Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Творчая фантазія народнага майстра, уменне выкарыстаць элементы афіцыйнага стылю, перапрацаваць яго па-свойму, надаць яму цеплыню і жыццярадаснасць народнага мастацтва праявіліся ў роспісах былога касцёла св. Міхала ў в. Цімкавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Роспіс інтэр’ера выкананы мастаком з Піншчыны Франціпікам Бруздовічам (1861-1912) у 1906-1908 гг. (касцёл згарэў у 1986 г.).
Роспіс па характару арнаментальна-дэкаратыўпы, у якім увасоблены лепшыя народныя традыцыі. Матыў дэкору — раслінны арнамент, які складаўся са шматлікіх кветак мясцовай флоры, пераплеценых з галінкамі і лісцем, і геаметрычпы, аснова якога — ромб і яго варыянты.
Столь і бэлькі распісаны гірляндамі кветак. Па цэнтру тонкай хвалістай лініяй падаецца белы рамонак з зялёным лісцем. Па баках раскіданы блакітныя незабудкі. Плоскасці сцен распісаны разнастайнымі кветкамі, раслінамі і дрэвамі. На алтарнай сцяне знаходзіліся галінкі шыпшыны і букеты з руты. На паўночнай і паўднёвай сценах асноўны матыў — дрэвы: вялікі моцны дуб з густой зялёнай кронай і жалудамі, зялёныя яблыні са спелымі ружовымі яблыкамі. Над хорамі — букеты ў выглядзе вазонаў, абрамленых чатырохвугольнай арнаментальна-дэкаратыўнай рамкай. Букеты кветак складаюцца з лілеі, белага рамонку, вяргіні, валошкі і іншых відаў. Плоскасці аконных праёмаў распісапы белымі лілеямі і
208. Святы Пётр. Мазаіка мемарыяльнай капліцы ў гонар 200-годдзя перамогі рускіх войск пад Лясной.
1908. в. Лясная Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл.
209. Мазаічнае маёлікавае пано на франтоне галоўнага фасада будынка былога пазямельнага банка ў Віцебску. 1917
кветкамі сланечніку. Пад вокнамі праходзіць дэкаратыўны фрыз з рознакаляровых хвалістых непарыўных ліній.
Цімкавіцкі роспіс — яркі твор народных традыцый у манументальнадэкаратыўным жывапісе Беларусі.
ІІІырока выкарыстоўваецца ў інтэр’ерах культавых і грамадзянскіх пабудоў класічны вітраж. У формах неаготыкі выкананы ў пачатку XX ст. вітражы ў касцёлах вв. Шэметава (Мядзельскі р-н), Васілішкі (Шчучынскі р-н), Жупраны (Ашмянскі р-н), царкве в. Шумакі (Брэсцкі р-н).
У той час, калі ў свецкім жывапісе смела і хутка развіваліся наватарскія тэндэнцыі і напрамкі, культавы жывапіс у большай ступені працягваў заставацца ў рэчышчы акадэмічнага мастацтва з сухой і халоднай інтэрпрэтацыяй кананічных сюжэтаў. Падобныя роспісы на пачатку XX ст. з’явіліся ў многіх культавых пабудовах на тэрыторыі Беларусі пры аднаўленні інтэр’ераў: у 1901 г. у Троіцкім касцёле г. п. Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, у царкве г. Докшыцы, Праабражэнскай царкве г. Чашнікі Віцебскай вобласці, у Юр’еўскай царкве в. Туміловічы
Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці, у касцёле в. Суботнікі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.
У барочны па характару інтэр’ер францысканскага касцёла ў Пінску (XVIII ст.) уведзены фрэскі на сюжэты «Зняцце з крыжа» і «Пакланенне вестуноў». Выкананыя ў сухаватай акадэмічнай манеры ў 1909 г. Браніславам Вішнеўскім, яны носяць акрэслена карцінны характар — заключаны ў арнаментальную раму з выяў чырвона-карычневага лісця і кветак на зялёным фоне. Халоднае следаванне кананічнай схеме ў фрэсцы «Зняцце з крыжа» ў кампазіцыі «Пакланенне вестуноў» змякчаецца выявай сялян у народным адзенні.
Роспісы дзвюх капліц пінскага касцёла францысканцаў — св. Варвары і архангела Міхаіла,— магчыма, былі створаны ў XVIII ст., але ў 1896 г. цалкам перапісаны мастаком Касперам Зданкевічам.
У 1909 г. Станіслаў Рудзінскі распісаў плафон касцёла раслінным арнаментам, зоркамі, лілеямі, медальёнамі з лікамі анёлаў і выявамі рэлігійных сімвалаў, якія дэкаратыўна і
210. Дэкор інтэр’ера касцёла ў в. Цімкавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. 1908
рытмічпа ўзбагацілі інтэр’ер. Такога ж тыпу неакласіцыстычныя роспісы скляпенняў касцёлаў з’явіліся ў гэты час у многіх месцах Беларусі.
Безумоўна, пошукі новай стылістыкі ў манументальна-дэкаратыўным жывапісе канца XIX — пачатку XX ст. спрыялі паглыбленню ўвагі да народнага мастацтва, рамёстваў, традыцыйных тэхнік (мазаікі, вітражу і г. д.), але для росквіту гэтага віду мастацтва патрэбны былі новыя сацыяльныя ўмовы, якія ўзніклі ўжо пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.
ТЭАТРАЛЬНА-ДЭКАРАЦЫЙНАЕ МАСТАЦТВА
Развіццё беларускага тэатральнадэкарацыйнага мастацтва XIX — пачатку XX ст. цесна звязана са станаўленнем і развіццём новай беларускай літаратуры, са з’яўленнем нацыянальнай драматургіі. Аднак яго вытокі бяруць пачатак у глыбокай старажытнасці. Беларускае дэкарацыйнае мастацтва развівалася ў цеснай сувязі з рускім, украінскім, польскім і мастацтвам іншых народаў нашай краіны і свету. Яшчэ ва ўмовах першабытнаабшчыннага ладу наглядаюцца яго першапачатковыя элементы. Іх вывучэнне «дапамагае ўскрыць паходжанне той ці іншай загадкавай з’явы і ўстанавіць яе заканамернасць і традыцыйнасць. Гістарычны шлях развіцця элементаў тэатральнага мастацтва дапамагае больш поўна і глыбока ўявіць сабе гісторыю фарміравання асобных тэатральных сістэм, дапамагае пераадолець шматвяковы ланцуг загадак, пошукаў і гіпотэз у адносінах некаторых загадкавых з’яў у гісторыі тэатра». Прыцягненне фальклору, этнаграфічнага матэрыялу пры вывучэнні тэатра і дэкарацыйнага мастацтва дазваляе адзначыць «наяўнасць сход-
ных па форме з’яў на самых розных • 99
этапах існавання чалавецтва» .
Элементы пайпрасцейшых дэкарацый паяўляліся ў народных ігрышчах, рытуальным адзенні, песнях, танцах, тэатралізаваных карагодных гульнях, атрыбутах валачобнікаў, калядоўшчыкаў, прадстаўленнях скамарохаў, у народнай драме, школьным і кірмашовым тэатры.
Значную цікавасць уяўляе творчасць валачобнікаў і калядоўшчыкаў, дзейнасць якіх была цесна звязана са святкаваннем вялікадня і каляд. Будучы стваральнікамі і выканаўцамі фальклору, з музыкай, валынкай, дудой хадзілі яны па вёсках, мястэчках з двара ў двор, велічаючы гаспадароў. У дзейнасці валачобнікаў і калядоўшчыкаў мы назіраем наяўнасць элементаў тэатралізацыі, ігры, імправізацыі, выкарыстанне масак, грыму, пераапранання. У час святкавання каляд разыгрываліся невялікія сцэнкі з казой. «У некаторых месцах каза ўбіраецца надзвычай прыгожа (ёй апранаецца хлопец): з мордай, рожкамі, у воўне... Прасцей — гэта накшталт расхіннай кашулі з белага палатна, якая падзяваецца на галаву, а над галавой чалавека прымацоўваецца штучпая галава казы, прышытая да каўняра: галава казы з пучка чаго-небудзь, морда з дзвюх драўляных плашак, працягнутых вяроўкаю, што спускаецца да іграючага і якую ён торгае і прымушае плашкі шчоўкаць, быццам губы і зубы жывёлы... На Белай Русі яна самая гаваркая, самая — у сваім родзе — драматычная: не толькі ёсць пры ёй свая размова, рэчытатыў прадстаўлення, але пават асобая песня» 23.
Важная роля ў развіцці тэатра і дэкарацыйнага мастацтва належыць скамарохам і лялечнаму тэатру — батлейцы. Вядома, што скамарохі існавалі ў Беларусі з XII ст. і захава-
22 Авдеев А. Д. Пронсхожденне театра. Л.;
М., 1959. С. 25.
23 Бессонов П. Белорусскне песнн. М., 1971. С. 97—98.
ліся да XX ст. На вяселлях, народных ігрышчах яны заўсёды былі ў цэптры ўвагі, ведалі шмат жартаў, ігравых дыялогаў, умелі добра спяваць, танцаваць, лічыліся выдатнымі музыкантамі, выкарыстоўвалі маскі, грым, своеасаблівае адзенне, ужывалі сцэнічныя эфекты. «Скамарошыя прадстаўленні ў многім паслужылі асновай для стварэння рэпертуару беларускага лялечнага тэатра — батлейкі, інтэрмедый школьнага і балаганнага тэатраў» 24.
Побач з дзейнасцю скамарохаў з XVI ст. у Беларусі пачыыае сваё існаванне адііа са своеасаблівых форм лялечнага тэатра — батлейка, з’яўленне якога цесна звязана з рэлігійным святам нараджэння Хрыста, a таксама са святам каляд. Шырокаму раснаўсюджанню лялечнага тэатра садзейнічалі шкаляры і семінарысты, якія ў час канікул паказвалі сцэны «Нараджэнне Хрыста», «Цар Ірад», інтэрмедыі школьнага тэатра. Паступова батлейка пераходзіць у рукі дробных рамеснікаў і сялян, што садзейнічала нараджэнню арыгінальяай драматургіі. Гэта прывяло да Taro, «што царкоўны сюжэт пачаў секулярызавацца. Асноўная тэма інсцэніроўкі — нараджэнне Хрыста — аказалася заслоненай лялечнай ігрой у духу камічных інтэрмедый, насычаных жывым фальклорным матэрыялам — прымаўкамі, бытавымі анекдотамі, камічнымі сцэнкамі і г. д.» 25 Аб шырокай папулярнасці прадстаўленняў батлейкі сведчыць не толькі любоў простага народа да лялечнага тэатра, спектаклі якога даваліся ў Мінску, Магілёве, Смаленску, Бабруйску, Гомелі, Баранавічах, Беразіпо, Рэчыцы, Мазыры, Мсціславе, Ашмянах, Крычаве і многіх іншых гарадах і мястэчках Беларусі, але і працяг-
ласць яго існавання — да пачатку XX ст.
Вялікую цікавасць выклікае афармленне батлеечыых прадстаўленняў, якія адбываліся ў спецыяльна зробленай скрыні накшталт сялянскай хаты, а часам з купалам і рознай колькасцю паверхаў. «На Беларусі было вядома ў асноўным шэсць відаў батлеек: аднапавярховыя (панарамныя); двухпавярховыя з лялькамі, якія рухаліся, і кананічным афармленнем; двухпавярховыя са спецыяльнай вежкай; батлейкі, пабудаваныя па прынцыпу ценявога тэатра; батлейкі з празрыстымі дэкарацыямі, якія мяняліся ў час спектакля; батлейкі-«зоркі» 2Ь.
Аднапавярховы лялечны тэатр нагадваў сабой хату з дахам, пярэдняя сцяна якой звычайна была палатнянай і паднімалася як заслона ў тэатры. У двухпавярховай батлейцы верхні ярус уяўляў «неба» і служыў для паказу біблейскіх сцэн, звязаных з нараджэннем Хрыста. Для верхняга яруса характэрна багатае і маляўнічае афармленне. Задняя сцяна батлейкі «была распісана рознымі фігуркамі, у цэнтры размешчана высокая, абклееная «залатой» паперай паўкруглая арка, у глыбіні якой знаходзілася невялікае ўзвышэнне накшталт царкоўнага аналоя. 3 бакоў меліся дзве меншыя аркі, яны служылі ўваходам і выхадам для лялек. Іменна ў двухпавярховай батлейцы захавалася сувязь з містэрыяльным тэатрам і характэрным для яго падзелам на «неба», «зямлю» — «рай» і «ад» 27.
На ніжнім ярусе, які ўяўляў «зямлю» з палацам цара Ірада, іграліся сцэнкі бытавога характару. Ён быў аформлены болып стрымана. Сцены былі пафарбаваны ў шэра-блакітны
24 Няфёд У. Беларускі тэатр: Нарыс гісторыі. Мінск, 1959. С. 19.