Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Нешматлікія станковыя творы К. Каганца сведчаць, што ён свядома браў тэмы з жыцця народа, пераважна сялян, акцэнтаваў увагу на асаблівасцях яго побыту, адзення і г. д., імкнуўся адлюстраваць характэрны беларускі пейзаж.
Такі малюнак тушшу «За сахою»: беларускі селянін арэ зямлю на худых валах, сціплы навакольны краявід. Як і ў іншых творах К. Каганца, тут адчуваецца, што аўтар не меў значнай прафесійнай падрыхтоўкі, але малюнак зроблены з любоўю, пранікнёна, прасякнуты хваляван^ нем. Ды і скампанаваны выдатна: фігура селяніна, дадзеная амаль са спіны, удала ўпісана ў пейзаж, добра памаляваны валы, ралля. Вядомы і іншыя малюнкі мастака: «Маці», «Буслы», «На ростаньках» і інш. «Толькі ў карыкатурах,— піша М. Арлова,— накіраваных супраць царызму, Кастравіцкі стварае вобразы, у якіх выяўлена, хоць, можа, без дастатковай мастацкай сілы, прага
81 Рэпрацуцыравана ў кнізе М. С. Кацара «Выяўленчае мастацтва Беларусі дапэвалюпыйнага перыяду» (Мінск, 1969. С. 196).
да дзеяння, да барацьбы. У іншых працах Кастравіцкі імкнецца падаць народныя вобразы надта ўжо пакорнымі (ён нават месца адводзіць ім як бы другараднае — у рознага роду прыкладным жывапісе і скулыітуры); гэтыя вобразы атрымліваюцца ў яго дробнымі і пасіўнымі...» 82
У альбоме «Нзобразнтельное нскусство БССР» (М.; Л., 1932. С. 28) змешчана рэпрадукцыя яго твора «У беларускай вёсцы» (1908). Пад акном сялянскай хаты на прызбе сядзіць сляпы лірнік, побач — яго павадыр, хлопчык з кійком і торбай. 3 вялікім спачуваннем сяляне слухаюць сумныя песні лірніка. Малтонак не зусім упэўнены, нават наіўны„ Але задума і кампазіцыя вельмі жыццёвыя, тыпова беларускія, што характэрна для большасці работ К. Каганца.
Працаваў К. Каганец і ў кніжнай графіцы. Як ужо адзначалася, у мінскай турме ён праілюстраваў творы Я. Коласа. На жаль, 12 зробленых малюнкаў не захаваліся.
У 1910 г. Каганец зрабіў вокладку да працы Я. Коласа «Другое чытанне для дзяцей беларусаў». На фоне зімовага краявіду з засыпанымі снегам хатамі вясковы хлапчук з кнігай. Пры ўсёй прастаце задумы ў рабоце Каганца адчуваюцца пранікненне ў сутнасць з’явы, сімпатыя да маленькага героя, любоў да беларускага пейзажу..
Каганец зрабіў вокладку і для ўласнай кнігі, якая павінна была выйсці яшчэ да рэвалюцыі. У ёй мастак шырока выкарыстаў матывы народнага мастацтва, ткацтва, разьбы па дрэву 83.
Мастацкая спадчына К. Каганца невялікая. Раннія яго творы (прыкладны жывапіс па дрэве з адлюстраваннем народных тыпаў) убачылі
82 Орлова М. А. Нскусство Советской Белорусснн. С. 46.
83 Рэпрадуцыравана ў кн.: Каганец К. Творы. С. 13.
свет на першых беларускіх выстаўках у 900-я гады. Больш поўна яны былі прадстаўлены ў паслякастрычніцкі перыяд на выстаўках беларускіх савецкіх мастакоў.
Цесна звязаў свой лёс з народам і Язэп Нарцызавіч Драздовіч (1888 каля 1954) 84.
Нарадзіўся ён у засценку Пунькі Дзісенскага павета Віленскай губерні (зараз Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.) у сям’і незаможнага шляхціца-арандатара. Пасля заканчэння школы ў Дзісне васемнаццацігадовы мастак паступіў у Віленскую рысавальную школу, дзе вучыўся ў прафесара I. П.. Трутнева. Мастацкі светапогляд Я. Драздовіча сфарміраваўся пад уплывам Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, К. Каганца і іншых дзеячаў нашай культуры. У творчым фарміраванні мастака значную ролю адыграла газета «Наша ніва», з якой ён пачаў супрацоўнічаць з восені 1908 r.8S Паводле ўспамінаў мастака П. Сергіевіча, Я. Драздовіч так выказваў сваё творчае крэда: «Рысуй народ, падай чалавека працы. Рысуй яго хату і дзяцей, раскажы пра яго мару і долю. Падымі некранутыя пласты гісторыі» 86.
I ён здзейсніў гэту задачу. Нягледзячы на вялікія цяжкасці, у якіх жыў, працаваў, ён стварыў выдатныя творы, якія ў 1979 г. былі паказаны на яго персанальнай • выстаўцы ў Мінску. Гэта выстаўка стала сапраўдным адкрыццём таленту Драздовіча — графіка, жывапісца, вучонагаэтнографа і пісьменніка 87.
84 Аб яго жыцці і творчасці гл.: Ліс А. Шляхі і пошукі // Полымя. 1964. № 3. С. 152—168; Ён жа. Вечпы вандроўнік. Міпск. 1984; Шматаў В. Мастацкі сусвет Язэпа Драздовіча // Літ. і мастацтва. 1979. 8 ліп.
85 Ліс А. Вечны вандроўнік. С. 26.
86 Ліс А. Шляхі і пошукі. С. 160.
87 У 1931 г. у Вільні выйшла яго кніга «Нябеспыя бегі». Пазней мастак напісаў «Тэоюыю рухаў», рукапіс якой адаслаў Я. Коласу.
Раннія графічныя творы мастака, якія экспанаваліся на выстаўцы, датуюцца 1910 г. Драздовіч у іх аддаў даніну сімвалізму, меўшаму пашырэнне ў рускім мастацтве пачатку XX ст. Але яго сімвалы адметныя: мастак звяртаецца да вобразаў роднай зямлі, адзін з першых імкнецца стварыць сімвалічную выяву Беларусі. На адным з малюнкаў адлюстравана жанчына-беларуска, якая паказвае шлях у будучыню; побач руіны старажытных замкаў, а ўдалечыні — ззяючы сонечны горад. У малюнку яшчэ адчуваецца рука вучня: у штрыхоўцы няма лаканізму, кампазіцыя празмерна ўскладнена. Але думка, мастацкая ідэя выказаны ясна і выразна. Магчыма, малюнак быў зроблены для «Нашай нівы», з якой аўтар быў цесна звязаны.
У 1909 г.. Драздовіч выконвае вокладку для першага «Беларускага календара на 1910 год». Тут таксама адчуваецца імкненне да сімволікі: араты-селянін, яркае сонца, што ўздымаецца над гарызонтам. Побач шэрая вёска, а на старым, абламаным дрэве сімвал варожых сіл — сава88. Твор прасякнуты думкай аб будучыні беларусаў, аб іх імкненні да волі, да святла. У кампазіцыі ёсць кампаненты, якія пазней, у спелых творах майстра, загучаць у поўную моц: сімвал волі, святла — сонпа (яго асабліва любіў маляваць Драздовіч), сімвал варожых сіл — сава.
У ранні перыяд творчасці Драздовіч шмат працуе і ў жанры графічнага пейзажа («Стадолішча», 1907 і інш.). Гэта краявіды роднай мастаку Дзісеншчыны, сціплыя куточкі беларускай прыроды, намаляваныя з любоўю і мастацкім пачуццём.
У 1914 г. ён выканаў вокладку да зборніка вершаў К. Буйло «Курганная кветка». Яна вырашана про-
88 Малюнак быў узноўлены на вокладцы «Беларускага календара на 1928 год» (Ліс А. Вечны вандроўнік. С. 27).
ста і лаканічна: буйным планам намалявана на ёй загадкавая сімвалічная кветка, сілуэт якой нагадвае галаву жанчыны.. Малюнак выкананы смелай, энергічнай штрыхоўкай.
Графічныя творы 1915—1916 гг. («Архітэктурныя фантазіі», віньеткі для друку) зроблены не без уплыву пецярбургскага «Свету мастацтва». Зноў Драздовіч часта звяртаецца да алегорый, сімвалаў.
Высокую ацэнку Я. Драздовічу даў М. Танк: «Гэта надзвычай арыгінальны, цікавы і таленавіты чалавек, які ў нашых умовах жыцця (буржуазнай Полыпчы.— В. Ш.) сланяецца, не знаходзячы сабе месца. Арыгінальныя яго карціны, напісаныя гуашшу, акварэльнымі фарбамі, на гістарычныя і касмічныя тэмы не толькі здзіўляюць сваім новым бачаннем свету, але змушаюць задумацца над тым яшчэ неразгаданым, што акружае чалавека. Зарысоўкі ж яго народных тканін, дываноў, паясоў, зробленыя падчас яго бясконцых вандровак па Заходняй Беларусі і падараваныя музею,— рэдкі скарб, якому некалі цаны не будзе» 89.
Уклад Я. Драздовіча ў развіццё выяўленчага беларускага мастацтва пачатку XX ст. вельмі прыкметны, значны. Ён следам за К. Каганцом падпісвае свае творы па-беларуску. Яго выяўленчая творчасць сугучна актуальным праблемам развіцця тагачаснай беларускай культуры, якой творца да канца служыў няўрымсліва, аддана, смела.
У 1902 г„ у Пецярбургу студэнты-беларусы арганізоўваюць «Круг беларускай народнай прасветы і культуры» («Круг беларускі»). Ён ставіў мэтай выданне і распаўсюджванне кніг на роднай мове, імкнуўся звярнуць увагу грамадскасці на беларускі народ і яго мову, на сацыяльную няроўнасць, цяжкае становіітіча працоўпага ся-
89 Танк М. Лісткі календара. Мінск. 1970.
С. 178.
лянства. «Круг беларускі» выдаў «Вязанку» Я. Лучыны, «Калядную пісанку» (абедзве ў 1903), «Казкі», «Велікодную пісанку» (абедзве ў 1904). Яны аформлены дужа сціпла, і, як заўважыў Ц. Гартны, «усёю сваёю істотаю сімвалізуюць тагачаснае становішча беларускай культуры» 90. Просты шрыфт, кепская папера, адсутнасць малюнкаў — характэрныя рысы ранніх беларускіх выданняў, якія друкаваліся на гектографе або літаграфскім спосабам.
У 1906 г. у Пецярбургу была заснавана суполка «Загляне сонца і ў наша аконца». Яна мела свае агенцтвы ў Мінску, Віцебску, Гродна, Магілёве, Гомелі, Вільні, Варшаве, куды паступалі ў продаж яе выданпі. Гэта былі падручнікі «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» К. Каганца, «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі, «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я. Коласа; творы Я. Купалы «Жалейка», «Сон на кургане», «Шляхам жыцця», Я. Коласа «Батрак», Ц. Гартнага «Песні», У. Галубка «Апавяданні», 3. Бядулі «Абразкі» і інш.91 3 мастацка-тэхнічнага боку выданні суполкі таксама вельмі сціплыя. Слабай была матэрыяльная і паліграфічная база, амаль не было ўласных мастакоў. Уціск цэнзуры прымушаў канцэнтраваць увагу перш за ўсё на самім факце друкавання беларускіх кніг, якія часам выдавалі пад выглядам балгарскіх. Сказвалася адсутнасць неабходных шрыфтоў, а таксама незнаёмасць з выдявецкай справай.
Дзеячы суполкі добра разумелі, якое вялікае значэнне ў распаўсюджванні кніг на роднай мове мае іх мастапкае афармленне. таму рабілася ўсё магчымае, каб палепшыць якаспь друку і паліграёЬічны ўзровень. У 1907 г. суполка «Загляне сон-
ца і ў наша аконца» пачала выпускаць падпісную серыю кніг «Беларускія песняры», прычым у абвестцы рэдакцыя паведаміла чытачам, што «выданне будзе дваякае: дарагое на пекнай паперы, быццам старасвецкай, ці на грубой белай, на выбар, у пекнай, з беларускім узорам, вокладцы, з партрэтамі песняроў, падклеенымі на шурпатую паперу...» 92
Дзеячы суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца» дбалі пра нацыянальную адметнасць мастацкага афармлення, прычым яно выяўлялася ў асноўным з дапамогай народнай арнаментыкі («беларускага ўзору»), Гэта быў плённы кірунак у пошуках нацыянальнага стылю, далейшая эвалюцыя беларускай кнігі (асабліва ў 1920-я гады) пацвердзіла яго перспектыўнасць.
Пры ўсёй сціпласці мастацкага аздаблення выданні суполкі «Загляпе сонца і ў наша аконца» з’явіліся важным крокам у вырашэнні праблемы мастацтва беларускай кнігі. Як дасціпна заўважыў Ц. Гартны, кнігі серыі «Беларускія песняры» можна было ўжо ўзяць у рукі і «паказаць люд.зям» 93.