• Часопісы
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 448с.
    Мінск 1989
    167.06 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    Увогуле ў каііцы XIX ст. склаліся ўмовы для стварэння новага стылю, які адпавядаў машыннай эпосе. Гэтым стылем быў «мадэрн», эстэтыка якога развівала ідэі сімвалізму і эстэтызму. Іменна імкнепне знайсці гарманічнае спалучэнне новых машынізаваных метадаў вытворчасці шкляных вырабаў і традыцыйных ручных прыёмаў дэкарыраванпя
    105	Яніцкая М. М. Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст. Мінск. 1984; Banas Р. Szklo huty «Niemen» // Museum Marowieckie w Plocku. 1984. C. 28; Борпсовскпй стеколыіый//Нсторня фабрнк п заводов. Мпнск, 1974. С. 6.
    108	Стерннн Г. Ю. Художественная жпзнь Россііп на рубеже XIX —XX веков. М. 1970. С. 121.
    шкла ляжала ў аснове ўкаранення стылю «мадэрн» у шкларобства. Мастакі «мадэрна» ўпершыню ў гісторыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва адышлі ад традыцыйных форм і стварылі прынцыпова новыя формы і дэкор.
    223. Ваза. 1910—1930 гг. Гуга «Нёман».
    Плоцк (ПНР). Мазавецкі музей
    Новыя павевы ў галіне форм і дэкору ўкараняліся ў масавай вытворчасці не толькі на буйнейшых шклозаводах, але і ў в. Старэва 107, Целяханах108, Нова-Барысаве109, дзе вырабляліся шклянкі «мадэрн» і «венскія», чаркі «венскія», лямпы
    107 ЦДГА БССР, ф. 311, воп. 1, спр. 176, л. 104—117.
    108 Там жа, спр. 261 (ч. 1), л. 38, 62.
    109 Там жа, спр. 204, л. 6—10, 16.
    «берлінскія» і «венскія», «кветнікі барока», «графіны залочаныя бакара» і г. д.
    На беларускіх шклозаводах быў досыць высокі ўзровень тэхналогіі варкі каляровага, бясколернага і хрусталыіага шкла, розных метадаў фармавання і дэкарыраванпя, што спрыяла не толькі масаваму вырабу шкляных рэчаў па ўзорах вядомых заходнееўрапейскіх мастакоў, але і стварэнню «прадметаў раскошы», у прыватпасці, на нёманскіх гутах В. Краеўскага і Ю. Столе.
    Аналіз форм і дэкору беларускіх шкляпых вырабаў гэтага часу сведчыць, што большасць з іх былі творчымі перапрацоўкамі вырабаў французскіх мастакоў Я. Русо (1827— 1891) і Э. Гале (1846-1904). Найболып значпы ўклад Я. Русо ў мастацкае шкларобства — стварэнне празрыстых ваз, якія маюць эфект накладнога колеру і пластычна-рэльефпыя паверхні ў вазах з непразрыстага шкла110. Уплывы творчасці Я. Русо прыкметны ў вырабах шклозавода «Нёман А» і гуты па хутары Маладзіна.
    У канцы 90-х гадоў Э. Гале распрацаваў уласны раслінны дэкор (пазней атрымаў назву «натурстыль») для шкляных ваз і лямп у тэхніцы разьбы і траўлення па накладному шматслойнаму шклу, a таксама з эмалевым роспісам, імкнучыся даць самыя разнастайныя выявы кветак і дрэў дакладна, без якойнебудзь стылізацыі, г. зн. батанічныя віды ў чыстым выглядзе. Ен лічыў прыродыыя формы і колер зыходнымі пунктамі ў праектаванні ўзораў шкляпых вырабаў. Пры гэтым Э. Гале дабіваўся арганічнай сувязі формы, дэкору і тэхналогіі. Такая пазіцыя была прагрэсіўнай, ёй следавалі не толькі ў Францыі, але і ва ўсім свеце.
    110 Рожанковскнй В. Ф. Стекло н художннк. М., 1971, С. 13.
    Беларускія шкларобы па-свойму іптэрпрэтавалі «натурстыль» Э. Гале, які імпанаваў ім, таму што дазваляў адлюстраваць у шкле родную прыроду, яе флору і фауну. 3 усіх тэхналагічна-дэкаратыўных тэхпік Э. Гале яны выбралі шматслойны наклад з глыбокім траўленнем (ён пазней атрымаў назву «тэхніка Гале») і роспіс
    224. Графін для лікёру. Пач. XX ст. Мінск. ДМ БССР
    эмалямі па глушонаму, апалаваму і празрыстаму шклу. Тэхніка роспісу шкла эмалевымі і алейнымі фарбамі атрымала ў гэты час асаблівае распаўсюджанне. Беларускія майстры ўводзілі ў дэкор рэалістычна трактаваныя выявы раслін, дрэў і птушак, найбольш папулярных у народзе. Умоўна матывы роспісаў можна падзяліць на кветкавыя, садавінныя і пейзажныя, у стылі неаракако і пеабарока. Сярод кветкавых сустракаюцца выявы вертыкальна размешча-
    ных і манерна выгнутых сцяблінак з ірысамі, браткамі, званочкамі, васількамі, ландышамі, цюльпанамі, макамі, галінкамі бэзу. Сярод садавінных пераважаюць выявы галінак з вішнямі, чарэшняй, парэчкамі, агрэстам, сланечнікам, вінаградам, яблыкамі. Пейзажпыя адлюстроўваюць знаёмыя карціны: возера ў лесе, грыбы пад бярозкай, групу бяроз, птушак на галінках дрэў, яловы лес, курганы сярод яловага лесу, хату і вятрак каля лесу, хату на фоне лесу і іпш.
    Сярод роспісаў у стылі неаракако пераважала спалучэшіе ракайлыіых
    225. Ваза. IIач. XX ст. Гута «Нёман». г .п. Бярозаўка Гродзенскай вобл. Музей шклозавода «Нёман»
    грабеньчыкаў і рамбічных кратаў з кветкавымі матывамі, неабарочныя ўключалі медальёны з выявамі анёлаў і прывабных пухлых дзетак, стылізавапыя манаграмы, якія наследавалі дэкор першай паловы XIX ст.
    Вытанчанасцю авалыіых форм графіпаў і чаш бакалаў, зграбнасцю
    раслінных роспісаў золатам і эмалямі вылучаліся прыборы для крушону на вітых канічных паддонах (такія паддоны называліся ў каталогу «ножка віццю»), што своеасабліва развівала традыцыі беларускага гутпіцтва XV—XVIII стст., а таксама прыборы для крушону з высокімі збанамі і бакаламі аваідальнай формы (на круглых сплясканых паддонах і без паддонаў), распісаныя расліннымі і ракайльнымі матывамі.
    Размеркаванне малюнкаў на крывалінейнай паверхні посуду рабілася так, каб уся кампазіцыя роспісу была ў полі зроку. Пейзажныя кампазіцыі набліжаюцца да роспісаў беларускіх народных дываноў.
    Хоць большасць форм шкляных вырабаў у канцы XIX — пачатку XX ст. стваралася ў адпаведнасці з існуючымі стылямі і напрамкамі ў прыкладным мастацтве Заходняй Еўропы, самабытнасць беларускага мастацкага шкла вызпачалася дэкорам, яго тэматыкай, матывамі роспісу, характарам кампапоўкі малюпкаў па плоскасці, колерам шкла і каларытам роспісаў.
    226. Бутлікі. Канец XIX— пач. XX ст. Заслаўскі гісторыка-археалагічны музей-запаведнік
    Уплывы стылю «мадэрн» асабліва выразна праявіліся ў вытанчаных прапорцыях і крыху манерных формах ваз для кветак, так званых «кветнікаў». Візітнай карткай «мадэрна» ў Беларусі можна лічыць квадратныя ў плане, масіўныя ў дне вазы з вузкімі стромкімі сценкамі, якія ўверсе ледзь пашыраліся ці заканчваліся кветкавымі пялёсткамі. Іх выраблялі аж да 50-х гадоў XX ст. Вышыня іх вагалася ад 20 да 120 дм. Уплыў «мадэрна» наглядаецца таксама ў вузкіх высокіх вазах, формы якіх часта паўтаралі стромкія камлі дрэў з імітацыяй каранёў вакол донца; сценкі ваз уверсе спіралыіа абвіваліся пластычнай выявай вужакі. На сценках вузкіх ваз цыліндрычнай формы размяшчаўся нізкарэльефны дэкор з балотных сцяблоў, асакі і кветак, паверх якіх таксама вілася вужака. Венчыкі падобных «кветнікаў» завяршаліся пластычна выканапай выявай кветкі «грамафончыка» (батанічная назва «радыёла»), лісцямі ці пышным «рушам». «Гадзюкападобны» пластычны дэкор ужываўся і на многіх заходнееўрапейскіх гутах. Такім чынам, «мадэрн» закрануў у шкле не толькі арнаментацыю вырабаў, але і іх формы. Многія вазы беларускіх шклозаводаў наследавалі біялагічныя формы, асабліва кветкавыя (яны завяршаліся пластычнай выявай кветкі ці бутона). Донцы іншых ваз аздабляліся зверху пластычнай выявай галінкі з кветкай ружы ці лілеі, нарцыса ці гарлачыка. Некаторыя вазы мелі антрапаморфныя формы: у выглядзе зграбнай жаночай рукі, якая трымае вазачку канічнай формы з кветкавым эмалевым роспісам і інш. Пад уплывам «мадэрна» ствараліся вазы з глушонага блакітнага шкла, нізкарэльефны дэкор адлюстроўваў мясцовы пейзаж (чаплі на фоне забалочанага азярца з лілеямі, гарлачыкамі і асакой), вазы з хвалістымі ці зубчастымі пялёсткападобнымі венчыкамі.
    Вырабляліся вазы, што складалі-
    ся з двух кантрастных аб’ёмаў — цыліндра і шара ў верхняй частцы, цыліндра і конуса з «рушападобным» венчыкам, цыліндра і біканічнага завяршэння. Многія вазы ўзвышаліся на паддонах розных форм, падкрэсліваючы вертыкальнасць вырабу, што было характэрнай рысай шкла ў стылі «мадэрн». Гэтаму ж стылю адпавядалі вытанчаныя па прапорцыях графіны для лікёру з пластычна выгнутымі і выцягнутымі па вертыкалі ручкамі, высокімі ножкамі і коркамі; стромкія «ромеры» (бакалы з шырокімі па вусцю чашамі і акруг-
    227. Графін. Канец XIX— пач. XX ст. Шклозавод «Барысаў». Прыватная калекцыя
    лымі донцамі на высокіх ножках, у тым ліку і на высокіх пустацелых канічных паддонах замест пожак і стоп). На «Нёмане» «ромеры» вырабляліся васьмі ўзораў: трох форм «рыжскія» (з ножкамі «віццю» і з ножкай «абручы»), дзвюх форм «лібаўскія» (са складана мадэляванай пожкай з «яблыкаў» і «дыскаў» і з ножкамі «віццю»), тры віды пад назвай «арыстакрат» (вытанчаных форм чашы па стромкіх і танюткіх «жэрдзепадобных» пожках).
    Многія вырабы ў стылі «мадэрп» вабяць тэхнічнай і тэхналагічпай вынаходлівасцю, печаканасцю мастацкага рашэпня. Гэта былі сапраўды повыя вырабы, асабліва па формах, у якіх даміпавала вертыкальная лінія. Нават шарападобныя тулавы лікёрных прыбораў імкнуліся зрабіць моцпа выцягнутымі. Класічны ж арнамент «мадэрна» — манерна выгнутыя, амаль графічна выпісаныя сцяблінкі ўюнка з грамафончыкападобнымі кветкамі і клінападобнай формы лісточкамі — у беларускім шкле гэтага перыяду не атрымаў развіцця.
    Усе шкляныя рэчы, што вырабляліся на шклозаводах Беларусі ў канцы XIX і да 20-х гадоў XX ст., у залежнасці ад тэхнікі фармавання падзяляліся на прэсаваныя, выдзіманыя ў формы і свабодпа фармаваныя.
    Сценкі большасці прэсаваных вырабаў, якія вырабляліся да 1917 г., густа пакрываліся вытапчаным нізкарэльефным дэкорам, які наследаваў пеагатычныя і ракайльныя матывы. «Віці аканту», ракайльныя грабеньчыкі і краты, выявы анёлаў, раслінныя галінкі і кветкі мудрагеліста кампанаваліся на паверхні ваз, шклянак, кілішкаў, чарак, лампад, чаш, графінаў, цукарніц. Многія прэсаваныя вырабы з нізкарэльефпым дэкорам маціраваліся, што падкрэслівала пластычны характар дэкору і надавала ім большую вытанчанасць. Шэраг прэсавапых вырабаў дадаткова дэкарыраваўся пластыкай (фігур-
    камі людзей, жывёл, птушак, жгуцікамі каляровых ніцей). Частка прэсаванага посуду мела зааморфныя формы. Напрыклад, «кошычак» (ваза на ножцы для цукерак ці пячэння) пад назвай «кракадзіл» меў выцягнутую чашу, адзін бок венчыка якой нагадваў галаву кракадзіла, а процілеглы быў настолькі выцягнуты і паступова звужаны, што выклікаў уяўленне аб кракадзілавым хвасце. Спалучэнне прэсавання з гутнымі тэхнікамі значна ўзбагачала мастацкі ўзровень вырабаў.
    У прэсаваных вырабах, якія паследавалі дэкор шліфаванага шкла, выкарыстоўвалі часта тонкі слой сульфідна-цынкавага накладу, што дапаўняў каляровую палітру вырабаў апалавымі адценнямі. Для прэсаваных вырабаў, акрамя бясколернага і каляровага празрыстага шкла (у тым ліку уранавага і разалін), ужывалі глушонае шкло вельмі прыгожых колераў — блакітнае, ружовае пад назвай «ружа» і «рэзеда», аранжавае, лімонна-жоўтае, чырвонае, малочнае, чорнае. Прымяняўся і вельмі рэдкі дэкор у выглядзе танюткіх накладных жгуцікаў з каляровага глушонага шкла, якімі аздаблялі бясколерныя вырабы. На «Нёмане» вырабляліся 400 мадэлей прэсаванага посуду, па «Барысаве» — 500 (шклянкі, судкі для хрэну, перцу і гарчыцы, воцату, куфлі, кілішкі, крэманкі, цукарніцы, шырока раскрытыя па вусцю вазы на ножках для садавіпы, куфэркі для цукру і для туалетных столікаў, скрынкі для круп, чайніцы, талеркі, салатнікі, міскі, сялёдачніцы, падсвечнікі, лампады).