Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Вялікім поспехам у 90-я гады карыстаюцца пейзажы Г. Вейсенгофа «Беларускія могілкі. Русаковічы» (ганаровая прэмія па выстаўцы ў Берліне ў 1891 г.), «Куток у Польным» (вялікі залаты медаль на выстаўцы ў Львове ў 1891 г.).
Значнае месца ў творчасці Г. Вейсенгофа займаюць так званыя паляўнічыя сцэны. У 1889 г. ён экспануе на выстаўцы ў Пецярбургу карціну «Беларускія паляўнічыя», а крыху пазней стварае карціну «Паляўнічыя з сабакамі» 10. У гэтых творах, як і ў папярэдніх, мастак вельмі ўдала знаходзіць тое арганічнае адзінства чалавека і прыроды, якое надае яго палотнам характар бытавых карцін. Людзі ў пейзажах Г. Вейсенгофа заняты сваімі паўсядзёнпымі справамі і клопатамі, іх пемагчыма ўявіць сабе ў іншых абставінах.
У 1911 г. на выстаўцы ў Мінску мастак экспанаваў карціну «Прадчуванне» і некалькі эцюдаў: «Гусі»,
10 Экспанавалася на выстаўцы выяўлелчага мастацтва БССР у 1940 г.
«Лось», «След», «Сплін», «Від Палесся» і інш. У «Прадчуванні» (месцазнаходжанне невядома), як і ў многіх іншых творах, напісаных у гэты час, адлюстраваны, відаць, і асабістыя перажыванпі жывапісца, выкліканыя паражэннем рэвалюцыі 1905—1907 гг. Вялікі майстар-рэаліст не мог не заўважыць працэсаў, што адбыліся ў жыцці грамадства, не мог не адчуць набліжэння той рэвалюцыйнай навальніцы, якая павінна змяніць існуючы лад. Цяжка меркаваць аб палітычных поглядах і перакананпях Г. Вейсенгофа, але незалежна ад гэтага, дзякуючы свайму рэалістычнаму майстэрству мастак праўдзіва адлюстраваў сучасную яму рэчаіснасць і паказаў набліжэнне рэвалюцыі.
Акрамя заняткаў жывапісам Г. Вейсенгоф, жывучы ў Русаковічах, захапляўся скульптурай і графікай.
Для сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўкі 1901 г. у Мінску ён выканаў эскіз дыплома, якім узнагароджваліся пераможцы, дзе адлюстраваў селяніна з касой і рабочага з молатам на фоне трыумфальнай аркі. Завяршаецца кампазіцыя жывапіснымі беларускімі краявідамі.
Паказваючы селяніна і рабочага, мастак імкнуўся перадаць не толькі знешняе падабенства і адметныя сацыяльпыя рысы, але і падкрэсліць іх грамадскую ролю. Рабочыя і сяляне ў малюнках Г. Вейсепгсфа — гэта ўжо не тыя пакорныя і маўклівыя істоты, якіх мы бачылі на карцінах А. Гараўскага, Н. Сілівановіча і іпш. Яны поўныя чалавечай годнасці, сілы і прыгажосці.
Як і Ф. Рушчыц, Г. Вейсенгоф не зразумеў значэння Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. У 1917 г. ён выехаў за мяжу. Жыў у Варшаве, дзе і памёр у 1922 г. Да канца сваіх дзён Г. Вейсенгоф быў адданьт рэалістычнаму мастацтву. Ён прымаў актыўны ўдзел у мастацкім жыцці Полыпчы, быў членам Таварыства заахвочвання мастацтваў.
Вызначаючы месца Г. Вейсенгофа ў гісторыі беларускага мастацтва, нельга не ўспомніць і пра яго збіральніцкую дзейнасць. У маёнтку Русаковічы ім была сабрана значная колькасць жывапісных твораў і гравюр майстроў, у мінулым працаваўшых на Беларусі. Так, у калекцыі Г. Вейсенгофа быў «Аўтапартрэт» мінскага мастака Яна Дамеля, напісаны ў 1826 г., партрэты работы В. Ваньковіча, Я. Рустэма і інш.
Сапраўдны рэаліст, майстар глыбока эмацыянальнага пейзажа, Г. Вейсенгоф пакінуў вялікую спадчыну. Яго работы ёсць у музеях Варшавы, Кракава і Вільнюса. Пейзажы Г. Вейсенгофа цікавыя па колеру і кампазіцыі. У яго жывапісе добра адчуваецца мясцовы каларыт. Яго работы немагчыма зблытаць з творамі польскіх або літоўскіх жывапісцаў, яны адметныя як па форме, так і па зместу. Творчасць Г. Вейсенгофа трывала ўвайшла ў актыў дарэвалюцыйнага мастацтва Беларусі, узбагаціўшы традыцыі беларускага рэалістычнага жывапісу.
Далейшае развіццё беларускі пейзаж атрымаў у творчасці С. Жукоўскага, В. Бялыніцкага-Бірулі, К. Стаброўскага і іншых мастакоў, што працавалі ўжо на пачатку XX ст. Лёс многіх з іх склаўся такім чынам, што болыпую частку свайго жыцця яны вымушаны былі пражыць удалечыні ад радзімы. Аднак у творчасці гэтых жывапісцаў пераважаюць рысы, якія звязваюць іх з беларускім мастацтвам (у кампазіцыйных матывах, каларыце, характары жывапіснай пабудовы і г. д.), што, як сцвярджаюць некаторыя мастацтвазнаўцы, было выклікапа ўспаміпамі аб далёкай незабыўнай радзіме.
Зусім відавочна, што на станаўленне і развіццё творчасці кожнага мастака ў пэўнай ступені паўплывалі месца нараджэння і тыя раннія ўражанні, якія ён атрымаў на пачатку жьтцця. Аднак у творчасці вышэйпазваных жывапісцаў вялікую ролю
ігралі не толькі дзіцячьія ўражанні, але і працяглыя тэрміны жыцця і работы на Беларусі, калі мастакі знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці з беларускай прыродай, з беларускім народам.
Станіслаў Юльянавіч Ж у к о ўскі (1875—1944) нарадзіўся ў маёнтку Ендрыхаўцы Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні ў дваранскай сям’і. Спачатку ён вучыўся ў Варшаве ў класічнай гімназіі Лугаўскога, затым у Беластоцкім рэальным вучылішчы н. Маляванне выкладаў выхаванец Пецярбургскай акадэміі мастацтваў С. Южанін, які падрыхтаваў С. Жукоўскага да паступлення ў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. Тут з 1892 па 1901 г. яго настаўнікамі былі К. Каровін, I. Левітан, А. Арxinav, В. Сяроў і інш.12 Яшчэ вучнем С. Жукоўскі прыняў удзел у перасоўнай выстаўцы. Тады ж на конкурсе Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў у Маскве атрымаў прэмію за пейзаж «Май». У наступным годзе прэміямі былі адзначаны яго карціны «Восеньскай ноччу» і «Красавіцкі вечар».
У 1898 г. С. Жукоўскі паспяхова канкурыраваў на атрыманне звання класнага мастака і вялікага сярэбранага медаля за пейзаж «Вясенняя ноч». Гэту карціну набыў з выстаўкі вядомы прамысловец і мецэнат С. Мамантаў. У тым жа годзе некалькі пейзажаў С. Жукоўскага («Вясенні вечар» і інш.) пабыў для сваёй галерэі П. М. Траццякоў. У гэты перыяд маладога мастака прываблівае рамантычны стан прыроды, які ён перадае з вялікім майстэрствам.
11 ЦДГАЛ, ф. 789, воп. 14, спп. 61. л. 8.
12 Цікава, што ў аўтабіяграфіі С. Жукоўскі не пазывае ў ліку сваіх настаўнікаў I. Левітана, у той час калі болыпасць біёграфаў спвяоджаюць гэта. Відапь. Левітан не быў непасрэдным настаўнікам С. Жукоўскага, але зрабіў значны ўплыў на яго творчасць.
У час летніх канікулаў С. Жукоўскі часта бываў у родных мясцінах на Гродзеншчыне, наведваў Белавежскую пушчу, рабіў там замалёўкі і пісаў эцюды з натуры. У архіве Пецярбургскай акадэміі мастацтваў захоўваецца кампазіцыйны малюнак «Паляванне на зубраў у Белавежскай пушчы», які сведчыць пра тое, што малады жывапісец цікавіўся не толькі прыродай, але і гісторыяй Белавежскай пушчы. Мастак адлюстраваў тут момант, калі цяжка параненая жывёліна кідаецца ў прадсмертнай агоніі. Мастак паказаў і «паляўнічых» — царскіх вяльможаў, якія баязліва збіліся ў гурт пад прыкрыццём спецыяльна пабудаванага для іх насцілу. У гэтым раннім творы яшчэ няма ясных адносін аўтара да падзей, кампазіцыя сузіральная, але аб’ектыўны вывад напрошваецца сам сабой.
Пасля заканчэння вучылішча С. Жукоўскі пасяляецца ў Маскве, аднак часта наведвае Беларусь. Па матывах беларускай прыроды напісаны яго лепшыя творы: «Нёман» !3, «Асенні вечар», «Ельнік», «Ветрана» і інш. Пейзаж «Нёман» быў адзначаны на акадэмічнай выстаўцы і затым набыты Акадэміяй мастацтваў.
На пачатку 900-х гадоў С. Жукоўскі становіцца актыўным удзельнікам Таварыства перасоўных выставак і Саюза рускіх мастакоў. Аднак у пытаннях ідэалогіі мастацтва ён заставаўся на ўмераных ліберальных пазіцыях. Ён імкнуўся прымірыць прыхільнікаў перадавога дэмакратычнага мастацтва з апалагетамі афіцыйнага акадэмічнага напрамку, лічыў, што асновай разыходжанняў паміж мастакамі з’яўляюцца не ідэалагічныя прынцыпы і погляды, а пранікненне ў айчыннае мастацтва заходніх уплываў, супраць якіх трэба
13 Да паказу гэтай беларускай ракі С. Жукоўскі звяртаўся неаднаразова. У 1931 г. ёп напісаў «Крыгаход на Нёмане» (Нацыянальны музей у Варшаве).
сканцэнтраваць увесь агонь крытыкі. С. Жукоўскі імкнуўся паставіць сябе і сваю творчасць па-за межамі партыйнай, г. зн. ідэалагічнай, барацьбы.
Істотна змянілася творчае аблічча жывапісца на пачатку другога дзесяцігоддзя XX ст. Ад інтымных, рамантычных пейзажаў ён пераходзіць да вялікіх, шырокіх абагульненняў, у якіх услаўляе багацце і прыгажосць роднай прыроды. У яг.э пейзажах пераважаюць лірычныя ноты. Матывамі твораў становяцца прырода, якая абуджаецца ад зімэвага сну, асветленыя сонцам куточкі леса, дваранскія сядзібы, патрыярхальныя рускія вёсачкі. У творах С. Жукоўскага паўстае паэтычны вобраз рускай зямлі. У гэты перыяд былі напісаны такія цудоўныя пейзажы, як «Вясною ў лесе», «Белы дом», «Вялікая дарога», «Старая сядзіба», «Веснавая вада» і многія іншыя. Большасць з іх разышлася па розных месцах Беларусі і Расіі. Частка знаходзіцца ў Рускім музеі ў Ленінградзе, частка — у Траццякоўскай галерэі. Многія творы былі набыты калекцыянерамі, аматарамі жывапісу, у тым ліку П. Рабушынскім, С. Мамантавым і інш.
У 1907 г. С. Жукоўскаму па прапанове А. Куінджы, К. Крыжыцкага, Б. Цвяткова было прысвоена званне акадэміка, а ў 1910 г. прысуджана ганаровая прэмія імя А. Куінджы за карціну «Плаціна» (1909), якая экспанавалася на выстаўцы перадзвіжнікаў і атрымала ўсеагульнае адабрэнне. Матыў пейзажа навеяны знаходжаннем жывапісца на роднай Гродзеншчыне. На пярэднім плаяе карціны паказана невялікая рэчка, перагароджаная плацінай. На беразе хатка, каля якой спыніліся запрэжаныя сялянскія коні. За пабудовамі — край леса, там-сям відаць пласты снегу. Неба пахмурнае, з-за хмар праглядвае блакітнае неба. Пейзаж не мудрагелісты, але паэтычны і праўдзівы, надзелены рысамі, тыповымі для беларускай прыроды.
У першыя дзесяцігоддзі XX ст. С. Жукоўскі, хоць і быў блізкі да групы «Свет мастацтва», аднак не замыкаўся ў рамкі даўніны, У яго шматлікіх інтэр’ерах адчуваецца некаторая ідэалізацыя патрыярхальнага ўкладу жыцця, але жывапіс радасны і светлы. Вялікае месца ў творчасці С. Жукоўскага займае матыў адкрытага ў свет акна, за якім кіпіць паўнакроўнае жыццё. Гэты стан добра перададзены ў карціне «Інтэр’ер» (1916, ДММ БССР).
Праз расчыненае акно памешчыцкага дома магутным патокам ліюцца сонечныя прамяні. Іх залатыя блікі адбіліся на паліраваным туалетным століку, паркетнай падлозе, на блакітным аксаміце канапы, на поручнях мяккіх крэслаў. Астатняя частка пакоя ахутана паўзмрокам, які, аднак, поўнасцю не паглынае прадметы, і яны захоўваюць уласны лакальны колер. Захапляе дзіўнае ўменне жывапісца перадаваць матэрыяльнасць прадметаў. Яны важкія і пераканаўчыя. Упэўненая мадэліроўка формы, дакладнасць каларыстычных і танальных суадносін сведчаць пра вялікае прафесійнае майстэрства жывапісца.