Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
38 Абецедарскнй Л. С. Белорусы в Москве XVII в. Мпнск, 1957. С. 45.
ўплыве беларускага і ўзаемасувязях рускага тэатральнага мастацтва.
У XVIII — пачатку XIX ст. пачынаецца бурны рост дваранскіх гарадскіх і маёнткавых прыгонных тэатраў. Яны ўзніклі ў Нясвіжы, Магілёве, Шклове, Гродна, Слоніме, Ружанах, Дзярэчыне, Чачэрску, Дукоры і іпшых гарадах і маёнтках. Прадстаўленні асобных тэатраў уражвалі гледача пышнасцю і пампезнаспю дэкарацый, багаццем касцюмаў. Сцэпа ў болыпасці тэатраў была абсталявапа машынерыяй, вызначалася велізарнымі памерамі, што дазваляла ўжываць самыя разнастайныя дэкарацыі. Прыгонныя тэатры былі выразнікамі густаў і запатрабавашіяў багатых вяльмож і магнатаў. Па рэпертуару, высокаму выканаўчаму майстэрству некаторыя з іх набліжаліся да заходнееўрапейскіх тэатраў і часам насілі камерцыйны характар, другія былі прызначаны для задавальпення нораваў і густу гаспадара. Спектаклі ішлі на французскай, нямецкай, італьянскай мовах. За кошт пастаянпай эксплуатацыі народа, які жыў у галечы і бяспраўі, наладжваліся фантастычныя віцовішчы, пышныя ппапстаўленні. Большасць тэатраў ва ўсім імкнулася пераймаць царскі двор. «Дарога прыгоннага тэатра ішла не ад сядзібы да горада, а, наадварот, ад гопада да сядзібы» 39.
Найбольш раннія звесткі аб прыгонных тэатрах на тэрыторыі Белаяусі звязапы з Нясвіжам. Ужо ў 1730 г. у маёнтку Радзівілаў ствараецпа так звапая «літоўская музыка», у 1736 г. дзейнічаюпь прыдворная капэла і аркестр, з 1740 г.— прыватны тэатр Радзівілаў.
Вялікую цікавасць уяўляе афармленне ў тэатрах Фрачцыскі Урсулы і Міхала Радзівілаў. Князёўна нямала зрабіла для развіцця прыдворнага тэатра. Яна была аўтарам шматлікіх твораў, рэжысёрам, педагогам-выха-
39 Дынннк Т. Крепостной театр. М., 1963. С. 38.
вацелем акцёраў. У самім Нясвіжы і яго наваколлі было некалькі тэатраў. Гэта перш за ўсё «тэатр у палацы князя, зялёны тэатр у летняй рэзідэнцыі, тэатр кадэцкага корпуса, правінцыяльны тэатр у Альбе і шмат паркавых тэатраў» 40.
Каб атрымаць некаторае ўяўленне аб афармленні спектакляў у тэатрах Рад.зівілаў, варта звярнуцца да кнігі «Трагедыі і камедыі... 1754» У. Радзівіл з гравюрамі М. Жукоўскага, на якіх паказаны дэкарацыі да шматлікіх спектакляў. Цяжка сцвярджаць, хто быў аўтарам гэтых дэкарацый, сам М. Жукоўскі ці хто іншы. Бясспрэчным застаецца высокі ўзровень афармлення. На гравюрах М. Жукоўскага паказаны куліснаарачныя, сімультанныя, перспектыўныя, павільённыя, баскетныя дэкарацыі.
Усе віды дэкарацый вызначаюцца высокім мастацкім узроўнем, кампазіцыйнай выразнасцю, пластычнай завершанасцю. На адной з гравюр адлюстраваны турэцкія пакоі з пышнымі маляўнічымі дыванамі, пластычна выразнымі, характэрнымі касцюмамі, багаццем усяго разнастайнага абсталявання.
Сцэнічную пляцоўку ў спектаклі «Дасціпнае каханне» У. Радзівіл, які быў пастаўлены ў 1746 г. у Альбе, з двух бакоў абрамляюць аркады са статуямі. Яны звужаюцца да цэнтра і завяршаюцца сцяной з традыцыйнымі нішамі мальераўскага тэатра. Усю глыбіню сцэны займаюць групы зялёных дрэў і каменнае збудаванне. На небе — велізарныя воблакі. Калі спектаклі ішлі ў зялёным тэатры, то звычайна абыходзіліся без дэкарацый. Падбіралася месца, якое адпавядала характару спектакля41. Фонам служылі зялёныя дрэвы, кустарнікі, будынкі.
40 Krol-Kaczorowska В. Teatr dawnej Polski: Budynki. Dekoracje. Kostiumy. Warszawa, 1971. C. 121.
41 Там жа. C, 121.
Эскізы касцюмаў арлекіна, акцёра, турэцкія касцюмы з тэатраў Радзівілаў вызначаюцца дакладнасцю, пластычнай выразнасцю і нацыяпальным каларытам. Мастакамі-дэкаратарамі тут працавалі К. Атасельскі, К. Гескі, М. Скржыцкі, С. Цыбульскі і інш. Сцэна ў Нясвіжскім тэатры была абсталявана паваротным кругам, складапай машынерыяй.
Прыгонныя тэатры на тэрыторыі Беларусі ўражвалі сучаснікаў пышнасцю дэкарацый і абсталяванпя, багаццем касцюмаў. Да найболып цікавых тэатраў можна аднесці прыватны тэатр графа С. Г. Зорыча ў Шклове. Першыя спектаклі ў ім адбыліся ў час знаходжанпя там Екацярыны II у 1778 г. Вядома, «што прадстаўленні, якія наладжваліся ў Шклоўскім тэатры, пераўзыходзілі па пыштіасці прыдворныя тэатры рускія, былыя польскія, імператарскія, аўстрыйскія ў Ценбрунене і французскія ў Версалі» 4Z. На працягу аднаго прадстаўлення часам мяняліся дэкарацыі да 70 разоў43. Гэта дае падставу меркаваць аб высокай тэхнічнай падрыхтоўцы пастаноўшчыкаў, тэатралыіых мастакоў, абсталяванні сцэны. Дэкаратарамі ў тэатры Зорыча працавалі скульптар і архітэктар Я. Канціеры, жывапісец Р. Зомер, прыгонны Даніла Фёдараў, кіраваў дэкарацыйпай справай Антон Главацкі.
Вялікую вядомасць у XVIII ст. набыў Слонімскі тэатр Міхала Агінскага. Асабліва ўражвала сучаспікаў сцэна, якая мела падзвычай складанае тэхнічнае абсталяванне. Недзе пад сцэнай праходзіла мноства труб. Па іх з бліжэйшай сажалкі падавалася на сцэну вада, імгпенна ператвараючы яе ў водны басейн. У час
42 Сахновскнй В. Крепостной усадебный театр. Л., 1924. С. 26.
43 Всеволодскпй-Гернгросс В. Н. Псторня русского театра: У 2 т. Л.; М., 1929. Т. 1. С. 34.
прадстаўлепня па вадзе плавалі судны, разыгрываліся водныя баталіі. Калі ж падзеі спектакля разгортваліся на сушы, сцэну зверху закрывалі велізарнымі шчытамі. Праз шырокія вароты, якія зпаходзіліся ў глыбіні сцэны, свабодна выязджала кавалерыя, як гэта рабілася ў Венскім тэатры. Усё гэта служыць яркім сведчаннем складанай аздобленасці сцэны, грандыёзнасці яе памераў. Тэатр Агінскага ўяўляў сабой яркі прыклад познебарочнага тэатяа на тэрыторыі сярэдневяковай Еўропы. Дэкаратарамі ў ім працавалі вучань Я. Плерша і А. Смуглевіча Антоні Дамброўскі, Юзаф Пешка, Ян Рустэм і інш.44
У 70—80-я гады XVIII ст. пачынае сваю дзейнасць Гродзенскі прыгоішы тэатр А. Тызенгаўза. Асаблівую папулярпасць набывае балетная трупа, поўнасцю складзеная з прыгонных сялян. Выступленні тэатра ў 1785 г. у Варшаве мелі вялікі поспех. Ён раўняўся па сваіх мастацкіх вартасцях «на лепшыя тэатры Варшавы, пераўзыходзіў іх у афармленні».
Прыгонныя тэатры ў Ружанах, Дзярэчыне, Зэльве, Свіслачы, Асвеі, ТТІчорсах узніклі ў сярэдзіне ці другой палове XVIII ст. У 1803— 1860 гг. у Мінску таксама працаваў польскі тэатр. «Тэатры Зорыча, Чарнышова, Салагуба бралі прыклад з пецярбургскага прыдворнага тэатра — Эрмітажа, а ў спектаклях Нясвіжскага, Дзярэчынскага і Слонімскага тэатраў польскіх магнатаў было шмат ад варшаўскіх прыдворных пастановак» 45.
У імкненні ні ў чым не ўступіць пышнасці і бляску двара на сцэне прыгонных тэатраў ствараліся дэкарацыі выключнай прыгажосці. Гэтаму садзейнічалі грандыёзнасць сцэ-
44 Krol-Kaczorowska В. Teatr dawnej Polski. С. 132.
45 Смольскнй Б. С. Белорусскнй музыкальный театр. Мішск, 1963. С. 30—31.
ны, паваротны круг, складаная машынерыя. Афармлялі спектаклі ў прыгонных тэатрах іншаземцы, a таксама беларускія майстры. Будынкі, абсталявапне сцэны, афармленне прадстаўлеппяў і касцюмы вызпачаліся празмерпай пышпасцю і бляскам. «На грошы, якія выціскаліся з поту і крыві падданых, наладжваліся фантастычныя відовішчы»46. Грандыёзпасць пастановак, багацце і пышнасць афармлення патрабавалі пемалых сродкаў, якіх частэ не аказвалася, і яны закрываліся.
Прыгопныя тэатры на тэрыторыі Беларусі існавалі каля стагоддзя. Пры ўсёй сваёй супярэчлівасці яны аказалі значны ўплыў на развіццё пацыянальпай мастацкай культуры, садзейнічалі больш інтэнсіўнаму станаўленню тэатральнага і дэкарацыйнага мастацтва.
У сувязі з палітычпымі і эканамічнымі зменамі, развіццём гарадоў у пачатку XIX ст. прыгопныя тэатры на тэрыторыі Беларусі спынілі сваю дзейнасць. Ім на змену прыходзяць прыватныя антрэпрызы з больш разпастайным рэпертуарам.
Творчыя каптакты братніх рускага, беларускага і ўкраінскага народаў садзейпічалі больш імкліваму і паспяховаму развіццю тэатральнага мастацтва ў Беларусі.
Побач з прыватнымі антрэпрызамі дзейсную ролю пачыпае іграць аматарскі тэатр дваран і разначынцаў. У гарадах і мястэчках павялічваецца колькасць вандроўных антрэпрыз, якія «ў сувязі са зменай нацыяналыіага складу гарадоў і патрабаваннямі афіцыйных колаў, перабудоўваючы свой рэпертуар, пачалі іграць уперамешку з польскімі п’есамі творы на рускай мове, а зрэдку — і на ўкраінскай»47. Больш сталую форму набываюць гастролі заезжых
прафесійных калектываў, якія выступаюць у Мінску, Гродна, Магілёве, Віцебску і іншых гарадах Беларусі. Так, у 1778 г. у Мінску выступала трупа артыстаў з цэнтралыіай Польшчы, у 1784 г. у Гродна трыпаццаць спектакляў паказала трупа артыстаў Варшаўскага таварыства пад кіраўніцтвам В. Багуслаўскага, дзе дэкаратарамі працавалі выдатпыя мастакі Я. Плерш, А. Смуглевіч, Я. Беражыскі і В. Ясінскі 48.
У буйных гарадах і мястэчках Беларусі тэатральныя калектывы пад кіраўніцтвам Д. Мараўскага, М. Кажынскага, А. Жукоўскага і іншых паказалі вялікую колькасць спектакляў. 3 канца 1790 г. трупа А. Жукоўскага працавала ў Мінску і прабыла да сакавіка 1792 г. Кампаньёнам і дэкаратарам А. Жукоўскага быў вядомы мастак А. Главацкі. Амаль чатыры гады трымаў антрэпрызу ў Мінску выдатны спявак, акцёр і тэатральны дзеяч М. Кажынскі. А з 1811 г. і на працягу болып дваццаці гадоў мінскую аптрэпрызу ўзначальваў А. Жукоўскі, трупа якога выступала не толькі ў Мінску, але і іншых гарадах і мястэчках Беларусі.
У першай палове XIX ст. тэатральяая дзейнасць значна актывізавалася. У Мінску і Магілёве, Віцебску і Гродна, Полацку і Шклове, Бепіанковічах і Брэсце, Слоніме і Слуцку, ішпых гарадах і мястэчках працавалі даволі моцныя тэатральныя калектывы. Шырокую папулярнасць пабываюць аматарскія музычныя вечары і спектаклі. Устойлівасць шматлікіх антрэпрыз, іх шырокая папулярпасць сярод насельніцтва Беларусі, высокі мастацкі ўзровепь пастановак, цікавае дэкарацыйнае афармленпе садзейнічалі паспяховаму развіццю тэатральнага і дэкарацыйнага мастацтва ў Беларусі.
46 Гістопыя беларускага тэатра. Т. 1. С. 178.
47 Там жа. С. 225.
48 Кгбі-Kaczorowska В. Teatr dawnei Polski. С. 125,
Шматлікія гастролі рускіх, украінскіх і замежных тэатральных калектываў, выступленні майстроў рускай сцэны ў другой палове XIX ст. садзейнічалі зацвярджэнню рэалістычных традыцый як у творчасці беларускіх драматургаў, так і аматарскіх і паўпрафесійных тэатраў. Дзеячы беларускага тэатральнага мастацтва маглі знаёміпца з дэкарацыямі рускіх мастакоў М. Шышчова, М. Бачарова, В Васняцова, В. Паленава, М. Урубеля, В. Сярова, К. Каровіна і А. Галавіна, што пракладвала шырокія шляхі пля развіцця мастацкай культуры Баларусі.