Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
часны, ён падкупляе ўвагай і любоўю да чалавека, да жыцця.
На рубеж XIX—XX стст. прыпадае творчасць Льва Абрамавіча А л ьпяровіча (1874—1913). Калі ў творчасці разгледжаных вышэй жывапісцаў назіраліся хістанні ідэалагічнага парадку, выкліканыя развіццём гістарычных падзей, то Л. А. Альпяровіча такія хістанні амаль не крануліся. Жывапісец цвёрда і паслядоўна праводзіў у сваёй творчасці дэмакратычяыя прынцыпы. Ёп звяртаўся да тэм з жыцця рабочага класа, гарадской беднаты, праўдзіва паказваў іх цяжкае жыццё.
Біяграфія Л. Альпяровіча ў многім нагадвае біяграфіі Ю. Пэна і Я. Кругера. Л. Альпяровіч нарадзіўся ў в. Куранец Віленскай губерні. Шаснаццацігадовым юнаком паступіў у Віленскую рысавальную школу I. П. Трутпева. Аднак заняткі ў гэтай школе не задавальнялі таленавітага юнака. Школа была дрэнна абсталявана і не магла даць яму неабходнай прафесійнай падрыхтоўкі. У той час найбольш моцнай сярэдняй мастацкай навучальнай установай лічылася Адэская рысавальная школа. У 1892 г. Альпяровіч едзе ў Адэсу. Пасля заканчэння вучобы ў Адэсе (1897) ён паступае ў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў, дзе становіцца вучнем славутага рускага жывапісца I. Я. Рэпіна.
Творчыя інтарэсы Альпяровіча былі рознабаковымі. Ён пісаў партрэты, пейзажы, бытавыя кампазіцыі. Аднак большасць яго работ мае характар эцюдаў. Мастак не меў дастаткова матэрыялыіых сродкаў і часу, каб давесці да канца пачатую работу. Найболып вядомымі бытавымі ца «Вечар у сям’і» і «Краўчыхі» кампазіцыямі Альпяровіча з’яўляюц(Адэская карцінная галерэя). Гэтыя работы не вызначатоцца складаітасцю пабудовы кампазіцыі і сюжэта, але ў іх ясна выказаны сімпатыі жывапісца да бедных, абяздоленых людзей. Яшчэ ў час вучобы ў Адэсе Альпяро-
203. С. Богуш-Сестранцэвіч. Уборка сена.
1900-я гг. Варшава. Нацыянальны музей
віч пісаў рыбакоў і грузчыкаў, занятых сваёй штодзённай цяжкай працай. У карціне «Краўчыхі» жывапісец паказаў цяжкую знясільваючую працу жанчын на капіталістычным прадпрыемстве. Альпяровіч спрабаваў адлюстраваць і падзеі 1905 г. Ён напісаў эскіз «Падпольны сход», аднак карціну па гэтаму эскізу стварыць не ўдалося. Ранняя смерць (ва ўзросце 39 гадоў) парушыла ўсе планы жывапісца.
Вялікую ўвагу Л. Альпяровіч удзяляў партрэту. Многія яго работы ў гэтым жанры («Бацька, які спіць», «Партрэт старой» і інш.) маюць характар бытавых карцін. Некаторыя з іх высока ацаніў I. Я. Рэпін.
Пейзажы Л. Альпяровіча адзначаны некаторым уплывам імпрэсіянізму. Яны гучныя па колеру, добра перадаюць мяккі беларускі клімат, аднак, як і партрэты, сырыя і недапрацаваныя. Відаць, жывапісец не
імкыуўся да завершанасці формы. Захапляючыся гучнымі спалучэннямі фарбаў, ён у некаторых выпадках пагарджаў малюнкам і кампазіцыяй, аднак характар і асаблівасці беларускай прыроды адлюстраваў іграўдзіва і пераканаўча.
Творчая спадчына Л. Алыіяровіча была даволі вялікай і разнастайнай, аднак многія яго работы ўбачылі свет толькі пры Савецкай уладзе. Да рэвалюцыі Альпяровіч удзелыіічаў у выстаўках рэдка. Так, на выстаўцы 1911 г. экспанавалася толькі адна яго работа — «Партрэт дзяўчыны». Затое на 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўцы 1925 г., ужо пасля смерці жывапісца, было выстаўлена 19 яго твораў (жанравыя сцэны, партрэты, пейзажы), а на персанальнай выстаўцы 1939 г.— больш 200. Многія з гэтых работ загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Асаблівае месца ў гісторыі бела-
рускага жывапісу канца XIX — пачатку XX ст. належыць мастакам Э. Сукоўскаму, С. Богуш-Сестранцэвічу, К. Кастравіцкаму, А. Каменскаму, якія ў асноўным працавалі як графікі, але пакінулі значны след і ў жывапісе. Гэтыя мастакі праводзілі ў беларускім выяўленчым мастацтве тую рэвалюцыйна-дэмакратычную ліпію, якую пачалі ў літаратуры Япка Купала, Якуб Колас, М. Багдаповіч і інш.
Аналізуючы працэс станаўлення і развіцця беларускага жывапісу Kanpa XIX — пачатку XX ст., нельга не заўважыць, што некаторыя яго віды і жанры к капцу стагоддзя ўжо страцілі вядучае становішча (яапрыклад, гістарычны жапр), а некаторыя (жанр партрэта) працягвалі існаваць у вельмі складаных умовах.
Распаўсюджанне разнастайных фармалістычных і дэкадэнцкіх плыней знізіла ўвагу да асобы чалавека. Многія беларускія мастакі ў сваіх пошуках сталі кіравацца хутчэй праблемамі формы, чым зместу. Але побач з імі працавалі і мастакі, якія строга прытрымліваліся рэалістычных пазіцый.
Нязначная колькасць партрэтаў, створаных у разглядаемы перыяд, не дае магчымасці выдзеліць гэты жанр асобна. Аднак было б несправядліва забываць або замоўчваць творчасць тых беларускіх жывапісцаў, якія працавалі пераважна ў жанры партрэта.
Несумненны ўплыў на іх творчасць аказала дзейнасць у Беларусі вялікага рускага жывапісца I. Я. Panina. Як ужо адзначалася, у пачатку 90-х гадоў Рэпін жыў у Здраўневе (недалёка ад Віцебска), дзе стварыў серыю цікавых кампазіцыйных партрэтаў, у тым ліку «Беларус», «Асенні букет», «Партрэт мастака Вашчылава» і г. д. Названыя партрэты — лепшыя творы гэтага жанру, напісаныя ў дарэвалюцыйнай Беларусі. I. Я. Рэпін убачыў у беларускім селяніне чалавека з пачуццём чала-
вечай годнасці, свабодалюбівага, гордага, здольнага пастаяць за свае правы. He цяжка заўважыць, што ў беларускім жывапісе гэта быў новы, значны крок на шляху дэмакратызацыі выяўленчай творчасці (успомнім аналагічпыя работы 60—90-х гадоў Н. Сілівановіча «Стары пастух» і А. Гараўскага «Старая моліцца»). Многія беларускія партрэтысты пайшлі па гэтаму шляху. Яны стварылі партрэты глыбока рэалістычныя як па зместу, так і па форме. Гэтымі рысамі адзначаны і партрэты, створаныя Ю. Пэнам, Я. Кругерам і Л. Алыіяровічам.
«Аўтапартрэт у малінавым берэце» Я. Кругера (І889, ДММ БССР) нясе рад новых рыс, якія збліжаюць яго з творамі прадстаўнікоў дэмакратычнага напрамку. Кампазіцыя ў ім гранічна спрошчаная. Мастак паказаў сябе ў свабоднай, натуральнай позе анфас. Незалежны, горды позірк, ліха насунуты на лоб берэт, упарты паварот галавы — усё сведчыць аб цвёрдым, паслядоўным характары.
У «Партрэце мастака Л. В. Туржанскага» работы Ю. Пэна (ДММ БССР) прыкметы эпохі выявіліся і ў характары, і ў адзенні партрэтаванага, і ў характэрных бытавых дэталях. Жывапісца Туржанскага, які любіў маляваць ціхія куткі Віцебска, мастак паказаў за работай, у момант творчага натхнення. Яго засяроджаны ўважлівы позірк, упарта сціснутыя вусны, крыху прыжмураныя вочы гавораць пра тое, што мастак цалкам паглынуты працай. Ю. Пэн менш за ўсё клапаціўся аб перадачы знешніх прыкмет прафесіі Туржанскага. Асноўную ўвагу ёп засяродзіў на псіхалагічным стане партрэтаванага.
Падобныя рысы можна назіраць і ў некаторых аўтапартрэтах Ю. Пэна. Найболып цікавым з іх з’яўляецца аўтапартрэт, напісаны ў пачатку стагоддзя ў Віцебску (ДММ БССР). Цікавая кампазіцыя гэтага твора. У невялікае па фармату палатно (20Х
30) жывапісец укампанаваў толькі галаву і левую руку, якая трымае пэндзаль, размясціўшы яго такім чынам, што асноўная ўвага гледача засяроджваецца на вастрыі. Гэта на першы погляд малапрыкметная дэталь многае раскрывае ў характары мастака. Жывапісец вельмі любіў «даводзіць» свае творы тонкімі, каланковымі пэндзлікамі, уважліва выпісваў усе «дробязі». I тут ён застаўся верным сабе. Увага да «гаворачых» дэталей у спалучэнні са стараннай прапрацоўкай твару і рук характэрна і для многіх іпшых партрэтаў Ю. Пэна, напісаных у гэты перыяд.
Прынцыпы I. Я. Рэпіна наследаваў у сваёй творчасці яго вучань, беларус Рыгор Міхайлавіч Б а б р о ўскі (1873—1942), які большую частку свайго жыцця правёў у Пецярбургу, дзе пасля заканчэння вучобы ў акадэміі выкладаў у школе Таварыства заахвочвання мастацтваў (1905—1917), але ніколі пе парываў сувязей з роднай Беларуссю. Найболып плённа працаваў Р. Баброўскі ў жанрах бытавой кампазіцыі і партрэта.
Р. М. Баброўскі нарадзіўся ў сям’і свяшчэнніка ў в. Парэчча Невельскага павета Віцебскай губерні. Адукацыю атрымаў у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, куды паступіў у 1892 г. Вялікі ўплыў на фарміраванне яго творчай індывідуальнасці аказаў I. Я. Рэпін.
У мастацкіх выстаўках Р. Баброўскі пачаў удзельнічаць яшчэ ў перыяд вучобы. Першыя яго работы (у асноўным партрэты і пейзажы) з’явіліся на вясенняй акадэмічнай выстаўцы 1898 г. У наступныя гады Р. Баброўскі прымае актыўны ўдзел у выстаўках Саюза рускіх мастакоў, Новага таварыства мастакоў і іншых творчых арганізацый Пецярбурга і Масквы, а таксама экспануе свае творы за мяжой — у Бруселі, Мюнхене, Рыме, Венецыі, Пітсбургу, СанФранцыска.
204. Ю. Пэн. Партрэт мастака Л. Туржанскага. 1900-я гг. Мінск. ДММ БССР
Работы Р. Баброўскага нязменна карысталіся поспехам. Так, у 1900 г. за «Партрэт В. Г. Чубанава» на конкурсе Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў у Маскве яму была прысуджана прэмія. У 1911 г. на выстаўцы ў Мюнхене яго «Партрэт В. Андрэевай» быў узнагароджаны малым залатым медалём, а ў 1913 г. за «Партрэт А. Прохаравай» Р. Баброўскі атрымаў вялікі залаты медаль.
Дасягнутыя мастаком поспехі ў партрэтным і пейзажным жывапісе далі магчымасць I. Я. Рэпіну і В. А. Беклямішаву ў 1916 г. хадайнічаць аб прысваенні Р. Баброўскаму звапня акадэміка.
На працягу свайго жыцця Баброўскі стварыў вялікую колькасць партрэтаў грамадскіх дзеячаў і прыватных асоб, а таксама карцін жан-
равага і пейзажнага характару19. 3 мастацкай спадчыны Баброўскага вядомы карціны, якія выстаўляліся ў розныя гады ў Пецярбургу на выстаўках «Свету мастацтва», у тым ліку «Лета», «Партрэт дзяўчынкі» і інш. (Музей Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе).
Ёсць падставы меркаваць, што пекаторыя з названых работ напісапы мастаком у Беларусі. У «Партрэце пані В.» і ў «Партрэце дзяўчынкі», відаць, паказаны сёстры мастака. Няцяжка заўважыць, што асноўная ўвага ў іх засяроджана на дэкаратыўным вырашэнні. Партрэты выкананы ў стылі мастакоў «Свету мастацтва». Каляровыя плямы пададзены вельмі абагульнена, каларыт пабудаваны на кантрастных супастаўленнях белага і чорнага. Вялікая ўвага ўдзелена касцюму і аксесуарам. Усё гэта сведчыць пра тое, што мастак шмат працаваў над пошукамі мастацкай формы для ўвасаблення сваіх задум.
У «Партрэце дзяўчынкі» мастак, каб засяродзіць увагу на твары, вылучае яго колерам і светам, усё астатняе агорнута змрокам. Для таго каб ураўнаважыць дэкаратыўныя плямы, мастак завязаў дзяўчынцы вялікі белы бант, які цудоўна кантрастуе з яе чорнымі валасамі.