Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Гэта не магло не адбіцца на развіцці бытавога жанру ў жывапісе. Большасць графікаў у той жа час былі і нядрэннымі бытавымі жывапісцамі: С. Богуш-Сестранцэвіч, А. Каменскі, К. Кастравіцкі (Карусь Каганец) і інш. Вобразы, створаныя імі ў графіцы, з’яўляліся свайго роду папярэднімі малюнкамі і накідамі для ўвасаблення іх у жывапісных палотпах 17.
Найболып буйным прадстаўніком бытавога жанру ў беларускім жывапісе гэтага перыяду быў Юдаль Моўшавіч Пэн (1854—1937), мастак, чыя творчасць ахоплівае канец XIX і значную частку XX ст., які даволі працяглы час працаваў ужо ў Савецкай Беларусі.
Ю. М. Пэн нарадзіўся ў Новааляксандраўску былой Ковенскай губерні ў беднай яўрэйскай сям’і. Дзяцінства яго прайшло ў глухім мястэчку, у патрыярхальным мяшчанскім асяроддзі, якое старанна захоўвала рэлігійныя абрады і старадаўнія традыцыі. Гэта не магло не паўплываць на творчасць будучага жывапісца. Да канца сваіх дзёп Пэн захаваў прыхільнасць да ідэалізацыі нацыянальных рыс яўрэйскага побыту. У дзяцінстве Пэн пазнаў гора і нястачы,
17 Асабліва добра гэта відаць у карціне С. Богуш-Сестранцэвіча «Баль у Мінску» (ДММ ЛітССР), папярэднія малюнкі для якой з’яўляюцца самастойнымі мастацкімі творамі.
вымушаны быў зарабляць на пражыццё, працуючы вучнем маляра. Так упершыню ён пазнаёміўся з выяўленчай творчасцю. Аднак прафесійныя звесткі па выяўленчаму мастацтву ён атрымаў ад сапраўднага жывапісца — Барыса Гершовіча, які закончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. У 1881 г. пасля доўгіх нягод Пэну ўдаецца паступіць у акадэмію. Тут яму пашанцавала трапіць у вучні да П. П. Чысцякова. У 1885 г. ён атрымлівае малы сярэбраны медаль і званне пазакласнага мастака.
У наступным годзе Пэн вяртаецца на радзіму. Доўгі час блукае ў пошуках выпадковага заробку, некаторы час жыве ў Дзвінску, Рызе, Крэйцбургу, потым канчаткова пасяляецца ў Віцебску, Тут ён цалкам аддаецца любімай справе. Але яго творы рэдка знаходзілі збыт, ды і сам жывапісец лічыў за лепшае не прадаваць іх. Пэн арганізоўвае прыватную мастацкую школу, для якой знаходзіць таленавітых вучняў. У школе Пэна вучыліся такія розныя па творчай індывідуальнасці мастакі, як М. Шагал, С. Юдовін і інш.
За доўгае творчае жыццё мастак стварыў цэлую галерэю тыповых вобразаў дарэвалюцыйных рамеснікаў. Лешпыя сярод іх «Гадзіншчык», «Стары кравец» (1902) і інш. Гэтыя творы па ідэйнаму зместу не вельмі глыбокія, хутчэй сузіральныя, але сімпатыі мастака да простага люду ў іх адчуваюцца пэўна. Найбольш цікавая з гэтай серыі народных тыпаў «Стары кравец» (ДММ БССР).
У ранні перыяд творчасці Пэн стварае шэраг кампазіцый, блізкіх па ідэйнай накіраванасці да мастацтва крытычнага рэалізму. Гэта «Жабрак», «Стары салдат» (1902, абедзве ў ДММ БССР), «Жанчына з пісьмом» (1903) і інш. Гэтыя карціны выклікаюць не толькі спачуванне да паказаных у іх людзей, але і прымушаюць думаць аб прычынах, якія парадзілі галечу і гора. У карціне
200. Ю. Пэн. Стары кравец. 1903. Мінск. ДММ БССР
«Жабрак» адлюстраваны адстаўны мікалаеўскі салдат, які доўгія гады служыў «верай і праўдай цару-бацюхну», а на старасці гадоў апынуўся на вуліцы. Без усялякіх сродкаў да існавання ён вымушаны збіраць міласціну.
У перыяд рэакцыі, пасля паражэння рэвалюцыі 1905—1907 гг., у творчасці Ю. Пэна востра праяўляюцца рысы песімізму, які мяжуе з містыцызмам. Ён замыкаецца ў шкарлупіне патрыярхальнага мяшчанскага жыцця, імкнецца ўзнавіць найбольш кансерватыўныя бакі яўрэйскага быту. У гэтыя гады ёп стварае карціны «Яўрэйскі рабін», «Апошняя субота» (месцазнаходжанне невядома) і інш. Духам містыцызму і адлучанасці прасякнута карціна «Апошяяя субота», у якой паказана хворая жанчына, што сустракае сваю апошнюю суботу на
201. Я. Кругер. Дзяўчынка ў чырвоным. 1910-я гг. Мінск.
ДММ БССР
смяротным одры. Стан асуджапасці даведзены тут да крайняй мяжы. Натуралістычна выпісаныя дэталі паглыбляюць уражанне прыгнечанасці. 3 нешматлікіх многафігурных кампазіцый Пэііа найбольшую вядомасць атрымала яго драматычнае палатно «Развод» (ДММ БССР).
Пэн выдатна валодаў колерам, тэхнікай і тэхналогіяй жывапісу. Яго палотны і цяпер захоўваюць свежасць жывапіснай палітры. У гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва Ю. М. Пэн увайшоў як выдатны майстар-рэаліст, які на беларускай глебе паглыбляў лепшыя дэмакратычныя традыцыі рускага рэалістычнага жывапісу, атрыманыя ім яшчэ ў гады вучобы.
Творчасць Якава Маркавіча Кругера (1869—1940) з’явілася
нібы пераходным этапам ад дарэвалюцыйнага рэалістычнага мастацтва да мастацтва Савецкай Беларусі. Як і Ю. Пэпу, Я. Кругеру ў дарэвалюцыйны перыяд давялося адчуць на сабе ўсю несправядлівасць царскай нацыянальнай палітыкі.
Я. М. Кругер нарадзіўся ў Мінску ў беднай яўрэйскай сям’і. Яшчэ ў дзяцінстве праявіў здолыіасці да малявання, але развіваць іх не мог, таму што ў Мінску ў той час не было ні адной спецыяльнай навучальнай устаповы. На здольнасці юнага мастака звярнуў увагу дырэктар мінскай гімназіі, які дапамог Кругеру ў 1883 г. паступіць у Кіеўскую рысавальную школу М. I. Мурашкі. Тут малады мастак атрымаў добрую прафесійную падрыхтоўку, якая давала яму ўсе падставы для паступлення ў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. Але паступіць у акадэмію юнаку не ўдаецца. Страціўшы надзею на паступленне ў акадэмію, Я. Кругер едзе ў Варшаву, дзе некаторы час займаецца ў Леапольда Горавіца, a потым, у 1888 г.,— у Парыж, дзе паступае ў акадэмію Жуліяна, наведвае Луўр, вывучае шэдэўры сусветнага мастацтва, часта выязджае ў Берлін і Лондан для азнаямлення з лепшымі творамі заходнееўрапейскага жывапісу. Да гэтага часу адносяцца яго першыя сур’ёзныя самастойныя крокі ў мастацтве. У Парыжы ён упершыню прымае ўдзел у мастацкіх выстаўках.
У 1895 г. Я. Кругер вяртаецца на радзіму. Шчаслівы выпадак зводзіць яго з вядомым рускім жывапісцам I. Я. Рэпіным, які дапамагае яму ў 1897 г. паступіць у акадэмію, дзе ёп займаецца ў майстэрні У. Макоўскага. Маладому мастаку імпанавала творчасць гэтага вядомага жапрыста. Яшчэ да паступлення ў акадэмію ён стварыў некалькі жанравых карцін і партрэтаў у манеры Макоўскага. Падабенства творчых задач яшчэ болып умацавала яго думку працаваць у галіне жанравай кампазіцыі.
Першым, найбольш зпачным творам Кругера ў гэтым плане была яго дыпломная работа «На суд прафесара» (1900), у якой жывапісец спрабуе вырашыць вялікую і складаную задачу — паказаць шлях у мастацтва таленавітага хлопчыка з парода, лёс якога залежыць ад аднаго толькі слова ўплывовага чалавека. Мастак бліскуча справіўся з пастаўленай задачай. Юны скрыпач іграе ў прысутнасці прафесара. За спіной хлопчыка замерлі ў чаканні прыгавора бацькі. Атмасфера гранічна папружапая. Мастак не паказвае вынікаў гэтага своеасаблівага конкурсу, але і так зразумела, на чыім баку сімпатыі жывапісца. Кволая, топенькая фігурка хлопчыка нікчэмная ў параўнанні з саліднай фігурай прафесара, але ў гэтым слабым целе адчуваецца яезвычайная сіла, сіла таленту, які ў канчатковым выніку праб’е сабе дарогу. Мастак не вьшадкова выбраў падобны сюжэт. Лёс хлопчыка нагадвае лёс самога жывапісца. Кампазіцыйны прыём, якім карыстаецца мастак, таксама не выпадковы, Ён наўмысна выбірае гіпербалу, каб завастрыць увагу на падзеі і выклікаць павагу да юнага музыканта.
У 1901 г. Кругер вяртаецца ў Мінск, дзе цалкам аддаецца мастацка-выкладчыцкай дзейнасці. У 1904 г. ён арганізоўвае курсы рысавання і жывапісу, якія потым імкнецца ператварыць у прыватную школу. Гэту задуму ён здзяйсняе ў 1906 г. Мастацкая школа Кругера рыхтавала здольных юнакоў для паступлення ў Акадэмію мастацтваў 18.
У гэты час Я. Кругер стварае некалькі палотнаў («Пісьманосец», 1907, «Апавяданне», «Маларасійская сям’я»), якія па ідэйных і мастацкіх якасцях пе ўяўляюць цікавасці, таму што ў аснове сваёй ілюстрацыйныя. Лепшыя творы гэтага перыяду —
18 ЦДГАЛ, ф. 789, воп. 12, спр. ц-62, л. 22—
202. Я. Кругер. Партрэт скрыпача Жухавіцкага. 1897. Мінск. ДММ БССР
партрэты прадстаўнікоў мінскай інтэлігеяцыі: скрыпача Жухавіцкага (1897), мастачкі і мецэнаткі П. Мрачкоўскай, брата мастака (1896) і інш. (усе ў ДММ БССР). У гэтых творах Я. Кругер выступае не толькі як талепавіты жывапісец, але і як тонкі псіхолаг, здольны пранікнуць ва ўнутраны свет свайго героя.
Асабліва цікавы «Партрэт скрыпача Жухавіцкага». Невялікае па памерах палатно робіць уражанне значнай карціны. 3 партрэта глядзяць вясёлыя, крыху прыжмураныя вочы музыкапта. Гэты чалавек не ганарыцца сваім талентам. Ён сціплы правінцыяльны працаўнік па глебе мастацтва, Сціпласць, звычайнасць, непатрабавальнасць добра стасуюцца з псіхалогіяй музыканта. Жывапісныя вартасці партрэта даволі значныя.
У каларыце ўгадваецца жаўтаватазялёная, крыху прыглушаная гама, якая ў будучых партрэтах і жанравых палотнах мастака стане вызначальнай.
У гады рэакцыі Я. Кругер, таксама як і 10. Пэн, адыходзіць ад тых дэмакратычпых ідэалаў, з якімі дэбютаваў у карціне «На суд прафесара». У яго творчасці пачынаюць гучаць ноткі песімізму, рэлігійныя пастроі, тэматыка абмяжоўваецца вузкім колам мяшчанскага яўрэйскага асяроддзя. У 1911 г. на выстаўцы ў Мінску ён экспапуе (акрамя некалькіх эцюдаў) дзве жанравыя кампазіцыі: «Яўрэйскі духоўны суд» і «Перапісчык торы». Упадніцкія рысы ў творчасці Кругера ў далейшым нарастаюць. У 1913 г. па літоўскай мастацкай выстаўцы ў г. Коўна ён экспануе карціпы «Талмудыст» і «На малітву». У гэты перыяд ён спрабуе адгукнуцца на падзеі, звязаныя з разгулам чарнасоценнага антысемітызму, пачынае кампанаваць карціну «Пагром» (1905). Аднак закончыць гэты твор яму не ўдалося. Карціна была знішчана царскімі жандарамі яшчэ ў майстэрні мастака.
Яскравым увасабленнем жывапіснага майстэрства Я. Кругера з’яўляецца партрэт «Дзяўчынка ў чырвоным» (1910-я гады, ДММ БССР). Партрэт напісаны ў яркай цёмначырвонай гаме, шырокім свабодным мазком. Мастак лепіць форму ўпэўнена, дзе-нідзе змякчае контуры, ствараючы глыбіню прасторы і матэрыяльнасць. Сям-там мазок становіцца больш вострым, падкрэсліваючы характэрныя дэталі. 3 цікаўнасцю і з некаторым недаверам глядзяць на нас з партрэта ўважлівыя карыя вочы. Вільготныя дзіцячыя губы тояць нямое пытанне. Мастак паказаў дзяўчынку ў звычайных абставінах: у яе распушчаныя пышныя валасы, сціплая чырвоная сукенка. Ствараецца ўражанне, што мастак узяў сваю мадэль з мітусні паўсядзённага жыцця. Гэты партрэт надзіва су-