Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Пэўныя змены закрапулі характар народнай разьбы па дрэву. Старажытная трохгранна-выемчатая і контурная разьба геаметрычнага характару, якой аздаблялі прадметы хатняга ўжытку, дапаўняецца адлюстраваннямі раслін, птушак, жанравых сцэнак, выкананых гнуткімі контурнымі лініямі. Калі геаметрычпыя матывы — водгалас іх старажытнай сімвалічнай ролі, то раслінныя сведчаць пра імкненне разьбяроў да рэалістычнага адлюстравання навакольнага свету, да павышэння дэкаратыўнасці вырабаў. Праўда, гэтыя матывы не атрымалі такога шырокага распаўсюджання, як на аналагічных вырабах Літвы 129 ці Паволжа 13°. Трохгранна-выемчатая разьба геаметрычнага характару па-ранейшаму займае вядучае становішча.
Працэс змянепня характару разьбянога дэкору можна прасачыць на прыкладзе прасніц з Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, дзе аздабленне гэтых прылад жаночай працы мела амаль масавы характар 131.
128 Сахута Я. Маляванкі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1985. № 1.
129 Лнтовское народное нскусство: Деревянные нзделня. Внльнюс, 1957. Кн. 1.
130 Васменко В. Народное ііскусство М., 1974. С. 85-88.
131 Сахута Я. Беларускае народнае мастацтва. Мінск, 1980. Іл. 5, 63. 65, 66, 68, 69.
Адны прасніцы, пераважна капца XIX ст., аздоблены строга і сціпла. Дэкор у асноўным размешчаны на ніжняй частцы лопасці і складаецца з двух радоў трохгранных выемак, акаймаваных па краі зубчыкамі, якія нібы перацякаюць на стойку лопасці і закругляюцца на яе дэкаратыўным расшырэнні, акаймоўваючы шасціпялёсткавую разетку.
Болып разнастайна аздоблены невялікія лёгкія праснічкі, якія замацоўвалі па рычагу непасрэдна да калаўрота (апошнія набылі распаўсюджанне ў канцы XIX — пачатку XX ст.). Аснову дэкору і тут складаюць традыцыйныя геаметрычныя матывы ў выглядзе шматпрамянёвых разетак, самая большая з якіх размяшчаецца ў цэнтры. Аднак сімвалічны сэпс разетак тут ужо яўна адыходзіць на другі план, і яны больш нагадваюць кветкі, чым сімвалізуюць сонца. Самыя ж маленькія разеткі — гэта і ёсць кветкі са сцяблінкамі і лістамі. Такая кампазіцыя — цікавы прыклад спалучэння геаметрычных і раслінных матываў, пераход ад сімвалічнага аздаблення да дэкаратыўнага.
Нарэшце, дэкор некаторых прасніц нагадвае дыван. Традыцыйная геаметрычная разьба сімвалічнага характару, досыць дробная і ювелірная, па-ранейшаму складае аснову кампазіцыі, але дэкаратыўнасць, перавага раслінных матываў тут відавочныя. Майстры імкнуліся да традыцыйнага сіметрычнага размяшчэння элементаў разьбы, але геаметрычнасць, чужая прыродным формам, адышла на другі план, і раслінныя матывы выразаны свабодна і жыва.
У канцы XIX ст. на драўляных вырабах, пераважна посудзе, сустракаецца і рэльеф. У першую чаргу гэта датычыць вырабаў рамеснікаў, якія імкнуліся ствараць рэчы па ўзорах, убачаных у інтэр’ерах культавых памяшканняў, памешчыцкіх сядзібах, дамах вясковых багацеяў. Старажытны сімвалічны змест аздаблення ў іх начыста адсутнічае, яго
240. Дзяўчына ў святочным адзенні.
Пач. XX ст. в. Лукі Калінкавіцказа р-на Гомельскай вобл.
241. Аплечча рукава кашулі. 1900-я зз. в. Клеявічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.
змяняюць рэалістычна, а часта і проста натуралістычна выкананыя раслінныя і зааморфныя матывы. Утылітарны бок такіх вырабаў адыходзіць на другі план, яны ўспрымаюцца як чыста дэкаратыўныя рэчы. Характэрным узорам з’яўляюцца точаныя, аздобленыя рэльефнай разьбой талеркі-хлебніцы з надпісам «Хлебсоль», «Чым хата багата, тым і рада» і інш., якія сустракаюцца амаль ва ўсіх краязнаўчых музеях рэспублікі і вырабляліся, відаць, местачковымі ці гарадскімі рамеснікамі.
Змены ў характары пароднага мастацтва закранулі перш за ўсё тыя яго віды, якія развіваліся ў выглядзе промыслаў. Больш дэкаратыўнай стала набойка. Разьбяны ўзор набоечных дошак дапаўняецца металічпымі пласцінамі, якія давалі адбіткі тонкіх ліній любых контураў, і цвічкамі, што ўтваралі кропачкі (піко). Раслінныя матывы, скампанаваныя з гнуткіх ліній, кропачак і разьбяных контураў, сталі больш разнастайныя. Гэта ўзбагаціла набіўны арнамент, надало яму рэалістычны характар. На адных узорах набойкі можна бачыць стылізаваныя адлюстраванні васілька, рамонка, канюшыны і іншых матываў навакольнай прыроды, на другіх яны стылізаваныя да непазнявальнасці. Пэўнае распаўсюджанне мелі асобныя матывы ўсходняга паходжання, напрыклад «турэцкі агурок», які прыйшоў разам з набойкай з яе радзімы.
Нягледзячы па такія змены, у беларускай набойцы канца XIX — пачатку XX ст. па-ранейшаму пераважаюць геаметрычныя і моцна стылізаваныя раслінныя матывы; іх кампазіцыя выразная і ясная. Узор будуецца ў паласе ці часцей у сетцы. Складаецца ён са стылізаваных трох-, чатырохпялёсткавых кветачак, кропелек, зорак, палосак, кропак. Такая кампазіцыя, хаця і выглядае скупаватай у дэкаратыўных адносіпах, мае ўсё ж сваю непаўторііую прыгажосць
і прывабнасць. Палосы са сціплых дробненькіх кветачак, ягад, кропелек або тонкіх хвалістых парасткаў бясконца бягуць па палатну, ствараючы лёгкі, стрыманы і спакойны ўзор. Сеткавы дэкор, пабудаваны з тых жа сціплых элементаў, стварае выразны малюнак, які мігаціць і пераліваецца на белым ці каляровым фоне.
У канцы XIX — пачатку XX ст. свайго росквіту дасягае дэкор народнага адзення, асабліва святочнага, якое больш, чым іншыя віды народнага мастацтва, было навідавоку. У яго аздабленні гарманічна спалучаліся ткацтва, вышыўка, карункапляценне, аплікацыя, набойка. «На святочным адзенні,— пісаў у канцы XIX ст. Н. Я. Нікіфароўскі, маючы на ўвазе Віцебшчыну,— можна бачыць такую тканіну, вытворчасць і апрацоўка якой могуць спрачацца з фабрычнымі, і не хочацца верыць, што яна выраблена таўстаскурымі пальцамі на грубым «кросніным ставу» '32.
Асаблівай гарманічнасцю форм, разнастайнасцю і дасканаласцю дэкору вызначаецца святочнае жаночае адзенне. Калі не зважаць на некаторыя рэгіянальныя варыянты, практычна па ўсёй Беларусі комплекс святочнага жаночага адзення ў XIX — пачатку XX ст. складаўся з кашулі (сарочкі), спадніцы (андарака, буркі), фартуха (пярэдніка), безрукаўкі (гарсэта, кабата, шнуроўкі). Сюды ж уваходзіў галаўны ўбор, абутак і верхняе адзенне ,33.
Аснову жаночага касцюма складала палатняная кашуля, заўсёды белага колеру. Дэкарыраваліся галоўным чынам верхнія часткі яукава, палікі, каўнер, манжэты. Такая
132	Ннкнфоровскнй Н. Я. Очеркп простонародного жнтья-бытья в Внтебской Белорусснн іі опнсанне предметов обнходностн. Віцебск, 1895. С. 170.
133	Беларускае народнае адзенне. Мінск, 1975, С. 29.
асаблівасць размяшчэння ўзору тлумачыцца тым, што паўзверх кашулі звычайна насілі гарсэт-безрукаўку, таму дэкарыраваць іншыя часткі кашулі не мела сэнсу.
Традыцыйны дэкор кашулі абмяжоўваўся тканым ці вышываным
242. Рукаў сарочкі. Пач. XX ст. в. Залужжа Старадарожскага р-на Мінскай вобл.
арнаментам чырвонага колеру, часам з дадаткам чорнага. Нескладаныя геаметрычныя матывы — ромбы, крыжыкі, зорачкі, квадрацікі, выкананыя бранай тэхнікай ці вышыўкай наборам, камбінаваліся ў разнастайныя ўзоры, размешчаныя звычайна
палосамі. У пачатку XX ст. пэўнае распаўсюджанне набылі і раслінныя матывы, выкананыя крыжыкам, якія звычайна ўдала гарманіруюць з браным ткацтвам ці вышыўкай наборам.
У адрозненне ад кашулі андарак звычайна шылі з афарбаванай ільняной ці шарсцяной тканіны, вытканай
243. Жанчына ў святочным адзенні.
Пач. XX ст. в. Макраны Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл.
у клетку белага, чырвонага, зялёнага колеру па чырвонаму, вішнёваму, чорнаму фону. Часта андаракі, асабліва будзённыя, мелі аднатонную расфарбоўку — вішнёвую, зялёную, сінюю, фіялетавую. У цэлым яны па свайму колераваму вырашэнню складалі яркі кантраст стрыманаму белачырвонаму каларыту кашуль.
Паўзверх андарака звычайна павязвалі фартух з белай палатнянай тканіны, аздоблены вышываным ці тканым дэкорам таго ж характару і стылістыкі, што і кашулі. Узор з нескладаных геаметрычных фігур кампанаваўся ў некалькі палос, якія размяшчаліся ў ніжняй частцы фартуха. У пачатку XX ст. фартухі часта аздабляліся вышыўкай расліннага характару, аплікацыяй з фабрычных тканін, карункамі, кутасамі.
Вялікай разнастайнасцю крою і дэкору вызначаюцца гарсэты, хаця абавязковым кампанентам жаночага касцюма яны былі не ўсюдыу некаторых вёсках заходняй Брэстчыны, Гомельшчыны, Віцебшчыны, Магілёўшчыны іх не насілі134. Шылі гарсэты звычайна з пакупных тканін яркіх колераў: чырвонага, зялёнага, сіняга, бардовага, часта чорнага, але з яркай вышыўкай ці аплікацыяй. Вышыўка звычайна мела раслінны характар, аплікацыя выконвалася палосамі, хвалістымі лініямі ці зубчыкамі. Для вышыўкі ўжывалі шарсцяныя, шаўковыя, нават залотныя ніткі, дадавалі металічныя бліскаўкі, шклярус і інш.
Завершанасць і святочнасць жаночаму касцюму надавалі галаўныя ўборы. Дзяўчаты запляталі косы, упляталі ў іх стужкі, насілі вянкі, a таксама своеасаблівыя ўборы ў выглядзе вузкага складзенага палотнішча (скіндачка, шлячок), якія не закрывалі макаўку. Замужнія жанчыны павінны былі абавязкова хаваць валасы, і ў розных рэгіёнах Беларусі існавала вялікая колькасць разнастайных і складаных галаўных убораў.
Пры такім параўнальным адзіпстве кампанентаў жаночага святочнага адзення яго вобраз, аблічча, характар, асаблівасці дэкору былі рознымі не толькі ў розных рэгіёнах, але часам нават у суседніх вёсках, што
134 Беларускае народнае адзенне. С. 22.
асабліва характэрна для Палесся з яго адноснай геаграфічнай замкнёнасцкк Тут нярэдка адзін рэгіён ці нават група вёсак утваралі характэрны толькі для гэтай мясцовасці комплекс адзення, што дазваляе спецыялістам лёгка адрозніваць яго ад суседніх.
Адзенне заходніх раёнаў Брэсцкага Палесся (Кобрынскі, Жабінкаўскі, часткова Камянецкі) адрозніваецца арнаментальным багаццем і адначасова каларыстычнай стрыманасцю і завершанасцю. Тканы ці вышываны наборам арнамент густа-чырвонага колеру з дробных геаметрычных элементаў сабраны ў вузкія палосы звычайна аднолькавай шырыні, якія праз роўныя прамежкі ўкрываюць
244. Дэкор рукава сарочкі.
Сярэдзіна XIX ст. в. Рухавічы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.
245. Дзяўчына ў святочнай вопратцы. Пач. XX ст. Камянецкі р-н Брэсцкай вобл.
усю паверхню рукавоў уздоўж ці ўпоперак. Такія ж палосы гарызантальна, зверху да нізу, размяшчаюцца і на фартухах, якія тут часта насілі па два такім чынам, каб ніжні быў відаць з-пад верхняга. Андаракі чырвонага ці цёмна-сіняга колеру з вузкімі вертыкальнымі палоскамі стрыманыя па каларыту і арнаменту.