Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
афармленне некаторых спектакляў рабілася на выпадковых падборках. «Хатка злева, хатка справа, частакол, калодзеж — вось асноўпыя элементы, якія вар’іраваліся на ўсе лады. Для некаторых п’ес бралі дэкарацыі на пракат з Гарадскога тэатра». Пры паказе «Раскіданага гнязда» Я. Купалы (1917) былі выкарыстаны тыпавыя дэкарацыі «сялянскай хаты» і «вёскі»73.
На аматарскай сцэне робяцца першыя спробы па-сапраўднаму вобразнага рашэння спектакля. Пры пастаноўцы «Вяселля» А. Чэхава самадзейным тэатральным калектывам чыгуначнай гімназіі Мінска афармленне было створана настаўнікам гэтай гімназіі К. Ціханавым.
«Дэкарацыі «Вяселля» ўражвалі ўсіх удзельнікаў спектакля сваёй навізной... Асабліва цікавым у іх з’явілася спалучэнне пышнасці і бляску сервіраванага стала з бруднымі і дзенідзе абадранымі абоямі залы.„ тыповай залы таннай «рэстарацыі», якую звычайна наймалі для розных урачыстасцей. Асабліва ўдаўся пейзаж Замаскварэчча з месяцам за акном» 74. Надзвычай удала была паказана перспектыва вуліцы з велічным саборам і маленькімі старымі хаткамі, што туліліся ўперамежку з асабнякамі. I хоць касцюмы не з’явіліся дапаўненнем глыбока мастацкага афармлення, «сама спроба ўпершыню па-сапраўднаму раскрыць у рэалістычным плане вобраз спектакля з’явілася прагрэсіўнай» 75.
Такім чынам, у дарэвалюцыйны перыяд у Беларусі існавалі дзве тэндэнцыі развіцця тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва: з аднаго боку, наяўнасць тыпавых дэкарацый, выпадковых падборак у прафесійных трупах, з другога — праўдзівае адлюстраванне жыцця, вобразнасць і
70 Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. С. 445-446.
71 Там жа. С. 454—455.
72 Там жа. С. 455.
73 Барышев Г. II. Театрально-декорацнонное нскусство Белорусснн... С. 77.
74 Там жа.
75 Там жа.
выразнасць, выкарыстанне сімволікі ў творчасці мастакоў-аматараў. У імкненні наблізіць афармленне да жыццёвай праўды народныя тэатры і самадзейныя калектывы звярнуліся да народнай творчасці, этнаграфіі, народнай архітэктуры і нацыянальнага касцюма. Мастакі-аматары перадавалі ў дэкарацыях жыццё такім, якім яны яго бачылі штодзённа. Для гэтага яны выкарыстоўвалі прадметы побыту, мэблю, нацыянальны касцюм, хатнія рэчы, элементы народнай архітэктуры, убрання, інтэр’ера, своеасаблівасць беларускага пейзажу. Мастакі-аматары зрабілі першыя крокі да дасягнення вобразнасці, выразнасці і праўдзівасці ў афармленні, што садзейнічала развіццю рэалістычнай плыні ў тэатральна-дэкарацыйным мастацтве Беларусі.
ГРАФІКА
У канцы XIX — пачатку XX ст. ва ўмовах распаўсюджання марксісцкіх ідэй і пашырэння нацыянальна-вызваленчага руху графіцы як мастацтву найболып масаваму і дэмакратычнаму належала асаблівая роля, Беларусы абуджаліся да самастойнага жыцця. У роднай літаратуры гэта час «Жалейкі» Я. Купалы і «Вянка» М. Багдановіча, твораў Я. Коласа, Цёткі, Каруся Каганца і ішп. З’яўляюцца першыя газеты на беларускай мове «Наша доля» і «Наша ніва». Узнікае нацыянальны тэатр (трупа I. Буйніцкага і інш.), адраджаецца беларуская культура ў шырокім сэнсе гэтага слова.
Графіка не засталася ўбаку ад гэтых працэсаў, першая адгукнулася на іх. Яна ўсё больш усведамляе сябе як аўтаномнае, самастойнае мастацтва, нават сам тэрмін «графіка» фактычна ўпершыню набывае правы грамадзянства 76. Графіка становіцца
76 Сндоров A. А. Русская графпка начала
XX века. М., 1969. С. 7.
мастацтвам актуальна значным, асабліва шчыльна звязаным з грамадскімі падзеямі, са сваім часам. Пашырыўся яе жанравы дыяпазон: акрамя кніжнай і станковай графікі ў пачатку XX ст. пэўнае развіццё атрымаў плакат і сатырычны малюнак. У станковай графіцы мацней загучала тэма рабочага класа, барацьбы гарадскога пралетарыяту за свае правы. Як убачым далей, заканамерным быў водгук публіцыстычных відаў графікі на падзеі першай рускай рэвалюцыі.
Як і раней, на Беларусі ў гэты час працавалі мастакі рознай арыентацыі. Паколькі спрыяльных умоў для творчасці не было, яны досыць
211. А. Каменскі. Беларус
і літвін. 1909
часта звязвалі свой творчы лёс з Полыпчай або Расіяй. Аднак будучы ўраджэнцамі Беларусі, адлюстроўваючы ў сваіх творах прыроду Беларусі і жыццё яе народа, гэтыя мастакі аб’ектыўна ўнеслі істотны ўклад у выяўленчую культуру Беларусі.
Разам з тым у пачатку XX ст. асобныя мастакі — прычым іменна графікі — выступалі як сапраўды беларускія мастакі (не толькі ў геаграфічным, але і ў этнічным, часткова і ў стылістычным плане). Яны прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, ілюструюць творы беларускіх пісьменшкаў. I хоць гэта былі толькі адзінкі, сам факт існавання сваіх мастацкіх сіл — знамянальны.
Удзельная вага графікі ў разглядаемы перыяд прыкметна павысілася, мацней, чым у іншых відах выяўленчай творчасці, у ёй выяўляюцца працэсы крышталізацыі, вызначэння мастацкай школы. Праўда, пра нейкі адзіны накірунак графікі гаварыць
нельга. Мастакі, творчасць якіх сфарміравалася ў болып ранні перыяд, працягвалі працаваць у традыцыйным жанрава-бытавым напрамку. Часцей за ўсё гэта былі алоўкавыя замалёўкі, накіды, да якіх звярталіся і жывапісцы. Радзей сустракаецца эстамп (літаграфія, афорт).
У жанры станковай, эстампнай графікі шмат працаваў Антон Іосіфавіч Каменскі (1860—1933). Нарадзіўся ён у Вільні, у 1885— 1890 гг. жыў у маёнтку Ярылаўка Гродзенскай губерні. У 1882 г. паступіў у Пецярбургскую акадэмію мастацтваў, дзе займаўся ў батальнай майстэрні Б. Вілевальдэ. Аднак закончыць вучобу яму не ўдалося, і ён вяртаецца ў Ярылаўку, дзе не толькі займаецца сельскай гаспадаркай, але і піша эцюды, робіць замалёўкі. У пачатку 90-х гадоў для прадаўжэння вучобы мастак едзе ў Парыж, дзе
212. А. Каменскі. Падвода. 1909
ўдасканальвае майстэрства ў акадэміі Жуліяна. А. Каменскі працуе ў розных відах — партрэце, бытавой кампазіцыі, ілюстрацыі — і матэрыялах (туш, пастэль, гуаш, вугаль), займаецца афортам.
У Парыжы Каменскі пазнаёміўся з коламі рускай і польскай прагрэсіўнай моладзі, якая знаходзілася ў эміграцыі. Гэтыя акалічнасці прыкметна адбіліся на яго творчасці. Мастак стварае першыя кампазіцыі на рэвалюцыйныя тэмы: «Сходка рускай сацыялістычнай моладзі» (1891), ілюстрацыі да рэвалюцыйных песень і г. д. У працах Каменскага з’яўляецца вобраз пралетарыя, рэвалюцыянера-змагара. Сімпатыі і настрой мастака асабліва ярка праявіліся ў серыі «Дух рэвалюцыянера», прысвечанай рэвалюцыйным падзеям 1905—1907 гг.: «Перастрэлка», «ІПпіён», «Мітынг», «Агітатар», «Стачка» і г. д.
Ніколі яшчэ дагэтуль у беларускай графіцы тэма барацьбы працоўных за права «людзьмі звацца» не гучала так выразна. Вось ліст «Стачка». На фоне змрочных заводскіх карпусоў паліцэйскія з дубінкамі накінуліся на рабочых, што выйшлі на вуліцы, каб заявіць аб сваіх правах. На пярэднім плане худыя, змарнелыя жанчыны, маці, за імі — паліцэйскія з дубінкамі, якія яны трымаюць над галовамі рабочых.
Малюнак выдатна скампанаваны. Каменскі ўмела карыстаецца ценявымі эфектамі, штрыхоўка дакладная і выразная.,
Характэрная асаблівасць мастацкай манеры А. Каменскага — жыццёвая пераканаўчасць, здаецца, што мастак маляваў з натуры. Такія лісты «Перастрэлка», «Падвода», «Сустрэча ў пушчы» і інш. У лісце «Перастрэлка» некалькі рабочых на вузкай гарадской вуліцы (магчыма, Вільні) адстрэльваюцца ад паліцэйскіх. Дым ад бомбы ахінуў будынкі, у жаху кінуліся ўбок жаночыя фігуры. Падобныя рысы характэрны і
для іншых лістоў: «Стачка», «Мітынг», «Шпіён» і г. д. Талент прыроднага рысавальшчыка дапамагаў яму ствараць яркія запамінальныя вобразы. Галоўных дзеючых персанажаў А. Каменскі размяшчаў звычайна на пярэднім плане. У кампазіцыях шырока прымяняў кантрастныя супастаўленні, даючы цёмныя плямы на светлым фоне і наадварот. Творы Каменскага вызначаюцца дасканаласцю мастацкай формы і глыбокім зместам. Яны праўдзівыя, гістарычна верагодныя і ўяўляюць вялікую каштоўнасць як наглядныя ілюстрацыі падзей, сведкам якіх быў мастак.
У кампазіцыі «Сходка рускай сацыялістычнай моладзі» мастак звяртаецца да традыцый рускага рэалістычнага мастацтва другой паловы XIX ст. Яна ў нечым нагадвае вядомую карціну У. Макоўскага «Вечарынка». Тое ж абсталяванне канспіратыўнай кватэры, усхваляваныя твары ўдзельнікаў сходкі, з вялікім майстэрствам адлюстраваны тыпажы. Асабліва ўдалы вобраз студэнта-народніка, што стаіць у глыбіні пакоя. Ён у доўгай белай сарочцы, падпяразанай поясам. Інтэлігентны твар засяроджаны, задуменны. Гэта твар думаючага чалавека, якога мастак адлюстроўвае з вялікай сімпатыяй.
Каля 1900 г.., вярнуўшыся з Парыжа, Каменскі некаторы час жыў у Варшаве, пазней у Кіеўскай губерні (маёнтак Ястрабніцы, непадалёку ад станцыі Дашаў). Але, знаходзячыся далёка ад радзімы, ён марыць аб творчасці на зямлі бацькоў. Пра гэта сведчыць ліст аднаго з сяброў мастака, у якім гаворыцца: «...Запаветная мара Каменскага — зрабіць альбом відаў і эцюдаў у Белавежскай пушчы, для чаго ён нядаўна ездзіў туды і звяртаўся да кіраўніка пушчы генерала Калакольцава, які яму заявіў, што без дазволу з Пецярбурга ён не можа дапусціць яго працаваць з натуры ў межах пушчы». Каменскаму ў 1909 г. было дазволена працаваць
213. Ф. Рушчыц. Сям’я мастака. 1830-я гг. Уласнасць сям’і мастака
з натуры ў Белавежскай пушчы. Эцюды і малюнкі, зробленыя там, былі выкарыстаны ў серыі літаграфій «Белавежская пушча». Гэта новае дасягненне майстра ў станковай эстампнай графіцы. Цудоўныя па выкананню, хвалюючыя па глыбіні пачуцця лісты «Дарога ў пушчы», «Старыя дубы», «Беларусачка», «Беларус і літвін», «Вячоркі», «Падвода», «Сустрэча ў пушчы» і г.. д. У іх мастак выдатна перадае побыт жыхароў Белавежскай пуіпчы, непаўторную прыроду. У лісце «Сустрэча ў пушчы» адлюстравана нечаканая сустрэча сялян з гаспадаром пушчы — зубрам, які спакойна падышоў да кастра, распаленага сялянамі. Магутны насельнік пушчы і людзі паводзяць сябе мірна, як даўно знаёмыя. У велічным маўчанні застыла прырода, выразна намаляваны лясны краявід.
Выдатныя жанравыя і бытавыя
замалёўкі Каменскага. Бездакорна валодаючы малюнкам, ён стварае пераканаўчыя вобразы-тыпы («Беларус і літвін»), з рэдкай назіральнасцю паказвае прадстаўнікоў беларускага сялянства («Падвода»).
Графіка (малюнак, акварэль), як і раней, займала прыкметнае месца ў творчасці жывапісцаў. Напрыклад, Ф. Рушчыц разам з выдатнымі алейнымі палотнамі выканаў нямала гравюр, ілюстрацый, малюнкаў для перыядычных выданняў Вільні, Варшавы, Кракава. У асобных графічных творах (застаўках, канцоўках для кніг) славуты жывапісец шырока выкарыстоўваў матывы беларускага арнаменту, слуцкіх паясоў.