Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
25 Даннлов С. С. Очеркы по нсторнп русского драматнческого театра. М.; Л., 1948. С. 57.
26 Барышаў Г. I., Саннікаў A. К. Беларускі народны тэатр батлейка. Мінск, 1962. С. 66.
27 Гісторыя беларускага тэатра: У 3 т. Мінск, 1983. Т. 1. G. 100.
колер з наклеенымі з белай паперы аконнымі рамамі. У цэятры стаяў троп цара Ірада ў выглядзе крэсла, такое ж крэсла стаяла і з левага боку. Уваход у пекла быў выкананы ў выглядзе галавы пачвары з выскаленымі зубамі.
Да трэцяга тыпу батлейкі адносіцца двухпавярховае збудаванне з вежай, падлога якой уяўляла вярчалыіы круг, дзе памяшчаліся лялькі. У батлейках чацвёртага тыпу панарамная батлейка спалучалася з ценявым тэатрам.
Найболыпую цікавасць выклікае афармлеіше пятага тыпу батлеечнага тэатра, у якім ужываліся празрыстыя дэкарацыі, вельмі падобныя на дэкарацыі сучаснага лялечнага тэатра. «Такая батлейка існавала ў канцы XIX — пачатку XX ст. і была характэрна толькі для Беларусі, таму што падобныя тэатры (маюцца па ўвазе дэкарацыі) на Украіне пакуль што невядомы» 28.
Нягледзячы па тое што батлеечны тэатр прыйшоў да нас з Захаду, на Беларусі ён набыў чыста народпы характар. У ім шырока выкарыстоўваліся вобразы і сцэны ў коле прывычных падзей сяляпскага і гарадскога жыцця. Прадстаўленні суправаджаліся песнямі, танцамі, камічнымі сцэнкамі, маналогамі і дыялогамі. Героямі прадстаўленняў звычайна былі персанажы, з якімі непасрэдна ў жыцці сустракаліся гледачы: купец, цыган, карчмар, мужык і інш. Варта таксама адзначыць, што «характар дэкарацыйнага афармлення лялечнага тэатра набыў чыста нацыяналыіыя рысы, якія праявіліся ў творчасці невядомых пародных майстроў, стварыўшых батлеечныя тэатры ў выглядзе невялікіх праваслаўных цэркваў і аздабляўшых афармленне абодвух ярусаў вынаходлівай разьбой і пацыяпальным арнаментам. У параўнанні з украінскім вяртэпам
28 Барышаў Г. I., Саннікаў A. К. Беларусскі народпы тэатр батлейка. С. 70.
і польскай шопкай дэкарацыйнае ўпрыгожанне беларускай батлейкі больш простае і строгае» 29.
Беларускія батлеечнікі былі сталярамі, разьбярамі і мастакамі. Яны самі будавалі батлейку, майстравалі лялькі, шылі для іх адзепне, грыміравалі адпаведна характару вобраза, падбіралі атрыбуты, што вызпачалі сацыяльнае становішча, характар персанажаў. Звычайпа лялькі выразаліся з дрэва, касцюмы шыліся ці размалёўваліся адпаведна вобразухарактару.
Два анёлы, якія пачыналі прадстаўленне ў верхпім ярусе, апраналіся ў белае, блакітнае ці шэрае адзепне. Крылы рабіліся з паперы і абклейваліся «залатымі» ласкутамі. Цікавыя былі касцюмы трох цароў, што прыходзілі з ніжняга ў верхні ярус, каб пакланіцца нованароджапаму Хрысту. Былі япы ў доўгай вопратцы, паверх якой надзяваўся кароткі кафтан з шырокім поясам. Шыліся кафтаны з яркага шоўку ці парчы і абшываліся «золатам». Пастухі, якія прыходзілі, каб пакланіцца Хрысту, былі апрануты ў простае адзенне.
Самай дасканалай была лялька цара Ірада. Ёп уяўляў сабой «сярэдніх гадоў мужчыну з непрыемпым выразам твару, барада была чорная, шырокая, густыя чорпыя вусы і чорныя доўгія простыя валасы даходзілі да плеч... На лбе і паміж броваў вырысоўваліся зморшчыпы. На галаве шасцізубковая карона, абклееная «залатой» паперай. Рукі па шарпірах, у правай, сагнутай у локці цар Ірад трымае бляшаны скіпетр, левая была выцягнута ўперад. Апрануты ў доўгае простае адзенне «з залатой» парчы з шырокімі рукавамі» 30.
У адзенні воіна цара ўжываліся пазалочаныя латы з шырокімі на-
29 Там жа, С. 71.
30 ІІзвестпя отделення русского языка п словесностн нмп. Академнн наук. СПб., 1908. Т. 13. Кн. 2. С. 57.
плечнікамі і кароткая спадніца, у правай руцэ ён трымаў кап’ё, у левай — круглы шчыт 31. Па характару касцюм лагадваў касцюм трагедый, што ставіліся ў канцы XVIII — пачатку XX ст. Рахіль апраналі ў касцюм беларускай сялянкі, а часам у гарадскі касцюм. Лялька Смерць звычайна выразалася з дрэва і пагадвала шкілет. Яна трымала ў руках касу. Лялькі Антон з казой і Антоніха заўсёды былі апрануты ў беларускія касцюмы. «Паліцэйскі быў апраыуты ў мундзір і шапку з пазалочанай кукардай, па баку — кабура. Чорныя вусы былі закручаны ўгору. У правай руцэ трымаў шаблю, ручка якой абклейвалася «залатой» паперай» 32. Цыган з цыганкай былі апрануты адпаведна характару ў маляўнічыя касцюмы. «Касцюмы дзеючых асоб другой часткі спектакля, што адлюстроўвала тагачасную рэчаіснасць, увесь час змяняліся адпаведна з модай, якая была характэрна ў той ці іншы час для розных слаёў насельніцтва Беларусі» 33.
Дэкарацыйнае афармлепне, касцюмы лялек-персанажаў мелі вялікае значэнне для развіцця дэкарацыйнага мастацтва беларускага пароднага і прафесійпага тэатраў. Афармленне батлейкі набыло нацыянальпыя рысы, якія праявіліся ў форме скрыні, што будавалася ў выглядзе хаты ці праваслаўнай царквы, а таксама ў аздабленні абодвух ярусаў разьбой па дрэву і нацыяналыіым арнаментам, у стрыманасці знешняга афармлення батлейкі ў адрозпенпе ад украінскага вяртэпа і польскай шопкі, якія надзвычай пышна ўбіраліся знадворку.
Побач з шырокім распаўсюджапнем лялечнага тэатра на Беларусі з
31 ІІзвестня отделення русского языка п словесностл нмп. Академпн наук. С. 81.
32 Барышаў Г. I., Саннікаў A. К. Веларускі народны тэатр батлейка. С. 77— 78.
33 Там жа. С. 81.
XVII да пачатку XX ст. вялікую папулярпасць набывае народная драма як болып дасканалая форма тэатра. Удзел у прадстаўленні жывога акцёра, аматара, а часам і прафесіянала, сацыяльная завостранасць зместу, дзе закраналіся агульнанародпыя інтарэсы, забяспечылі шырокую вядомасць пародных драм і працягласць іх існавання. Сярод драм, запісаных у Беларусі, найбольшую вядомасць набылі «Цар Максімілян», «Лодка», «Цар Ірад» і інш. Дэкарацыі ў народпым тэатры амаль адсутнічалі. Аб характары і месцы дзеяння гледачы даведваліся з паводзін удзельнікаў прадстаўлення, з іх размоў з публікай і паміж сабой.
Для развіцця народнай драмы ў Беларусі вялікае зпачэіше мелі народныя абрады, святочныя ігрышчы, гульні і карагоды. Тут можна гаварыць аб надзвычай цікавых прыёмах афармлепня прасцейшых тэатральных форм, дзе касцюм, галаўпы ўбор, грым, маскі садзейнічалі крысталізацыі дэкарацыйнага мастацтва. Абрадавыя гульні і карагоды разыгрываліся звычайна сярод жывапіснай прыроды ці проста ў сялянскай хаце, якія і з’яўляліся фонам, правобразам будучай дэкарацыі.
Такім чынам, у іграх і абрадах, карагодах і прадстаўлепнях пароднай драмы, у выступленнях скамарохаў і батлейцы адбываўся паступовы адбор прасцейшых элементаў тэатральпага, музычнага і дэкарацыйнага мастацтва.
Важная роля ў развіцці тэатра і дэкарацыйнага мастацтва належыць школьнаму тэатру, узнікненне якога адносіцца да канца XVI — пачатку XVII ст. Прадстаўленні школьнага тэатра наладжваліся навучэнцамі духоўных семінарый і акадэмій як для болып глыбокага засваення пройдзепага матэрыялу, так і для папулярызацыі рэлігійна-маральных ідэй. Найбольшую цікавасць у гэтых прадстаўленнях выклікаюць інтэрмедыі вострасацыяльнага зместу.
Абсталяванне сцэны, яе афармлеяне было больш складапым. Вядома, што ў спектаклях «Св. Ксаверы» і «Св. Антоні Падуанскі» на школьнай сцэне ў Брэсце (пасля 1750 г.) «былі дэкарацыі, вежы, маляваныя на кардоне музы, якія падымаліся на шнурках. Там былі карпы і іншыя лускаватыя істоты, якія слухалі набожныя казанні з адчыненымі рыльцамі» 34. На сцэне дзейнічалі верхнія і ніжнія машыны. Дэкарацыі рыхтавалі самі выкладчыкі. Значную дапамогу пры падрыхтоўцы пастановак і іх афармленні аказвалі «Лекцыі па паэтыцы» М. К. Сарбеўскага. Згодна з ёй, «сцэна школьнага тэатра павінна быць пакатай, пашырацца ў бок гледача. Абапал сцэны па тры ў рад размяшчаліся чатырохгранныя прызмы, якія паварочваліся вакол сваёй восі. На кожным баку прызмы на раме нацягвалася палатно, на якім маляваліся воблакі, віды лесу, языкі полымя, вежы і будынкі. Паміж прызмамі-тэларыямі пакідаліся праходы для акцёраў»35. Значная ўвага ў «Лекцыях...» М. К. Сарбеўскага надавалася натуральнасці афармлення, штучнаму асвятленню, таму што «дэкарацыі пры свечках здаюцца прыгажэйшымі ад пераліваў блізкага і прыдатнага святла, а таксама і таму, што пры штучным асвятленні шматлікія тэхнічныя недахопы і дэфекты могуць застацца незаўважанымі»36. Вялікае значэнне надавалася сцэнічнаму касцюму, які павінен быў раскрываць характар вобраза.
Значную ролю ў развіцці школьнага тэатра адыграў выдатны драматург, беларускі і рускі грамадскі і царкоўны дзеяч, педагог, пісьменнік і публіцыст Сімяон Полацкі (1629—
1680). Створаныя ім у Беларусі дэкламацыі з’яўляюцца першапачатковай формай школьнага тэатра. У Маскве ён піша п’есы «Пра Навухаданосара цара...», «Камедыю прытчы пра блуднага сына» і інш. Адзінай крыніцай выяўленчага рашэння «Камедыі прытчы пра блуднага сына» 1685 г. могуць служыць ілюстрацыі галандскага гравёра П. Пікара. «Бясспрэчна, гравюры адлюстравалі будову школьнага тэатра і асноўныя агульнапрынятыя традыцыйпыя мізансцэны» 37. Па гравюрах можна судзіць, што ў афармленні выкарыстоўваліся рамы для перспектыўнага пісьма, неабходная мэбля, бутафорыя, штучнае асвятленне, эфекты цепявога тэатра.
Дзейнасць Сімяона Полацкага мела выключнае значэнне для развіцця беларускага і рускага тэатраў, садзейнічала ўмацаванню руска-беларускіх тэатральных сувязей.
Прадстаўнікі беларускага тэатралыіага мастацтва былі цесна звязаны з дзейнасцю першага ў Расіі прыдворнага тэатра, створанага ў 1672 г. пры двары цара Аляксея Міхайлавіча. «Калі рускія людзі пад уплывам царквы лічылі тэатр згубпай для душы справай, то для выхадцаў з Беларусі ён быў звычайным і папулярным відовішчам. Таму ў якасці акцёраў прыдворпага тэатра і выступалі галоўным чынам дзеці выхадцаў з Беларусі, якія жылі ў Мяшчапскай слабадзе. Апрача таго, беларускія рамеснікі, якія перасяліліся ў Маскву, мелі ўяўленне аб тэхніцы афармлення спектакляў (будыпак, касцюмы, рэквізіт і г. д.). Такім чынам, іх удзел у падрыхтоўцы «камедыйнага дзейства» быў не выпадковым» 38. Усё гэта сведчыць аб узаема-
34 Estrucher К. Teatr w Polsce. Warszawa, 1953. T. 1. C. 46.
35 Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. С. 145.
33 Старннный спектакль в Росспн. Л. 1928. С. 201.
37 Сыркнна Ф. Я., Костнна Е. М. Русское театрально-декорацнопное ііскусство. М., 1978. С. 22.