, якія ўтвараюць па тарцовых фасадах усечаныя зверху пічыты і франтоны. Флігель сядзібы ў в. Кухцічы (Уздзенскі р-п) — фактычна невялікі аднапавярховы прамавугольны ў плане сядзібны дом, упрыгожаны на галоўным фасадзе адмыслова вырашаным слуповым ганкам.
Разнастайныя планіровачныя і кампазіцыйныя прыёмы ўласцівы архітэктуры сядзібпых свірнаў, скарбніц, спіхлераў і лямусаў. Найболып простыя з іх уяўлялі сабой невялікія адназрубныя збудаванпі з галерэйкамі на тарцовых фасадах (в. Ахрэмаўцы Браслаўскага р-на). Слупам галерэі часам надавалі складаную прафіліроўку, што вылучала яе як найбольш пластычна значымы элемент кампазіцыі ўсяго збудавання (в. Прастаньшчына пад Лідай). Масіўныя дубовыя дзверы, збітыя грубымі кавальскімі цвікамі з дошак «у елку» або «ў ромбы», з разнастайнымі па форме ручкамі, клямкамі і іншай кавальскай фурнітурай памастацку акцэнтавалі ўваход у збудаванне (в. Бараціна Баранавіцкага р-на).
Болып развіты тып свірнаў і спіхлераў — доўгія аднапавярховыя манументальна вырашаныя збудаванні, якія нярэдка ставілі на высокіх падмурках і цокалях. Унутры япы падзяляліся па пекалькі адсекаў, мелі вонкавыя галерэі ўздоўж усяго бакавога фасада або толькі яго цэптральпай часткі (г. п. Тураў Жыткавіцкага р-на, вв. Новы Пагост
Міёрскага, Чомбрава Карэліцкага р-наў і інш.). 3 элементаў аздабленпя можна адзначыць разныя падзоры, дэкаратыўныя тарцовыя шчыты, флюгеры, прафіляваныя карнізы, капітэлі калонак. Блізкую да іх кампазіцыю меў двухпавярховы сядзібны свіран у в. Крухавічы Клецкага раёна. У ім галерэя на 11 калонах была ўтворана толькі ў аб’ёме першага паверха. Падоўжная сцяпа другога паверха, расчлянёная нізкімі паўцыркульнымі вокпамі, асноўвалася па калонах галерэі. У выніку стварылася кантрастная кампазіцыя галоўнага фасада, пабудаваная на проціпастаўленні амаль глухой плоскасці сцяны другога паверха і адкрытай ніжняй галерэі, пластыка якой узбагачалася актыўнай святлаценню. Высокі аб’ёмісты паўвальмавы дах быццам абагульняў усю кампазіцыю і надаваў ёй лагічпую завершанасць.
На такіх жа прынцыпах кантрасту масіўнага буйнамаштабпага аб’ёму і лёгкіх ажурных элементаў аздаблення пабудавана кампазіцыя спіхлера ў Радзівілімоптах (в. Чырвоная Зорка Клецкага р-па). Асаблівасці яго размяшчэныя ў палацавапаркавым апсамблі прадыктавалі дойліду вылучыць у якасці галоўнага не падоўжны, а тарцовы фасад, арыентаваны ў бок палаца. Ён расчлянёны на чатыры ярусы, кожны з якіх мае спецыфічныя сродкі аздаблення. Першы ярус, утвораны масіўнай бутавай муроўкай, выглядае зрокава цяжкім. У другім ярусе сцены расчляняюць паўцыркульныя вокны. Асноўны мастацкі акцэнт трэцяга яруса стварае ажурны ганак. Нарэшце, чацвёрты ярус — трохвугольны франтон, што навісае кансольна над ніжнімі ярусамі і завяршаецца ажурнай вежкай з флюгерам і звонам. Такім чыпам, пластычная насычанасць кампазіцыі, аблегчанасць форм нарасталі знізу ўверх. Гэта стварала і кантраст, і актыўны рытм фасада.
Трэба сказаць, што выкарыстанне галерэй і ганкаў было надзвычай характэрна для архітэктуры свірнаў і спіхлераў, прычым не толькі буйнамаштабных, але і адносна невялікіх. Такія збудаванні зберагліся ў вв. Людзвіноў Петрыкаўскага раёна і Альба пад Нясвіжам.
Яшчэ ў большай ступені матыў галерэі быў уласцівы архітэктуры сядзібных лямусаў. Сярод іх у адзначаны перыяд вядомы два кампазіцыйныя варыянты: фраптальная двух’яруспая кампазіцыя з двух’яруснай слуповай галерэяй уздоўж аднаго з падоўжных фасадаў (в. Галынка Клецкага р-на) і цэнтрычная з кругавой галерэяй (вв. Бірукі Міёрскага, Вялікае Мажэйкава Шчучынскага р-наў). Блізкую да цэнтрычных лямусаў кампазіцыю мелі некаторыя сырніцы, кузні і інш.
Некаторыя тыпы сядзібных збудаванняў мелі вежападобныя або цэнтрычна-ярусныя кампазіцыі. У выглядзе васьмігранных аб’ёмаў, завершаных пірамідальнымі дахамі, часам вырашаліся паркавыя павільёны і гаспадарчыя збудавашіі (вв. Лаздуны Іўеўскага, Яшчуны Ашмянскага р-наў). Цікавую вежападобную кампазіцыю з нахіленымі да цэнтра сценамі і шатровым пакрыццём мела квадратная ў планс вяндлярпя ў в. Янікі пад Барысавам. Сядзібная галубятпя ў в. Вялікі Двор на Навагрудчыне ўяўляла сабой квадратны ў плане аб’ём, абнесены па перыметру слуповай галерэяй. Над цэнтрам яе пакрыцця ўзвышалася вежа галубятні з адтулінамі для галубоў у сценах. Блізкую кампазіцыю мела галубятня ў сядзібе Манькавічы пад Столінам, збудаваная ў тэхніцы «прускага муру». Сядзібная галубятня ў в. Крыкалы Пастаўскага раёна мела рытмічную цэнтрычна-ярусную кампазіцыю, у якой чаргаваліся вертыкальныя часткі і іх пакрыцці: кожны наступны ярус быў меншым па вышыні і памерах у плане за ніжні, у
выніку чаго стварыўся выразны рытм кампазіцыі збудавання.
Сярод вытворчых драўляных збудаванняў пайбольш масавымі былі млыны. Існавала значная колькасць іх разнавіднасцей: мукамольныя, валюшні, млыны-рудні, паперні і іпш. Па асаблівасцях работы і канструкцыі яны падзяляюцца на дзве вялікія групы: вадзяныя і ветраныя.
Вадзяныя млыпы будавалі не толькі на буйных і сярэдніх, але і на малых рэках, праточных азёрах, балотах. Традыцыйна развіваліся два тыпы вадзяных млыноў: калёсныя і наплаўныя. Для першых рабілася запруда з плацінай і грэбляй. Вада па спецыяльных лотаках паступала знізу ці зверху на лопасці млыновага кола (у залежнасці ад гэтага існавалі колы верхняга ці ніжняга «бою»), ад якога вярчальны рух праз сістэму валоў і шасцерняў перадаваўся на жорны. Унутры млын падзяляўся на некалькі ярусаў. Уверсе знаходзілася загрузачнае памяшканне, адкуль зерпе ссыпалася ў драўляныя кашы, размешчаныя над паставамі жорпаў.
Многія млыны былі значнымі па маштабу манументальнымі збудаваннямі, у якіх спалучаліся некалькі рознавялікіх аб’ёмаў, завершаных вальмавымі, двухсхільнымі і аднасхільнымі дахамі (в. Клейнікі Брэсцкага р-на). Другія ўяўлялі сабой кампактныя прамавугольныя ў плане высокія збудаванпі пад двухсхільнымі дахамі (в. Банцараўшчына Мінскага р-на). Для некаторых сядзібных млыноў характэрна афармленне галоўнага ўвахода манументальным ганкам або порцікам (в. Варонча Карэліцкага р-на). Частка млыноў мела высокія падмуркі і цокалі з грубога бутавага камепня, якія кантрастна спалучаліся са зрубнымі надбудовамі (в. Жодзішкі Смаргонскага р-на). Часам муроўка мела дэкаратыўпы характар, што павышала пластычныя якасці збудавапня (в. Зарачча Браслаўскага р-на).