Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Рэпертуар тэатра на станцыі Картуз-Бяроза складаўся з п’ес «На дне» М. Горкага, «Дзядзька Ваня» А. Чэхава, «Лес» А. Астроўскага, «Рэвізор» і «Жаніцьба» М. Гогаля. Дэкарацыі да гэтых спектакляў былі створаны студэнтам В. Румяпцавым. Пры афармленні таго ці іпшага спектакля ён імкнуўся адзначыць тыповыя рысы асяроддзя і падкрэсліць сацыяльную сутнасць твора. Такія ж задачы ён ставіў пры стварэнні касцюмаў. У кожным з іх лёгка ўгадваліся характэрныя асаблівасці той або іншай сацыяльнай праслойкі. Пейзажныя фоны, якія былі неабходны па ходу дзеяння, ствараліся В. Румянцавым у адпаведнасці з нацыянальнай своеасаблівасцю краявіду і вызначаліся гарманічнай суладнасцю колераў, добрым веданнем перспектывы.
Складванне нацыяналыіай своеасаблівасці ў беларускім тэатральнадэкарацыйным мастацтве на першых парах адбывалася ў «беларускіх вечарынках», на якіх разыгрываліся невялікія сцэнкі, чыталіся вершы Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Цёткі і іншых паэтаў. Праграму дапаўнялі беларускія народныя харавыя песні і танцы, а таксама ставіліся п’есы і інсцэніроўкі М. Крапіўніцкага, А. Чэхава, К. Каганца, Э. Ажэшка, Я. Купалы. Вечарынкі праходзілі з мінімумам афармлення, але заўсёды ў беларускіх нацыянальных касцюмах для тапцаў і выступленняў хору, з выкарыстанпем прадметаў, наводнага побыту: посцілак, ручнікоў, паясоў, якія вызначаліся незвычайным хараством і гармоніяй колераў.
На беларускай вечарынцы, якая адбылася ў 1912 г. у адным з двароў мястэчка Карэлічы Мінскай губерні, асабліва маляўніча былі аформлены жывыя карціны пораў года. Пры паказе «Вясны» сцэна была аздоблена зялёнымі галінкамі і асветлена зялёным колерам. Капа сена, дзяўчына з граблямі і хлопец з касой сімвалізавалі пару сенакосу. Маладая дзяўчынка-Вясна з’яўлялася на сцэне ў вянку з пралесак і зоркай на галаве.
«Лета» ішло ў зусім іншай афарбоўцы. Тут пераважалі жоўтыя, залацістыя фарбы, што падкрэслівалі пачатак жніва. На сцэну выходзілі жнеі ў вянках з палявых кветак са снапамі ў руках.. Хор жней і жняцоў быў апрануты ў беларускія касцюмы 62.
Вялікую вынаходлівасць і майстэрства праявілі ўдзельнікі вечарынкі пры стварэнні дэкарацый для другой часткі карціны «Лета». Яна «ўяўляла сабой ускраіну яловага лесу. Летняя ноч. Пры цьмяным святле месяца, што выплывае з-за лесу, хлапчук, які сядзіць на капе сена,
61 Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1.
С. 405.
62 Там жа. С. 409.
чытае вершы. Паступова месяц знікае. Пачынаецца дождж. Неба асвятляецца маланкай. Навальніца аддаляецца. Пад заціхаючыя раскаты грому ідзе заслона» 63. У гэтай карціне афармленне набыло дзейсны характар і адпавядала самім падзеям, тпто разгортваліся на сцэне.
Барвовасць восені падкрэслівалася чырванаватым асвятленнем, каспюмамі і гронкамі чырвонай рабіны. Зусім іншае гучанне набывала «Зіма». Дзеянне адбывалася на фоне зімовага пейзажу, залітага халодным блакітным колерам. На небе гарэла яркая зорка.
Афармленне «жывых карцін» пораў года, умелае выкарыстанне асвятлення, пейзажнага фону, адзення, шумавых эфектаў, музычнага суправаджэння і дэкламацыі служаць яркім сведчаннем таго, што аматары набылі значпы вопыт у афармленні складаных сцэн, дзе побач з рэальнымі людзьмі дзейнічаюць сімвалічныя персанажы: «Вясна», «Лета», «Восень» і «Зіма».
Беларускі народны касцюм становіцца неад’емнай часткай кожнага сцэнічнага прадстаўлення. Калі 12 лтотага 1910 г. у Вільні ў зале клуба чыгуначнікаў была наладжана першая беларуская вечарынка, то гледачы былі ўражаны маляўнічасцю народнага адзення ўдзельнікаў хору, які складаўся з 46 чалавек. «Апрануты ўдзельнікі былі ў нацыянальныя касцюмы. Вылучаліся сваёй прыгажосцю дзяўчаты ў саматканых андаваках, кужэльных кашулях, вышываных гарсэціках і фартушках. Рабілі ўражанпе і мужчыны ў белых вопратках з рознымі нацыянальнымі аздабленнямі. Ужо адны гэтыя касцюмы, бачапьтя ўпсргаышо тта сцэнічных падмостках, выклікалі вялікія сімпатыі» 64.
63 Барышев Г. Н. Театрально-декорацнонное пскусство Белорусспп... С. 75.
64 Гістопыя беларускага тэатра. Т. 1.
С. 412.
Паступова пашыраецца рэпертуар аматарскіх калектываў, з’яўляецца арыгінальная драматычная літаратура — творы Я. Купалы, К. Каганца, 3. Бядулі і ішп. Павышаецца выканаўчая і пастановачная культура спектакляў. Да пастаноўкі «Паўлінкі» Я. Купалы Беларускім музычнадраматычным гуртком у Вільні 27 студзеня 1913 г. «ужо спецыяльна рыхтаваліся дэкарацыі, хаця бутафорыю і касцюмы здабывалі ўдзельнікі самі» 65.
Беларускія вечарынкі ў перыяд паміж дзвюма рэвалюцыямі наладжваліся і за межамі Беларусі, усюды, дзе збіраўся хоць невялікі калектыў беларусаў: у Пепярбургу, Тамбове і іншых гарадах. I паўсюдна на артыстах было маляўнічае беларускае адзенне, на сцэне разнастайны нацыянальпы аптураж.
У беларускім тэатральва-дэкарацыйным мастацтве канца XIX — пачатку XX ст. намячаецца этнаграфічна-бытавая тэндэнцыя, асабліва пры пастаноўцы нацыянальных твопаў, у падборы касцюмаў для хораў і танцавальных калектываў. Гэтаму садзейнічалі беларускія драматургі, якія вялікую ўвагу надавалі падрабязнамч апісанпю той ці іншай карціны. Прыкладам можа служыць апісапне В. Дутным-Марцінкевічам асЬармлення для другой дзеі «Залётаў>: «Сцэча ўяўляе сабой ускраіну лесу; углыбіні — вёска; злева — багаты двоп, а справа, каля лесу, таксама v глыбіні сцэны,— мужыцкая хата. 3-за дрэў бачна палавіна калёс...» 66 Гэтак жа старанна апісаў афармленне «Паўлінкі» Янка Купала: «Прасторная святліца. Направа ад публікі — вокны ў сад, бліжэй — стол; Kana сцяны — лавы і табурэцікі; над сталом — недавагая лямпа; на сцяне — абразы. Налева — дзверы ў сенцы, бліжэй да аркестра — куфар...
65 Taw жа. С. 419.
66 Зборпік спэвічпьтх твораў: Камедыі і вадэвілі. Мінск, 1918. С. 95.
Справа пры сдяне — ложак, засланы коўдрай: у галавах высока накладзепа падушак; налева, у кутку,— печ; на сцяне стрэльба, старасвецкі з гірамі гадзіннік і некалькі лубачных малюнкаў» 67.
Значна ўзбагаціў і пашырыў магчымасці этнаграфічна-бытавой дэкарацыі заснавальнік сучаснага беларускага нацыянальнага тэатра Ігнат Цярэнцьевіч Буйніцкі (1861—1917), які ў пачатку XX ст. стварае першую прафесійную трупу. Ігнат Буйніцкі быў выдатным дзеячам беларускай сцэны, прапагандыстам беларускага танца і песні, паэтычнай творчасці Ф. Багушэвіча, Я. Лучыпы, Я. Купалы, Я., Коласа, М. Багдановіча і іншых паэтаў, беларускай, рускай, украінскай і польскай драматургіі.
У рэпертуары тэатра I. Буйніцкага апрача вялікай колькасці беларускіх танцаў, песень, вершаў пастаянна знаходзіліся спектаклі «Модны шляхцюк» К. Каганца, «У зімовы вечар» паводле Э. Ажэшка, «Сватанне» і «Мядзведзь» А. Чэхава, «Па рэвізіі» і «Пашыліся ў дурні» М. Крапіўніцкага, «Міхалка» Далецкіх.
Ігнат Буйніцкі імкнецца не толькі падабраць цікавы рэпертуар, але і ўважліва ставіцца да афармлення пастановак. Будучы выдатным знаўцам народнай творчасці, ён адбірае ўсё лепшае з прадметаў ткацтва, нацыянальнага касцюма, прадметаў побыту. Ён першы ў Беларусі пачаў выкарыстоўваць народнае мастацтва для афармлення спектакляў і канцэртных праграм, складзеных з нацыянальных твораў. Дэкарацыйнае афармленне «пастановак тэатра I, Буйніцкага мела этнаграфічны характар. Падчас канцэртных выступленняў сцэна ўпрыгожвалася рэчамі народнага ткацтва. Заднікі і кулісы былі зроблены з беларускіх посцілак, абрусаў, ручнікоў. Ігнат Буйніцкі, сам выдатны танцор, для танцаў («Мяцеліца», «Лявоніха», «Бычок», «Чабор»,
67 Зборнік сцэнічных твораў. С. 7.
«Юрка», «Мельнік» і інш.) збіраў па ўсёй Беларусі народныя касцюмы, якія заўсёды ўражвалі гледачоў сваёй маляўнічасцю і самабытнасцю. Мужчыны былі заўсёды апрануты ў белыя світкі, падпяразаныя вытканымі паясамі, і белыя капелюшы. Жанчыны апраналіся болып разнастайна і маляўніча»68, Асаблівую ўвагу I. Буйніцкі звяртаў на вобразнае рашэнне касцюма ў ансамблі, гарманічнае колеравае спалучэнне жаночага і мужчынскага касцюмаў, якія ён набываў у час шматлікіх паездак па Беларусі. Часам самі ўдзельнікі тэатральных прадстаўленяяў стваралі сцэнічныя касцюмы, у якіх пад наглядам I. Буйніцкага дабіваліся не толькі нацыянальнай своеасаблівасці, адпаведнага каларыту, але і сапраўднай тэатральнасці.
Перад кожным выступленнем I. Буйніцкі заўсёды правяраў правільнасць расстаноўкі мэблі на сцэне, прадметаў побыту, якія былі прынесены з сялянскай хаты. Ён з’явіўся лрадаўжальнікам тэндэнцый мастакоў-дэкаратараў М. Бачарова і М. Шышкова, якія ў дэкарацыях да оперы «Кузнец Вакула» П. Чайкоўскага (1877) у Марыінскім тэатры ледзь не ўпершыню на імператарскай сцэне стварылі «праўдзівы, неўпрыгожаны вобраз простага сялянскага пакоя з рускай печчу, мяшкамі, нізкай столлю, няхітрым абсталяваннем у кутку» 69, па-сапраўднаму праўдзівы ўкраінскі пейзаж ва ўсёй яго паэтычнай прыгажосці.
Дзейнасць Ігната Буйніцкага мела велізарнае значэнне для развіцця беларускага тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва напярэдадні Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.
Дэкарацыі да яго спектакляў былі
68 Барышев Г. Н. Театрально-декорацнонное нскусство Белорусснн... С. 72.
69 Сыркпна Ф. Я., Костнна Е. М. Русское театрально-декорацнонное нскусство. С. 74.
простымі і праўдзівымі.. «Пісаўся або падбіраўся спецыяльны заднік, які ўказваў месца дзеяння п’есы. На сцэне ўстанаўліваліся толькі самыя неабходныя дэкарацыі, без якіх нельга было абысціся, напрыклад кут хаты, паркан і г. д. Касцюмы або падбіраліся, або спецыяльна піыліся. У дэкарацыйным афармленні I. Буйніцкі прытрымліваўся двух прынцыпаў: гранічнай лаканічнасці (гэта мела і чыста практычнае значэнне, калі ўлічыць, іпто тэатр няспынна пераязджаў з месца на месца) і паказу нацыянальнага каларыту. Трэба адзначыць, што дэкарацыйнае афармленне, у якім звычайна выкарыстоўваліся элемепты беларускай выяўленчай творчасці, адыгрывала немалую ролю ў прапагандзе тэатрам нацыяяальнага мастацтва» 70.
Традыцыі тэатра I. Буйніцкага атрымалі далейшае развіццё ў дзейнасці Першага беларускага таварыства драмы і камедыі (1917—1920) пад кіраўніцтвам Ф. П. Ждановіча (1884—1942)., Працаваў калектыў у мінскім клубе «Беларуская хатка», але большасць выступленпяў адбывалася ў час паездак па Беларусі. «Увесь тэатральны скарб везлі і неслі артысты з сабой. Чаго не хапала для сцэны, здабывалі на месцы. Касцюм і грыміравальныя прылады кожны ўдзельнік даставаў сам» 71. 3 дэкарацый меўся выразаны лес з маляўнічым заднікам і двухбаковы павільён. 3 аднаго боку была намалявана сялянская хата, з другога — мяшчанская кватэра72. Афармленне спектакляў у Першым беларускім таварыстве драмы і камедыі, як і ў тэатры I. Буйніцкага, было простым і лаканічным. Яно будавалася на шырокім выкарыстанні сапраўдных рэчаў, прадметаў побыту, ткацтва, народнага адзення. Аднак часам