Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
шага стагоддзя галерэя заменена тамбурам). Мячэць у Асмолаве мела болып «звыклы» для беларускага дойлідства выгляд: прамавугольнае ў плане збудаванне, накрытае вальмавым дахам, цэнтр якога ўвенчваў невысокі каркасны чацверыковы мінарэт, завершаны шатровым дахам. Трэба сказаць, што татарскае насельніцтва Беларусі ў значнаіі меры асімілявалася ў беларускім асяроддзі, прыняло яго мову і культуру (аб гэтым сведчаць, напрыклад, так зваяыя кітабы — кнігі, напісаныя на беларускай мове арабскім пісьмом). Таму і пры стварэнні мячэцей татары карысталіся пераважна тымі формамі, якія выпрацавала беларускае народнае доіілідства.
Разам з традыцыйнымі кірункамі ў культавым драўляным дойлідстве другой паловы XIX— пачатку XX ст. мелі месца і шматлікія кірункі, звязаныя з перапрацоўкай форм стьтляў неабарока, ампіру і неакласіцызму,
псеўдарускага стылю, неаготыкі і «мадэрна».
Прыкладам адраджэішя барочных форм у драўляным культавым дойлідстве другой паловы XIX ст. з’яўляецца Ілынская царква ў в. Велямічы Столінскага раёна. Яна збудавана ў 1881 г. як трохзрубная з трыма адкрытымі ўпутр вярхамі. У 1888 г. да бакавых сцен галоўнага аб’ёма далучаны дзве прамавугольныя ў плане прыбудовы, у выніку чаго царква набыла крыжова-цэнтрычную пяціверхавую кампазіцыю. Відаць, будаўнікі першапачаткова імкнуліся наблізіць яе формы да цэркваў барочнага тыпу ў вв. Леніна (Жыткавіцкі р-н) і Рубель (Столінскі р-н), а потым — да царквы ў в. Кажан-Гарадок (Лунінецкі р-н). Гэтыя збудаванні з’яўляліся вызначальнымі на асноўных этапах усходнепалескай школы дой-
192. Ільінская царква ў в. Велямічы Столінскага р-на Брэсцкай вобл. 1881
лідства другоіі паловы XVIII— пачатку XIX ст. Аднак падабенства з імі атрымалася чыста фармальнае, і царква ў Велямічах знамянуе ўжо пэўны крок назад ад познебарочных традыцый канца XVIII— пачатку XIX ст. Захавана толькі знешняе фармальнае падабенства ярусных аб’ёмаў і купальных завяршэнняў. Знік характэрны прыём пастаноўкі паміж двума васьмерыкамі чацверыка ў вырашэнні кампазіцыі цэнтральпага аб’ёма. Увогуле формы гэтага збудавання больш сухія, схематычныя і малавыразныя, чым формы адзначаных познебарочных збудаванняў. Тым не менш гэты архітэктурны твор, размешчаны ў цікавым прыродным ландшафце, з развітай кампазіцыяй плана і завяршэннямі робіць вялікае эстэтычнае ўздзеянне.
У пэўнай частцы культавых збудаванняў другой паловы XIX — пачатку XX ст. можна адзначыць рысы позняга класіцызму, асабліва ампіру. Яны дапаўняліся рысамі неакласіцызму, які захапіў рускую архітэктуру таго часу. Класіцыстычныя формы ў драўляным дойлідстве падвяргаліся вельмі значнай перапрацоўцы. Часцей за ўсё класіцыстычна-ампірныя рысы абмяжоўваліся выкарыстаннем порціка ў аздабленні фасада, часам адвольна трактаванага. Адзнакі класіцызму можна таксама ўбачыць у купальных пакрыццях царкоўных вярхоў і званіц, у арачных вокнах з паўцыркульнымі завяршэннямі, у аздабленні аконных праёмаў франтончыкамі і плоскімі сандрыкамі, у рустоўцы вуглоў, у выкарыстанні прафіляваных карнізаў і г. д. (Троіцкая царква ў Быхаве, Пакроўская царква ў в. Вялікія Лазіцы Шклоўскага р-на, царква Ушэсця ў Століне, цэрквы ў вв. Германавічы Шаркоўшчынскага, Глыбоцкае Гомельскага р-наў).
Аднак найбольшы ўплыў на афіцыйную праваслаўную культавую архітэктуру зрабіў псеўдарускі стыль, у якім бачылі зварот да «нсконно
православных» архітэктурных форм. Пашырэнне гэтага стылю ў беларускім дойлідстве адпавядала і палітыцы русіфікацыі, якая паслядоўна праводзілася, асабліва шырока пасля паўстання 1863—1864 гг. Аднак штучны перанос маскоўскіх ці ноўгарадскіх архітэктурных форм на беларускую глебу далёка не заўсёды прыводзіў да дасканалых архітэктурна-пластычных вырашэнняў. Тым не менш шырэйшае, чым раней, выкарыстанне дэкору ў аздабленні фасадаў у некаторых збудаваннях мела і пэўныя станоўчыя вынікі.
Рэгламептаваным тыпам праваслаўнай культавай пабудовы з’яўлялася трохзрубная царква з размешчанымі па падоўжнаіі восі з захаду па ўсход бабінцам, асноўным аб’ёмам і алтарнай апсідай з рызніцай і дыяканнікам абапал яе. Званіца размяшчалася ў другім (або трэцім) ярусе бабінца ці прыбудоўвалася да яго, ствараючы такім чынам чацвёрты зруб храма. Вядомы і такія варыянты кампазіцыі, калі паміж бабінцам і званіцай знаходзіўся невялікі прамежкавы прамавугольны ў плане аб’ём, звычайна накрыты двухсхільным дахам. Асноўны аб’ём быў шырэйшы за астатнія, у выніку чаго ў плапе ўтвараўся крыж — царкоўны сімвал.
Адным з простых варыянтаў такога архітэктурнага тыпу з’яўляецца царква ў в. Новы Двор (Пінскі р-н), збудаваная ў 1862 г. Гэта трохдзельны храм з трыма асобнымі дахамі над аб’ёмамі. Званіца не вылучана ў кампазіцыі вежай і накрыта звычайным двухсхільным дахам. Скупа вырашаныя фасады некалькі ажыўлены аконнымі ліштвамі. Цэнтр вільчака даху асноўнага аб’ёма ўвянчаны цыбулістым купалком па глухім васьмерыку. Амаль такі ж выгляд мае Пакроўская царква ў Жабінцах (1885). Яна адрозпіваецца ад папярэдняга збудавання болып багатым дэкорам фасадаў і невысокай вежкай званіцы над бабінцам. У архітэкту-
ры гэтага будынка спалучаюцца рысы псеўдарускага стылю і ампіру. Для павышэння дамінантнай ролі званіцы ў кампазіцыі збудавання яе часам завяршалі высокім шпілем (вв. Аздамічы Столінскага, Месткавічы Пінскага р-наў). Такі прыём ішоў ад ампіру, у прыватнасці ад стылю будынка Адміралцейства ў Пецярбургу.
Трэба адзначыць, што найбольш цікавыя ўзоры псеўдарускага стылю архітэктуры з’яўляюцца ў пачатку XX ст., калі ён спалучаецца з «мадэрнам». Апопші надае псеўдарускім формам новае гучанне. Напрыклад, арыгіпальную, у нечым традыцыйную кампазіцыю мае Праабражэнская царква ў в. Язвінкі (Лунінецкі р-н), збудаваная ў 1910 г. Яе рызніца размешчана не з боку алтарнай апсіды, а ў тыле яе. Гэта было зроблена для таго, каб стварыць рытм дахаў, што як быццам спускаюцца ад асноўнага аб’ёма да рызніцы. Для актывізацыі формы дахі над асноўным аб’ёмам і апсідай зроблены паўвальмавымі. У цэнтры абодвух бакавых фасадаў утвораны ўсечаныя зверху шчыты з паўвальмавымі дашкамі над імі, тымпаны ўпрыгожаны буйнымі салярнымі выявамі. Вокны-трыфорыўмы аздоблены мастацкай разьбой. На ўзроўні іх сандрыка, вырашанага ў выглядзе філёнгі з трохвугольнымі элементамі зубчаткі, праходзіць разны двухслойны фрыз — падзор. Двух’ярусная чацверыковая званіца, завершаная высокім шатром з паліцамі ў ніжняй частцы, таксама ўпрыгожана разной аздобай.
Рэгламентацыя крыжападобнага плана прывяла ў шэрагу выпадкаў да далучэння да бакавых сцен цэнтральнага памяшкання двух прамавугольных у плане прырубаў, злучаных з асноўным аб’ёмам шырокімі праёмамі. Гэта значна павялічвала прастору перад іканастасам. Аднак у большасці збудаванняў наяўнасць прырубаў не змяніла прынцыпова характару глыбінна-прасторавай кампазі-
цыі, якая развівалася па падоўжнай восі. У сувязі з тым што цэнтральнае памяшканне такім чынам пазбаўлялася натуральнага бакавога асвятлеішя, традыцыйным элементам такога збудаванпя стаповіцца светлавы барабан, звычайна васьмерыковай формы, які асвятляў цэнтральную прастору царквы. Гэты барабан, завершаны шатровым дахам, над якім узвышаўся купал па глухім васьмерыку, складаў асноўную, званіца — другую вертыкаль кампазіцыі (вв. Мокрава Лунінецкага, Акцябр Кобрынскага, Чырвоны Партызан Добрушскага р-наў). Аб’ём званіцы часам развіваўся ўшырыню, пры гэтым у ніжнім ярусе ўтвараліся два службовыя памяшканні абапал праходу ў бабінец. У такім выпадку званіца мела шырыню, роўную з асноўным аб’ёмам.
Своеасаблівай рытмікай аб’ёмаў вылучаецца царква Дзмітрыя Растоўскага ў в. Выдранка (Краснапольскі р-н), збудаваная ў пачатку XX ст. У ёй разам з псеўдарускімі формамі прасочваюцца асобныя рысы «мадэрпа». Цэнтральны аб’ём з двума бакавымі прырубамі, бабінец і пяцігранная апсіда ўтвараюць роўнаканцовы крыж. Сцены завяршаюцца трохвугольнымі шчытамі, над цэнтральным аб’ёмам узвышаецца двух’ярусны верх тыпу «васьмярык на чацверыку», накрыты высокім шатром з цыбулістым купалком на глухім барабане. Падобны характар кампазіцыі мае і званіца, злучаная з бабінцам невялікім пераходным аб’ёмам, накрытым двухсхільным дахам. У выніку стварылася рытмічная кампазіцыя, для якой характэрны, з аднаго боку, прасторавае развіццё складанага па форме плана збудавання, з другога — паўторнасць форм бакавых фасадаў і завяршэнняў званіцы і цэнтральнага аб’ёма. Каб падкрэсліць дамінуючую ролю верху над цэнтральным аб’ёмам, дойлід апрацаваў яго болып разяастайна, чым верхнія ярусы званіцы. Цэнтральны вась-
мярык ён завяршыў васьмю шчытамі, якія стварылі так званы франтонны пояс, вядомы ў паўночнарускай архітэктуры XVII—XVIII стст. Такі ж дэкаратыўны паясок прысутнічае ў аздабленні глухога васьмерыка купальнага завяршэння. Дэкаратыўныя элементы пераклікаюцца са шчытамі бакавых фасадаў сцен. Такім чынам, адзінства і падабенства архітэктурных аб’ёмаў і форм тут мяжуюцца з кантрастным вылучэннем болып дробнымі формамі галоўных частак кампазіцыі. Выразную акцэытную ролю адыгрываюць ганкі галоўнага і двух бакавых уваходаў, вырашаных у стылі «мадэрн». Ім уласцівы складаныя формы пакрыццяў і шчытоў у выглядзе какошнікаў, крыжавіны, падкосы, прафіляваныя калонкі. Аконныя праёмы аздоблены разнымі ліштвамі з сандрыкавымі завяршэннямі, стылізаванымі пад ампір.
Багатым разным дэкорам вылучаюцца цэрквы ў вв. Іёдчыцы Клецкага, Хатынічы Ганцавіцкага, Павіцце Кобрынскага, Парэчча Пінскага, Дубай Столінскага раёнаў. Царква ў в. Лемяшэвічы (Пінскі р-н) у аснове шатровых дахаў цэнтральнага аб’ёма і званіцы мае какошнікавыя паясы, якія імітуюць закамары старажытнарускіх мураваных сабораў. Такія формы ў драўляным дойлідстве выглядаюць некалькі наіўнымі і недарэчнымі.
У драўляным культавым дойлідстве псеўдарускага напрамку выкарыстоўваўся яшчэ адзін тып кампазіцыі — крыжова-цэнтрычная. Вядомы і раней, ён у другой палове XIX— пачатку XX ст. атрымаў вельмі спецыфічную трактоўку. Напрыклад, царква ў в. Кунаса (Нясвіжскі р-н) мае кампактную крыжападобную кампазіцыю, цэнтральным элементам якой з’яўляецца васьмерыковы светлавы барабан над сярэдняй часткай храма. Ён завяршаецца шатром, над якім узвышаецца купалок на глухім двух’ярусным васьмерыку. Васьме-