Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Беларускае выдавецтва існавала і пры газеце «Наша ніва» (выдавалася з 1906 г. у Вільні). «Наша ніва» асобна выдала кнігі Цёткі, Я. Купалы, Я. Коласа. М. Багдановіча, Ц. Гартнага, 3.. Бядулі і інш. Нярэдка таксама выпускаліся пераклады на беларускую мову твораў рускіх і польскіх класікаў — Л. Талстога, У. Каоаленкі, М. Горкага, А. Міцкевіча, Э. Ажэшка і інш.94 Як і іншыя беларускія кнігі, большасць выданняў «Нашай нівы» пазбаўлены афармлення і маюць выгляд брашур з разнароднымі шрыфтамі і даволі кепскай тэхнікай набору, друку.
Разам з тым іменна ў Вільні ўбачылі свет першыя беларускія ілюст-
92 Полымя. 1925. № 1. С. 119—120.
93 Там жа.
94 БелСЭ. 1973. Т. 7. С. 462-463.
90 Полымя. 1925. № 1. С. 118.
91 БелСЭ. 1971. Т. 4. С. 468.
217. С. Богуш-Сестранцэвіч. На рынку. Каля 1907
раваныя выданні. Апавяданне Э. Ажэшка «Гэдалі» (1907) аформіў Станіслаў Станіслававіч Б о г у ш Сестранцэвіч (1869—1927).
Нарадзіўся ён у Вільні. Спачатку вучыўся, відаць, у школе I. П. Трутнева, а ў 1889—1894 гг.— у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў у батальнай майстэрні Б. Вілевальдэ.
У акадэміі Богуш-Сестранцэвіч праявіў сябе здольным вучнем. У 1890 г. за эцюд «Бегавы конь» ён атрымаў малы сярэбраны медаль.
Пачынаючы з 1890 г„ прымаў удзел у выстаўках Пецярбургскага таварыства мастакоў, на якіх экспанаваў графічныя лісты з адлюстраваннем сцэн з жыцця беларускага мястэчка і памешчыцкай сядзібы. Іх галоўным героем з’яўляедца просты беларускі селянін-працаўнік, якога мастак паказаў з прыхільнасцю, a часам і з добразычлівай іроніяй.
Вярнуўшыся ў Вільню, Богуш-
Сестранцэвіч прымае актыўны ўдзел у мастацкім жыцці, супрацоўнічае ў рэдакцыях газет і часопісаў, у тым ліку і ў беларускім выдавецтве газеты «Наша ніва».
3 Вільні часта выязджае ў Мінск і іншыя беларускія гарады і мястэчкі, дзе назірае жыццё і побыт працоўнага народа. Дапытлівы позірк мастака заўважае і цяжкае становішча простых працаўнікоў і марнатраўнае жыццё свецкай знаці. Выдатны рысавалыпчык Богуш-Сестранцэвіч робіць шматлікія накіды, якія потым абагульняе, ствараючы яркія, запамінальныя палотны і графічныя лісты. Асаблівую цікавасць уяўляе графічная спадчына Сестранцэвіча. У кампазіцыях «Праца ў фальварку», «Размова», «У мястэчку», «Цыгапы», «Злоўлены жывым», «Бегавы конь», «На паляванне» і іншых майстэрства Сестранцэвіча-рысавальшчыка дасягае сваёй вяршыні.
218. С. Богуш-Сестранцэвіч. Размова. Каля 1907
Тэхніка, якой карыстаецца мастак (пяро, туш) лаканічная і простая.. Вобразы дзеючых персанажаў яркія, індывідуалізаваныя, нібы выхапленыя з жыцця дапытлівым позіркам мастака.
У лісце «Цыганы» мастак паказаў жыццё шырока распаўсюджанага ў Беларусі племя цыганоў. Артыстызм, з якім мастак адлюстроўвае людзей і коней у складаных ракурсах і руху, выклікае захапленне («Бегавы конь», «Цыганы»).
Нельга не адзначыць яшчэ адну характэрную асаблівасць графічнай манеры Богуша-Сестранцэвіча. Яго чорна-белыя лісты па-свойму жывапісныя. Глядач выразна адчувае халаднаваты бляск скуры варанога каня, белізну жаночай хусткі, чарнату барады цыгана. Такога эфекту мастак дасягае ўмелым кантрастным супастаўленнем чорна-белых тонаў. Гэтым жа прыёмам ствараецца і не-
абходны настрой у пейзажах «На паляванне», «Размова» і інш.
Цікавай старонкай у творчасці С. Богуша-Сестранцэвіча з’яўляецца яго ўдзел у ілюстраванні кніг на роднай мове. Як ужо адзначалася, ён зрабіў ілюстрацыі да апавядання Э. Ажэшка «Гэдалі».
Па мастацкаму афармленню гэта лепшая тагачасная беларуская кніга. Нямногімі скупымі штрыхамі мастак абмалёўвае характары людзей, з вялікай сімпатыяй паказвае бедняка Гэдалі, вобраз якога дадзены і на вокладцы. Пераканаўча акрэслены пан Карэйба — самазадаволены багацей, які судзіць Гэдалі толькі за тое, што той узяў на яго полі жменьку гароху. Шляхціц Тамкевіч пададзены сродкамі сатыры: перад намі лакей без уласпага погляду і чалавечага гонару. Ілюстрацыі Сестранцэвіча зроблены ў лёгкай, як бы эскізнай манеры натурнага малюнка ці,
дакладней, накіду. Смелым, упэўненым контурам мастак стварае яркія сацыялыіыя тыпы.
С. Богуш-Сестранцэвіч вядомы і як майстар шматлікіх твораў станковай графікі. Яго малюнкі кірмашоў з жанравымі сцэнкамі, гутаркамі ля вазоў, выявамі валоў, кароў і г. д. («Размова», «У мястэчку», «Цыганы» і інш.) выкананы віртуозна, з веданнем жыцця. Па мапстэрству іх
ча Камуністычнай партыі ўраджэнца Магілёўшчыны П. М. Лепяшынскага, якія друкаваліся ў 1904— 1905 гг. на старонках газеты «Нскра». П. М. Лепяшынскаму належыць серыя карыкатур, вастрыё якіх было накіравана супраць мен-
219. С. Богуш-Сестранцэвіч. Віленскае таварыства. 1915. Вільнюс. ДММ ЛітССР
можна параўнаць з работамі славутых рысавальшчыкаў сярэдзіны XIX ст. Выкапаныя тушшу і пяром малюнкі вылучаюцца экспрэсіяй і жыццёвасцю. Сакавіты, маляўнічы штрых мастака вельмі жывапісны, артыстычны. Асаблівага майстэрства дасягнуў Сестранцэвіч у перадачы народных тыпаў, кожны з якіх — яркі індывідуальны характар. Акрамя Taro, мастак быў добрым анімалістам.
Заканамерным быў удзел беларускай графікі ў рэвалюцыйным рабочым руху. Асабліва ў гэтым сэнсе цікавыя карыкатуры вядомага дзея-
шавікоў і апартуністаў у рабочым руху («Як мышы ката хавалі», «Сучасны Сізіф», «Мартаў і яго цень» і інш.). Важна адзначыць, што яны ствараліся пры непасрэдным удзеле У. I. Леніна. «Ільіч смяяўся над маімі малюнкамі да ўпаду і патрабаваў, каб я надрукаваў сваіх «Мышэй» (маецца па ўвазе карыкатура «Як мышы ката хавалі».— В. III.) з дапамогай літаграфічнага каменя. 3 гэтага часу піводная мая наступная карыкатура, што выдавалася на сродкі нашай балыпавіцкай касы, не праходзіла без парад і санкцый Ула-
дзіміра Ільіча...» 95, — успамінаў П. М. Лепяшынскі.
Сатырычныя карыкатуры Лепяшынскага займаюць ганаровае месца ў гісторыі савецкай сатырычнай графікі. Пазней ён пісаў: «Сучасная карыкатура, якая знаходзіць сабе месца хаця б, напрыклад, на старонках «Правды», мае сваім прататыпам тыя карыкатуры на рускае самаўладства, якія змяшчаліся ў дадатках да старой «Нскры», ці тыя вясёлыя накіды, якія выходзілі асобнымі лістоўкамі ў 1904—1905 гг., выклікаючы вялікае абурэнне ў лагеры меншавікоў» 96.
Вельмі каштоўныя для нас змешчаныя ў артыкулах П. М. Лепяшынскага весткі, якія характарызуюць погляды У. I. Леніна на сэнс і задачы творчасці карыкатурыста 97.
У цэлым графіка канца XIX — пачатку XX ст.— цікавая і разнастайная галіна мастацкай творчасці. Яна выступае мастацтвам надзённым, актуальным, перадавым. Раней, чым у іншых відах выяўленчай творчасці, у ёй былі ўвасоблены матывы і вобразы рэвалюцыйных пераўтварэнняў, былі закладзены першыя цагліны ў падмурак нацьтянальнай мастацкай школы.
СКУЛЬПТУРА
Кансалідацыя мастацкіх сіл, актывізацыя культурнага жыцця ў тарадах Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст. садзейнічала развіццю скульптуры. Узнікшае ў 1898 г. у Мінску Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў арганізавала ў 1902
95 Лепешннскнй П. Н. На рубеже двух эпох: Воспомннаніія о Владямнре Нльнче Леннне. М., 1956. Т. 1. С. 196.
96 Лепешннскнй П. Н. Карнкатура на службе шюнеров большевнзма // Огонек. 1927. № 44.
97 Лепешннскпй П. Н. На рубеже двух эпох. Т. 1. С. 196.
і 1904 гг.. дзве мастацкія выстаўкі, на якіх экспанавалася каля 200 работ, у тым ліку і скульптур. Апрача гэтага, у 1907, 1908, 1911, 1912 гг. польскае культурна-асветніцкае таварыства «Агніска» таксама наладзіла шэраг мастацкіх выставак. Ініцыятарамі іх былі жывапісец Ф. Рушчыц і скульптар Я. Тышынскі. На гэтых выстаўках скулыгтура была прадстаўлена даволі шырока, аб чым сведчыць каталог выстаўкі 1911 г. у Мінску. На ёй экспанаваліся бюст і тры партрэты невядомых асоб работы А. Краснапольскага, барэльеф і жаночая галава Мадэйскага, кампазіцыя «Успамін» Я. Тышынскага, медальён Траяноўскага і інш. Ф. Рушчыц прадставіў некалькі ўзораў сярэбраных упрыгожанняў, выкананых па яго малюнках (рэльеф з лаўровай галінкай, барэльеф з кветкавай кампазіцыяй).
Развіццё капіталістычных адносін, рост прамысловасці і рэвалюцыйнай актыўнасці мас суправаджаліся прыкметнай дэмакратызацыяй мастацтва. Але Дэмакратычны напрамак у скульптуры ў параўнанні з жывапісам, які займаў вядучае месца як сродак выяўлення перадавых дэмакратычных ідэй, фарміраваўся даволі марудна. Скулыітары часта знаходзіліся ў баку ад тагачасных грамадска-палітычных пытанняў, нацыянальнай праблематыкі, не стваралі работ вялікага грамадзянскага гучання. Важнай прычынай была адсутнасць афіцыйнай матэрыяльнай падтрымкі скулыітуры як віду мастацтва, які ў адрозненне ад жывапісу і графікі асабліва адчуваў патрэбу ў гэтым, бо спантанна, па-за грамадствам развівацца не мог. Заняткі скулыітурай падтрымліваліся ў асноўным мецэнатамі, што абумовіла цесную залежнасць майстроў ад густаў і матэрыяльных магчымасцей заказчыкаў. Таму работы скулыітараў насілі, як правіла, камерны характар. Гэта былі ў асноўным партрэты прыватных асоб, жанравыя і
анімалістычныя кампазіцыі, якія вельмі часта выконваліся пад уплывам мадэрнісцкіх плыней. Распаўсюджанню мадэрнісцкіх напрамкаў у мастацтве шмат у чым садзейнічала змена арыентацыі ў галіне адукацыі. Пецярбургская акадэмія, якая насаджала абстрактнае, адарванае ад жыцця мастацтва, ужо не магла задавальняць інтарэсы творчай моладзі. Таму яна імкнулася атрымаць мастацкую адукацыю ў Мюнхене, Парыжы, Швейцарыі, што прыводзіла да запазычання мадэрнісцкіх форм з Захаду. Беларускія скулыггары часта арыентаваліся на еўрапейскія «сецэсіёны»—мюнхенскі (1812), венскі (1897), які аб’ядноўваў йрадстаўнікоў стылю «мадэрн», берлінскі (1899), які ўключаў у асноўным прадстаўнікоў нямецкага імпрэсіянізму. Іх дзейнасць садзейнічала сцвярджэнню як пазітыўных бакоў мастацтва «мадэрна», так і некаторых уласцівых яму ўпадніцкіх тэндэнцый. Творы сецэсіяністаў вылучаліся высокай культурай выканання, цікавасцю да тонкіх душэўных перажыванняў, асабістых пачуццяў, незалежных ад вонкавых падзей і сканцэнтраваных толькі на самім сабе. Гэтаму шмат у чым садзейнічала мяккая імпрэсіянісцкая манера лепкі, якая дапамагала перадаваць гэту няяснасць, неакрэсленасць. Іменна на такіх пазіцыях стаяў скульптар Я. Багушэўскі, які знаходзіўся пад моцным уплывам швейцарскага «сёцэсіёна». Сярод яго работ «Мінулыя часы», «Галава Будды» і інш., якія ў поўнай меры характарызуюць кола творчых інтарэсаў скульптара. Так, напрыклад, скульптура «Мінулыя часы» ўяўляе сабой вялікую мужчынскую галаву з маленькай фігуркай аголенай жанчыны побач, якая тварам прыціснулася да пасмаў валасоў мужчыны. Цяжка нават сказаць, які сэнс укладзены скульптарам у гэту выяву, настолькі далёкая яна ад канкрэтнай жыццёвай сітуацыі.