• Часопісы
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 448с.
    Мінск 1989
    167.06 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    Цікавы помнік быў пастаўлены ў в. Лясная (Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл.), дзе рускімі войскамі была атрымана перамога ў бітве са шведамі.. Помнік устаноўлены ў 1908 г. у гонар 200-годдзя перамогі (скулыіт. А. Обер). Ён уяўляе сабой пастамент у выглядзе гранітнай скалы, на вяршыні якой выява арла, што топча шведскі сцяг са зламаным дрэўкам. Драматызм барацьбы і пафас перамогі падкрэсліваюць магут-
    ны размах крылаў птушкі, напружапасць яе рухаў. Крыху ніжэй — выява лаўровага вяпка і дошка з пералікам рускіх палкоў — удзельнікаў бітвы.
    Акрамя названых у гэты перыяд ствараюцца мемарыяльныя помнікі, якія не вызначаюцца высокімі мастацкімі якасцямі. Яны болып здробненых форм і ў сваёй аснове эклектычныя. Многія з іх толькі з вялікай агаворкай могуць быць аднесены да разраду мастацкіх твораў, але гэтыя помнікі характарызуюць карціну агульнага стану мемарыяльнага мастацтва канца XIX — пачатку XX ст., дапаўняюць нашы ўяўленні аб ім.
    Канец XIX — пачатак XX ст. адзначаны актывізацыяй рэлігійпай прапаганды, інтэнсіўным будаўніцтвам цэркваў, узмацненнем царкоўнай цэнзуры. У сувязі з гэтым і ў мемарыяльнай пластыцы зрушваюцца мастацкія акцэнты. Самай распаўсюджанай формай помніка становіцца крыж, які выконваецца ў розных матэрыялах — мармуры, граніце, чыгуне, гіпсе. Крыжы ўпрыгожваюцца скульптурнымі выявамі Хрыста, анёлаў, медальёнамі і вянкамі. Так, па могілках у в. Сноў (Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.) устаноўлены чыгунны крыж, абвіты вянком з руж, прычым і крыж і яго абрамленне выкапаны ў барочным стылі. Крыж, абвіты ланцугамі і дубовымі лісцямі, устаноўлены на могілках у Гродна. У сяродкрыжжы — медальён з выявай Хрыста, выкананы некалькі натуралістычна.
    He менш распаўсюджанымі ў надмагільных помніках былі і выявы анёлаў на пастаментах. Анёлы паказваліся ў малітоўнай позе або з крыжом у руках (в. Дварэц Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл., пасля 1905 г..; в. Гошчава Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл., пасля 1898 г.).
    Для мемарыяльных збудаванняў канца XIX — пачатку XX ст. характэрпа ўзмацненне ролі архітэктуры. Вельмі часта помпікі выконваліся ў
    выглядзе перапрацавапых антычных ахвярнікаў, парталаў, каплічак, якія завяршаюцца крыжамі. Каплічкі (асабліва чыгунныя) часта нагадвалі гатычныя збудаванні. Змяшчалася ў іх, як правіла, выява маці боскай у поўны рост у малітоўнай позе. Такія надмагіллі станавіліся храмамі-помнікамі, а скульптура прызначана была раскрыць і дапоўніць гэту. тэму. Часам помнікі вырашаліся толькі архітэктурньгмі сродкдмі, без скульптуры. Іменна такія помнікі вызначалі агульны выгляд гарадскіх могілак.
    Ствараюцца помнікі і ў інтэр’ерах культавых збудаванняў. У якасці прыкладу можна прывесці помнік беларуска-польскаму паэту Уладзіславу Сыракомлю, пастаўлены прыхільнікамі яго талепту ў 1902 г., у 40-ю гадавіну з дня смерці «вясковага лірніка» (касцёл Божага цела ў Нясвіжы). Прамавугольнай формы стэла, якую вянчае крыж, упрыгожана медальёнам з пагруднай выявай паэта. Пад медальёнам надпіс, які займае цэнтральную частку стэлы. На ніжняй частцы пастамента рэльефныя выявы ліры і лаўровай галінкі, на якіх разгорнуты світак і гусінае пяро. Мастацкі вобраз помніка будуецца на бездакорна знойдзеных прапорцыях стэлы, на суадносінах яе мас з надпісам і рэльефнымі выявамі.
    Мемарыяльпыя помнікі, якія ўстанаўліваліся ў культавых збудаваннях і на могілках, ствараліся не толькі мастакамі-прафесіяналамі, але ў большасці выпадкаў самавукамі, асабліва ў правінцыяльных гарадах і сельскай мясцовасці. Іменна ім даводзілася выконваць асноўныя заказы насельніцтва. 3 гэтай мэтай у многіх беларускіх гарадах узнікаюць нават скульптурпыя майстэрні, як, напрыклад, майстэрні Шышкевіча і Качана ў Гродна. Шышкевіч быў скульптарам-партрэтыстам, але нешматлікасць заказаў вымусіла яго пераключыцца на выканаппе падмагілыіых помнікаў, многія з якіх за-
    хаваліся да нашых дзёп. Сярод яго работ — помнік Я. Памеранскаму на могілках у Гродна, выкананы з вапняку. Ён уяўляе сабой фігуру плакальшчыцы, якая абаперлася адной рукой на зламанае дрэва, У руцэ япа трымае патухшы факел, увяпчаны вянком, у другой — букет кветак. Вобраз плакальшчыцы з прыгожым, крыху задумлівым тварам, мяккай лініяй валасоў, зачасаных назад, вельмі лірычны, поўны глыбокага смутку.
    Да помпікаў гэтага тыпу можпа аднесці і падмагілле самога Шышкевіча, які пражыў усяго 29 гадоў. Выканана яно з вапняку невядомым скульптарам і складаецца з высокага п’едэстала, які вянчае фігура плакальшчыцы. Захавалася рэльефная выява майстра, выкананая ў мармуры і акаймаваная кіпарыснай галіпкай. Мармуровы рэльеф і тэкставыя накладкі ствараюць пэўны дэкаратыўны эфект.
    У майстэрні Качана ў Гродна таксама вырабляліся надмагільныя помнікі, але ў некалькі іншай манеры. Яны выразаліся з каменя і мелі выгляд стылізаванага дрэва, на зрэзе якога змяшчалі крыж або разгорнуты світак. Апрацоўка паверхпі каменя нагадвала фактуру кары дрэва, a сучкі або зрэзы старанпа паліраваліся. ПІматлікія помнікі гэтага тыпу вызпачаліся строга прадумапымі рашэшіямі.
    Глыбока ўражваюць дзіцячыя надмагіллі, выкананыя ў сваёй большасці мастакамі-самавукамі. На могілках в. Копцеўка Гродзенскага раёна захавалася надмагілле пяцігадовага хлопчыка (пасля 1906 г.). У матросцы і кароценькіх штанах хлопчык сядзіць на камені, па-дзіцячы скрыжаваўшы ногі ў высокіх бацінках. Кампазіцыя помніка вызначаецца патуральпасцю, трактоўка вобраза — глыбокай рэалістычнасцю.
    Такім чынам, мемарыяльная пластыка канца XIX — пачатку XX ст. адзначана ў большасці сваёй эклек-
    тычпымі рашэпнямі. У складаных умовах праходзіла развіццё і станковай скульптуры. Хаця ўдзельная Ba­ra яе ў выяўленчым мастацтве Беларусі была даволі значнай, тым не менш маштабных работ створана не было. Скульптура не адыгрывала значнай ролі ў духоўным жыцці народа, а абслугоўвала буржуазныя колы і адлюстроўвала іх густы. Дэмакратычны напрамак у гэтым відзе мастацтва быў прадстаўлены яшчэ даволі слаба. I тым пе менш гэта быў заканамерны этап, які дае ўяўленне аб стане і напрамках развіцця станковай скульптуры канца XIX — пачатку XX ст.
    ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА
    Складаныя сацыяльна-палітычныя ўмовы развіцця грамадства ў канцы XIX — пачатку XX ст. адбіліся на стане і характары дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Інтэнсіўпае развіццё прамысловасці моцна пацясніла рамесніцкую вытворчасць дэкаратыўных вырабаў. Цэхавае рамяство прыходзіць у заняпад, на першы план выступае фабрычна-заводская вытворчасць, тапная масавая прадукцыя якой выцясняла з рынку рамесніцкія вырабы. У дэкаратыўнапрыкладным мастацтве праявіліся эклектычныя рысы, адначасова заўважаюцца пошукі новых сродкаў выразнасці, якія б адпавядалі ўмовам таго часу. На гэтай аснове ўзнік і заваяваў вядучыя пазіцыі стыль «мадэрн». Ён захапіў у асноўным мастацкую прамысловасць, дзе нярэдка бытаваў прынцып раздзялення прадукцыі па масавую і мастацкую. Адрозненні часта праяўляліся толькі ў панясенні адпаведнага арнаменту — разьбы, роспісу і інш. Тэндэнцыю механічнага прыстасавання мастацтва да масавай фабрычнай прадукцыі ярка адлюстраваў тэрмін «прыкладное
    221. Масленіца і кілішак. Пач. XX ст. Гута «Нёман». Прыватная калекцыя
    ваппі-прэсы для вырабу тысячнымі тыражамі чайных шклянак, кілішкаў, сподкаў, талерак і іншых відаў посуду, попелыіід, асвятлялыіых прыбораў (галоўным чынам рэзервуараў лямп), выдзіманага лямпавага шкла і абажураў для іх. Пераважала прадукцыя, аздобленая нізкарэльефнымі дэкаратыўнымі элементамі, якія можна атрымліваць пад прэсам. Частка выдзіманага посуду аздаблялася роспісам эмалямі, шліфоўкай і гравіроўкай. Узоры вырабаў закупляліся па лепшых шкляных прадпрыемствах Заходняй Еўропы, пры гэтым мясцовыя майстры ўносілі ўласныя змены ў формы і дэкор. Узоры
    мастацтва», які пашырыўся ў Еўропе якраз у капцы XIX ст.103
    Усе гэтыя асаблівасці і тэндэнцыі пайболып поўна праявіліся ў шкларобстве, якое ў адзначаны перыяд было вядучым відам мастацкай прамысловасці Беларусі.
    У канцы XIX ст. на тэрыторыі Беларусі налічвалася 32 буйныя шкляныя прадпрыемствы. Па аб’ёму прадукцыі і колькасці рабочых шкляная прамысловасць Беларусі займала ў Расіі трэцяе месца 104. Найбольш буйнымі шклозаводамі лічыліся «Нёман А», «Нёман Б», Целяханскі, «Ноўка», «Барысаў», Равяціцкі, «Труды», Чарнянскі і інш. Яны мелі паравыя шліфавальні і ванныя шклоплавільныя печы, механізаваныя цэхі, дзе складвалася шыхта і механічна драбілася фрыта, з якіх варылі шкло. Паравыя рухавікі, механічныя драбілкі, шаравыя млыны, газавыя генератары пачалі ўстанаўліваць з 80-х гадоў XIX ст.
    У пачатку XX ст. з’явіліся болып складаныя аўтаматычныя прыстаса-
    103 Рожанковскнй В. Ф. Художественная промышленность // Нсторня русского нскусства. М., 1969. Т. 10. Кн. 2. С. 434.
    104 Документы н матерналы по нсторші
    Белорусснп. 1900—1917. Мннск, 1953.
    Т. 3. С. 56.
    222. Дэкаратыўныя вазы. Пач. XX ст. Гута «Нёман». Мінск. МСБК
    барысаўскага і нёманскага шклянога посуду канца XIX — пачатку XX ст., апублікаваныя ў прэйскурантах «Хрустальной фабрпкн товаршцества братьев Краевскях «Борясов» у 1904 г. і «Хрустальных фабряк «Нёман» Ю. А. Столле» ў 1911 г., сведчаць, што майстры гэтых заводаў бы-
    лі добра знаёмы з заходпееўрапейскім (у прыватнасці, французскім) мастацкім шкларобствам. Акрамя Ta­ro, у той час на гэтых заводах працавалі іншаземныя майстры — палякі, аўстрыйцы, чэхі, немцы, сербы, мадзьяры 105.
    Вялікі ўплыў на развіццё беларускага мастацкага шкла аказалі міжнародная мастацкая выстаўка, арганізаваная С. П. Дзягілевым у 1899 г. у Пецярбургу 106, а таксама шэраг выставак замежнага мастацтва, якія адбыліся ў Расіі ў канцы 90-х гадоў. Асабліва значпай была першая выстаўка бельгійскага мастацтва ў Пецярбургу і Маскве (1898—1899). Больш трэці яе экспапатаў складалі творы прыкладнога мастацтва, якія дэмапстраваліся ў раздзеле «Мастацкія творы ў прымяпепні да прамысловасці». Тут былі выстаўлены тыповыя ўзоры прыкладпога «мадэрна»: вазы ў выглядзе архідэй, ірысаў, лілей, бронзавыя макіпадсвечнікі, прэс-пап’е ў выглядзе жаночых галовак з волава і г. д. Выстаўка выявіла і падкрэсліла важную заканамерпасць у развіцці мастацкай прамысловасці — хутка ўзрастаючую ролю мастацкай індўстрыі.