Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Актыўна працуюць у гэтыя гады
скульптары Я. Тышынскі і А. Краснапольскі. Абодва яны вучыліся ў Кракаўскай акадэміі мастацтваў, затым А. Краснапольскі працягваў адукацыю ў парыжскай прыватнай акадэміі Жуліяна. Яны стваралі жанравыя кампазіцыі, лірычныя эцюды, партрэты блізкіх, знаёмых. Вядомы партрэты Э. Адамовіч, сястры мастака-мініяцюрыста Б. Адамовіча, сяброўкі жонкі А. Асвенцімскай, «Жаночы партрэт», «Мужчынскі партрэт», партрэт Т. Шаўчэнкі, выкананыя Я. Тышынскім98. Сярод іх вылучаецца поўны элегічнага суму «Жаночы партрэт». Маладая жанчына з тонкімі рысамі далікатнага твару паказана ў глыбокай задуменнасці. Галава яе крыху нахілена ўперад, вочы апушчаны, уся яна ва ўладзе ўспамінаў і асабістых перажыванняў.
3 лірычных кампазіцый Я. Тышынскага нельга не назваць «Успамін», «Эскіз», «Эцюд», адзначаныя перадачай тонкіх адценняў душэўнага стану.
У гэтым жа плане працуе і А.. Краснапольскі. Ён стварае эцюд аголенай натуры, лірычную кампазіцыю «Сум», «Воблака», «Эскіз», «Акт», «Мадонна», выкананыя ў імпрэсіяністычнай манеры. Адна з іх — «Сум» — паказвае маладую аголеную жанчыну, якая ў задуменні сядзіць на вялікім валуне. Уся яна ва ўладзе ўспамінаў і, здаецца, нішто не можа адарваць яе ад сумнага роздуму. Абагульненыя формы цела быццам ахутвае лёгкая дымка, што яшчэ болып узмацняе атмасферу цішыні, спакою, адзіноты.
Яркім прадстаўніком сімвалізму ў беларускай скульптуры пачатку XX ст. быў К. А. Змігродзкі (1876—1936). Пачатковыя мастацкія веды ён атрымаў у народных майстроў, прафесійную адукацыю ў Кра-
98 Елатомцева Н. М. Очеркп по нсторші белорусской станковой скульптуры. С. 15.
каўскай акадэміі мастацтваў. Працаваў у Парыжы, дзе наведваў майстэрні Радэна, Бушэ. Вярнуўшыся на радзіму, ён жыве ў Віцебску, дзе працуе настаўнікам малявання і з’яўляецца актыўным членам Віцебскай вучонай архіўнай камісіі.,
Першыя яго творы «Дзевяты вал», «Казка» і іншыя выкананы ў рэалістычнай манеры. Пасля заканчэння акадэміі ён стварае шэраг pa604: «Думка», «Голад», «Насілле», «Крыўда», «Мара», «Прабуджэнне» ", самі назвы якіх сведчаць, што скулыітара хвалююць тэмы сацыяльнай несправядлівасці, грамадскага нераўнапраўя, самавольства чыноўнікаў, але вырашае іх скулыітар абстрактна, у духу сімвалізму. Сярод названых работ найбольш выразна сацыяльныя ідэі акрэслены ў кампазіцыі «Голад», якая перафразіруе вядомую работу Бурдэля, усе ж астатнія творы прачытваюцца не адразу, часам іх змест нават цяжка зразумець. Напрыклад, скульптура «Прабуджэнне» ўяўляе сабой ляжачую на зямлі аголеную дзяўчыну. Коршун на спіне дзяўчыны клюе яе ў плячо. Сюжэт яўна алегарычны. Сэнс твора застаецца незразумелым, бо невядома, якое «прабуджэнне» мае на ўвазе аўтар. Фармалістычнымі сродкамі вырашана і скульптура «Думка» — твар мысліцеля на кароценькіх нагах з вісячымі грудзямі і рагамі-пер’ямі, што тырчаць у розныя бакі. Відаць, скульптар імкнуўся паказаць складаны свет чалавечых думак, але гэту тэму ён не змог раскрыць даходліва. Канкрэтная рэальнасць падменена тут светам сімвалаў, адарваных ад рэчаіснасці.
«Мадэрн» у беларускай скульптуры прадстаўлены творчасцю Вацлава Бубноўскага (1865—1945), які атрымаў вядомасць як майстар вы-
танчанай салоннай скульптуры, што ў свой час упрыгожвала асабнякі і палацы 100.. Нарадзіўся ён у Дубянцы пад Полацкам. Закончыў скульптурнае аддзяленне Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства, затым вучыўся ў Кракаўскай акадэміі мастацтваў, дзе стварыў свае першыя работы («Хлопчык, які іграе на пішчалі» і інш.). Свае веды ў галіне скульптуры ўдасканальваў у Парыжы ў Алжэбера. Вярнуўшыся на радзіму, ён стварае некалькі pa604 у дрэве і 4эракоце: «Галава мадонны», «Хрыс4ос», «Ваза», пар4рэ4 жонкі і інш.
Неўзабаве В. Бубноўскі арганізуе керамічную майс4эрню і пачынае выпуск дэкара4ыўных ваз і С4а4уэ4ак для продажу, прычым разыходзіліся яны далёка за межы Беларусі, 4рапляючы нава4 у Берлін і Лондан. Ен распрацоўвае ўласны спосаб пацініравання керамікі і шырока карыс4аецца ім. Бубноўскі выконвае шэраг пар4рэ4аў у рэаліс4ычнай манеры, сярод якіх вылучаецца «Жаночы пар4рэ4». Гэ4а пар4рэ4 арыс4акра4кі — маладой жанчыны з 4онкім прыгожым 4варам і пышнай прычоскай. У яе хараК4эрны з гарбінкай нос, выразна акрэсленыя вусны, спакойны погляд. Твар поўны спакою, шчасця, ціхамірнасці.
Зямной радасцю, весялосцю і бес4урбо4насцю прасякну4ы другі яго жаночы пар4рэ4. Скулыі4ар паказвае маладую прыгожую жанчыну з акруглым 4варам, поўнымі пухлявымі вуснамі, крану4ымі лёгкай усмешкай. Погляд, накіраваны ўдалячынь, сведчыць аб 6есклапо4насці, радасці жыцця.
Трэба адзначыць, пі40 скульп4урныя пар4рэ4ы В. Бубноўскага не вызначаюцца глыбінёй псіхалагічнага раскрыцця вобразаў, аў4ар абмяжоўваецца 4олькі агульнай харакчарыс4ыкай чалавека. Некалькі іншая
99 Елатомцева II. М. Очеркн по нсторнп
белорусской станковой скулыітуры. С. 23.
100 Там жа. С. 24.
манера ўласціва яго пластыцы дробных форм (статуэткі, дэкаратыўныя кампазіцыі), у якой ён выступае як майстар салоннай скульптуры ў стылі «мадэрн». Гэтыя яго работы вызначаюцца дынамікай, цякучасцю форм і сілуэта, мудрагелістасцю арнаменту характэрных крывалінейных абрысаў, экспрэсіўнасцю рытмаў. Яго персанажы поўныя бестурботнай весялосці, пачуццёвай асалоды: прыгажуню цалуе купідон; аголеныя юнак і дзяўчына ў пацалунку стаяць на вялікай фантастычнай кветцы; юная купальшчыца выходзіць з зарасніку. Нават дэкаратыўныя вазы В. Бубноўскі ўзбагачае фігурнай пластыкай. Так, на адной з ваз паказана аголеная німфа, якая слухае ігру фаўна на свірэлі. Яна томна адкінулася назад, абаперлася на выцягнутыя рукі і павярнула галаву ў бок музыкі.
Дробная пластыка В. Бубноўскага экспанавалася ў мастацкіх салонах Варшавы. Яна карысталася попытам і ўяўляла сабой першыя ўзоры керамічных вырабаў, прызначаных для насельніцтва.
Пэўнае развіццё атрымлівае ў гэты перыяд анімалістыка. У гэтым жанры працуе Генрых В е й с е нгоф (1859—1922). Сам ён быў заўзятым паляўнічым і, відаць, паляўнічыя ўражанні дапамагалі яму ствараць дынамічныя вобразныя фігуркі, як, напрыклад, «Мядзведзяня». Гэта скульптура экспанавалася на выстаўцы 1911 г. у Мінску.
3 анімалістыкай звязана творчасць і М. П. Міхалапа (1886— 1979). Разам з Я. Купалам і іншымі прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі ён горача абмяркоўваў праблемы развіцця беларускай культуры. He без уплыву апошняга М. Міхалап паступіў на аддзяленне керамікі ў вучылішча Шцігліца ў Пецярбургу. Улюбёны ў родную прыроду і жывёльны свет, ён стварае шэраг анімалістычных работ. Сярод іх «Трус», «Грак», «Зубраня» (апошняя экспа-
навалася ў 1915 г. у Мінску на выстаўцы «Мастакі — воінам»),
У творчасці некаторых скулыітараў знаходзіць адлюстраванне і нацыянальная тэматыка, якая вырашаецца, праўда, ілюстратыўна. Характэрныя ў гэтых адносінах творы беларускага пісьменніка і мастака Каруся Каганца (1868—1918). У гады вучобы ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, ваяння і дойлідства ён робіць вялікія поспехі ў галіне скульптуры і атрымлівае за свае работы «першыя нумары» 101. У вучылішчы ён стварыў скульптуры «Галава Хрыста» і «Галава Івана Грознага».
3 больш позніх скульптурных твораў Каганца вядома яго драўлянае «Распяцце», дзе Хрыстос нагадвае ўлюбёны тып беларуса ў малюнках самога Каганца. Згодна з народным звычаем, «Распяцце» афарбавана ў белы колер, і толькі галава ў прыгожа завітым калючым вянку і рушнік ля пояса з народным арнаментам, ды вусы, бровы і невялікая барада — бурага колеру. Другая работа — барэльеф са слановай косці, зроблены ў 1910 г.102 Ён адлюстроўвае вельмі распаўсюджаны ў літаратуры і мастацтве сюжэт — сустрэчы хлопца з дзяўчынай каля пералаза. Скульптар любоўна перадае кашулю, гарсэцік і андарак дзяўчыны, камР зэльку і кашулю хлопца, завязаную жычкай ля шыі і падпяразаную паяском. Фігуры прасякнуты рухам, напружанасцю, але ў прапрацоўцы фону адчуваюцца стылізатарскія тэндэнцыі. Характэрна, што праяўленне нацыянальнага аўтар бачыць толькі ў перадачы асаблівасцей адзення, побыту, што сведчыць аб пэўнай абмежаванасці яго поглядаў.
Трэба адзначыць яшчэ адну галіну творчых пошукаў К. Каганца, звя-
101 Орлова М. А. ІІскусство Советской Белорусснн. С. 45.
102 Каспяровіч М. Карусь Каганец // Маладняк. 1928. № 10. С. 92—93.
заную з упрыгожаннем быту. Ён стварае шмат узораў арнаментальнай аздобы гліняных вырабаў, вокнаў, лаў, сталоў, паліц, шафаў, сякер. Вядома таксама шмат розных бытавых рэчаў, зробленых і аздобленых ім самім: ночвы, настольныя скрынкі, палічкі і г. д. Іменна такім чынам, уносячы ў побыт прыгажосць, Каганец імкнецца палепшыць і аблегчыць цяжкае жыццё народа.
Хаця скулыітурная спадчына К. Каганца і нешматлікая, тым не менш і яна, і яго мастацкая праграма ўяўляюць значную цікавасць і з’яўляюцца каштоўным укладам у беларускую культуру.
Побач са станковай пэўнае распаўсюджанне атрымлівае і манументальная скульптура. У гэты перыяд ствараюцца помнікі, прысвечаныя
220. Помнік у гонар перамогі рускіх войск пад Лясной. 1908. в. Лясная Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл.
гераізму і патрыятызму народа, якія ўслаўляюць вечную і непарушную дружбу паміж рускім і беларускім народамі, увекавечваюць вобразы доблесных абаропцаў роднай зямлі. На жаль, многія з гэтых помнікаў былі знішчаны ў гады першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.,
Захаваўся да нашых дзён помнік героям Айчыннай вайны 1812 г. у Віцебску, устаноўлены ў 1912 г. (архіт. I. А. Фамін). Ён мае выгляд чатырохграннага абеліска, выкананага з чырвонага граніту. Абеліск пастаўлены на часткова расчлянёны прамавугольны п’едэстал і завершаны выявай двухгаловага арла. На вертыкальнай плоскасці п’едэстала — пліта з надпісам. Кампазіцыя помніка, яго колеравае вырашэнне ствараюць уражанне строгасці і велічнасці.
Некалькі ў іншым плане вырашаны помнік, устаноўлены ў Кобрыне ў гонар 100-годдзя з дня перамогі ў Айчыннай вайне 1812 г. (архіт.. Д. Маркаў). Помнік адноўлены ў 1951 г. скульптарам М. Керзіным. Ён складаецца з пастамента, зробленага з гранітных валуноў, які нагадвае скалу, і ўстаноўленага на ім бронзавага арла з распасцёртымі крыламі і лаўровым вянком у кіпцюрах. На фасадзе і бакавых гранях пастамента тры мармуровыя дошкі. На пярэдняй — мемарыяльны надпіс, на бакавых — пералічаны палкі і часці рускай арміі, што ўдзельнічалі ў бітве пад Кобрынам.