Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Завершанасць і веліч тутэйшаму адзенню надавала беласнежная намітка (плат), аздобленая па канцах і аднаму падоўжнаму боку далікатным узорыстым паяском чырвонага колеру. Завітая на спецыяльна ўкладзеныя валасы, яна цалкам закрывала іх, утвараючы на галаве своеасаблівы абруч, мяккімі складкамі акаймоўвала твар і спадала на спіну ў выглядзе кароткага шлейфа 135.
На паўднёвым захадзе Брэсцкага Палесся (Маларыцкі, часткова Брэсцкі, а таксама суседнія раёны
135 Раманюк М. Жаночае народнае адзенне // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1971. № 3. С. 44.
Украінскага Палесся) жаночы касцюм вызначаецца ўключэннем у паясное адзенне матэрыялу натуральнага колеру (ільну, каноплі, воўны), што надае касцюму асаблівы серабрысты каларыт, які арганічна спалучаецца з насычаным цёмна-чырвоным арнаментам вышыўкі на кашулях і фартухах. Шырокія арнаментальныя палосы, густа запоўненыя рамбічным арнаментам, размяшчаюцца звычайна ў верхняй частцы рукава, а таксама па фартуху, прычым самая шырокая паласа знаходзіцца ўнізе, а верхнія паступова звужаюцца. Такі ж насычаны рамбічны ўзор старажытнага сімвалічнага характару аздабляе плат, павязаны такім чынам, каб шырокая паласа ўзору акаймоўвала твар, спускаючыся на плечы. Аднак найболып характэрная дэталь тутэйшага касцюма — спадніца (бурка) з узорыстай цяжкай і тоўстай шарсцяной тканіны ў бела-шэрыя гарызантальныя палосы, затканыя арнаментам чырвона-карычневага колеру. Самая шырокая чырвоная паласа з ромбаў, квадратаў і іншых геаметрычных фігур ідзе па ніжняму краю буркі, кож-
246. Фартух. Пач. XX ст.
3 Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. Мінск. ДМ БССР
ная наступная больш вузкая, як і на фартуху. Гэта надавала касцюму своеасаблівую зрокавую ўстойлівасць і манументальнасць.
На ўсходзе Брэсцкага Палесся насычанасць арнаменту і яго колькасць імкліва змяншаюцца, дасягаючы гранічнай далікатнасці ў Іванаўскім раёне. Вузенькія, з вельмі дробным узорам палоскі арнаменту размяшчаюцца толькі па самаму верху
247. Дзяўчына ў адзенні пачатку XX ст. Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл.
рукава, на манжэтах, па ніжняму краю фартуха. Гэту суцэльную белізну ажыўляюць гарсэты з яркай пакупной тканіны, аздобленыя вышыўкай і аплікацыяй. Спадніца звычайна аднатонная, чырвонага колеру, з некалькімі вузенькімі палоскамі па падоле. Завяршаў комплекс шырокі вязаны пояс чырвонага колеру, павязаны такім чынам, каб яго канцы з доўгімі махрамі звісалі на фартух.
Яшчэ далей на ўсход (Піншчына) арнамент зноў становіцца насычаным, размяшчаецца па рукавах і фартуху ў некалькі палос рознай шырыні. Геаметрычны ўзор, выкананы браным ткацтвам, нярэдка чаргу-
ецца з вышыванымі крыжыкам расліннымі матывамі. Акрамя беласнежнай, арнаментаванай толькі па канцах наміткі бытавалі таксама чапцы і хусткі.
ленькія стылізаваныя кветачкі136. У многіх выпадках рукавы і грудзіна ўпрыгожваліся арнаментам у выглядзе дрэва, што, відаць, адлюстроўвае пашыраны ў гэтых мясцінах культ
248. Фрагмент дэкору фартуха. Пач. XX ст. в. Дубочна Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл.
249. Фрагмент дэкору спадніцы.
Пач. XX ст. в. Прыбарова Брэсцкага р-на
На Гомельскім Палессі ўключэнне расліннай арнаментыкі становіцца яшчэ болып прыкметным. Строгасць колеравага вырашэння касцюма заходняга Палесся, дзе пераважалі белы і чырвоны колеры, змяняецца паліхроміяй. На паўночным усходзе Гомельшчыны (Калінкавіцкі, Светлагорскі, часткова Мазырскі р-ны) гэта тэндэнцыя выявілася яшчэ слаба, пераважае традыцыйная бела-чырвоная гама. Аднак у арнаменце, выкананым звычайна крыжам, прыкметна пераважаюць раслінныя матывы. Арнамент звычайна сканцэнтраваны ў шырокай папярочнай паласе ў верхняй частцы рукава і складаецца з некалькіх буйных элементаў рамбічнага характару. Ніжэй размяшчаецца больш лёгкі і празрысты арнамент расліннага характару, часам у выглядзе косай сеткі, на скрыжаваннях якой — ма-
«дрэва жыцця» І37. У адным з тутэйшых комплексаў — кашуля і суконны ці льняны фартух (крыска, запаска) — вышыўкай аздаблялі і ніжнюю частку кашулі138. Спадніца ў комплексе, які складаўся з кашулі, спадніцы, фартуха і гарсэта, звычайна мела чырвона-малінавы колер у буйную клетку з чорных, зялёных, белых палосак. Больш разнастайныя фартухі — белыя льняныя з вышыўкай геаметрычнага і расліннага характару, звычайна сканцэнтраванай
136 Раманюк М. Святочныя строі жанчын Мазыршчыны // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1975. № 2. С. 56— 57.
137 Шейн П. В. Матерналы для нзучення быта іі языка русского населення Северо-Западпого края. СПб., 1887. Т. 1. Ч. 2. С. 301. 312.
138 Раманюк М. Святочныя строі жанчын Мазыршчыны. С. 55—56.
у ніжняй частцы, ці надзвычай маляўнічыя, насычаныя па каларыту і арнаментацыі шарсцяныя, узор якіх нярэдка выконвалі тыповым для гэтых месц закладным ткацтвам І39. Аднак найболып яркая дэталь тутэйшага касцюма — гарсэт з чорнага сукна ці аксаміту, багата аздоблены паліхромнай аплікацыяй, чырвонай, зялёнай, жоўтай тасьмой, рознымі гузікамі, нашыўкамі і інш. Яго дэкор гарманічна спалучаецца з агульным строем касцюма, стварае мажорны, шматфарбны каларыт.
На паўднёвым усходзе Гомельскага Палесся, па суседству з Украінай, у дэкоры адзення пераважае паліхромія. Вышываныя крыжыкам ці гладдзю раслінныя матывы чырвоных, сініх, зялёных, жоўтых колераў укрываюць рукавы кашуль, фартухі, пераходзяць на хусткі, аздабляюць кароткія гарсэты блакітнага, бардовага, сіняга, чорнага колераў. Спадніцы бываюць не толькі клятчатыя, але і аднатонныя, затое розных колераў: чырвоныя, зялёныя, чорныя, блакітныя. На свята ці ў іншых урачыстых выпадках іх спераду падтыкалі за пояс, што надавала тутэйшаму адзенню своеасаблівы мясцовы каларыт 14°. Часта сустракаецца аплікацыя з фабрычных тканін, асабліва на гарсэтах, а таксама на ніжнім краі спадніц. Касцюм паўднёвага ўсходу Гомельскага Палесся адлюстроўвае працэс узрастання дэкаратыўнасці, характэрны для беларускага народнага мастацтва пачатку XX ст., і ўплывы ўкраінскага мастацтва.
На гэтым фоне надзвычай каларытна і архаічна выглядае касцюм насельніцтва палескіх мястэчак: Турава, Давыд-Гарадка, Століна. Шылі яго звычайна з пакупных тканін, але сам характар касцюма сведчыць пра глыбокую старажытнасць. Тутэйшыя
139 Раманюк М. Святочныя строі жанчып Мазыршчыны. С. 55.
140 Там жа.
250. Жанчына ў святочным адзенні. Пач. XX ст. Слуцкі р-н Мінскай вобл.
мяшчанкі насілі доўгія, цёмнага колеру спадніцы-сукні з пакуішой тканіны, часта аздобленыя ўнізе палосамі серабрыстага галуна. Звычайна да іх прышываліся гарсэты (кабат, шнуроўка) з аксаміту. Цёмнага колеру быў і фартух, тканы ці аздоблены набойкай. У комплекс уваходзіў шырокі плецены ці тканы малінава-чырвоны пояс. Туга зацягнуты крыху вышэй таліі, завязаны ззаду, ён надаваў фігуры мяшчанкі асаблівую стройнасць і веліч.
Аднак самы экзатычны элемент гэтага касцюма — галаўны ўбор замужніх жанчын у выглядзе высокага цюрбана (галава, галовачка). Па сутнасці, гэта адзін з варыянтаў распаўсюджанай на Палессі наміткі, але яго своеасаблівая канструкцыя, зрокава як быццам вельмі цяжкая. падае касцюму характэртіы толькі для гэтых мясцін каларыт. Асаблівасцю яго было і ўжыванне вялікай колькасці аздоб, гэткіх жа масіўных
і дабротных: ланцужкоў, крыжыкаў, пярсцёнкаў, абразкоў, пацерак і інш.
Жаночае адзенне Падняпроўя (Магілёўшчыны) вызначаецца перавагай белага колеру — вышыўкай
251. Андарак. Пач. XX ст. Слуцкі р-н Мінскай вобл.
белымі ніткамі па беламу фону кашулі. Шырока прымяняліся мярэжкі, гафтаванне, маршчэнне. Характэрны для гэтага рэгіёна своеасаблівы тып андаракаў з прышыўным гарсэтам (ліфам, кабатам) і саяны, аналагічныя рускім сарафанам141, што сведчыць пра старажытныя ўзаемаўплывы культур братніх народаў. Галаўнымі ўборамі служылі чапцы (павойнікі) ці наміткі, павязаныя на цвёрдую аснову (абруч, тканку) такім чынам, што канцы агіналі падбародак і апускаліся на грудзі справа.
Адзенне паўночнай Беларусі (Падзвіння, Панёмання) у дэкаратыўных адносінах болып сціплае і стрыманае. Вышываны чырвоны (часам сіні) арнамент геаметрычнага
характару досыць просты, яго дапаўняюць карункі ці мярэжка. Разнастайнасцю вызначаліся паясное адзенне і палатняныя спадніцы, саяны са шматнітовых тканін, андаракі, узорыстыя «дрыліхі» з паўсукна на льняной аснове 142. Характэрнае для гэтага рэгіёна шырокае прымяненне набойкі, таму ў каларыстыцы пераважае блакітны колер. Ужо ў канцы XIX ст. у паўночнай частцы Беларусі заўважаецца інтэнсіўны працэс выцяснення традыцыйнага народнага касцюма, таму традыцыйная намітка сустракалася рэдка 143, яе выцеснілі
252. М. Цурко. Фартух. Пач. XX ст. в. Кужанка Любанскага р-на Мінскай вобл.
хусткі. Бытаваў таксама чапец у выглядзе каптура з навушнікамі, які скарыстоўваўся як самастойны галаўны ўбор (паўночная Міншчына) ці ў комплексе з хусткай, якую завязвалі на чапец.
Мужчынскае адзенне вызначалася меншай разнастайпасцю і ўключала звычайна кашулю (сарочку),
141 Тнтов В. С. ІІсторііко-этнографнческое
районнрованпе матернальной кулыуры
белорусов. Мннск, 1983. С. 106.
142	Ннкнфоровскнй Н. Я. Очеркн простонародного жнтья-бытья в Внтебской Белорусснн. С. 116—117.
143	Беларускае народнае адзенне. С. 34, 37.
штаны (нагавіцы, парты) і пояс. На галаву надзявалі саламяны капялюш (брыль), зімой — валяную «магерку». На поўначы Беларусі дапаўненнем часта служылі безрукаўкі (жылеты, камізэлькі) 144, што сведчыць пра ўплыў гарадской культуры.
253. Паясы з розных раёнаў Беларусі. ІІач. XX ст
Болып сціплым быў мужчынскі касцюм і ў дэкаратыўных адносінах. Белая палатняная кашуля аздаблялася вышыўкай на грудзіне, вузкія яе палоскі ішлі па манжэтах і падоле.
Бадай, найбольш дэкаратыўная частка мужчынскага касцюма — пояс, якім падпяразвалі выпушчаную на штаны кашулю. На поясе насілі скураную сумачку (каліту), грэбень, кісет, прылады працы (нож, сякеру). З’яўленне мужчыны без пояса па людзях лічылася такім жа непрыстойным, як жанчыны — проставалосай 145.
Як мужчынскія, так і жаночыя паясы досыць разнастайныя і па па-
144 Беларускае народнае адзенпе. С. 53.
145 Някнфоровскнй Н. Я. Очеркн простонародного жнтья-бытья Внтебской Белоруссші. С. 108.
мерах, і па дэкору. Шырыня іх вагаецца ад аднаго да некалькіх дзесяткаў сантыметраў, даўжыня дасягае трох метраў. Канцы завяршаліся кутасамі, махрамі, пампонамі. Непаўторныя і разнастайныя ўзоры паясоў (хаця бытавалі і аднатонныя, часцей за ўсё чырвоныя). Дробны выразны малюнак геаметрычнага характару, выкананы ў некалькі колераў, рытмічна паўтараецца па ўсёй даўжыні пояса, бясконца вар’іруецца на кожным новым вырабе. Пра разнастайнасць матываў сведчаць і іх назвы: «васьмёрка», «грэбелька», «капыцікі», «ланцужок», «дарожка», «рачок», «крыжык», «елачка», «вароніна вочка», «кветачка», «двайны пруцік» і інш. Такая ўвага да аздаблення паясоў тлумачыцца той асаблівай роляй, якая адводзілася ім у народных абрадах, у першую чаргу вясельных. «Такіх паясоў,— сведчыць Ю. Крачкоўскі,— іншым нявестам даводзілася раздаць у час вяселля часам да ста, і таму некаторыя дзяўчаты з дзевяці ці дванаццаці гадоў пачыналі ткаць паясы» І46.