Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Біяграфічныя звесткі пра Р. Баброўскага абрываюцца на 1925 г. Пакуль што не ўдалося знайсці яго апошнія творы. Несумненна адно, ён быў жывапісцам вялікага мастацкага таленту і высокай прафесійнай культуры.
У 1911 г. на выстаўцы ў польскім салоне «Агніска» ў Мінску з’явіліся партрэты Вагуслава А д а м о в і ч a (1870—1944): «Мужчынскі партрэт», «Жаночы партрэт», «Галоўка» і «Эцюд».
19 ЦДГАЛ, ф. 789, справа Р. Баброўскага, л. 57. Паслужны спіс акадэміка Р. Баброўскага складзены ў 1924 г.
Біяграфічныу звестак пра мастака захавалася вельмі мала. Вядома толькі, што ён нарадзіўся ў Мінску ў сям’і мастака 20. Бацька яго быў вучнем вядомага жывапісца першай паловы XIX ст. Яна Дамеля21. У мастацкіх колах Варшавы ў 30-я гады Б. Адамовіч быў вядомы і як мастак і як літаратар. Прафесійную адукацыю атрымаў у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Быў за мяжой. Па чорпа-белых здымках партрэтаў, якія маюцца ў нашым распараджэнні, немагчыма меркаваць аб жывапісным майстэрстве Б. Адамовіча. Але рысавальшчык ён быў нядрэнны. Гэта пацвярджаюць і яго акадэмічпыя малюнкі (Архіў Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе), за якія мастак атрымаў у акадэміі першыя нумары. Ёсць падставы меркаваць, што Б. Адамовіч быў таксама нядрэнным акварэлістам, майстрам інтымнага партрэта. Аб гэтым сведчыць мініяцюрны «Партрэт Соф’і Тарноўскай» (1904, Нацыянальны музей у Кракаве), выкананы на авалыіай касцяпой плітцы. У гэтым невялікім па памерах творы відаць майстэрства Б. Адамовіча-партрэтыста.
Пажылая дама ў чорным сядзіць на фоне акна. Яе ўважлівы, стомлены позірк звернуты да гледача. Мяркуючы па ўсім, гэтай жанчыне давялося пражыць цяжкае жыццё. На яе абліччы адбітак смутку і тугі. Але твар цудоўны. Ён вабіць унутранай адухоўленасцю і вялікім інтэлектам.
3 прыведзеных прыкладаў відаць. што развіццё партрэтнага жанру ў жывапісе Беларусі канца XIX — пачатку XX ст. было няроўным. Побач з некаторымі дасягненнямі ў галіне формы партрэт у значнай ступені
20 Гэта відаць з яго ўспамінаў, змешчаных v часопісе «Tygodnik Wilenski». 1910. № 13.
21 Як успамінае Б. Адамовіч, у іх домс доўгі час захоўвалася палітра Я. Дамеля як сведчанпе працяглай дружбы продкаў Адамовіча з вядомым беларускім жывапісцам.
страціў сваю грамадскую сутнасць. Ён стаў больш інтымным, камерным. Увага да чалавека, да яго ўпутранага свету, асабліва пасля паражэння рэвалюцыі 1905—1907 гг., значна аслабела. Гэты працэс быў паглыблепы ўплывам фармалістычнага мастацтва, якое вяло да страты не толькі рэалістычнай формы, але і зместу. I толькі нямногія жывапісцы-партрэтысты цвёрда стаялі на рэалістычных пазіцыях, імкнуліся працягваць традыцыі рэалістычнага жывапісу 60— 80-х гадоў, ствараючы творы, блізкія і зразумелыя народу.
Падводзячы вынік разгляду беларускага жывапісу канца XIX — пачатку XX ст., варта адзначыць, што станаўленне і развіццё беларускага рэалістычнага жывапісу ў 1890— 1917 гг.— значны этап у гісторыі выяўленчага мастацтва Беларусі.
Распаўсюджанне марксісцкіх ідэй, рэвалюцыйпы ўздым 1905 г. выклікалі да жыцця творы крытычнага рэалізму. Гэтаму ў значнай меры садзейнічала збліжэнне перадавых беларускіх мастакоў з прадстаўнікамі высокаідэйнага напрамку ў рускім мастацтве — рускімі перадзвіжнікамі.
Крыху іншым стаў малюнак развіцця беларускага жывапісу пасля паражэння рэвалюцыі 1905—1907 гг. Песімізм і разгублеяасць прывялі некаторых жывапісцаў у лагер дэкадэнтаў. Многія жывапісцы-рэалісты свае пошукі ў галіне зместу (як асноўнага сродку раскрыцця ідэі твора) замянілі пошукамі ў галіне формы, і хоць у гэтых адносінах яны дасягнулі некаторых вынікаў, ідэйны бок іх твораў знізіўся.
У той жа час перадавыя беларускія жывапісцы В. Бялыніцкі-Біруля, С. Жукоўскі і іншыя супрацьпаставілі фармалістычным плыням і напрамкам высокаідэйнае рэалістычнае мастацтва, захаваўшы тым самым для будучых пакаленяяў лепшыя дасягненні беларускага рэалістычпага жывапісу мінулых часоў.
Адбыліся сур’ёзныя змены і ў развіцці асобных жанраў. Найболып распаўсюджаным і прагрэсіруючым стаў жанр пейзажа, у якім былі дасягнуты значныя поспехі.
Бытавы жанр набыў больш пэўяую сацыяльную афарбоўку. Мастакі, якія працавалі ў галіне жанравага жывапісу, працягвалі традыцыі беларускіх жывапісцаў мінулых дзесяцігоддзяў, захоўваючы традыцыйпую адна-, двухфігурпую кампазіцыю.
У партрэтным жанры прыкметна імкненпе да арыгіналыіых колеравых і кампазіцыйных вырашэнняў, да стварэння партрэта больш інтымнага, камернага плана.
Амаль зусім знік гістарычны жанр. У разглядаемы перыяд не было створана ні адпаго зпачнага гістарычнага палатна. Гэта тлумачыцца дэградацыяй буржуазнай культуры. Беларуская нацыянальная буржуазія аддала забыццю гераічнае гістарычнае мінулае беларускага народа, знішчыўшы такім чынам перадумовы для стварэння твораў гэтага жанру.
* * *
Крызіс класічпай архітэктурнай школы ў канцы XIX — пачатку XX ст. адбіўся на развіцці манум е н т ал ь н a -д экар а т ы ўнага ж ы в а п і с у. Стала відавочным, што ідэі, якія былі крыніцай класічнага мастацтва, не вытрымалі выпрабавання часам і ператварыліся ў мёртвую догму. На кансерватыўную сістэму акадэмічнага мастацтва пачалі абапірацца афіцыйныя і царкоўныя колы для барацьбы з усім перадавым і новым. Дойліды ўсё часцей адмаўляліся ад канонаў класікі і спрабавалі дамагчыся новага арыгінальнага гучання архітэктуры шляхам адвольпай іптэрпрэтацьті візантыйска-рускіх і гатычных форм. Мастакі, захопленыя пошукам новага стылю і імкненнем аднавіць старажытныя тра-
205. М. Кошалеў. Спас з кцітарам.
Мазаіка ІІакроўскага сабора ў г. Баранавічы Брэсцкай вобл. 1902—1911
дыцыі манументальпага жывапісу, адыходзілі ад афіцыйнай царкоўнасці і паэтычна інтэрпрэтавалі біблейскія і евангельскія сюжэты. Пад уплывам рэлігійпа-містычных ідэй, распаўсюджаных у канцы XIX — пачатку XX ст., многія мастакі былі шчыра перакананы, што праз рэлігійны жывапіс шырокія масы могуць далучыцца да мастацтва.
Пошукі новай стылістыкі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва не далі значных, высокамастацкіх твораў у разглядаемы перыяд на тэрыторыі Беларусі, але прыцягнулі ўвагу да народнага мастацтва, рамёстваў, традыцыйных тэхнік (вітражу, мазаікі) і матэрыялаў.
У мазаіках Пакроўскага сабора ў Барапавічах прыкметна імкненне мастакоў перадаць прыгажосць духоўнага свету ў вобразах хрысціянскай міфалогіі. Мазаікі пабраны ў 1902—1911 гг. у славутай пецярбургскай майстэрні У. Фралова па эскізах рускіх мастакоў В. Васняцова, А. Рабушкіна, М. Кошалева і В. Думіт-
рашкі і першапачаткова ўпрыгожвалі сабор Аляксандра Неўскага ў Варшаве, пабудаваны ў пачатку XX ст. па праекту Л. Бенуа.
Уваход у сабор з паўднёвага боку ўпрыгожвае кампазіцыя «Спас з дапатарам», упісаная ў тымпан франтона порціка (мастак М. Кошалеў). У цэнтры паўсферы паказаны Спас у рост, унізе — укленчаны данатар з партрэтнымі рысамі архітэктара Л. Бенуа, які трымае мадэль сабора. Побач архангелы і анёлы ў светлым адзенні, паабапал кампазіцыі — пецярбургскі Ісакіеўскі і маскоўскі Успенскі саборы на фопе блакітнага неба. На франтоне паўночпага ўвахода ў сабор размешчана кампазіцыя «Отрак у акружэнні анёлаў».
Адна з самых выразных кампазіцый мазаічпага цыкла па сюжэт «Аб табе радуецца» выканапа па эскізу В. Васняцова. Фрагмент гэтай кампазіцыі «Маці боская Замілаванне» размешчапы ў консе апсіды. Мастак дабіваецца ў ёй моцнага гучання чалавечых пачуццяў. Мазаіка «Маці боская з анёламі» размешчапа ў інтэр’еры над паўднёвым уваходам. У тымпане ўсходняга партала знаходзіцца кампазіцыя «Сабор архістраціга Міхаіла», на апорных слупах — выявы мітрапалітаў Алексія і Іосіфа Волацкага, выкананыя па кардонах мастака В. Думітрашкі.
У прыёмах пабудовы мазаік адчуваюцца традыцыйныя акадэмічныя навыкі і разам з тым імкненне крыху мадэрнізаваць застарэлую класічную эстэтыку. Колеравы лад мазаік, багацце і гучнасць фарбаў сведчаць пра ўважлівае і любоўнае вывучэнне мастакамі старажытнарускага і візантыйскага жывапісу.
У гераічным плане вырашаны мазаікі, што ўпрыгожваюць мемарыяльны храм у в. Лясная Слаўгарадскага раёна ў гонар 200-годдзя разгрому шведскай арміі Пятром I (1908). Падкрэсленая вертыкаль кампазіцыі «Св. Пётр», упісанай у піпіу, узмацняе ўражанне велічнасці фігуры. Вы-
разны сілуэт св. Пятра на залатым фоне, франтальнасць паставы, рытмічны рух складак адзення — усё падпарадкавана стварэнню манументальнага вобраза.
Пошукі новых фармальных прыёмаў выявіліся ў тэндэнцыі да павышанай дэкаратыўнасці, выразнасці колеру і рытму. Так, у паясной выяве Хрыста ў мазаіцы, набранай у 1904 г. на фасадзе храма-пахавальні ў Міры, адбілася эстэтыка новага стылю «мадэрн». Маштабна суаднесеная з усімі элементамі архітэктуры, звонкая па колеру і дакладная па сілуэту, яна перш за ўсё ўпрыгожвае фасад, а не ідэалагічна насычае яго.
Водгукі стылю «мадэрн» з усёй упэўненасцю праявіліся і ў дэкаратыўным маёлікавым пано на фасадзе будынка пазямельна-сялянскага банка (цяпер ветэрынарны інстытут) у Віцебску. Яно складзена ў 1917 г. з неглазурованай керамічнай пліткі няправільнай формы і ўпісана ў прадаўгаваты шпіцападобны картуш над галоўным парталам. Тэма яго — сты-
лізаваны герб Віцебска (зацверджаны ў 1781 г.). Стылістыка «мадэрна» праявілася ў характэрнай цякучасці ліпій і тэхніцы набору. У цэнтры кампазіцыі — коннік на белым кані з паднятай у руцэ шабляй. Рознакаляровыя пліткі, з якіх набрапа блакітная туніка, залацістыя латы і шлем з галунамі, чырвона-карычневыя боцікі надаюць мазаіцы асаблівую дэкаратыўную гучнасць. Купы дрэў і вінаградныя лозы з цяжкімі гронкамі вырашаны стылізавана. Фон і пазём набраны ў выглядзе хвалепадобных ліній.
Цікавасць да нацыянальнага фальклору на пачатку XX ст.— характэрная тэндэнцыя часу. Праявілася яна і на Беларусі ў дэкаратыўных роспісах, што ўпрыгожвалі культавую і грамадзянскую архітэктуру. Вытанчанасцю дэкаратыўнага ўбран-
206. Фрагмент мазаікі «Сабор архістраціга Міхаіла» Пакроўскага сабора ў г. Баранавічы Брэсцкай вобл. 1902—1911
207. В. Думітрашка. Іосіф Волацкі. Мазаіка Пакроўскага сабора ў г. Варанавічы Брэсцкай вобл. 1902—1911
пя вылучаецца капліца-пахавальня ў палацава-паркавым ансамблі ў Гомелі, выкананая ў псеўдарускім стылі. Яе сцены, аконныя ліштвы, партал абліцаваны кафлямі, пакрытымі расліпным арнаменталыіым малюнкам, кветкамі і вазонамі ружаватых, фіялетавых, охрыстых таноў у духу жыццярадаспага пароднага роспісу. Дэкаратыўныя работы ў капліцы выконваліся мясцовымі майстрамі пад кіраўніцтвам мастака С. Садзікава. Кафля мясцовых майстроў удала выкарыстана і ў дэкоры Усясвяцкай царквы в. Пірэвічы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.