Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
3 іншых твораў С. Жукоўскага вядомы «Вясенні вечар» (у 1912 г. на выстаўцы ў Мюнхене гэты пейзаж удастоены залатога медаля), «Асенняя ноч» (месцазнаходжанне невядома).
Апошнія гады жыцця С. Жукоўскага прайшлі ў буржуазна-памешчыцкай Польшчы. Тут ён не стварыў значных твораў. Памёр мастак у 1944 г. непадалёку ад Варшавы.
У плеядзе выдатных каларыстаў, майстроў рэалістычнага пейзажа С. Жукоўскаму належыць адно з самых пачэсных месцаў. На працягу ўсяго свайго творчага жыцця ён захаваў свежасць і вастрыню ўспрымання, навеянага цудоўнай прыродай Беларусі.
He меншую ролю ў развіцці пейзажнага жывапісу канца XIX— па-
чатку XX ст. адыграла творчасць Казіміра Антонавіча Стаброўскага (1869—1929), аднолькава значная сваім укладам у беларускае і польскае выяўленчае мастацтва.
Нарадзіўся К. А. Стаброўскі ў Гродзенскай губерні ў маёнтку Крупляны паблізу Навагрудка ў сям’і штабс-капітана рускай арміі. Пасля заканчэння рэальнага вучылішча ў Беластоку паступіў у Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. У апошнія гады вучобы К. Стаброўскі займаўся ў майстэрні I. Рэпіна. У 1894 г. паспяхова канкурыраваў на атрыманне звання класпага мастака I ступені і залатога медаля за карціну «MaraMei у пустыні».
Пасля заканчэння акадэміі К. Стаброўскі некаторы час жыве на роднай Гродзеншчыне, а затым у Варшаве. У гэтыя гады ім была напісана карціна «Цішыня ў вёсцы», за якую ў 1900 г. на выстаўцы ў Парыжы ён быў узнагароджаны вялікім сярэбраным медалём. 3 гэтага часу К. Стаброўскі становіцца пастаянным удзелыіікам міжнародных выставак у Парыжы, Мюнхене, Венецыі. Ён выстаўляе свае лепшыя палотны: «Белая ноч у Петраградзе ля раз’езду» (была набыта ў Мюнхенскую пінакатэку), «Змярканне ў Лазенкаўскім парку ў Варшаве» (знаходзілася ў Галерэі Акадэміі мастацтваў у Венецыі) і інш.
У 1904 г. К. Стаброўскі вяртаецца ў Варшаву і бярэцца за арганізацыю мастацкай школы. Школа прыгожых мастацтваў, дырэктарам якой К. Стаброўскі быў з 1904 па 1909 г., хутка стала адной з лепшых навучальных устаноў Варшавы. Сярод вучняў было шмат беларусаў. На справаздачных выстаўках у Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу работы вучняў К. Стаброўскага неаднаразова адзпачаліся прэміямі.
У 1912 г. К. Стаброўскі пакідае школу і цалкам аддаецца творчасці. Ёп робіць працяглыя падарожжы па Іспаніі, Італіі, Швецыі, на Канарскія
астравы, адкуль нязменна прывозіць мноства эцюдаў. У тыя ж гады з’явілася славутая серыя «Шэсце навальпіцы». Серыя складалася з 11 палотнаў, аб’яднаных адзіным зместам, сярод іх «Удар малапкі», «Курганы»,’ «Над журботпай краінай» і інш., у якіх у алегарычнай форме мастак адлюстраваў пабліжэнне новых, рэвалюцыйных змен,
У самым пачатку першай сусветнай вайны (1914) К. Стаброўскі, не маючы намеру заставацца ў Варшаве, «заханіўшы толькі свае карціны, выехаў у Петраград, дзе наладзіў у Таварыстве заахвочвання мастацтваў выстаўку сваіх работ. Пасля заканчэння выстаўкі, не ведаючы, як быць з вялікай колькасцю карцін (звыш 200), ён перавёз іх у Маскву, дзе ў залах мастацкага салона на Вялікай Дзмітроўцы, 11 адкрылася выстаўка яго карцін, якая павінна была працягнуцца да 14 сакавіка 1916 г.» 14
Большасць твораў, якія экспанаваліся на выстаўцы ў Петраградзе, не захавалася. Аднак і па тых нешматлікіх паведамленнях у друку, і па рэпрадукцыях, змешчаных у часопісе «Нпва», можна меркаваць аб цікавасці, якую выклікала выстаўка. Тут экспанавалася карціна «Белыя ночы» (захаваўся чорнабелы здымак).
На беразе вялізнага возера, сярод магутных елак і агромністых камянёў, прыхінуўшыся да кволага дрэўца, сядзіць дзяўчынка. Сваім абліччам яна нагадвае васняцоўскую Алёнушку. Яе тонкая хударлявая фігурка арганічна ўпісваецца ў пейзаж. На дзяўчынцы просценькі белы сарафан, аздоблены сціплай вышыўкай. Яе белая фігурка, быццам бярозка, выдзяляецца на фоне прыбярэжных скал. Карціна поўная
14 Вытрымка з біяграфіі К. Стаброўскага, складзенай з выпадку прадстаўлення да звання акадэміка (ЦДГАЛ, ф. 789, воп. 11, спр. 101, л. 85—86).
рамантычнага і лірычнага хвалявання. Яна кранае сэрца і будзіць фантазію гледача.
Творы, паказаныя на персанальнай выстаўцы К. Стаброўскага, зрабілі вялікае ўражанне на мастацкую грамадскасць Масквы і Пецярбурга. Перадавыя рускія мастакі I. Беклямішаў, I. Рэпін, В. Матэ ўнеслі на разгляд савета акадэміі прапанову аб прысваенні яму звання акадэміка жывапісу 15.
На пачатку 20-х гадоў імя К. Стаброўскага з’яўляецца ў каталогах мастацкіх выставак Варшавы. Польскі друк паведамляў пра актыўную творчую дзейнасць жывапісца, які экспанаваў творы сімвалічнага характару, блізкія па свайму духу да польскай «сецэсіі».
Ацэньваючы значэнне творчасці
15 ЦДГАЛ, ф. 789, воп. 119, с. 101, л. 84.
К. Стаброўскага для развіцця беларускага пейзажа 1890—1917 гг., трэба адзначыць, што ў ім, як і ў жывапісе G. Жукоўскага, ужо даволі выразна акрэсліваліся нацыянальныя асаблівасці беларускага пейзажа: задушэўная напеўнасць і лірызм, схільнасць да перадачы рамантычнага стану прыроды, прыгожы каларыт, павышаная эмацыянальнасць і г. д. Усе гэтыя рысы ў далейшым атрымалі развіццё ў творчасці беларускіх савецкіх пейзажыстаў.
Адной з яркіх старонак у гісторыі беларускага пейзажа дарэвалюцыйнага і савецкага перыяду з’яўляецца творчасць Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулі (1872—1957) — жывапісца, які развіў дэмакратычныя традыцыі мінулага і ўнёс значны ўклад у рэалістычнае мастацтва будучага. Творчасць В. Бялыніцкага-Бірулі
з’явілася пераходным этапам ад прагрэсіўнага рэалістычнага мастацтва XIX ст. да сучаснага мастацтва Савецкай Беларусі.
13 . Бялыніцкі-Біруля нарадзіўся непадалёк ад мястэчка Бялынічы Магілёўскай губерні. Дзяцінства яго прайшло ў сядзібе Крынкі сярод жывапіснай беларускай прыроды. Мастацкія здольнасці ў будучага жывапісца абудзіліся вельмі рана. Аднак бацькі, жадаючы бачыць у ім афіцэра, аддалі юнака ў Кіеўскі кадэцкі
198. В. Бялыніцкі-Біруля. Сакавіцкае змярканне. 1903. Мінск. ДММ БССР
корпус. У Кіеве ёп паведваў рысавальную школу М. I. Мурашкі (1884-1889) 16.
Прафесійная падрыхтоўка, атрыманая ў школе, дала магчымасць В. Бялыніцкаму-Бірулю ў 1889 г. па-
16 Школа М. I. Мурашкі падрыхтавала ве аднаго беларускага жывапісца. Тут у 80-я гады вучыўся Я. Кругер.
ступіць у Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. Юнак з захапленнем аддаецца любімай справе, наведвае мастацкія выстаўкі, Траццякоўскую галерэю, дзе з глыбокай пашанай вывучае творы рускіх жывапісцаў. Настаўнікамі В. Бялыніцкага-Бірулі ў Маскоўскім
вучылішчы былі К. Каровін, В. Паленаў, I. Пранішпікаў і інш. Малады мастак быў страсным прыхільнікам жывапісу I. Левітана.
На летнія канікулы В. К. Бялыніцкі-Біруля прыязджаў на радзіму, у мястэчка Бялынічы, пісаў тут эцюды, у якіх ужо былі відаць адметны творчы почырк і жывапісная Manepa. Гэтыя якасці, набытыя ў ранні
перыяд вучобы і творчасці, у далейшым увасобіліся ў лепшых творах жывапісца. Яны надалі творчасці Бялыніцкага-Бірулі своеасаблівы нацыянальны каларыт.
У 1892 г. мастак наведаў Пяцігорск. Тут ён напісаў сваё першае значнае палатно «3 ваколіц Пяцігорска». Гэты пейзаж, паказаны на перасоўнай выстаўцы, прыцягнуў увагу да маладога жывапісца. Яго высока ацаніў I. Я. Рэпін, а П. М. Траццякоў пажадаў набыць пейзаж для сваёй галерэі. Незвычайны поспех твора быў абумоўлены непасрэднасцю жывапіснага ўспрыняцця і тым задушэўным лірызмам, якім была прасякнута ўся жывапісная тканіна палатна. He было ў ім ні асаблівых светлавых эфектаў, ні незвычайных
ракурсаў. Мастак апаэтызаваў куточак каўказскай прыроды.
3 гэтага часу В. К. БялыніцкіБіруля — пастаянны ўдзельнік перасоўных выставак, а пазней і актыўны член таварыства. Яго карціны карыстаюцца нязменным поспехам, іх набываюць вядомыя калекцыянеры і збіральнікі. Некалькі палотнаў купіў П. М. Траццякоў. Імя Бялыніцкага-Бірулі становіцца вядомым і за мяжой. На міжнародных выстаўках у Парыжы, Вене пейзажы В. Бялыніцкага-Бірулі былі адзначаны прэміямі. У 1901 г. за карціну «Вечныя снягі» на Каўказскай юбілейнай выстаўцы мастак быў удастоены залатога медаля, а ў 1908 г. В. Бялыніцкаму-Бірулю было прысвоена званне акадэміка жывапісу.
Сталым жывапісцам, з багатым творчым вопытам прыйшоў В. К. Бялыніцкі-Біруля ў савецкае мастацтва. На працягу многіх гадоў ён развіваў і паглыбляў тыя рэалістычныя традыцыі, што былі закладзены ў яго творчасці яшчэ да рэвалюцыі.
Для творчасці жывапісца заўсёды былі характэрны пранікнёны лірызм, глыбокае разуменне сутнасці жывапіснага вобраза, патрыятызм, пачуццё адказнасці за лёс айчыннага мастацтва.
Значны ўплыў на развіццё беларускага пейзажа ў перыяд 1890— 1917 гг. аказалі рускія жывапісцы, якія жылі і працавалі на Беларусі. У гэтай сувязі неабходна адзначыць пейзажы ў карцінах I. Я. Рэпіна «Асенні букет» і «Дуэль», напісаныя ў Здраўневе на Віцебшчыне, пейзажы, а таксама эцюды К. А. Савіцкага да карціны «Сустрэча абраза». Выдатны ўклад у развіццё беларускага пейзажнага жывапісу ўнеслі і такія буйныя рускія мастакі, як I. Шышкін, I. Пахітонаў, А. Мяшчэрскі, Г. Кандраценка і інш., якія лепшыя свае творы напісалі на Беларусі. Многія беларускія пейзажысты наступных пакаленняў карысталіся парадамі гэтых мастакоў, пераносячы на беларускую глебу прагрэсіўныя традыцыі рускага рэалістычнага жывапісу.
Змены, якія адбыліся ў беларускім жанравым жывапісе ў канцы XIX — пачатку XX ст., звязаны з узмацненнем дэмакратычных тэндэнцый. Рэвалюцыйная барацьба рабочага класа Беларусі патрабавала ад прадстаўнікоў літаратуры і мастацтва яркіх, багатых вобразаў, у якіх былі б адлюстраваны не толькі цяжкае жыццё і бяспраўе беларускага народа, але і тыя язвы існуючага ладу, што паставілі працоўны народ Беларусі на грань галечы і разбурэння. У літаратуры ўсё мацней гучаць галасы беларускіх паэтаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма
Багдановіча, Алаізы Пашкевіч (Цёткі), якія заклікалі народ да актыўнай рэвалюцыйнай барацьбы. Дзейснай зброяй становіцца графіка, якая аператыўна адгукалася на грамадскія падзеі. У перыяд рэвалюцыі 1905—1907 гг. і пасля яе ларажэння ў перыядычным друку з’яўляецца шэраг вострых па зместу палітычных карыкатур, у якіх выкрываліся заганы існуючага ладу. Вобразы селяніна-працаўніка, рамесніка, рабочага трывала замацоўваюцца на старонках газет і часопісаў.