Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Вялікую ролю ў развіцці нацыянальнай драматургіі, музычнага і тэатральнага мастаптва адыграла творчасць вядомага белярчскага пісьменніка і дпаматурга В. Дуніна-Марцінкевіча (1808—1884). Большасць яго твораў періпую сцэнічную праверку прайпіла ў музычна-драматычяым гуртку. створаным самім драматургам. На жаль, ніякіх звестак аб афармленні гэтых пастановак не захавалася. Вядома толькі, што мастаком быў А. Шэмеш. Разумеючы вялікую прыхільнасць драматурга да нацыянальнай культуры, можна меркаваць. што пры афармленні выкарыстоўваліся прадметы побыту, ткацтва. беларускія каспюмы.
Дзеячы прагрэсіўнага, дэмакратычнага напрамку беларускай культуры адчулі па сабе плённае ўздзеянне эстэтычпых, духоўных і шшых ідэй выдатных рускіх публіцыстаў, літаратапаў, работнікаў мастацтва. Аднак беларускае тэатральна-дэкарацыйнае мастаптва развівалася ўсё яшчэ марудна. Большасць спектакляў афармлялася выпадковымі падборкамі, дзяжурнымі дэкарацыямі, якія пераходзілі з аднаго спектакля ў двугі. ІІасля будаўніцтва ў Мінску ў 1890 г. гарадскога тэатра «для стварэняя шэрагу тыпавых дэкарацый і афармлення тэатральнай залы і файе бьтлі яаяпотпаяы мастакі-лэкаратары В. Н. Біцілёў, С. П. Лебя-
дзінскі. Г. Ф. Веніг, Ю. Ю. Рэйнберг, К. Ф. Ульрых і В. Мас» 49.
Дэкаратар Ю. Рэйнберг быў вучнем вядомага мастака М. Шышкова і ў Мінск прыехаў пасля заканчэння Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Ён разам з Г. Венігам распісваў заслону для гарадскога тэатра.
«Галоўная заслона для сцэны выканана маладымі пецярбургскімі мастакамі Ю. Ю. Рэйнбергам і Г. Ф. Венігам, якія паспелі ўжо выказаць свой талент дэкаратыўпымі работамі ппы пастаноўцы «Барыса Гадунова» ў шавамецеўскім тэатры ў Санкт-Пецярбургу.
Заслона паказвае раскошную драпіррўку пунсовага колеру, з багатым упрыгожаппем: па баках калоны іанічнага ордэра з атыкай, над якой красуюцца анёлы; частка драпіроўкі ацвернута і ва ўглыбленні бачны габелены. Пепспектыва, безумоўна, мастацкая» w.
На адкрыцці Мінскага гарадскога тэатра 5 чэрвепя 1890 г. былі паказаны асобныя сцэны са «Сфінкса» Феле, дэкарацыі да якіх былі створаны Ю. Рэйнбергам.
Частка тыпавых дэкарацый В. Біцілёва і К. Ульрыха захоўвалася ў Мінскім гарадскім тэатры аж да 20-х гадоў XX ст. і выкарыстоўвалася пават у БДТ-І. Япы вызначаліся высокім прафесіяналізмам выканання. Аднак «гэта былі звычайныя тыпавыя павільёны, шырока распаўсюджаныя ў той час у правшцыі, можа быць, больш прафесійпа выкапаныя, чым у іншых тэатрах. Былі павільёпы стылю ампір, барока, рэпесаттс, павільёны ў егіпецкім і старажытнарускім стылі, відавыя дэкарацыі гор, два павільёны хат, беднай і багатай, і некалькі пейзажных дэ-
49 Барышев Г. Н. Театралыіо-декорацпонное пскусство Белорусспн в пернод 1905—1917 гг. Ц Белорусское пскусство: Сб. ст. п матерналов. Мпнск, 1957. С. 64.
50 Мппскнй лпсток. 1890. 5 нюня. № 45.
карацый розных пораў года» 51. Мелася таксама некалькі гарнітураў стыльнай мэблі, якая прызначалася да гэтых павільёнаў.
Ёсць звесткі, што дэкарацыі да спектакля Мінскага гарадскога тэатра «Разбойнікі» Ф. Шылера (1902) былі створаны К. Ульрыхам. Асабліва высокую ацэнку ў друку атрымала афармленне да спектакля «Дзеці вуліцы» В. К. Траўскага: «Што датычыцца абсталявання, то лепшага і жадаць нельга. Дэкарацыя 7-й карціны — шлюз маста і агульны выгляд — надзвычай эфектная» 52.
Павышэнню культуры мастацкагэ афармлення спектакляў шматлікіх мясцовых антрэпрыз у Беларусі садзейнічалі гастролі рускіх і ўкраінскіх тэатральных калектываў. У 1894 г. Таварыствам артыстаў Александрынскага тэатра ў Магілёве былі паказаны спектаклі «Рэвізор» М. Гогаля, «Дон Жуан» і «Тарцюф» Ж. Мальера, «Жаніцьба Фігара» П. Бамаршэ, «Утаймаванне свавольніцы» У. Шэкспіра і інш. Аб спектаклі «Дон Жуан» паведамлялася ў друку: «Як ні бедныя былі сродкі Магілёўскага тэатра для пастаноўкі на сцэне раскошнай і ў дэкарацыйных адносінах п’есы Мальера, аднак перашкоды былі пераадолены з дастатковым поспехам...» 53 У час летніх гастролей у Віцебску, Гродна, Мінску, Магілёве Тававыствам артыстаў пад кіраўніцтвам буйнога тэатральнага дзеяча, драматурга і акцёра Александрынскага тэатра II. Д. Ленскага былі паказаны спектаклі «Пар Фёдар Іаанавіч» А. Талстога і «Барыс Гадуноў» А. Пушкша. У пастаноўках удзельнічала амаль уся трупа Малога тэатра. Для афармлення спектакляў былі прывезепы болып
51 Барышев Г. Н. Театральпо-декорацпонное пскусство Белорусспч... С. 65.
52 Северо-Западный край. 1902. № 10.
53 Могплевскне губернскне ведомостп.
1894. № 39.
як восемдзесят касцюмаў, дэкарацыі, бутафорыя, нават званы і быў запрошаны вопытны званар з Масквы. Паколькі дэкарацыі былі надзвычай вялікіх памераў і не падыходзілі для невялікіх тэатраў, то былі заказаны дублікатым. Высокую ацэнку даў рэцэнзент спектаклю «Барыс Гадуноў»: «Мастацкае ўражанне ад спектакля надзвычай цэльпае. Пастаноўка выдатная. Раскошныя касцюмы. Уласныя дэкарацыі трупы не пакідаюць жадаць нічога лепшага...» 55
У 1860-я гады ў рускім тэатральпа-дэкарацыйным мастацтве адбыліся значныя змены: на сцэну прыйшла гісторыка-бытавая дэкарацыя, якая прынесла гістарычную дакладнасць рускай архітэктуры, пейзажу і касцюму. Часам дырэкцыя імператарскіх тэатраў звярталася за дапамогай не да мастакоў, а да людзей, што непасрэдна займаліся вывучэннем этнаграфіі, быту, дойлідства,— да гісторыкаў, археолагаў, архітэктараў. Вядучыя рускія драматургі ў рэмарках сталі «больш падрабязна ўказваць усе дэталі касцюмаў і сцэп для сваіх твораў...» 56 Гэта садзейнічала зацвярджэнню рэалістычпай дэкарацыі ў рускім мастацтве. Руская гістарычпая і бытавая дэкарацыя становіцца болып выразпай, змястоўнай, па-мастацку завершанай і сцэнічнай.
Пры пастаноўпы твораў A. М. Астроўскага, Ф. М. Дастаеўскага, A. К. Талстога, М. Я. СалтыковаШчадрына ў тэатрах Беларусі ў дэкарацыях знайшлі адлюстраванне лепшыя традыцыі рускага мастацтва.
54 Жпзнь тт творчество русского актера Павла Орленсва. опнсанные нм сампм. Л.; М., 1961. С. 74.
35 Могплевскне губерпскне ведомостп. 1899. № 58.
36 Стасов В. В. Заметкп о Вепской тсатральной выставке. (Рукапіс 1892 г. знаходзіцца ў Ін-це пус. літ. AH СССР (Пушкннскнй дом), ф. 294, воп. 1, спр. 799, л. 19.)
Аб пастапоўцы Віцебскім мясцовым тэатрам «Смерці Іаана Грознага» А. Талстога вядома, што «трагедыя была абстаўлена вельмі прыстойна» 57. I гэта ў той час, калі мясцовы гарадскі тэатр быў падзвычай «бедпы бутафорыяй і дэкарацыямі» 58.
Аднак большасць спектакляў усё яшчэ афармляецца тыпавымі дэкарацыямі. У Мінскім гарадскім тэатры К. Ульрых выкарыстоўваў універсальны павільён, які мог лёгка ператварацца ў кабінет або гасціную, сталовую або будуар. Падобнае афармленне служыла абстрактным фонам, якое нічога не гаварыла аб спектаклі, месцы дзеяння, самой эпосе. Касцюмы таксама насілі выпадковы характар. Яны не адпавядалі пі сацыялыіаму становішчу героя, ні яго характару. Часам акцёры апратталі сучаснае адзенне, звычайна асабістае. Аб цэльнасці і адпаведнасці афармлення і касцюмаў пастаноўкі не магло быць і размовы. Дзяжурныя павільёны, пейзажныя віды пераносіліся з аднаго спектакля ў другі. Аб пастаноўцы оперы А. Вярстоўскага «Аскольдава магіла» (1890) на сцэне Мінскага гарадскога тэатра паведамлялася ў друку: «Што датычыцца абсталявання, то нават не было зроблена і тое, што не патрабуе асаблівых затрат. Варагі бадзяліся хто ў польскім кунтушы, хто ў іспанскай куртцы — наогул у міжнародных касцюмах. Кіеўскія рыбакі' фрапцілі ў лакіраваных батфортах. Няўжо не знайшлося лапцей? Замест руін храма стаяла сялянская хатка... і г. д. і г. д. да бясконцасці» 59. Часам дэкарацыю выкарыстоўвалі для рэкламы мэблевага магазіна. Так, пры пастаноўцы п’есы «Па грывеніку за рубель» у Мінскім гарадскім тэатры ў 1902 г. у афішы было аб’яўлена:
57 ЦДГА БССР, ф. 1416, воп. 6, спр. 665, т. 2, л. 968.
58 Театр н нскусство. 1901. № 6. С. 138.
59 Мннскнй лнсток. 1890. № 50.
«Абсталяванне сцэны з мэблевага магазіна Л. В. Траўбе» 60.
У пагоні за вялікімі прыбыткамі антрэпрэнёры мала ўвагі надавалі мастацкаму афармленню таго ці іншага спектакля, шырока выкарыстоўваючы тыпавыя дэкарацыі. Такое ж становішча было характэрна не толькі для Беларусі, але і для болыпасці правінцыяльных тэатраў Расіі. I гэта ў той час, калі на сцэне вядучых тэатраў Расіі працавалі выдатныя майстры тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва, зацвердзіўшыя рэалістычныя традыцыі афармлення, якое становіцца неаддзельнай часткай спектакля: К. Каровін, А. Галавін, В. Сімаў, В. Васняцоў, В. Паленаў, М. Урубель, М. Дабужынскі, A. Be­nya і інш.
Развіццю беларускага тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва перашкаджала перш за ўсё адсутнасць прафесійных тэатраў, сезоннасць у рабоце аматарскіх і паўпрафесійных тэатральных калектываў, адсутнасць нацыянальнай драматургіі, адсутнасць нацыянадьных кадраў мастакоў-дэкаратараў.
Новы этап у развіцці беларускага тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва звязаны са з’яўленнем новых аматарскіх калектываў і тэатраў у гарадах і вёсках Беларусі, якія ўзніклі на хвалі рэвалюцыйна-дэмакратычнага ўздыму ў пачатку XX ст.
Увасабленне п’ес з жыцця рабочага класа і сялянства патрабавала іншых сродкаў выразнасці, як у трактоўцы вобразаў, так і ў дэкарацыйным афармленні. Паступова мастакі адмаўляюцца ад ужываняя тыпавых дэкарацый, а імкнуцца да кожнага спектакля ствараць афармлепне, адпаведнае характару пастаноўкі. Новыя дэкарацыі да спектакляў Мітіскага гарадскога тэатра «Рабочая слабодка» Я. Карпава і «Вільгельм Тэль» Ф. Шылера былі створаны В. Біці-
60 Барышев Г. II. Театрально-декорацпонное нскусство Белорусснн... С. 67.
лёвым. Афармленне да спектакля «На дне» М„ Горкага ў 1905 г. у пастаноўцы Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў стварыў мастак I. Удараў, які падкрэсліваў сацыяльную сутнасць твора. Гэта былі першыя крокі да стварэння мастацкага вобраза пастаноўкі, ступенька ў развіцці дэкарацыйнага мастацтва.
Асаблівую цікавасць выклікае галоўная заслона, якая была напісана для самадзейнага пароднага тэатра на станцыі Картуз-Бяроза начальнікам пуці А. Каўльбарсам. «На фоне заводаў, над якімі ўздымаецца зарыва, была намалявана жанчына ў белай антычнай тозе з факелам у руцэ. Яна ішла насустрач людзям. Натхнёны строгі твар, абрамлены прыгожымі валасамі, што развяваліся на ветры, быў звернуты да публікі. Жанчына сімвалічна адлюстроўвала рэвалюцыю. Праз усю заслону было напісана «Незакончана»61. Сутнасць слова «незакончана» была добра зразумела гледачам — пс скончана яшчэ барацьба супраць царызму.