Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Арыгінальнасцю кампазіцыйнай будовы адрозніваецца аформленая ім вокладка часопіса «Журавы». Высока над зямлёй лунае чарада журавоў. Цень іх адбіўся ў люстраной гладзі возера. Мастак падае сюжэт як бы з вышыні птушынага палёту. Таму глядач быццам сам з’яўляецца яго ўдзельнікам. Дасканалы малюнак, тонкая, дакладная штрыхоўка — характэрныя рысы гэтай работы.
Цікавыя таксама алоўкавыя замалёўкі Ф. Рушчыца: «Сям’я мастака», «Аўтапартрэт» і ішп., зробленыя ім у апошні перыяд жыцця. Здзіўляе ўменне мастака тонкай непарыўнай лініяй перадаць характар і псіхалогію людзей, іх індывідуальныя рысы. Ёсць звесткі, што Рушчыц як графік прымаў удзел у афармленні беларускіх календароў. Вядомы алоўкавыя эскізы Рушчыца да яго славутай карціны «Зямля», якія рабіліся ў ваколіцах роднага мастаку Багданава.
Сярод іншых жывапісцаў, якія аддалі даніну графіцы, быў пейзажыст Г. Вейсенгоф.. Яму належаць цудоўныя ілюстрацыі да паляўнічых апавяданняў свайго брата Юзафа Вейсенгофа. У іх мастак паказаў сябе здольным анімалістам.
У развіццё акварэльнага жывапісу прыкметны ўклад унёс Юліян Фалат (1853—1929). Многія яго
творы былі зроблены на падставе назіранняў за жыццём Нясвіжа, дзе мастак пэўны час працаваў. Акварэль «На мядзведзя» (Нацыянальны музей у Варшаве) вабіць вернасцю перадачы псіхалагічнага стану паляўнічых, паказаных буйным планам (яны стаяць у снезе з рагацінамі). Эцюд настолькі жыццёвы, што, здаецца, мастак выконваў яго з натуры. Выдатна напісаны снег, фігуры паляўнічых, лес на заднім плане.
Такой жа тонкай назіральнасцю вылучаецца малюнак «Шашні паляўнічага».
Сюжэты твораў Ю. Фалата — гэта кавалачкі сапраўднага жыцця, па якіх можна меркаваць аб побыце беларусаў канца XIX ст. Мастак бываў і на возеры Свіцязь, і на Бярэзіне, дзе таксама рабіў замалёўкі і пісаў эцюды. Яны паслужылі зыходным матэрыялам для вялікага гістарычнага палатна, прысвечанага напалеонаўскай эпапеі 1812 г., «Бярэзіна. Спальванне сцягоў».
Цікавыя кампазіцыйныя малюнкі Ю. Фалата, у якіх паказаны беларускія сяляне, занятыя штодзённай працай. Вось пажылы селянін у доўгай белай сарочцы рамантуе граблі, а яго старэйшы сын наладжвае касу. Побач сціплыя прылады іх працы — саха і барана. У гэтых малюнках хоць і няма пэўнага сюжэтнага дзеяння, але добра відаць сімпатыя мастака да людзей працы. Творчасць Ю. Фалата — несумненны ўклад у гісторыю беларускага мастацтва. Ён садзейнічаў станаўленню ў ім бытавога жанру, умацаванню рэалістычных традыцый..
У жанры акварэльнага партрэта паспяхова працаваў Казімір Mapfl у с е в і ч, які жыў на Гродзеншчыне. Яму належаць выдатныя партрэты Элізы Ажэшка і Адама Міцкевіча, а таксама вялікая колькасць літаграфічных партрэтаў: «Партрэт жонкі А. Міцкевіча», «Партрэт Марылі Верашчакі» і інш. Асобныя з гэтых работ знаходзяцца ў літаратурным
музеі Адама Міцкевіча ў Навагрудку. Яны каштоўныя не толькі гістарычнай верагоднасцю, але і досыць высокім прафесійным узроўнем.
Працэс самавызначэння беларускай графікі намеціўся ў пачатку XX ст. пад уплывам першай рускай рэвалюцыі (1905—1907). На хвалі рэвалюцыйна-дэмакратычнага ўздыму выраслі мастакі слова — Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, Цётка (Алаіза Пашкевіч) і інш. Фарміруецца беларуская інтэлігенцыя.
Развіццё выяўленчага мастацтва ў параўнанні з літаратурай адбывалася запаволена. Літаратура пры сваім станаўленні абапіралася на падмурак вуснапаэтычнай творчасці, на неўміручае беларускае слова, якое народ, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, захоўваў вякамі, жывучы глыбокай верай у тое, што «загляне сонца і ў наша аконца». Нарэшце,
214. Ю. Фалат. На мядзведзя. 1890.
Варшава. Нацыянальны музей
215. Ю. Фалат. На паляванне. 3 серыі «Паляванне ў Нясвіжы». 1890. Варшава. Нацыянальны музей
перад пісьменнікамі новага часу быў яшчэ жывы прыклад іх папярэднікаў — пісьменнікаў XIX ст. В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча і інш.
У выяўленчым жа мастацтве справа была значна складаней. Яно мела даўнія традыцыі, але не сабранае ў музеях, занядбалае, закінутае, яно ў тыя часы было наогул наўрад ці вядома. Ды і прафесійных кадраў мастакоў амаль не было, дакладней, былі толькі адзінкі. Становішча ў мастацтве было больпі складаным, чым у Расіі і на Украіне. У Расіі, дзе існавалі трывалыя і непарыўныя мастацкія традыцыі, адным з важных асяродкаў развіцця графічных мастацтваў, як вядома, стаў часопіс «Свет мастацтва» («Мнр нскусства»), дзе папулярызавалася творчасць В. Сярова, К. Сомава, А. Бенуа, Л. Бакста, I. Білібіна, М. Дабужынскага і інш.77 На Украіне значна
больш было прагрэсіўных мастакоў, развіццю графічных мастацтваў таксама садзейнічалі новыя часопісы: «Мастацтва ў паўднёвай Расіі» (Кіеў), «Ілюстраваная Украіна» (Львоў); шмат творцаў — Ф. Крычэўскі, 0. Кульчыцкая, Ф. Красіцкі, М. Бурачок і інш.— аб’ядналіся ў «Групе ўкраінскіх мастакоў», мелі значна болыпыя магчымасці для творчасці78.
Аб беларускім мастацтве М. Шчакаціхін у 20-я гады пісаў, што ў галіне прасторавых мастацтваў паслярэвалюцыйная Беларусь як быццам апынулася перад аркушам чыстай паперы. А ў пачатку XX ст. праблема мастацкай інтэлігенцыі была яшчэ болып вострай. Беларускае мастацтва як самастойная культурная з’ява са сваім непаўторным абліччам яшчэ не было сфарміравана.
Але пачатак быў зроблены. Вакол першых беларускіх газет («Наша
77 Сндоров A. А. Русская графнка начала XX века. С. 63—79.
78 Украі'нська дожовтнева графіка. Кйів, 1961. С. 117—121.
доля», «Наша ніва») групуецца інтэлігенцыя. У яе прадстаўнікоў, якія выйшлі з народных глыбінь, любоў да літаратуры, імкненне да ведаў спалучаліся з цікавасцю да мастацтва. Я. Купала сябраваў з М. Чурлёнісам, Я. Колас даручае К. Каганцу ілюстраваць свае творы. Цётка (Алаіза Пашкевіч) едзе ў Італію і вывучае славутых мастакоў Рэнесанса79.
Беларускія пісьменнікі спрабуюць прыцягнуць мастакоў да супрацоўпіцтва ў першых беларускіх газетах.
216. С. К удраўцаў. Селянін з Гродзенскай губерні. Канец XIX ст.
Іменна графіка — як мастацтва найболып публіцыстычнае, масавае, дэмакратычнае — ішла наперадзе ў справе «водгуку» на актуальныя праблемы беларускай культуры і яе раз-
79 Паводле яе слоў, міма Рафаэля «прайшла са спакойным сэрцам, а ля Мікеланджэла знямела душой».
віцця.. У пачатку XX ст. у графіцы ствараюцца першыя ўзоры мастацтва беларускай кнігі, выконваюцца вокладкі да твораў Я. Купалы, Я, Коласа, К. Буйло. Краявіды, характэрныя беларускія тыпы мастакі адлюстроўвалі і раней. Але цяпер народная адметнасць у творах акцэнтуецца, вобразы Беларусі як бы нанава адкрываюцца, падкрэсліваюцца. У гэтым сэнсе графіка ішла наперадзе жывапісу і скульптуры.
На стылістыку беларускай графікі пачатку XX ст. уздзейнічала руская мастацкая школа. У той цікавасці, з якой мастакі адлюстроўвалі сцэны нялёгкага народнага жыцця, міжволі пазнаеш рускіх перадзвіжнікаў.
Мастакоў, што звязалі свой творчы лёс з беларускай культурай і сваімі творамі садзейнічалі абуджэнню парода ад літаргічнага сну, былі адзінкі. Яны не мелі значнай прафесійнай падрыхтоўкі, не валодалі высокай выяўленчай культурай, але самаахвярна служылі мастацтвам свайму народу, жылі верай і надзеяй на яго лепшую будучыню.
Адным з першых, хто звязаў свой творчы лёс з беларускім народам, быў вядомы пісьменнік і культурны дзеяч Карусь К a г а н е ц (Казімір Карлавіч Кастравіцкі). Таленавіты майстар слова, адзін з пачынальнікаў беларускай літаратуры новага часу, ён унёс пэўны ўклад і ў развіццё беларускага мастацтва.
Нарадзіўся К. Каганец 29 студзеня (10 лютага) 1868 г. у Табольску. Яго бацька паходзіў з даўняга беларускага роду (між іншым, даводзіўся сваяком Міхаілу Апалінарыю Кастравіцкаму, дзеду вядомага французскага паэта Гіёма Апалінэра), а ў Сібір быў высланы за ўдзел у паўстанні 1863—1864 гг. Калі Казіміру споўнілася чатыры гады, Кастравіцкія атрымалі дазвол вярнуцца на радзіму. Вучыўся спачатку дома, пасля ў Мінскім гарадскім вучылішчы. Маючы ад прыроды здольнасці, Ка-
ганец марыў стаць мастаком. У 1885—1888 гг. ён вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства, пазней пэўны час займаўся ў вучылішчы Шцігліца ў Пецярбургу. 3-за адсутнасці сродкаў вучобу не закончыў, але заняткаў мастацтвам пазней ніколі не пакідаў.. У снежні 1905 г. за агітацыйную дзейнасць сярод сялянства ў Койданаве К. Каганец трапіў у мінскую турму, дзе прасядзеў да мая 1906 г. У другі раз апынуўся за кратамі ў 1910 г. за ўдзел у рэвалюцыйным руху. Як зазначае С. Александровіч, «за турэмнымі засценкамі пісьменнік не падаў духам, многа пісаў і маляваў» 80. У лістах мастака з мінскай турмы ёсць звесткі аб тым, што ён маляваў беларускія тыпы, сцэнкі, ілюстраваў творы Я. Коласа.
Сярод ранніх твораў К. Каганца вылучаецца плакат «3 новым рокам!» (1905). Новы год на ім адлюстраваны ў выглядзе беларускага селяніна ў нацыянальнай вопратцы з касой у левай і факелам у правай высока ўзнятай руцэ; стары год К.. Каганец паказаў у вобразе рускага цара, які палахліва і таропка ўцякае ад беларуса-рэвалюцыянера. Пры ўсёй мастацкай недасканаласці значэнне плаката «3 новым рокам!» цяжка пераацаніць. У гісторыі мастацтва гэта была першая спроба стварыць вобраз беларуса-рэвалюцыянера, не забітага і прыніжанага (як, напрыклад, у літаграфіі Ю. Азямблоўскага «Славянскі нявольнік»), а гордага і смелага, які ўзняўся на барацьбу за права «людзьмі звацца». Ясны і выразны, ярка нацыянальны па задуме, лаканічны паводле выканання плакат К. Каганца можна лічыць першым сапраўдным беларускім плакатам.
Відаць, у 1905 г. створана Каганцом і вострая карыкатура на царызм «Пахаванне Свабоды» ў чатырох
80 Каганец К. Творы. Мінск, 1979. С. 7 (Прадмова).
малюнках81. На першым малюнку Свабоду ў труне адпявае тоўсты лысы non з кадзілам. Але вось крышка труны прыўзнялася — да яе імгненна кінуліся жандары, каб не даць Свабодзе ўзняцца з труны. У заключным малюнку адлюстравана кульмінацыя сцэны: Свабода ў выглядзе гордай жанчыны смела і непакорна ўзнялася з труны са шпагай у правай руцэ; жандары падаюць, палахліва лезе пад стол тоўсты non.
У гэтай карыкатуры К. Каганец удала выкарыстаў прыём выяўленчага апавядання, якім мастакі-сатырыкі шырока карыстаюцца і ў нашы дні. Малюнак вылучаецца яснасцю задумы, тэма ў ім вырашана публіцыстычна востра, даходліва, гранічна выразна. Гэтаму садзейнічае і ўпэўнены контур.